Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Рэдагаванне аповесці

Агульныя прынцыпы рэдагавання падобны да рэд. рамана. Адрозненне аповесці ў тым, што арганізуючую ролю ў творы выконвае аповед, хранікальнае і апісальнае адлюстраванне падзей. Апісанне ў аповесці можа быць больш падрабязным, чым ў рамане. У аповесці больш моцна выяўляецца суб’ектыўны элемент, больш яскрава паказваюцца адносіны аўтара да падзей. Больш ярка выяўляецца фігура апавядальніка, больш каларытнай становіцца мова твора. Тамц пры рэдагаванні аповесці рэдактар павінен большую увагу удзяяць:

  1. самому аповеду;

  2. аўтарскай манеры аповеду;

  3. эмацыянальнасці аповеду;

  4. логіцы;

  5. мастацкасці.

Рэдагаванне апавядання

Даследчык Бахцін – паняцце “фокус асэнсавання” (калі аўтар піша пра мінулае, сучаснасць ацэньваецца с позірку мінулага).

Для рэдактараў мастацкай літаратуры апавяданне – пастаянны аб’ект работы, публікуюцца і ў зборніках, і ў альманахах. З іх пачынаюць маладыя. Апавяданне – найбольш лаканічная форма мастацкай літаратуры. Пры гэтым, тое што твор малы па аб’еме, не значыць, што твор просты для напісання, рэдагавання, асэнсавання. Яно мае вялікія мастацкія магчымасці, апелюе для ўсіх магчымасцяў прозы. ад аўтара патрабуецца, што ён павнен пісаць лаканічна і ёміста. У апавяданні адразу відаць недахопы. Апавяданне патрабуе вельмі сур’езнай працы над сюжэтам, кампазіцыяй мвай. Рэдактар, калі з ім працуе, вырашае пытанні адпаведнасці формы і зместу; вызначае, ці здолеў аўтар, выкарыстоўваючы магчымасці жанра “апавяданне” здзейсніць сваю задуму.

У першую чаргу рэдактар вызначае, наколькі актуальны твор. Галоўны прынцып пры разглядзе апавядання: “В МАЛОМ МНОГОЕ”.

Апавяданне – гэта не проста апісанне выпадка з жыцця. Гэта не замалёўка з натуры. Галоўнае для аўтара – раскрыць сутнасць падзей, праблем.

Апавяданне – твор аднапланавы. У ім адна сюжэтная лінія. Таму, як пры працы з раманам, рэдактар не складае план, не фіксуе герояў. Ен канцэтруе увагу на сюжэце, кампазіцыі, мастацкіх вобразах.

Да ліку тыповых памылак апавядання належаць:

  1. перагружанасць персанажамі, сцэнамі, дыялогамі – тыпова для аўтараў-пачаткоўцаў.

  2. Асобна трэба весці пра дынаміку твора, імклівасць развіцця сюжэта: зацягнутая экспазіцыя, залішнія падрабязнасці. Аўтару прапануецца выключыць ці перапрацаваць элементы.

У пагоні за лаканічнасцю таксама кроюцца недахопы: адсутнасць псіхалагічнай матывіроўкі паступкаў герояў, неапраўданыя правалы ў развіцці дзеянняў, схематычнасць характару, адсутнасць запамінальных рыс персанажа.

Рэдактар павінен адрозніваць прадуманую кароткасць і неапраўданую. Рэдактар павінен адрозніваць пропускі ў паказе падзей, якія можа лёгка дадумаць чытач і незапоўненыя пустоты. Апавяданне не проста павінна быць кароткім, але і валодаць матсацкім лаканізмам. Мастацкая дэталь – ёй надаецца важная ўвага рэдактара.

Асаблівасці рэдагавання драматычных твораў

УСПОМНІЦЬ: драматычныя тэатральныя школы.

Спецыфіка працы з драматычнымі творамі ў тым, што аўтар карыстаецца магчымасцямі дыялогаў, маналогаў, героі рэалізуюцца праз дзеянне, няма аўтарскай падказкі. Развіцце сюжэта – у канкрэтным дзеянні. Таму чытач/глядач – яго сведка. Ад драматурга патрабуецца стварыць максімальна праўдзівую іллюзію жыцця у мастацкім вобразе. Ацэнка драматычнага твора пачынаецца з ідэі, тэмы, зместу. Павінен быць актуальным, сюжэтным, насычаным дзеяннем. Класічныя патрабаванні: рух, хаткасць перажыванняў, лаканічнасць і яснасць слова.

Калі ў п’есе адсутнічае драматычная напружанасць, то ад публікацыі рукапісу неабходна адмовіцца. Для рэдактара важна ацаніць актуальнасць канфлікта ў творы, бо канфлікт – важнейшы крытэрый, адсюль і дынаміка, і напружанасць.

Мова герояў – галоўная іх характарыстыка. Мова дапамагае паказаць героя ярка, запамінальна, а таму патрабаванні да слова ўзмацняюцца.

Рэдактар павінен сачыць за тым, каб рэплікі драматычных персанажаў былі ярка індывідуалізаваны, своеасаблівыя, адметныя. Толькі пры гэтай умове персанажы набудуць пераканаўчасць, запамінальнасць і мастацкую каштоўнасць.

Драматург і рэдактар павінен клапаціцца пра тое, каб рэплікі герояў былі сзразумелыя і адразу выклікалі рэакцыю. Мова персанажаў не павінна быць засмечана дробнымі непатрэбнымі словамі.

Рэдагаванне не павінна зводзіца да граматычнага згладжвання рэплік. Пазбавіць ад шаблонных слоўных канструкцый, з-за якіх сціраецца маўленчая індывідуальнасць кожнай асобы.

Рэмаркі – адзіны спосаб непасрэднай прысутнасці аўтара. Рэмаркам адводзіцца нязначная частка тэксту. Яны не агучваюцца на сцэне, але гэта не значыць, што іх роля не істотная. Рэмаркі выконваюць службовую функцыю, але без іх не абысціся. У тэксце рэмаркі замяняюць аўтарскі аповед і апісанне, дапамагаючы чытачам уявіць дзеянне. Рэмаркі таксама служаць тлумачэннем, падказкай для рэжысёраў і акцёраў пры сцэнічным увасабленні твора. Рэмаркі могуць быць розных катэгорый:

  1. пералік дзейных асоб з указаннем імен, узросту, грамадскага статусу, указаннем сваяцкіх адносін;

  2. іншыя рэмаркі, дэкаратыўныя – фіксуюць месца, час дзеяння, малююць абстаноўку дзеяння, падаюць інтэр’еры, пейзажы.

  3. ігравыя рэмаркі -- яны адзначаюць паступкі герояў, перамены ў іх псіхалагічным стане, жэстыкуляцыю.

Рэмаркі не павінны быць вялікімі, не павінны быць вельмі кароткімі.

Асаблівая ўвага рэдактарскай працы – афармленне драматычнага тэксту:

  1. нумарацыйныя рубрыкі (дзея першая…) павінны быць графічна і тэкстуальна аднастайна аформлены;

  2. спіс дзеячых асоб афармляецца: кожнае імя з новага радка. Пры гэтым ёсць бясслоўныя дзейныя асобы, якія праводзяца ў канцы дзеячых асоб. Пры гэтым імены дзейных асоб часта вылучаюць разрадкай, або паўтлустым шрыфтам;

  3. славесная форма імені дзейнай асобы можа быць іншай, чым у спісе дзейных асоб;

  4. текст ремарок обычно набірают поніженным кеглем, внешніе ремаркі выключают в красную строку, а внутренніе бяруць ў квадратныя дужкі і набіраюць у падбор да імені;

  5. усё, што не адносіцца да рэплік рэкамендуецца графічна вылучаць і абавязкова аднастайна афармляць