Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_все_ИПО_УМК_Ваганова.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
378.88 Кб
Скачать

белорусский государственный университет

исторический факультет

Кафедра археологии и специальных исторических дисциплин

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКОЕ КОМПЛЕКС ПО КУРСУ «ИСТОРИЯ ПЕРВОБЫТНОГО ОБЩЕСТВА»

МИНСК БГУ 2003

Автор-составитель: кандидат исторических наук, доцент А. Н. Ваганова

праграма курса «гісторыя першабытнага грамадства»

Складальнiк: кандыдат гiстарычных навук, А. М. Ваганава

Уводзiны

Прадмет, змест, задачы i значэнне гiсторыi першабытнага грамадства. Агульная характарыстыка асноўных этапаў першабытнай гiсторыi. Даследаванне праблем антрапагенезу, гiсторыi развiцця гаспадарчай дзейнасцi, матэрыяльнай культуры, сацыяльных адносiн, сям’i i шлюбу, дынамiкi этнiчных працэсау ад узнiкнення чалавека да станаўлення класавага грамадства.

Перыядызацыя i храналогiя першабытнай гiсторыi. Перыядызацыя Л. Г. Моргана. Археалагiчная, палеаантралагiчная, палеклiматыч­ная i iншая спецыяльная перыядызацыi. Агульнагiстарычная перыядызацыя i яе крытэрыi.

КРЫНIЦАЗНАЎСТВА I ГIСТАРЫЯГРАФIЯ ГIСТОРЫI ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАДСТВА

Крынiцы першабытнай гiсторыi i iх магчымасцi у рэканструкцыi нацстаражытнага перыяду гiсторыi чалавецтва. Уяўленнi аб першабытным стане чалавецтва ў старажытным свеце, антычнасцi, сярэднявеччы. Пашырэнне этнаграфiчных ведау ў эпоху вялiкiх геаграфiчных адурыццяу. Станаўленне гiсторыi першабытнага грамадства як навукi у XIX ст. Працы I. Баховена i Дж.-Ленана. Уклад Л. Г. Моргана у першабытную гiсторыю. Эвалюцыйная школа Э. Тэйлара. К. Маркс i Ф. Энгельс аб першабытнай гiсторыi. Распрацоўка праблем першабытнай гiсторыi ў XX ст. Уклад беларускiх археолагагаў i этнографаў у вывучэнне першабытнай гiсторыi.

АНТРАПАГЕНЕЗ I СТАНАЎЛЕННЕ ЧАЛАВЕЧАГА ГРАМАДСТВА. ЭПОХА ПРААБШЧЫНЫ

Бiялагiчная сiстэматыка чалавека. Месца чалавека ў жывёльным свеце. Сучасная тэорыя антрапагенезу, характар i рухаючыя сiлы. Роля натуральнага адбору. Працоуная тэорыя Ф. Энгельса. Узаемадзеянне бiялагiчных i сацыяльных фактараў у працэсе антрапагенезу.

Вышэйшыя выкапнёвыя малпы i iх роля ў эвалюцыi чалавека. Знаходкi выкапнёвых малпападобных папярэднiкау чалавека на афрыканскiм кантыненце ў 70—80-я гг. XX ст. Дыскусiя аб так званым «чалавеку умелым» (Homo habilis). Аўстралапiтэкi, iх змесца ў сiстэ­матызацыі гамiнiд, сувязь з алдувайскай культурай. Гiпотэзы аб старажытнай прарадзiме чалавецтва. Тэорыi полi- i монагенiзму.

Архантрапы. (Homo erectus) — найстаражытныя гамiнiды. Гiсторыя адкрыцця. Марфалагiчная характарыстыка. Азiяцкiя, афрыканскiя, еўрапейскiя формы. Матэрыяльная культура, працоўная дзейнасць, прылады працы, стаянкi, жытлы.

Палеантрапы. (Homo primigenius) — старажытныя гамiнiды. Адкрыццё неандэртальца. Лакальныя варыяцыi неандэртальскага тыпу. Марфалагiчныя асаблiвасцi раннiх i познiх «класiчных» неандэртальцау, iх навуковая iнтэрпрэтацыя. Палясцiнскiя неандэртальцы, Матэрыяльная культура, мусцьерская iндустрыя, паселiшчы, жытлы. Дыскусii аб месцы неандэртальцаў у эвалюцыi гамiнiд. Праблема «прэсапiенса».

Станаўленне сацыяльнай арганiзацыi чалавецтва. Праабшчына архантрапау i неандэртальцау. Асноўныя вiды прысвойваючай дзейнасцi — загоннае паляванне i збiральнiцтва. Пачатак першабытнага калектывiзму. Палавыя адносiны ў праабшчыне (промiскуiтэт, гарэмная сям’я). Развiццё мыслення i мовы. Вытокi iдэалагiчных уяўленняў. Неандэртальскiя пахаваннi. Зараджэнне мастацтва.

ЭПОХА ПЕРШАБЫТНАЙ АБШЧЫНЫ

Неантрапы. (Homo sapiens) — людзi сучаснага фiзiчнага тыпу. Заканчэнне прцэсу антрапагенезу. Бiялагiчная характарыстыка выкапнёвага чалавека сучаснаг тыпу. Час i месца паходжання чалавека сучаснага тыпу ў святле навейшых палеаантрплпгiчных адкрыццяў. Тэорыi мона- i полiцэнтрызму, т. зв. «шырокага монацэнтрызму». Расагенез.

Узнiкненне абшчынна-радавога ладу. Праблема паходжання дуальнай экзагамii. Фратрыяльная сiстэма.

Раннепершабытная (раннерадавая) абшчына. Асноўныя вiды прысвойваючай гаспадаркi верхнепалеалiтычных абшчын — паляванне, збiральнiцтва, рыбная лоўля. Прадукцыйныя сiлы, падзел працы. Характар паселiшчаў i жытлаў. Лакальныя адрозненнi рэгiёнаў у верхнепалеалiтычную эпоху. Засяленне Амерыкi, Аўстралii. Верхнепалеалiтычныя стаянкi на тэрыторыi Беларусi.

Змяненнi ў гаспадарцы, матэрыяльнай культуры мезалiтычных абшчын. Сацыяльна-эканамiчныя адносiны. Першабытны калектывiзм. Рэгуляванне спажывання. Зараджэнне абмену.

Полаўзраставая арганiзацыя. Узроставыя класы i iнiцыяцыi (пасвячэнне).

Шлюб i сям’я. Гiпотэзы аб першапачатковых формах шлюбных адносiн. Канцэпцыя парна-групавога шлюбу. Лакалiзацыя шлюбнага паселiшча. Крос-кузенны (перакрыжавана-дваюрадны) шлюб. Функцыi парнай сям’i.

Абшчынна-радавая арганiзацыя. Лакальная група, род, радавая абшчына, суадносiны памiж iмi.

Арганiзацыя ўлады. Першабытнае народаўладдзе. Iнстытут кiравання. Абшчынна-радавыя монанормы.

Духоўная культура. Станоўчыя веды. Узнiкненне мастацтва. Вiды i жанры першабытнага мастацтва. Жывапiс, скульптура, наскальны малюнак, музыка, танец.

Зараджэнне i раннiя формы рэлiгii. Татэмiзм, фешытызм, анiмiзм, магiя i г. д. Сiнкрэтызм першабытнай культуры.

Моўны i этнiчны стан. Асноўныя прамоўныя сукупнасцi. Суадносiны памiж моўнымi i этнiчнымi супольнасцямi. Этнасы, этнiкосы. Протаэтнiчныя супольнасцi.

Познапершабытная (познарадавая) абшчына земляробаў — жывёлаводаў. Узнiкненне вытвараючай гаспадаркi. Прычыны i перадумовы. Гiпотэза Н. I. Вавiлава аб паходжаннi земляробства. Сучасныя погляды на праблему, Найстаражытныя цэнтры земляробства ў Старым i Новым Свеце, час iх узнiкнення, Гiсторыя культывацыi асноўных сельскагаспадарчых культур i даместыкацыя жывёл. Тэхнiчныя дасягненнi эпохi «неалiтычнай рэвалюцыi». Удасканальванне тэхнiкi апрацоўкi каменных прылад, неалiтычныя крэмнездабыўныя шахты на тэрыторыi Беларусi. Вынаходства керамiкi, ткацтва. Роля мужчынскай i жаночай працы ў раннiх формах земляробства i жывёлагадоўлi. Першы вялiкi падзел працы.

Зараджэнне вытвараючай гаспадаркi на тэрыторыi Беларусi. Сацыяльна-эканамiчныя адносiны. Вiды ўласнасцi на сродкi вытворчасцi, змяненне формаў размеркаання прадуктаў спажывання. «Прэстыжная эканомiка», яе сутнасць i роля. Павелiчэнне шчыльнасцi насельнiцтва, рост аселасцi.

Развiццё полаўзроставай арганiзацыi. Роля асноўных полаўзроставых груп у адносiнах да працы i радавой уласнасцi. Мужчынскiя i жаночыя дамы.

Шлюб i сям’я ў раннiх земляробаў-жывелаводаў i ў грамадствах з высокаспецыялiзiраванай паляўнiча-збiральнiцкай гаспадаркай. Гаспадарчыя i сацыяльныя функцыi парнай сям’i, лакалiзацыя шлюбнага пасялення. Вялiкiя мацярынскiя сем’i. Ускладненне абшчынна-радавой арганiзацыi. Развiццё ўнутрыабшчыннай iнтэграцыi, сувязi памiж асобнымi абшчынамi. Сегментарная арганiзацыя, Лiнiджы разных узроўняў. Змяненне характару роднасцi (матрылiнейная, патрылiнейная, бiлiнейная). Функцыi лiнiджу, роду, фратрыi, племя.

Арганiзацыя ўлады. Развiцце iнстытутаў кiраўнiцтва, Бiгмены.

Духоўная культура. Развiццё станоўчых ведаў у сувязi з новымi формамi гаспадаркi. Агратэхнiчныя i зоатэхнiчныя веды. Арыфметыка, геаметрыя, уяўленнi аб прасторы i часе. Пiктаграфiя. Асноўныя тэндэнцыi ў выяўленчым мастацтве. Дэкаратыўнае мастацтва, музычна-танцавальная творчасць, фальклор, казкi.

Развiццё мiфалогii i рэлiгiйных уяўленняў. Зараджэнне земляробчых i жывелагадоўчых культаў, культу продкаў.

Моўны i этнiчны стан. Узнiкненне моўных сем’яў. Племя як першы гiстарычны тып этнiчнай супольнасцi

РАЗЛАЖЭННЕ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАДСТВА. ЭПОХА КЛАСАЎТВАРЭННЯ

Перадумовы разлажэння прешабытнага грамадства. Уздым вытворчасцi на падставе развiцця вытвараючай гаспадаркi i яе аналагаў. Сiстэмы земляробства. Развiццё земляробчай тэхнiкi, ручное i ворыўнае земляробства. Паўкачавая земляробска-жывелагадоўчая гаспадарка, качавая жывёлагадоўля. Лакальныя адрозненнi ў розных рэгiёнах. Высокаспецыялiзаваная прысвойваючая гаспадарка.

Адкрыццё металургii. Медныя, бронзавыя прылады працы, асваенне жалеза. Старажытныя металургiчныя центры. Здабыча i апрацоўка металаў на тэрыторыi Беларусi.

Узнiкненне рамёстваў. Развiццё хатнiх промыслаў. Прафесiйная спецыялiзацыя. Вiды рамёстваў. Другi вялiкi падзел працы.

Iнтэнсiфiкацыя абмену. Развiццё абмену ад прымiтыўных формаў (нямы абмен, дараабмен) да эканамiчнага абмену. Унутрыабшчнны i мiжабшчынны абмен. Грашовыя эквiваленты. Трэцi вялiкi грамадскi падзел працы.

Стварэнне iнстытутаў класавага грамадства

Перадумовы i этапы станаўлення прыватнай уласнасцi. Накапленне багаццяў па археалагiчных i этнаграфiчных звестках. Супярэчнасцi памiж калектывiсцкiмi i прыватнаўласнiцкiмi тэндэнцыямi. Развiццё ўласнасцi на зямлю.

Зараджэнне эксплуатацыi i класаў. Паглыбленне маёмаснай i грамадскай няроўнасцi. Раннiя вiды ўнутрыабшчннай i мiжабшчыннай эксплуатацыi (эндаэксплуатацыя i экзаэксплуатацыя), рабаўладанне, iх гiстарычны лес. Узнiкненне грамадскiх класаў, сутнасць працэсу класаўтварэння, асаблiвасцi класавага расслаення грамадства.

Пераварот у становiшчы палоў у эпоху класаўтварэння. Узнiкненне манагамнай сям’i i яе адрозненнi ад папярэднiх формаў сямейна-шлюбных адносiн. Узнiкненне дзяржавы i права — палiтагенасцi лiдэраў. Iнстытуалiзацыя ўлады. Патэстарныя грамадствы напярэдаднi ўтварэння дзяржавы (правадырствы). Пераўтварэнне патэстарнай арганiзацыi ў палiтычную. Складанне дзяржавы, сутнасць, органы дзяржаўнай улады, адметныя рысы. Фармiраванне дзяржаўнага права. Розныя шляхi станаўлення дзяржавы. Ваенная дэмакратыя.

Абшчынная i родаплемянная арганiзацыя ў эпоху класаўтварэння. Сямейная абшчына i першабытная суседская абшчына, яе эканамiчны дуалiзм.

Духоўная культура эпохi разлажэння прешабытнага грамадства. развiццё навукi, дакладных i грамадскiх ведаў, генеалiтыка. Мастацтва: новыя вiды i жанры. Рэлiгiя эпохi класаўтварэння. Перадумовы зараджэння сусветных рэлiгiй класавага грамадства.

Падзел iнтэлектуальнай i фiзiчнай працы. Узнiкненне пiсьмо­васцi. Старажытныя сiстэмы пiсьма.

Этнiчны i моўны стан. Асноўныя этнiчныя супольнасцi эпохi класаўтварэння. Аб’яднаннi плямёнаў, супляменнасцi. Перарастанне мiжплемянной супольнасцi ў народнасць.

ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА I ЦЫВIЛIЗАЦЫЯ

Тыпы прешабытнай перыферыi i яе кантакты з цывiлiзацыяй. Першабытныя грамадствы на асноўных этапах сусветнай гiсторыi. Першабытнае грамадства ў сучаснасцi. Рэшткi першабытнасцi ў класавых грамадствах. Рэшткавыя нормы i ўяўленнi, iх роля ў сучаснасцi.