Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Асаблівасці рэдагавання твораў розных жанраў

Для мастацкай літаратуры характэрны тры роды паказу падзей: ЭПІЧНЫ, ЛІРЫЧНЫ, ДРАМАТЫЧНЫ. Укожнага свій спосаб іх адлюстравання. Для эпаса – гэта расповед, апавяданне; для лірыкі – перадача перажыванняў чалавека; для драмы – дыялагічнае адлюстраванне. У сваю чаргу яны існуюць у дзьвух формах мастацкага маўлення: у прозе і паэзіі.

Кожны род літаратуры рэалізуецца у жанрах.

Эпас: нарыс, раман (гістарычны, псіхалагічны, прыгодніцкі, філасофскі, фантастычны, дэтэктыўны, палітычны, інтэлектуальны, раман эпохі адраджэння – утопія/антыутопія, Барока – пікарэскны (вядзецца ад імя галоўнага героя (наратара), твор без прывычнага экспазіцыйнага дзялення, набор эпізодаў, яшчэ называюць плутовской, блазенскі), сярэднявечча – рыцарскі,), навелла, апавяданне, гатычны раман (каля гістарычнага, але ў гістарычным аўтар выступае даследчыкам, трэбы усе аспекты той эпохі ведаць дасканала; гатычны – галоўнае эмацыйная абстаноўка). Канадская пісьменніца – Маргарэт Этвуд.

Лірыка: верш, паэма.

Драматургія: камедыя, трагедыя, драма.

Гэтыя жанры непастаянныя, у рознай эпохе іх межы рухомыя. Нельга сказаць, што існуюць дакладныя межы між імі. Можна весці гаворку пра узаемадзеянне жанраў на карысць мастацкай літаратуры. Некаторыя творы вельмі цяжка аднесці да нейкага пэўнага жанру. Жанры – гэта арыенцір, а не эталон, не догма.

Томас Ман (“Доктар Фаустус”).

Жанры – не арыенцір, не эталон, не догма.

Але кожнага жанру ёсць асаблівасці, якія трэба ўлічваць. Каб не выдаваць “раманаў”, якія рэальна з’яўляюцц апавяданнямі ці аповесцямі. Часта такія творы падобны да канспектаў рамана, утрымліваюць нежывых надуманых герояў. Першы раман на Беларусі – Ядвігін Ша, “Золата”, другі – Цішка Гартны “Сокі цаліны”.

Калі пісменнік вырашае пытанне наконт жанру твора, як будзе рэалізавана яго творчая задума, то ён прадумвае спосабы падачы матэрыяла, пабудову дзеяння, прыёмы паказу героя, выбар мастацкіх сродкаў і г. д. Вельмі часта план аўтар прапісвае загадзя.

Рэдагаванне рамана

Найбольш складаныя моманты: праца над сюжэтам (бо у рамане канцэнтруецца мноства падзей, доўгі час, жыццё некалькіх чалавек, складаныя з’явы, прадстаўлены шматлікія персанажы “галерэя вобразаў”). Аб’емнасць рамана вызначае шэраг асаблівасцей, якія улічвае рэдактар. Менавіта, шырыня і паўната, абмалёўкі маштабнага дзейства або канфлікта, разгортванне дзеяння на вялікай прасторы, падрабязная дэталізацыя з’яў і персанажаў. Раман можа ўключаць устаўныя самадастатковыя гісторыі, лірычныя адступленні, гістарычныя экскурсы, устаўныя фрагменты іншых жанраў (пісьмы, вершы, дзённікі, дрматычныя дыялогі). Для рамана характэрна розным спосабам выражаць змест Галоўная задача рэдактара—ацаніць, ці на карысць задуме працуюць ўсе пералічаныя элементы рамана. Перш за ўсё, у якім размеры усё гэта улічана. Перш за усё на узроўні сюжэта, наколькі сюжэт з усімі устаўкамі натуральны, цікавы, лагічны. Наколькі дакладна сцэплены з сюжэтам лёсы і характарыстыкі герояў.

Сюжэт. Асноўныя тыпы:

  1. хранікальны -- адлюстроўвае падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці. Гістраычна гэта найбольш ранняя форма сюжэта. На ім пабудаваны: прыгодніцкія, авантурныя, авантурна-прыгодніцкія., пікарэскны (ланцужковы прынцып);

  2. канцэнтрычны тып сюжэту – уключае ў сябе храналагічны паказ падзей, але пры гэтым прадугледжвае раскрыццё прычынна-выніковых сувязей падзей. Пры гэтым паказваюцца матывіроўкі падзей.

Галоўны па важнасці пасля сюжэту элемент – АДЗІНСТВА РАСПОВЕДУ. Важна разумець, ад чыяго імя вядзецца аповед, у якім стылі, танальнсці, з якой ацэначнай і эмацыйнай нагрузкай. Аналіз адзінства аповеду уключае адказ на пытанне: ці дасягаецца цэласнасць успрымання падзей, ці аб’яднаны аповед агульным светапогладам, ацэнкай, настроем.

КОЖНАЯ разнавіднасць сучаснага раману мае свае крытэрыі ацэнкі сюжэту і стылю аповеду. Адзінства аповеду дасягаецца сваімі сродкамі.

Розных падыходаў патрабуюць творы, напісаныя у розных літ. традыцыях, на аснове розных літаратурных метадаў, асабліва перакладная літаратура.

“Іліяда і Адысея” – перакладчыкі прынятыя Жукоўскі і Гледзіч.

Зыходны пункт у ацэнцы рукапісу – гэта неабходнасць ацэнкі маштабнасці адлюстравання. Да ліку сігналаў для рэдактара, што жанр рамана выбраны неапраўдана, належаць наступныя характарыстыкі:

  1. адсутнасць сацыяльна-значных карцін;

  2. паказ асобных з’яў, чалавечых лесаў, незвязаных з гісторыяй, сацыяльным жыццем;

  3. тэматысная вузказць.

Рэдактару трэба адрозніваць сапраўдны шырокі ахоп, шырокае бачанне жыцця ў творы ад спрошчанага схематычнага аповеду, павярхоўнага пераходу да апісання з’яў, ад шматслоўнасці, калі апісальнасць пераважае над выразнасцю.

Тыповы памылкоы шлях аўтара, так званы, фатаграфічны, калі ў рамане прадстаўлена маса дэталей, падрабязнасцей. Наяўнасць шматлікіх пустых падрабязнасцей вядзе да ўспрымання рамана “как вязкой скукі”. Хоць раман – гэта вялікі твор, але да яго таксама прымянальны сцісласць, лаканізм, дакладнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

Сінтэтычнасць – важная ўласцівасць раманаў. Раман вельмі часта выкарыстоўвае мастацкія магчымасці іншых жанраў і родаў літаратуры. Выкарыстанне магчымасцей лірыкі, драматургіі цягне за сабой аналіз сюжэтна-кампазіцыйнага рашэння, наколкі ўдала аўтарам злучаны разнародныя элементы аповеду. Рэдактар павінен вызначыць, ці знайшоў атар правільнае сюжэтнае рашэнне, якое дапамагае раскрыць значэнне і сэнс усіх эпізодаў, паказаць сутнасць характараў. Галоўнае для рэдактара – ўбачыць твор цалкам.

Для рэдактара немэтазгодным з’яўляецца выказваць заўвагі адносна пабудовы асобных глаў, апраўданасці эпізодаў, дыялогаў у працэсе першага чытання.

Для рэдактара карысным і неабходным з’яўляецца складанне плана твора. План уключае асноўныя моманты развіцця сюжэту. План дапамагае сканцэнтраваць увагу на асноўных сюжэтных лініях, вызначыць ролю другасных сюжэтных ліній. Такім чынам, бачыцца архітыктоніка твору. Гэта дапамагае бачыць персанажа ў яго перспектыве, прасачыць шлях героя. Складанне плана, графічнае адлюстраванне сюжэтных ліній вельмі карысныя пры працы з маладымі аўтарамі-раманістамі. Гэта дапамагае наглядна ўбачыць хібы твора. Рэдактар можа падказаць залішне зацягнутыя эпізоды ў рамане, недакладныя, недастаткова прапісаныя месцы. Можа падказаць, наколькі неапраўдана бегла вымаляваны той ці іншы персанаж ў творы.

Адзін з галоўных крытэрыяў ацэнкі рэд-ра – АДЗІНСТВА СЮЖЭТА І ХАРАКТАРАЎ. Як недахоп – наяўнасць эпізодаў, сцэн, не звязаных з развіццём характараў герояў, якія не дапамагаюць развіццю сюжэта. Як недахоп твора можна вызначаць выпадкі, калі героі пазначаны толькі канспектыўна, а таму чытач не паспявае даведацца пра іх, палюбіць герояў, рэдактар адсочвае, наколькі сюжэт рамана адлюстроўвае логіку адносін герояў, іх перажыванняў, паступкаў.

Планы складаюць і рэдактары і аўтары (напрыклад, Тургенеў складаў фармулярныя спіскі дзеючых асоб).