Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Рэдактарская праца з ілюстрацыямі літаратурна-мастацкіх выданняў

Майстры ілюстрацыі: Павел Татарнікаў, Васіль Шаранговіч, Міхаіл і Уладзімір Басалыгі, Эдуард Агуновіч, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Купава, Пётр Драчоў, Павел Семчанка, Мікола Селяшчук, Уладзімір Савіч, Барыс Забораў, Канстанцін Вашчанка, Анатоль і Сяргей Волкавы, Паплаўскія, Міхась Будавей, Нінэль Шчасная, Алена Лось, Цэслер.

Гісторыя Беларускай ілюстрацыі.

Школа ілюстратараў аформілася ў 20-я гады 20-га стагоддзя. У той час мастакі, якія фарміравалі нацыянальную школу: Волкаў, Лебедзеў, Тычына, Філіповіч.

Фарміраванне нацыянальнай школы звязана з афармленнем часопісаў “Маладняк”, “Полымя”, “Работніца і сялянка”, “Віцебшчына”, газеты “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Маладыя араты”, “Палескі камунар”. Выданне асобных твораў Купалы, Коласа.

Ілюстрацыя у шырокім сэнсе тлумачэнне слоўнай інфармацыі нагляднымі прыкладамі. У вузкім сэнсе ілюстрацыя – галіна мастацтва, звязаная з выяўленчым тлумачэннем літаратурных і навуковых твораў. Мастацтва ілюстрацыі кнігі з’яўляецц а самастойным відам выяўленчага мастацтва. Роля ілюстрацыі ў літаратурна-мастацкім выданні.

Значэнне: з дапамогай ілюстрацыі чытач можа больш поўна зразумець, асэнсаваць літараурны тэкст;

ілюстрацыі дапамагаюцьвыявіць асноўныя ідэі літаратара;

чытач можа больш яскрава уявіць сабе вобразы герояў кніг;

ілюстрацыі павышаюць эмацыйнае уздзеянне на чытача;

ілюстрацыя візуальна каменціруе, развівае і дапаўняе думкі пісменніка і інш.

Асаблівасцю ілюстрацый з’яўляецца яе залежнасць ад літаратурнага тэксту і асноўная мэта: дапоўніць у наглядных вобразах аўтарскі аповед. Бывае так, што ілюстрацыя можа інсаваць як самадастатковы твор, але часцей за ўсё яна не зразумела для гледача у адрыве ад тэксту.

Кніжная ілюстрацыя па масавасці паўтораў і распаўсюджання займае вядучае месца. Але гэта падкрэслівае асаблівую сацыяльную ролю ілюстрацыі, адказнасць выдавецтваў перад чытачом.

Іл. заўсёды выступаюць як частка кнігі, таму што ілюстрацыі цесна звязаныя не толькі са зместам кнігі, але і спосабам брашуроўкі, тэхнікай выканання. У некай ступені яна з’яўляеца плёнам калектыўнай працы.

Вельмі часта пры падрыхтоўкі кнігі узнікае пытанне, ці кожны твор павінен суправаджацца ілюстрацыямі, ці патрэбны яны чытачу.

Сярод абгрунтавання неабходнасці ёсць такія: ілюстрацыя істотна дапаўняе гістарычны твор, паколькі наглядна дэманструе гістарычны касцюм, інтэр’ер, архітэктуры таго часу, што прадстаўлены у кніге. На ілюстрацыі мэта пазнавальнага значэння.

Псіхалагічная неабходнасць: большасць людзей найбольш востра схільны да візуальнага успрымання.

Сярод класікаў мастакоў ілюстратараў такія прозвішчы: Дарэ (паказ святга пісання), Брок, Білібін, Лансэрэ, Фаворскі, інш.

Рэдактар – галоўная фігура, якая вызначае характар ілюстравання і мастацкае афармленне выданняў. Практыка паказвае, што найбольш карыснымі для чытача з’яўляюцца ілюстрацыі, якія працягваюць і дапаўняюць аўтарскі расповед: перадаваць прадметы, пейзаж, інтэр’ер – тое, пра што аўтар ці не сказаў, ці сказаў вельмі скупа. Задача аўтара/рэдактара – ведаць тэкст дэталёва.

Рэдактар павінен сачыць, каб канкрэтызацыя мастака была добра прадумана, абгрунтавана, ілюстрацыя павінна стаць вынікам глыбокага вывучэння усяго твора, а таксама гістарычнай рэальнасці, пра якую ідзе гаворка. Звышзадача ілюстратара: стацбне каментатарам, не канкрэтызатарам, а суаўтарам. Ілюстрацыя не павінна стылістычна супярэчыць літаратурнаму твору.

Пры ацэнцы ілюстрацый рэдактар павінен праверыць:

1) адпаведнасць іх тэксту;

2) ці адлюстраваны ў малюнках асноўныя ідэі аўтара;

3) ці створаны літаратурныя вобразы у ілюстрацыях паводле мастацкіх вобразаў літаратуры;

4) ці адлюстраваны стыль пісменніка пры захаванні індывідуальных рыс мастака-ілюстратара;

5) ці правільна зроблена канкрэтызацыя літаратурнага твора.