Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў

ЛК 1

07.09.12

ТЭМА 1. Уводзіны ў курс. Гісторыя выдання мастацкай літаратуры ў Беларусі і Расіі

  1. Спецыфіка мастацкай літаратуры.

Асноўныя патрабавані пры рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўцы мастацкіх выданняў:

трэба ведаць тэорыю літаратуры, валодаць літаратурна-мастацкім густам, магчы-масць размаўляць з аўтарам на роўных, ведаць асновы тэксталогіі, ведаць гісторыю нацы-янальную і сусветную, мець уяўленне пра сацыялогію, грамадазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогію, мець звесткі по іншых галінах ведаў;

ведаць сутнасці і функцый выяўленчага мастацтва, прымяняць гэтыя веды у працэсе стварэння кнігі, веданне асноў тэатральнага і кінамастацтва, тэлебачання, у гэтай сувязі і выкарыстанне сродкаў іншых відаў мастацтва ў выдавецкай дзейнасці, уменне арыентавацца ў сучасных лічбавых інфарматыйных тэхналогіях;

мець навыкі супрацоўніцтва з літаратурнымі крытыкамі, літаратуразнаўцамі, бібліатэкарамі, мець навыкі сурацоўніцтва з чытачамі;

выкарыстанне рэкламных сродкаў у сферы дзейнасці і ўменне арфентавацца ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Спецыфіка працы з мастацкай літаратурай.

Мастацкі вораз і яго спецыфіка. Кожны пісменнік у творы прадстаўляе сваю мастацкую мадэль быцця. Але гэтая мадэль фарміруецца па сваіх правілах. Асноўны будаўнічы матэрыял пісьменнікаў – вобраз. Цаглінка – слова. Асноўныя спецыфічныя рысы мастацкага вобраза: пачуццевая канкрэтнасць, бачнасуь, уяўленчасць; мастацкі вобраз шматпланавы, шматгранны, выклікае асацыятыўныя сувязі, адзін і той жа вобраз кожны чытач успрымае па-свойму. Залежыць ад: узроста, адукацыі, выхавання.

Мастацкі вобраз дае ўяўленні аб яго аўтары, чытач мае магчымасць адчуць асобу аўтара, яго талент, ідэю твора, аўтарскую задуму.

Мастацкі вобраз заўседы эмацыйны, ен выклікае пэўныя пачуцці, эмоцыі ў чытача. Эмоцыі выклікае пейзаж, а таксама паступкі, словы героя, слоўны вобраз як эстэтычная каштоўнасць. Тут працуе рытм, алітэрацыя, рыфма і іншае.

Усе ўласцівасці мастацкага вобраза выяўляюцца не асобна, а разам і адначасова. Гэта дазваляе весці гаворку пра яго цэласнасць і сінтэтычнасць. У мастацкім вобразе спалучаюцца катэгорыі агульнага і індывідуальнага.

Мастацкі вобраз залежыць ад канцэпцыі чалавека, якая уласцівая для той ці іншай эпохі. Так, у эпоху Адраджэння на першы план у літаратуры выходзяць тытанічныя страсці (жарсці), у перыяд Класіцызму – барацьба пачуцця і доўгу, у час Асветніцтва – рацыяналізм.

Мастацкі вобраз залежыць ад жанрава-родавых параметраў твора, ад творчай манеры пісменніка, ад задумы і ідэйна-мастацкай устаноўкі твора.

У мастацкім вобразе заўседы прысутнічаюць індывідуальны, сацыяльны, гістарычны, нацыянальны і агульначалавечы кампаненты, аўтарскія індывідуальныя кампаненты вобраза.

ЛК 2

14.09.12

ТЭМА 2. Крытэрыі ацэнкі мастацкага твора

Есць індывідуальныя, аўтарскія кампаненты вобраза:

  1. Імя – імя горяў твора. Выбар імені мае ў шэрагу выпадкаў вельмі важнае значэнне. Гаваркое імя (говорящее имя) – Негодяев, Плюшкин, Гарлахвацкі, Зёлкін. Імя характарызуе героя, а можа і абыгрываць гукавую фактуру: Карабас-Барабас, Акакій Акакіевіч. Імя можа быць кантрастуючым (кантраст імені і прозвішча): Леў Мышкін.

  2. Партрэт – яго дэталі, наяўнасць або атсутнасць дынамікі.

  3. Біяграфія – як аснова твора для тлумачэння паводзін, учынкаў героя.

  4. Мова героя – нават калі герой нічога не рпмаўляе (унутраны маналог).

  5. Унутраны стан героя.

  6. Пейзаж, інтэр’ер. Пры гэтым, калі гаворка не ідзе непасрэдна пра героя, не падаецца яго партрэт, унутраны стан, то паказ абстаноўкі – выдатная характарыстыка.

  7. Дэталі: адзенне, пахі, колеры. Нішто ў творы не можу быць выпадковым.

Вобраз можа адштурхоўвацца ад прататыпа (прынцып творчасці Коласа). Прататып можа быць істотна зменены з дапамогай аўтарскага вымысла.