Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Выданне твораў класичнай мастацкай литаратуры

Для ўзнаўлення класічных тэкстаў праводзяцца спецыяльныя тэксталагічныя даследванні, тэксты вызваляюцца ад цэнзурных правак, скажэнняў і максімальна прыбліжаюцца да аўтарскіх варыянтаў.

ЖАНРЫ И ТЫПЫ ЛИТАРАТУРНА_МАСТАЦКИХ ВЫДАННЯУ

Жанравы рад литаратурна-мастацких выданняу: монавыданні, зборнікі, выбраныя творы, зборы твораў,

ЛК

19.10.12

Монавыданні бываюць двух тыпаў:

1) адзін заврешаны твор з поўным тэкстам;

2) адзін твор, як правіла замежнай літаратуры, з непоўным, скарочаным адаптаваным тэкстам. (Гарганцюа і пантагруэль, Рабінзон Круза і інш.)

Збонікі:

1) аўтарскія зборнікі;

2) калектыўныя – творы некалькіх аўтараў. Маюць характэрныя, а таму і назвы: АЛЬМАНАХІ (зборнік новых твораў розных аўтараў аднаго кірунку, рэгіёну. Гэтыя творы аб’яднаны па відавых, тэматычных, ідэйных і іншых прыкметах),

АНТАЛОГІІ (зборнік выбраных твораў, часцей паэтычных, найбольш вядомых. Зборнік пэўнага перыяду развіцця літаратуры, аднаго літаратурнага кірунка і інш. Пры гэтым слова анталогія не заўсёды упамінаецца ў назве выдання.)

ХРЫСТАМАТЫІ (зборнік вучэбнага характару, які мае канкрэтны чытацкі адрас). Змест хрыстаматыі залежыць ад вучэбнай праграмы. У такім зб. могуць друкавацца і поўныя і урыўкі. Звычайна яны характаразуюць асобныя перыяды развіцця літаратуры ці асобнага народа;

Прынцыпы складання аўтарскіх зборнікаў – залежыць ад прынцыпу у аснове:

ЖАНРАВЫЯ;

ХРАНАЛАГІЧНЫЯ;

ТЭМАТЫЧНЫЯ;

па некалькіх прыметах: жанрава-храналагічныя.

Нерэдка ў зборнікі ўваходзяць творы, падабраныя па розных прынцыпах: новыя творы, лепшыя творы, выбраныя творы аднаго жанру,

ВЫБРАНЫЯ творы змяшчаюць лепшыя творы розных жанраў аднаго аўтара, напісаныя ў розныя перыяды творчасці.Задача выбраных твораў стварыць у чытача ўяўленне значнасці пісменніка ў развіцці літаратуры, эвалюцыі яго творчасці.

ЗБОРЫ ТВОРАЎ бываюць двух разнавіднасцяў: непоўныя і поўныя. Зборы твораў класікаў літаратуры уключаюць не толькі мастацкія творы, але і артыкулы, лісты, інтэрв’ю і другіе матэрыялы. Няпоўныя зборы твораў выдаюцца часцей, чым поўныя.

РОЛЯ РЭДАКТАРА. Рэдактар павінен памятаць, што жанравы рад выданняў з усімі разнавіднасцямі, -- гэта з’ява дынамічная, рухомая. Рэдактар мае права сфарміраваць прапанаваць новую разнавіднасць з улікам асаблівасці творчасці пісменніка. Прыклады: творы, напісаныя ў пэўным месцы – Пушкін і Болдзінская восень; творы аўтара на розных мовах: творы Набокава на ангельскай мове, творы Максіма Багдановіча на рускай мове.

Тыпалагічны рад прадстаўлены двума тыпамі літаратурна- мастацкіх выданняў:

1) массавыя – вышэйшай формай з’яўляюцца навукова-массавыя выданні. ;

2) навуковыя – вышэйшая форма – акадэмічныя выданні.

Тыпавы рад мастацкіх выданняў уключае выданні масавыя, навукова-масавыя, навуковыя, акадэмічныя.

Тыпаўтваральнай прыкметай тут з’яўляецца мэтавае прызначэнне выдання, яго чытацкі адрас.

Масавы тып літаратурна-мастацкіх выданняў адрасуецца масаваму чытачу. У такім зборы твораў друкуюцца асноўныя творы пісменніка з літаратурнай крытыкі, пубіцыстыкі, лістоў, успамінаў выбіраюцца толькі тыя, якія маюць цікавасць і значэнне для сучаснага чытача. Кампаноўка масавых збораў твораў часцей за ўсё жанрава-храналагічная, пры гэтым паказваюцца вядучыя жанры ў творчасці пісменніка, лепшыя творы. Навукова-даведачны апарат носіць папулярызатарскі характар: уступны артыкул, або пасляслоўе, слоўны і гісторыка-літаратурны каментарый (час, месца першай публікацыі) – яго задача дапамагчы чытачу ў разуменні твора. У выданнях такога кшталту абавязкова дадаецца алфавітны паказальнік твораў, якія увайшлі у выданне.

Выданні навукова-масавага тыпу – адрауюцца кваліфікаванаму чытачу, спецыялістам не філолагам. Навукова-масавыя выданні больш поўна прадстаўляюць творчасць пісменніка, асобныя яго перыяды і жанры. Такія выданні ўключаюць творы, якія не перавыдаваліся пры жыцці пісменніка, уключаюць невядомыя артыкулы і лісты.

Навуковыя выданні – вынік працяглага літаратуразнаўчага і тэксталагічнага вывучэння спадчыны пісменніка. Адрасуецца чытачам спецыялістам, даследчыкам. У выданнях навуковага тыпу друкуюцца устаноўленныя канчатковыя тэксты твораў, а таксама іх рэдакцыі і варыянтыы, дадаецца падрабязны навукова-даведачны апарат, тэксталагічны каментарый і усе магчымыя паказальнікі.

Акадэмічныя зборы твораў – гэта найвышэйшы тып літаратурна-мастацкіх выданняў. Іх падрыхтоўка патрабуе шматгадовую даследчыцкую працу. Прызначэнне: сабраць усю спадчыну пісменніка-класіка, радставіць яе як аснову для вывучэння яго творчасці, а таксама праблем гісторыі і тэорыі літаратуры. Такія выданні адрасуюцца найперш спецыялістам: літаратуразнаўцам, тэкстолагам, бібліёграфам, выкладчыкам, рэдакцыйна-выдавецкім работнікам. Такія выданні ўключаюць усе вядомыя дайшоўшыя да нас творы, усе матэрыялы па гісторыі тэксту, творы размяркоўваюцца пераважна ў храналагічнай паслядоўнасці, калі праводзіцца групіроўка па жанрах, то творы ўнутры размяшчаюцца таксама па храналогіі. Навукова-даведачны апарат уключае прадмову, сістэму каментарыяў і паказальнікаў.

Галоўнае месца ў даведачным апараце займае тэксталагічны каментарый. У ім даецца характарыстыка усіх выяўленых варыянтаў тэксту, тлумачыцца выбар асноўнага тэксту. Тлумачацца ўнесеныя змены на аснове тэксталагічнага аналіза.

Сістэма паказальнікаў максімальна поўная.

У акадэмічных зборах дадаткова ўводзіца паказальнік адрасатаў лістоў. Лісты размяшчаюцца па часе іх напісання і атрымліваюць агульную нумарацыю і паказальнікі звычайна займаюць цэлы том.

Сярод найважнейшых задач акадэмічнага выдання выяўленне дакладнага сапраўды аўтарскага тэксту. Звычайна пасля акадэмічнага выдання гэты тэкст прызнаецца кананічным і выкарыстоўваецца у выданях іншых тыпаў.

Адметная асаблівасць акадэмічнага выдання – гэта найбольш поўны раздзел “іншыя рэдакцыі і варыянты”. У ім даюцца практычна ўсе выяшленыя рэдакцыі і варыянты аўтарскіх тэкстаў.

Найбольш паказальныя – поўныя зборы твораў. Талстой 90, Дастаеўскі, Тургенеў 30 тамоў, Чэхаў 30, Горкі 63, Караткевіч (выйдзе 25 тамоў), Танк (13), Колас (незавершанае 20), Багдановіч 3, Гарэцкі 4 (5-ы дадатковы).

ЛК

26.10.12