Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_до_Ист_Др_мира_Ревяко_лекции.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Рымская рэспубліка пасля войнаў з карфагенам

  1. Эканамічныя і сацыяльна-палітычныя вынікі Пунічных войнаў.

  2. Узаемаадносіны Рымскай рэспублікі з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я.

  3. Войны Рыма з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я:

а) войны з ілірыйскімі плямёнамі.

б) 2-я Македонская вайна.

в) вайна з кельтыберамі.

г) вайна Рымскай Рэспублікі з дзяржавай Селеўкідаў.

  1. Палітычная барацьба ў Рыме ў 80-х гадах ІІ ст. да н.э.

1. Эканамічныя і сацыяльна-палітычныя вынікі Пунічных войнаў. Самыя працяглыя войны ў гісторыі з перарывамі прадаўжаліся 118 гадоў (264–146 гг. да н.э.). За гэты перыяд сваю тываласць даказала рымска-італійская канфедэрацыя. І хаця многія саюзнікі (італікі) Рыма змянілі яму, але ядро італікаў разам з горадам Рымам даказалі сваю трываласць. Пунічныя войны перш за ўсё былі праверкай сілы і трываласці рымска-італійскай канфедэрацыі. На працягу Ганібалавай вайны нават некаторыя саюзнікі Рыма перашлі на бок ворага.

Італія была апустошана вайною; многа загінула людзей, у тым ліку хлебаробаў. Іх землі не апрацоўваліся, а ў пакораных італікаў адбіралі ад 1/3 да 2/3 іх зямель. Рэзка павялічыўся фонд дзяржаўных зямель. Разгром багатага Карфагена, захоп заморскіх тэрыторый, прыгнечанне іх жыхароў садзейнічалі развіццю ў Італіі рабаўладальніцкіх адносін.

Перамога ў Ганібалавай вайне мела і вялікае міжнароднае значэнне. Стаўшы гаспадаром Заходняга Міжземнамор’я, Рым ператварыўся ў сільшейшую дзяржаву свету, таму хутка рымляне звярнулі свае захопніцкія погляды на Усход, дзе аслаблялі сябе ў бесперапынных войнах эліністычныя манархі, праемнікі Аляксандра. Рым умеў выкарыстоўваць супярэчнасці, падтрымліваючы палітычны разлад паміж эліністычнымі краінамі. Рымскі сенат справядліва меркаваў, што саюз эліністычных правіцеляў быў бы вельмі небяспечным для рымскіх захопніцкіх планаў. Аслепленыя ўзаемнай нянавісцю, праемнікі Аляксандра недаацэньвалі сілу новай дзяржавы.

2. Узаемаадносіны Рымскай рэспублікі з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я. Пасля заканчэння Ганібалавай вайны Рымская рэспубліка пачала весці актыўную палітыку ў адносінах да эліністычных дзяржаў. Ужо ў першай палове ІІ ст. да н.э. яна знаходзілася ў ваенных сутычках з Македоніяй, дзяржавай Селяўкідаў і саюзам грэчаскіх гарадоў. Рымляне ўмела выкарыстоўвалі саюзнікаў сярод эліністычных краін, стваралі ваенна-палітычныя кааліцыі, выкарыстроўвалі супярэчнасці сярод дзяржаў. Пачатак рымскай агрэсіі супраць эліністычнага свету палажыў захоп рымлянамі паўночна-заходняга Ілірыйскага ўзбярэжжа Балканскага паўвострава.

3. Войны Рыма з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я:

а) войны з ілірыйскімі плямёнамі.

Ілірыйскія плямёны жылі на Заходнім узбярэжжы Балкан і былі бліжайшымі суседзямі рымлян. Жылі яны ва ўмовах ваеннай дэмакратыі. Глеба непладародная, камяністая, таму марскі разбой быў галоўным заняткам насельніцтва. Захоп выспы Керкіры ілірыйцамі стаў прычынай вайны з рымлянамі (229 г. да н.э.). Рымскі флот параўнальна лёгка справіўся з ілірыйцамі і рымляне занялі ілірыйскае ўзбярэжжа: разбурылі ўмацаванні і гарады. Так быў адрэзаны выхад Македоніі ў Адрыятычнае мора. Заходнім суседам Македоніі стаў Рым.

б) 2-я Македонская вайна (200–197 гг.). У знакамітым пабоішчы пры Кіноскефалах (“Сабачыя голавы”, 197 г.) македаняне на чале з Філіпам пацярпелі паражэнне і быў заключаны мір: Македонія пазбаўлялася ўсіх уладанняў па-за Македоніяй, заплаціць Рыму 1000 талантаў, выдасць рымлянам ваенны флот, верне ваеннапалонных і скараціць армію да 5 тыс.; не будзе пачынаць войн без дазволу Рыма; прызнае свабоду грэчаскіх гарадоў; македонскае панаванне было замянялася рымскім.

в) вайна з кельтыберамі.Сур’ёзнае становішча склалася ў Іспаніі. Ваюючы на Пірэнеях з карфагенянамі ў час 2-й Пунічнай вайны, Сцыпіён заключыў шэраг саюзных дагавароў з іберыйскімі плямёнамі, некаторыя з іх прызналі сябе падданымі Рыма і плацілі яму даніну. Іберы ўсё-такі лічылі, што пермога Рыма над Карфагенам не азначала падпарадкаванне іх рымлянам. Рым падавіў паўстанне. Кельтыберы прызналі ўладу Рыма. Рымскае правінцыяльнае кіраванне ў Іспаніі было ўзноўлена.

г) вайна Рымскай Рэспублікі з дзяржавай Селеўкідаў. У той час як рымскія легіёны змагаліся ў Іспаніі, цар дзяржавы Селяўкідаў Анціох ІІІ пачаў ваенныя дзеянні на захадзе М. Азіі.

Пры Магнезіі ў 190 г. да н.э. адбылася рашаючая бітва рымлян з Анціохам ІІІ. Армія Анціоха была разгромлена і амаль знішчана. З Анціохам быў заключаны мір у 188 г. да н.э.

Так Рым, выкарыстоўваючы суперніцтвы эліністычных краін і апіраючыся на радоска-пергамскі саюз, нанес ваеннае паражэнне двум буйнейшым дзяржавам эліністычнага свету – Македоніі і Сірыі. Вайна з Рымам ускорыла распад Селеўкідскай дзяржавы.

4. Палітычная барацьба ў Рыме ў 80-х гадах ІІ ст. да н.э. Народныя сходы адыгрывалі значную ролю і не заўсёды санкцыявалі рашэнні сената. У 80-х г. ІІ ст. да н.э. была закончана рэформа цэнтурыатных каміцый, якая знаменавала вядомую дэмакратызацыю рымскага дзяржаўнага ладу. Адбылося паніжэнне маёмаснага цэнза з 11 тыс. асаў да 4 тыс. для V класа сервіевай канстытуцыі. У выніку адбылося колькаснае павялічэнне рымскай арміі.

Дзве палітычныя групоўкі ў асяроддзі рымскага набілітэта: 1) Марка Порцыя Катона, 2) Сцыпіёна Афрыканскага. Катон на першы план ставіў рост рабаўладальніцкай гаспадаркі і развіваюшчайся таварнай вытворчасці; а Сцыпіён – за шырокае надзяленне зямлёй маламаёмасных грамадзян і асабліва ветэранаў; аблягчэнне ваеннай службы.

Палітычная барацьба груповак вылілася ў форму судовых працэсаў як супраць прывержанцаў Катона, так і супраць прывержанцаў Сцыпіёна.

Л і т а р а т у р а:

История Древнего Рима. 1982. С. 89–98.

Л е к ц ы я 7.