Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Функцыі мастацкай літаратуры

  1. Эстэтычная функцыя – літаратура фарміруе эстэтычны густ, імкненне да прыгожага, да гармоніі, дасканаласці, таму важна, каб чалавек чытаў добрую літаратуру, якая дае правільныя эстэтычныя устаноўкі.

  2. Камунікатыўная – у творы практычна заўседы адчуваецца прысутнасць аўтара. Аўтар прапануе чытачу сваю мадэль свету. Урэшце аўтар можа напрамую звяртацца да чытача, скіроўваць да разваг, задаваць пытанні. Калі мы чытаем твор, мы ўзаемадзейнічаем з аўтарам, прымаем яго мадэль ці не, згаджаемсяці не згаджаемся.

  3. Пазнаваўчая функція мастацкай літаратуры. Нягледзячы на мастацкій вымысле у творы практычна заўседы есць жыццевая праўдзівасць, дакладнасць. Чытыч мае магчымасць уявіць эпоху, грамадства, духоўнае жыцце аўтара, грамадства.

  4. Выхаваўчая функцыя літаратуры. Мастацкая літаратура ці прама, ці ўскосна прапагандуе маральныя ўстаноўкі, фарміруе ў чытача маральна-этычныя арыенціры ў адносінах да грамадскіх з’яў і паступкаў людзей.

Выданне мастацкай літаратуры ў гістарычным аспекце

СССР у свій час быў першым па выданні мастацкай літаратуры, больш за мільярд. Культававалася: “савецкі народ – самы чытаючы ў свеце”. У час савецкага саюза адбываў-ся адбор літаратуры на аснове партыйнай ідэалогіі. Яшчэ дзейнічалі фактары: ліміты паперы, паліграфічныя матэрыялы выдаваліся па разнарадцы, было цэнтралізаванае фінансаванне выданняў дзяржавай. Галоўная задача ў кнігавыдавецкай дзейнасці – выхаванне новага чалавека камуністычнай фармацыі, прапаганда камуністычных ідэалаў, садзейнічанне літаратуры ў вырашэнні важных палітычных задач. Адным словам, мастацкая літаратура – інструмент ідэалагічнага ўплыву на чытача.

У ССР на выданні мастацкай ітаратуры спецыялізаваліся 20 цэнтральных і 120 рэспубліканскіх і абласных выдавецтваў. Публікаваліся творы на 100 мовах народаў СССР, 50 % рускай мовы. 10 цэнтральных і 11о рэспубліканскіх і абласных выпускалі літаратуру для дзяцей і юнацтва. Самым буйным выдавецтвам з’яўлялася “Художественная література”, а так же: “Советскій пісатель” – выдавецтва саюза пісменнікаў ССР, выпускала творы сучаснай прозы, паэзіі, драматургіі; “Молодая гвардія” – ЦКВЛКСМ, літаратура масавага тыпу, альманахі, зборы твораў; “Современнік” – ГОсКОМІЗДАТРСФСР, аўтарскія калектыўныя зборнікі, анталогіі; “Советская Россія” – рэспубліканскае выдавецтва РСФСР, руская нацыянальная класіка, творы сучаснай савецкай літаратуры, аднатомнікі, серыйныя выданні; савецкую і прагрэссіўную замежную літаратуру выдавецтвы “Наука”, “Прогресс”, “Іскусство”, “ВоенІЗдат”, “ПрофІздат”, “Правда”, “Ізвестія”, “Мір”, “Іздательство ЦК ДОСААФ”; буйныя рэспубліканскія выдавецтвы: Україна (Днепро, Моладзь), БССР (Мастацкая літаратура”), Казахстан (Пісатель). Існавалі міжабласныя і краявыя выдавецтвы: “Маскоўскі рабочы”, “ЛенІздат”, “Данбас”, “Маяк” (Одесса).

Найбольшая колькасць кніг для дзяцей і юнацтва: “Малыш” “Детская література”, “Молодая гвардія”.

Тэматычны рэпертуарны план праходзіў складаную сістэму ўзгадненняў на розных узроўнях. Галоўным крытэрыем уключэня твора ў план выдання не заўсюды былі яго мастацкія вартасці. Перавага аддавалася ідэалагічнай выверанасці, выхаваўчай ролі, аднесенасці аўтараў да прадстаўнікоў сацыялістычнага рэалізму.

Важным момантам ў дзейнасці выдавцстваў было вызначэнне памераў тыражу. Былі масавыя выданні – творы класікаў, уключаных у школьную праграму; творы аўтараў-сучаснікаў, вызначанных ідэалагічная важнасцю – 1млн і больш. Выданне замежнай класікі ажыццяўлаялася значна меншымі тыражамі. Таму дзейнасць рынку адсутнічала практычна.

ЛК 3

15.09.12

Першыя беларускія выдавецтвы: “Загляне сонца і ў наша ваконца” (Шыпіла), “Наша ніва”, “Наша хата”, Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні (дзейнічала і ў 20-х, 30-х гадах 20-га стагоддзя, кнігі Купалы, Коласа, Багдановіча, Гартнага, перакладная літаратура на беларускую мову, Чэхаў, Горкі, Ажэшка). Развіццё стрымлівалі фінансавыя цяжкасці і інш.

У студзені 21 года на базе Белорусского отделенія госіздата Россійской Федераціі было створана дзяржаўнае выдавецтва БССР. Яно выпускала масавымі тыражамі ў асноўным брашуры агітацыйна-прапагандыстскага характару. За адзін год убачылі свет 196 назваў, тыражом звыш 1,5 млн. экз. Потым былі змены. У 22 годзе ведавецтва было аб’яднана з управленіем поліграфіческой промысловості.

А гады ВАВ кнігавыдавецтва не прыпынялася, таму што тут выдаваліся падпольня выданні. Сістэматычна каля 160 газет, найперш у партызанскіх атрадах. Дзяржвыдат БССР у Маскве з 46 года. Пасял вайны пачалося аднаўленне бел. выдавецкай справы і ў 1950 – перавышаны даваенны тыраж. Пачалі дзейнасць выдавецтва Акадэміі навук БССР (“Беларуская навука”), “Народная асвета”, “Полымя”, “Ураджай”, “Вышэйшая школа”, выпуск мастацкай літаратуры гарантавалі выдаветвы “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”.

Па стану на 2002 год на Буларусі зарэгістравана 550 выдавецтваў і арганзацый з правам выдавецкай дзейнасці. На аднаго жыара 5,5 кніг і брашур. У 1994 годзе была створана беларуская асацыяцыя выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў, якая аб’ядноўвае на дабравольнай аснове іх.