Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_до_Ист_Др_мира_Ревяко_лекции.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Ранняя рымская імперыя (прынцыпат)

  1. Прынцыпат Аўгуста.

  2. Праўленне дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў (14–68 гг. да н.э.)

  3. Грамадзянская вайна 68–69 гг.

  4. Праўленне дынастыі Флавіяў (69–96 гг.).

  5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рымскай імперыі ў І–ІІ ст.

1. Прынцыпат Аўгуста. Барацьба за ўладу паміж Антоніям і Актавіянам закончылася перамогай Актавіяна ў 30 г. да н.э. Сенат і народны сход абвясцілі Актавіяна імператарам (у Рымскай рэспубліцы імператарамі называлі тых, хто меў права камандаваць арміяй). Актавіян правёў чыстку сената, скараціў колькасць сенатараў. У спісе сенатараў імя Актавіяна было першым, г. зн. ён стаў “прынцэпсам сената” – першым сенатарам. Ён сваёй правмовай адкрываў паседжанні сената. Ад слова “прынцэпс” паходзіць і назва палітычнай сістэмы, у станоўленай Актавіянам, – прынцыпат (30 г. да н.э. – 80-я гг. ІІІ ст. н.э.). Усе прынятыя новыя пастановы ўмацоўвалі яго асабістую ўладу ў інтарэсах класа рабаўладальнікаў, хаця ўсе свае пастановы і дзейнасць праводзіў пад лозунгам аднаўлення рэспублікі. Усе вышэйшыя магістратуры былі ў руках Аўгуста, але манархічны характар яго ўлады прыкрываўся рэспубліканскімі ўстановамі. Прынцыпат – гэта манархія пад выглядам рэспублікі. Выбіралі тых, каго прапаноўваў Аўгуст. Захоўваўся і ваенны характар улады.

Усе рымскія правінцыі былі падзелены на імператарскія і сенацкія. Была створана і імператарская казна, куды паступалі падаткі з імператарскіх правінцый. Імператарскімі правінцыямі кіравалі назначаныя Аўгустам намеснікі і пракуратары (дробнымі абласцямі). Сенатарскія правінцыі ўпраўляліся праконсуламі. Імператар імкнуўся быць бліжэй да народа: насіў простае адзенне зробленае дамашнімі рабамі, паважаў традыцыі Рэспублікі. У знешняй палітыцы імператар абараняў інтарэсы рабаўладальнікаў. Заваёваныя землі атрымоўвалі статус правінцыі.

Мастацтва і літаратура былі пастаўлены на службу Аўгуста. Багаты рымлянін Мецэнат арганізаваў гурток выдатных паэтаў (Вергілій і Гарацый), якія праслаўлялі імператара. У сталіцы вялося вялікае будаўніцтва. Былі пабудаваны: храм усім багам Пантэон, форум Аўгуста, тэатр, іпадром і інш. збудаванні. Культ абагаўлення Юлія Цэзара быў здзейснены. Ва ўзросце 78 гадоў у 14 г. н.э. памёр Аўгуст. Сенат абвясціў яго богам. У гонар Аўгуста і Цэзара назвалі два месяцы: іюль (ліпень) і аўгуст (жнівень).

2. Праўленне дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў (14–68 гг. да н.э.). Перыяд праўлення гэтай дынастыі адзначаецца далейшым умацаваннем асабістай улады прынцэпса і ролі ваеннага і бюракратычнага апаратаў улады. Першы прадстаўнік дынастыі – Тыберый, сын трэцяй жонкі Аўгуста. Новы імператар не карыстаўся папулярнасцю і поспехам сярод арміі і народа. Рыхтавалася змова супраць імператара. Скарачэнне хлебных раздач і відовішчаў выклікала адкрытыя паўстанні рымскага плебсу. Імператар узвялічваў сваю асобу і патрабаваў боскіх ушанаванняў на манер эліністычных манархаў. Закончылася яго праўленне тым, што была арганізавана змова і ён быў забіты ў 41 г. Прэтарыянцы абвясцілі імператарам дзядзьку Калігулы – Клаўдзія. Пры новым імператары павялічылася колькасць чыноўнікаў, але ён узнагароджваў і рымскі плебс. Імператар даваў правы рымскага грамадзянства правінцыяльным рабаўладальнікам.

Знешняя палітыка Клаўдзія была ўдалай: паявіліся новыя правінцыі (Маўрытанія, Брытанія, Фракія, Лікія і Памфілія). Чацвертая жонка імператара ўскорыла яго смерць і новым імператарам стаў сын Агрыпіны – Нерон. У краіне адразу ўстанавіўся тэрор, імператар займаўся забавамі. У 64 г. узнік пажар Рыма. У выніку якога большая частка горада згарэла дашчэнту.

3. Грамадзянская вайна 68–69 гг. Пасля смерці Нерона ў Рыме пачынаецца грамадзянская вайна, прычынай якой быў эканамічны, сацыяльны і палітычны крызіс імперыі. Незадаволеныя рымскім панаваннем багатыя рабаўладальнікі-правінцыялы імкнуліся ўраўнавацца сваім становішчам у дзяржаве з рымска-італійскімі магнатамі. Вайна выявіла супярэчнасці паміж рымска-італійскім і правінцыяльным рабаўладаннем. Правінцыяльныя рабаўладальнікі выступілі супраць рымскага панавання і адначасова пачалі змагацца за ўладу імператара. Падаўляў паўстанне ў Іўдзеі сын імператара Ціт. Паўстанне было задушана. Іерусалім быў разрушаны, а жыхары праданы ў рабства. Веспасіян многа зрабіў для ўмацавання дзяржавы, а каб папоўніць казну ўвёў падаткі і на туалеты. Адсюль трапны выраз “грошы не пахнуць”. Ціт закончыў будаўніцтва Калізея. У 79 г. страшная стыхія спасцігла Італію: вывяржэнне вулкана Везувій.

Пагаршаецца становішча імперыі пры імператары Веспасіяне, які ўзвялічваў сваю асобу. На межах імперыі пастаянна вяліся войны.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рымскай імперыі ў І–ІІ ст. У эканоміцы вядучае месца занімала сельская гаспадарка. У эканоміцы Рыма вялікае значэнне мелі заходнія правінцыі – Іспанія і Галія (аліўкаводства і вінаград). “Аб сельскай гаспадарцы” добра распавядае трактат Калумелы. Ён раіць здаваць у арэнду землі свабодным арандатарам – калонам, а таксама праяўляць чалавечнасць да рабоў. Рабаўладальнікі здавалі землі свабодным арандатарам і пераводзілі частку сваіх рабоў на пекулій, г.зн. мець сваю сям’ю, хаціну, інвентар, надзел зямлі, жывёлу з абавязкам пэўнай платы гаспадару, у поўнай уласнасці якога па-ранейшаму знаходзіліся сям’я раба, зямля і інвентар. Перавод на пекулій павышаў зацікаўленасць рабоў у працы

Рабы і калоны заставаліся асноўным эксплуатуемым насельніцтвам. Развіццё каланатных адносін, рамяства і гандлю з’яўлялася важнай прадпасылкай для палітычнага і эканамічнага росквіту імперыі ў першай палове ІІ ст. н.э.

Л і т а р а т у р а:

История Древнего мира. Под ред. В.И. Кузищина. 1982. С. 140–183.

История Древнего Рима. Под ред. А.Г. Бокщанина и В.И. Кузищина. М., 1971. С. 289–316.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. Учебник. 1994. С. 159–215.

Л е к ц ы я 9.