Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Рэдактарскі аналіз мастацкага тэксту

Крытэрыі

Літаратуразнаўчы аналіз

Рэдактарскі аналіз

  1. Аб’ект

  1. Прадмет

  1. Мэта

  1. Адрасат

Апублікаваны ці надрукаваны твор

Мастацкія асаблівасці твора (паэтыка)

Дапамагчы чытачу зразумець мастацкія асаблівасці дадзенага твора

Чытач, спецыялісты

Рукапіс

Якасць твора з пункту гледжання мэтазгоднасці яго публікацыі

Ацаніць твор з пункту гледжання яго выдання ці перавыдання ў прапанаваным аўтарам выглядзе або пасля дапрацоўкі

Аўтар твора

У працэсе аналізу рукапісі рэдактар улічвае запатрабаванні чытача, кінруецца крытэрыямі ацэнкі мастацкага твора:

1) твор павінен закранаць важныя праблемы грамадства;

2) твор павінен адпавядаць грамадскім маральна-этычным нормам;

3) твор павінен адлюстроўваць цікавую светапогладную пазіцыю аўтара – гэта патрабаванне да тэмы, ідэі, праблемы твора.

4) адпаведнасць крытэрыям мастацкасці:

  • Адзінства формы і зместу – нельга сказаць, што больш важнае, форма ці змест. першасным з’яўляецца змест. Змест – гэта жыццевы матэрыял, аўтарская ідэя, аўтарскі светапогляд. Форма – жанр, сюжэт, кампазіцыя, мастацкія вобразы, мова і стыль;

  • мастацкая праўда – прадугледжвае праўдападобнасць мастацкіх вобразаў і усяго зместу кнігі. Мастацкая праўда – гэта не фактычная даставернасць. Мастацкая праўда дасягаецца з дапамогай глыбокага пранікнення ў заканамернасці жыцця. Гэта не проста дакладнае апісанне падзей. Галоўнае ў сварэнні вобразаў – мастацкі вымысел. Значнасць ён набывае пры ацэнцы твораў на гістарычную тэматыку. Бо вобразы павінны адпавядаць свайму часу, героі павінны ведаць тое, што ведалі ў той час, думаць, як думалі ў той час. Асноўная небяспека: аўтарскае ўмяшальніцтва;

  • арыгінальнасць аўтарскай манеры – творчая індывідуальнасць праяўляецца ў адборы тэм, ракурсе іх асэнсавання, ў цікавасці да пэўнага жанру, ў манеры выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, цікавасць да пэўных характараў. Найбольш выразна індывідуальная творчя манера аўтара выяўляецца ў мове і стылі твора. Перад рэдактарам часта стаіць складаная задача: вызначыць грань паміж арыгінальнасцю і штукарствам – захаваць аўтарскую манеру пісьма і засцерагчы твор ад мастацкіх ізлішеств;

  • эмацыанальная ёмістасць, асацыятыўнае багацце тэксту – мастацкая літаратура адрозніваецца ад іншых відаў тым, што яна ўздзейнічае на эмацыйную сферу. Аўтар даносіць да чытача сваю ідэю, але пры гэтым прымушае чытача пакутваць, радавацца, сумнявацца. Пры аналізе рукапісу рэдактар ацэньвае яго ўздзеянне на эмацыйна-пачуццёвую сферу. У Але у творы можа быць залішне многа тропаў, і таму чытач стамляецца пры гэтым ад мноства асацыяцый. Іншая крайнасць – залішне сухі тэкст, які не закранае пачуццяў.

  • цэласнасць успрымання вобразаў і ўсяго расповеду – ацэньваючы твор з пункту гледжання цэласнасці, рэдактар арыентуецца на адчуванне паўнаты і завершанасці, якое ўзнікае пасля чытання. Маецца на ўвазе рэалізацыя аўтарскай задумы, а не завершанасць лёсаў герояў. Мастацкі вобраз можа стварацца аўтарам не ў рамках аднаго абзаца, а на працягу ўсёй кнігі, пры гэтым штрыхі кожнага абзаца павінны збірацца ў чытацкім успрыманні ў цэласную карціну;

  • дакладнасць – жыццёвая даставернасць твора; эмацыйная суаднесенасць вобразаў з задумай аўтара; дакладнасць уздзеяння на фантазію, эмоцыі, асацыяцыі чытача.

  • Больш прыватныя крытэрыі: стварэнне партрэтаў, мэтазгоднасць апісанняў, лірычных адступленняў.

ЛК

05.10.12

Вузкі кантэкст – словазлучэнні ці сказы. Гэта значыць, моўныя адзінкі, якія складаюць акружэнне слоўнай адзінкі ў межах сказа.

Шырокі кантэкст – моўнае акружэнне дадзенай адзінкі, якое выходзіць за рамкі сказа. Дакладныя рамкі шэрокага кантэксту указаць нельга. Гэта можа быць кантэкст групы сказаў, абзаца, главы ці нават усяго твора ў цэлым.

Вузкі кантэкст можна падзяліць на кантэкст сінтаксічны і лексічны. Сінтаксічны кантэкст – гэта тая сінтаксічная кантсрукцыя, у якой ужыта дадзенае слова, словазлучэнне ці сказ. Лексічны кантэкст – сукупнасць лексічных адзінак, слоў і ўстойлівых словазлучэнняў, у акружэнні якіх выкарастана гэтая адзінка.

Сінонімы і сінанімічны рад.

Калі рэдактар бачць недакладнасці словаўжывання, ён замяняе неўдалае слова аўтара больш дарэчным сінонімам. Выбраць самы дакладны варыянт цяжка, і аўтары, і рэдактары працуюць над удасканаленнем тэксту.

Асноўныя функцыі сінонімаў у мастацкім тэксце:

  1. замяшчэння – пазбаўленне паўтору слоў;

  2. удакладненне;

  3. экспрэсіўна-стылістычная.

Сінонімы бываюць СЕМАНТЫЧНЫЯ (паняційныя), СТЫЛІСТЫЧНЫЯ, СЕМАНТЫКа-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ. Калі кожны наступны сінонім узмацняе значэнне папярэдняга, такі прыём называецца ГРАДАЦЫЯЙ. Для рэдактара важна памятаць, што незаўсёды вялікая канцэнтрацыя сінонімаў – мастацкі прыём. Вельмі часта гэта таўталогія, слоўная збыткоўнасць. Т. ч. аўтары нарошчваюць аб’ём.

АНТОНІМЫ. Пары антонімаў утвараюць антытэзы і аксюмаран.

Амонімы і шматзначныя словы. Часта выкарыстоўваюцца аўтарамі для сноўнай гульні, якая заснавана на сутыкненні розных хначэнняў – адсюль узнікаюць парадоксы.

МІЖМОЎНАЯ АМАНІМІЯ.

ПАРОНІМЫ.

Дыалектызмы.

Прафесіаналізмы.

Аргатызмы.

Жарганізмы.

Налагізмы.

Запазычаная лексіка.

Фразеалагізмы.

Прыказкі і прымаўкі.