Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_общ_арх_Егорейченко.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
504.32 Кб
Скачать

Курс лекцыi па спецыяльнасцi

АРХЕАЛОГIЯ”

Тэма I Прадмет, крынiцы, задачы I метады археалогii

Археалогiя з’яўляецца адной з найбольш маладых гуманiтарных навук, хаця яе вытокi вядуць у глыбокае мiнулае. Сам тэрмiн “археалогiя” складаецца з двух грэчаскiх слоў: архайос (старажытны), логас (словы, веды). Упершыню гэта слова выкарыстаў грэчаскi фiлосаф Платон. Ен меў на ўвазе пад археалогiяй апавяданне пра ўсе падзеi далекага мiнулага. Прыкладна, такi жа сэнс укладвалi ў гэты тэрмiн i iншыя антычныя аўтары, як, напрыклад, Герадот, Дыядор Сiцылiйскi, Cтрабон. Аднак характарызаваць археалогiю як навуку аб старажытнасцi будзе не зусiм правiльна, паколькi гэты тэрмiн далека не поўнасцю адлюстроўвае гэтае ўяўленне. Археалогiя - раздзел гiстарычнай навукi, якая ставiць сваей мэтай вывучэнне развiцця чалавечага грамадства пераважна па рэчавых крынiцах. Адасабленне археалогii ў саматойнае адгалiнаваннне звязана з тым, што большая частка чалавечай гiсторыi была безпiсьмовай i адзiнай крынiцай для вывучэння гэтага перыяду з’яуляюцца рэшткi жыццядзейнасцi людзей. З iншага боку старажытныя пiсьмовыя крынiцы, як правiла, не даюць поўнага асвятлення розных бакоў чалавечай гiсторыi, i археалогiя здольна значна пашырыць сферу ведаў аб старажытных народах. У гэтым выпадку рэчавыя крынiцы павiнны вывучацца паралельна з пiсьмовымi крынiцамi адпаведных эпох. Звычайна верхнiм парогам вывучэння аб’ектаў археалогii з’яўляецца канец эпохi феадалiзма, XVIII ст., аднак гэта не гаварыць аб бясперспектыўнасцi археалагiчнага вывучэння больш позняга часу.

У сваiх даследваннях археалогiя часта кантактуе з iншымi навукамi: геалогiяй, этналогiяй, антрапалогiяй, лiнгвiстыкай i iнш. З iншага боку па меры развiцця археалогii з яе выдзялялiся такiя дапаможныя гiстарычныя дысцыплiны як нумiзматыка - навука аб манетах, сфрагiстыка - навука аб пячатках, эпiграфiка - навука аб надпiсах на камянях.

Аб’ектамi археалагiчнага вывучэння з’яўляюцца рэшткi жыццядзейнасцi людзей: паселiшчы, могiльнiкi, майстэрнi, рэшткi старажытных умацаванняў, архiтэктурныя збудаваннi, старажытныя шахты, наскальныя малюнкi, камянi з надпiсамi, свяцiлiшча, скарбы, асобныя знаходкi i гэтак далей.

Выявiць археалагiчныя рэчы можна толькi ў мясцiнах, якiя звязаны непасрэдна з жыццем цi пахаваннямi людзей у мiнулым. Так прысутнасць рэчаў у пахаваннях звязана з верай старажытнага чалавека ў замагiльнае жыцце. Людзi былi ўпэўнены ў тым, што рэчы, якiя былi пакладзены ў магiлу будуць служыць нябожчыку на тым свеце. Iншымi прычынамi тлумачыцца прысутнасць рэчаў на месцах старажытных паселiшчаў. Як правiла, зямля ў гэтых месцах мае чорнае адценне i складаецца з арганiчнага перагнiушага рэчыва, рэшткаў будаўнiчага i гаспадарчага смецця, якое змешана з пяском i глiнай. Гэты пласт зямлi на паселiшчах альбо на iншых археалагiчных помнiках называецца культурным пластам, паколькi ен захоўвае ў сябе рэшткi дзейнасцi чалавека, рэшткi ягонай культуры. Культурны пласт утвараецца павольна, на працягу вякоў i тысячагоддзяў, i яго магутнасць на паселiшчы залежыць ад працягласцi i iнтэнсiўнасцi жыцця на гэтым паселiшчы. Калi людзi прыходзяць на выбранае месца, яны пачынаюць будаваць жылле i гаспадарчыя збудаваннi. Пры гэтым трэска, кара, галле падаюць на зямлю i застаюцца на ей. У працэссе жыцця бытавое смецце, косткi, разбiты посуд, сапсаваныя рэчы выкiдалiся на вулiцу i пакрывалiся пылам, што прыводзiла да паступовага нарошчвання культурнага пласту. Праходзiла пэўная колькасць гадоў i пабудовы мелi патрэбу ў рамонце. Зноў падала на зямлю будаўнiчае смецце i, такiм чынам, адбывалася нарошчванне пласту. Праходзiлi гады. Хата разбуралася цi загiнула ад пажару, пасля якога застаецца праслойка вугалю i попелу. На гэтым месцы зноў будуецца хата, i ўсе пачынаецца спачатку. Рост культурнага пласта ў месцах сталага жыцця чалавека прывеў да з’яўлення шматлiкiх легенд аб скарбах, якiя знiклi ў зямлi, аб царквах, якiя правалiлiся, i гэтак далей. Аднак тлумачэнне гэтаму больш празаiчнае. Класiчным прыкладам царквы, якая правалiлася ў зямлю, з’яўляецца Сафiйскi сабор у Ноўгарадзе. Ен знаходзiцца ў цэнтры наўгародскага крамля. Тут збiралася народнае веча, сюды сцякалiся багамольцы, тут жа веўся гандаль. Храм час ад часу рамантаваўся, вакол яго будавалiся i разбуралiся пабудовы. Каб увайсцi ў сабор, трэба было падняцца па некалькiх прыступках. Прайшоў час, i нiжняя прыступка ўраўнавалася з зямлей. Потым гэта ж здарылася i з другой прыступкай, потым з трэццяй i ў рэшце рэшт лесвiца знiкла. Гэта не храм асеў у зямлю, гэта вакол яго рос культурны пласт. Прайшло яшчэ некалькi часу i багамольцы пры ўваходзе ў храм ужо не падымалiся па лесвiцы, а спускалiся. Падлога стала нiжэй паверхнi глебы. З часам прыходзiлася старую падлогу засыпаць i насцiлаць новую. Так рабiлi некалькi разоў, у вынiку чаго сучасная падлога храма на два метры вышэй першапачатковай.

Археалагiчныя помнiкi можна падзялiць на тры вялiкiя групы: 1) рэшткi старажытных паселiшчаў; 2) старадаўнiя пахаваннi; 3) асаблiвыя вiды помнiкаў (шахты, майстэрнi, рэшткi арашальных сiстэм, старажытныя шляхi i г.д.). Паселiшчы падраздзяляюцца на тры тыпы. Найбольш старажытнымi з iх з’яўляюцца стаянкi, якiя адносяцца да каменнага веку. Раней вучоныя лiчылi, што паселiшчы першабытных людзей былi кароткачасовымi, што групы людзей, як быццам, вандравалi ў пошуках ежы i затрымлiвалiся толькi на кароткi час. Аднак гэтая думка не апраўдалася: на некаторых стаянках людзi жылi некалькi тысяч гадоў. Меркаванне адпадала, а тэрмiн “стаянка” застаўся, хаця ў апошнi час яго ўсе часцей сталi замяняць больш унiверсальным словам “паселiшча”. Стаянкi альбо паселiшчы каменнага веку не маюць нiякiх вонкавых прыкмет. Больш таго, палеатычныя паселiшчы часта знаходзяцца пад шматмятровымi пластамi зямлi. Другiм тыпам паселiшчаў з’яўляюцца гарадзiшчы.Так называюцца паселiшчы, якiя мелi ўмацаваннi ў выглядзе земляных валоў цi мураваных сцен. (Рыс.) Умацаваныя паселiшчы ўзнiкаюць у канцы эпохi камня, а знiкаюць ужо ў перыяд позняга сярэднявечча. Трэцi тып паселiшча - селiшча - характэрны для розных эпох, пачынаючы з бронзавага веку. Яны таксама, як i стаянкi, звычайна не маюць нiякiх вонкавых прыкмет i для iх выяўлення патрэбна адпаведная падрыхтоўка. (Рыс.)

Старажытныя пахаваннi дзеляцца на два тыпы. Часта нябожчыкаў хавалi ў яме таксама як хаваюць цяпер, аднак без магiльнага пагорачка. Такi тып пахавальнага збудавання называюць магiлай, а вялiкую колькасць магiл - грунтовым могiльнiкам. Гэтыя могiльнiкi, звычайна не маюць вонкавых прыкмет, хаця ў старажытнасцi яны хутчэй за ўсе мелiся, аднак часам знiклi. (Рыс.) Гэта найбольш старажытны тып пахавальнага збудавання, якi з’явiўся яшчэ ў палеалiце.

Калi ж над нябожчыкам будавалi земляны насып, то яго называюць курганам. (Рыс.), а iх вялiкую колькасць - курганнай групай. (Рыс.). На Беларусi мясцовае насельнiцства часта называе курганы валатоўкамi, французкiмi цi шведскiмi магiламi. Для археолага пахаваннi вельмi каштоўная крынiца. Справа ў тым, што знаходкi, якiя трапляюцца на паселiшчах, амаль заўседы вельмi сапсаваныя. Пабудовы разбураныя або спаленыя, рэчы паламаныя. Час раскiдаў цi пераблытаў усе гэта. У пахаваннях жа пануе поўны парадак, калi яны былi пастаўлены ў час пахавання. Упрыгожваннi знаходзяцца на тых месцах, дзе iх звычайна насiлi: скроневыя кольцы - каля скронi чэрапа, пярсценкi i бранзалеты на пальцах i запясцях, пацеркi- на грудзях, гузiкi ляжаць у тым парадку, у якiм яны былi прышытыя. Няхай само адзенне струхлела, аднак калi рад гузiкаў даходзiць да кален шкiлета, дык можна ўжо з упэўненасцю меркаваць, што адзенне даходзiла да кален i нiжэй. Глiняны посуд захоўваў рэшткi ежы, i калi нават пасудзiна разрушана зямлей, то ўсе чарапкi засталiся на месцы i iх легка склеiць. Апрача таго, важнасць пахавальных помнiкаў заключаецца ў тым, што па iх у радзе выпадкаў можна вызначыць маемаснае i сацыяльнае адрозненне нябожчыкаў.

Пошук археалагiчных помнiкаў патрабуе спецыяльнай падрытоўкi i спалучаны з шэрагам цяжкасцяў. Перш за ўсе даследчык, якi вядзе археалагiчную разведку, павiнен ведаць тапаграфiчную заканамернасць размяшчэння помнiкаў. Гэтак, большасць з iх iмкнецца да водных крынiц, паколькi ў старажытнасцi рэкi з’уялялiся асноўнымi шляхамi зносiн, крынiцамi вады i папаўнення ежы. Разам з тым, помнiкi розных эпох таксама маюць свае тапаграфiчныя асаблiвасцi. Так, напрыклад, паселiшча эпохi палеалiту бяссэнсава шукаць у пойме рэк, паколькi яны хутчэй за ўсе знаходзяцца на I або II пойменнай церасе. Што датычыцца гарадзiшч, то яны звычайна займаюць мысы, якiя ўтвораны сутокай двух рэк альбо ярамi, а таксама асобныя пагоркi. Вельмi складаны пошук помнiкаў, якiя не маюць рэльефных прыкмет: адкрытых паселiшчаў i грунтовых магiльнiкаў. Адкрыць iх магчыма толькi па рэчах, якiя сустракаюцца на паверхнi зямлi ў вынiку ворыва, ветравай эрозii, розных будаўнiчых i гаспадарчых прац. Грунтоўную дапамогу ў выяуленнi помнiкаў археалогii можа аказаць апытанне мясцовых жыхароў, асаблiва пажылых людзей, якiя добра ведаюць месца знаходжання старажытных рэчаў, курганоў цi гарадзiшчаў, калi яны маюцца ў месцах iх пражывання.

Археолаг павiнен уважлiва глядзець на розныя сляды на паверхнi зямлi, якiя могуць падказаць размяшчэнне помнiкаў. Вось што расказвае вядомы англiйскi археолаг Леанард Вуллi: “У Вадзi Хальфа, у паўночным Судане, я веў з Мак Iверам раскопкi храма i часткi егiпецкага горада. Мы не маглi на працягу двухмесячных пошукаў у пустынi знайсцi сляды могiльнiка, якi павiнен быў знаходзiцца блiзка. Аднойчы вечарам мы паднялiся на невысокi пагорак, каб паглядзець на захад сонца над Нiлам. Мы скардзiлiся на няўдачы, калi раптам Мак Iвер паказаў на далiну, якая ляжала ўнiзе: яна ўся стракацела цемнымi коламi, якiх мы не заўважалi раней, хаця тапталiся на ей цэлымi днямi. Калi я спусцiўся ўнiз i падышоў блiжэй, колы знiклi, аднак кiруемы Мак Iверам, якi застаўся на пагорку, я зрабiў у цэнтры кожнага кальца невялiкiя насыпы са шчэбня. На наступны дзень нашы работнiкi арабы адкрылi пад кожным насыпам прамакутныя ўваходы ў магiлы, якiя былi высечаны ў камянi. Старажытныя землякопы высыпалi разбiтыя камянi вакол падрыхтоўваемых магiл, а калi засыпалi iх, частка камянеў засталася на паверхнi; па сканчаннi 400 гадоў немагчыма было ўжо заўважыць рознiцу памiж камянямi i шчэбнем, так падобны яны сталi памiж сабой. Аднак сонечныя праменi, якiя падалi на працягу 5 хвiлiн над вызначаным вуглом, зрабiлi бачнымi некалькi больш цемнае адценне камянеў, здабытых на пэўнай глыбiнi. Гэту з’яву можна была, аднак назiраць толькi з пагорка i, напэўна з аднаго месца”.

Многiя археалагiчныя помнiкi, небачныя з зямлi, робяцца прыкметнымi з вышынi, што дазваляе прымянiць для iх пошуку аэрафотаздымку i касмiчную фотаздымку. Пачатак скарыстання аэраздымкi для мэт археалогii адносiцца да апошнiх гадоў i сусветнай вайны. Сутнасць аэраздымкi заключаецца ў наступным. Па колеру глебы цi раслiннасцi, якi адбiваецца на фатаграфii зямной паверхнi , можна выявiць месцазнаходжанне магiл, паўзямлянак, рвоў, каналаў, каменных сцен, мяжы старажытных узараных зямель, старажытныя шляхi i г.д. Гэта звязана з многiмi прычынамi. У прыватнасцi, таму, што на старажытных рвах, канавах, якiя запоўнены перагноем, лепш развiваецца раслiннасць. Тут было больш вiльгацi. Сяўба i травы ў гэтых мясцiнах ярчэй i вышэй, а ў тых мясцiнах, дзе пад пластам узаранай глебы хаваюцца сцены альбо каменная кладка, жаўцей i нiжэй. Утоены помнiк можна выявiць i па ценях, якiя адкiдывае насып вала, калi на яго падаюць касыя прамянi. Так былi адкрыты старажытныя гарады i цытадэлi ў пустынях, якiя былi засыпаны пяском i практычна не бачны з зямлi. (Рыс.) Асаблiва удачнымi ў гэтым плане былi вынiкi Харэзмскай экспедыцыi, якая адкрыла не толькi сотнi новых помнiкаў, але i вывучыла гiсторыю арашэння зямель у пустынi i тое геаграфiчнае ассяродззе, у якiм жыў чалавек у старажытнасцi.

З паветра добра вiдаць старажытныя збудаваннi не толькi схаванныя пад зямлей, а i пад вадой, у прыватнасцi, затанулыя старажытныя пабудовы i часткi гарадоў. Гэтак, аэрафотаздымка дала магчымасць даследаваць партовыя збудаваннi фiнiкiйскага горада Цiра.

Сярод iншых прыроданавуковых метадаў пошуку археалагiчных помнiкаў вялiкае распаўсюджанне атрымалi геамагнiтная разведка i электраразведка. Першая заснавана на тым, што шэраг археалагiчных аб’ектаў валодае павышанай магнiтнай уласцiвасцю. З дапамогай спецыяльных прыбораў робяцца замеры напружанасцi магнiтнага поля Зямлi ў розных пунктах, якiя дазваляюць выявiць ганчарныя печы, глiнабiтныя пабудовы, жалезныя рэчы, старажытныя шляхi, рвы i нават ямы.

Метад электраразведкi заснаваны на рознай электраправоднасцi пластоў зямлi i аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў зямлi. Так, напрыклад, каменная сцяна, схаваная ў глебе, будзе горш праводзiць электрахвалi, чым узараны пласт. Сiстэматычны вымяраючы спецыяльным прыборам электраправоднасць на выбранным участку, можна яшчэ да раскопак скласцi план старажытнага збудавання, якое знаходзiцца ў падглебе.

Пэўную каштоўнасць для ўстанаўлення межаў старажытных паселiшчаў маюць хiмiчныя аналiзы глебы. Людзi, якiя жылi ў старажытнасцi, выкiдвалi арганiчныя рэшткi i яны змянялi хiмiчны аналiз глебы. Нiтраты, як правiла, раствараюцца i выносяцца вадой, а фасфаты застаюцца. Вымярэнне колькасцi фасфатаў, якiя змяшчаюцца ў глебе, дапамагае вызначыць межы старажытнага паселiшча.

Наступным за разведкай этапам даследвання археалагiчнага помнiка з’яўляюцца ягоныя раскопкi. Гэта - найбольш адказная часка палявой працы, паколькi ў працэсе раскопак культурны пласт паселiшча цi пахавальны насып знiшчаюцца назаўседы. Калi неўдалы лабараторны дослед можна паўтарыць, то двойчы раскапаць адзiн i той жа культурны пласт нельга. Пры археалагiчных раскопках важна не толькi выявiць нейкую старажытную рэч, цi нават збудаванне, але i высветлiць характар культурнага пласту, паслядоўнасць залягання асобных праслоек, сувязь раскапаных збудаванняў з вызначанымi праслойкамi i г.д. Iншымi словамi, неабходна старанна прасачыць стратаграфiю помнiка (стратум - пласт, графо - пiшу).

Адкладанне культурнага пласту на паселiшчах адбывалася на працягу стагоддзяў, i нават тысячагоддзяў. Натуральна дапусцiць, што чым нiжэй залягаюць пласты, тым яны больш старажытныя. Паслядоўнае вывучэнне змены пластоў дазваляе выявiць адносную храналогiю помнiка. Гэта - вельмi складаная i марудная праца, якая патрабуе ад археолага максiмум уважлiвасцi, назiральнасцi i старанай фiксацыi ўсяго выяўленага. Вось чаму правядзенне археалагiчных раскопак асобам, якiя не маюць адпаведнай падрыхтоўкi, забараняецца. Для правядзення раскопак неабходна атрымаць дазвол, якi выдаецца Мiнiстэрствам культуры.

Археалагiчныя раскопкi вядуцца па азначанай методыцы. Так, напрыклад, на паселiшчах даследванне культурнага пласта праводзiцца шляхам закладвання раскопаў, памеры i колькасць якiх вызначаюцца агульнай плошчай усяго помнiка, пастаўленнымi задачамi, тэхнiчнымi магчымасцямi. Звычайна сярэдняя плошча раскопа складае 100 кв. м (Рыс.) Раскоп арыентуецца па баках свету i разбiваецца на квадраты (2х2, 1х1 м), якiя азначаюць забiтымi ў зямлю калкамi.

Раскопкi культурнага пласту праводзяцца толькi ўручную лапатамi, шпатэлямi альбо нажамi гарызантальнымi пластамi таўшчыней 10 -20 см, прычым на кожны пласт складаецца асобны пласт, на яком фiксуюцца ўсе знаходкi i пабудовы. Апрача таго археолаг павiнен весцi палявы дзеннiк, у якiм ен апiсвае склад культурнага пласту, яго змяненне ў асобных месцах раскопа, дае характарыстыку збудаванняў i знаходак. Культурны пласт старанна перабiраецца рукамi, каб не прапусцiць нi воднай находкi. Пасля выбiрання культурнага пласту да мацярыка старанна малююца вертыкальныя сценкi раскопа (так званыя профiлi) (Рыс.) i складаецца план мацярыковай паверхнi, на якiм фiксуюцца ўсе ямы i iншыя канструкцыi. (Рыс.)

Методыка раскопак курганаў мае свае асаблiвасцi. Земляны насып, якi ўтойвае пахаванне, павiнен быць цалкам зняты. Пры гэтым па цэнтру кургана пакiдаюць дзве перпендыкулярныя земляныя перамычкi, якiя неабходны для вывучэння i замалеўкi профiлеў, (Рыс.), i дапамагаюць аднавiць працэс насыпання кургана. Сам насып здымаецца тонкiмi пластамi аднолькавай таўшчынi. Пасля кожнага пласта паверхня павiнна быць зачышчана i замалевана. А пасля выйсця на пахаванне расчыстка шкiлета цi трупаспалення вядзецца з дапамогай нажа i пэндзеля, каб не зрушыць са свайго першапачатковага месца нi воднай косткi i рэчы. Пасля поўнай расчысткi пахаванне замалеўваюць, фатаграфуюць, а потым разбiраюць. Таксама, як i пры раскопках паселiшча, увесь працэс вывучэння кургана павiнен быць дасканальна апiсан у палявым дзеннiку. (Рыс.).

Сабраныя ў экспедыцыi матэрыялы апрацоўваюцца i даследваюцца. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя лабараторныя метады. Перш за ўсе ўвесь матэрыял падвяргаецца камеральнай апрацоўке. У паняцце камеральная апрацоўка ўваходзiць кансервацыя i рэстаўрацыя знодзенных рэчаў.

Кансервацыяй называецца такая апрацоўка рэчаў, якая ахоўвае iх ад дэфармацыi i разбурэння. А рэстаўрацыя - гэта аднаўленне першапачатковага выгляду пашкоджанай рэчы. Спосабы рэстаўрацыi вельмi разнастайныя. Так, напрыклад, найбольш масавай катэгорыяй знаходак пры раскопках паселiшчаў з’яўляецца керамiка. Аднак цэлы посуд сустракаецца вельмi рэдка, у большасцi выпадкаў археолаг мае справу з чарапкамi. Каб атрымаць дакладнае ўяўленне аб формах старажытнага посуду, чарапкi з вялiкай дакладнасцю збiраюць, прыладжваюць адзiн да аднаго i склеiваюць. Калi ў рэстаўрыруемай пасудзiне не хапае кавалкаў, пустыя месцы запаўняюць гiпсам.

Асноўная праца, якую выконвае археолаг у лабараторыi, гэта- аналiз рэчаў. Перш за ўсе знойдзенныя рэчы павiнны быць размеркаваны па iх прызначэнню. Iншымi словамi па катэгорыях. Напрыклад, нажы, сярпы, дзiды, бранзалеты i г.д. Аднак, адна i тая ж рэч, напрыклад, наканечнiк дзiды, можа быць зроблена з косцi, крэмня, бронзы цi жалеза. Вось чаму ўнутры кожнай катэгорыi рэчы дадаткова размяркоўваюць па матэрыялу: касцяныя, каменныя, бронзавыя, жалезныя i гд А потым ужо рэчы аднаго назначэння, якiя зроблены з аднаго матэрыялу, размяркоўваюць па асаблiвасцях вонкавага выгляду на тыпы. Тыпы - гэта групы рэчаў аднолькавага прызначэння, якiя адрознiваюцца ад другой групы рэчаў асобнымi вонкавымi прыкметамi. Напрыклад, двушыпныя наканечнiкi дзiд, ромбападобныя, трохкутныя i г.д. Рэчы аднаго тыпу размяшчаюцца ў эвалюцыйна-тыпалагiчныя рады, дзе кожны тып рэчаў мае агульныя прыкметы як з папярэднiм, так з наступным тыпам. У канчатковым вынiку гэта дазваляе назначыць адносную храналогiю асобных тыпаў рэчаў. Iх сукупнасцi i розных комплексаў: магiл, жытлаў i г.д. У археалогii вылучаюць адкрытыя i закрытыя комплексы. Да першых напрыклад, адносiцца культурны пласт паселiшчаў. Адкрытыя компексы могуць фармiравацца доўгi час i адпаведна трымаць разначасовыя знаходкi. Адметнай рысай закрытых комплексаў з’яўляецца iх нязменнасць у часе i адначасовасць iх хавання. Да закрытых комлексаў адносяцца скарбы, несапсаваныя пахаваннi, жытлы i гаспадарчыя ямы. Закрытыя комплексы - вельмi важныя для датавання, паколькi састаўляючыя iх рэчы былi iзаляваны ад вонкавага ўздзеяння ў адзiн i той жа час. Наяўнасць у закрытым комплексу манеты цi нейкай iншай датаванай рэчы дазваляе вызначыць больш цi менш дакладна дату ўварэння гэтага комплексу.

Аднак чым далей ад нас адстае вывучаемы комплекс, тым больш складана вызначыць час яго iснавання. I тут на дапамогу археолагу прыходзяць дазеныя iншых навук. Так, напрыклад, прыблiзная дата паселiшча каменнага веку можа быць вызначана з дапамогай геалагiчнай перыядызацыi. Калi мы маем косткi старажытных жывел i пылок старажытных раслiн з проб грунта, якiя былi ўзяты на рознай глыбiнi, можна вызначыць храналогiю помнiка цi групы помнiкаў, ведаючы геалагiчны час iснавання тых цi iншых жывел i раслiн.

У апошнiя гады шырока пачалi выкарыстоўваць у архiалогii прыродазнаўчыя метады дацiроўкi. Адзiн з самых распаўсюджаных - радыекарбонны метад (С4), адкрыты амерыканскiм вучоным Лiббi. Гэты метад заснаваны на тым, што ў кожным жывым арганiзму збiраецца радыеактыўны iзатоп вуглярода з атамнай вагай 14. Ягоная велiчыня заўседы сталая, пакуль арганiзм жыве. Пасля ягонай смерцi новы ўглярод ужо не паступае, а той, што назбiраўся, пачынае распадацца. Колькасць яго праз 5800 гадоў скарацiцца ў два разы, праз 11600 гадоў - у чатыры разы i г.д. Недахопам гэтага метаду з’яўляецца тое, што ен прымянiмы ў асноўным для аддаленных (да 70000 гадоў) эпох.

Наступны метад - археамагнiтны - заснаваны на тым, што многiя рэчы асаблiва з абпаленай глiны захоўваюць астаткавы магнiтызм. Пры награваннi глiны да 670 градусаў яе намагнiчаннасць прападае, а пасля астужэння з’яўляецца зноў i адпавядае па вялiчынi накiравнню магнiтных лiнiй магнiтнага поля Зямлi, якое iснавала ў момант астужэння ўзора. Вызначана, што магнiтнае поле Зямлi заўседы мяняецца. Калi мы высвятлiм накiраванне магнiтных лiнiй у даследаванным прадмеце i будзем ведаць крывыя векавога ходу магнiтнага полю Зямлi, тады мы можам датаваць наш прадмет.

Для датыроўкi вельмi аддаленых ад нас эпох прымяняецца калiй-аргонавы метад, прынцып дзейнасцi якога падобны да радыекарбоннага. Ен таксама заснаваны на вымярэннi распаду iзатопаў калiя i аргона.

У сярэдневяковай археалогii актыўна выкарыстоўваецца дэндрахраналогiя, якая здольна даць дату з дакладнасцю да 1 года. Гэты метад быў распрацаваны амерыканскiм вучоным Дугласам i першапачаткова выкарыстоўваўся для вызначэння клiмату. У аснове яго ляжыць закон прыроды, адпаведна якому кожны год таўшчыня ствала дрэва павялiчваецца на адно гадавое кальцо, якое добра прагледжваецца на папярэчным зрэзе ствала. Калi год быў цеплым, сонечным i дастаткова вiльготным - гадавое кальцо будзе таўсцей, чым год халодны i засушлiвы. Натуральна, што рэакцыя дрэў, якiя растуць у аднiм рэгiене, будзе аднолькавай. Аднак адны дрэвы старэйшыя, iншыя - маладзейшыя. Калi ў аднаго дрэва засушлiвыя гады выпалi, напрыклад на 5, 10, 15 гады, то ў iншага дрэва, старэйшага за першае на 50 год, гэтыя гады будуць адзначаны 55, 60, 75 гадавымi кольцамi. Калi сумясцiць спектры гадавых калец на ўчастку iх супольнага жыцця, мы атрымаем дэндрашкалу пэунай даўжынi. А калi мы знойдзем участкi супадзення спектраў iншых дрэў з нейкiмi часткамi гэтай шкалы, мы можам нарошчваць яе ў абодвы бакi. У тым выпадку, калi такая дэндрашкала будзе хаця б у воднай кропцы прывязана да каляндарнай даты, тады мы атрымаем абсалютную шкалу. Напрыклад, дэндрашкала, дэндрахранагалiчная шкала Ноўгарада, Пскова, Полацка i некаторых iншых старажытных гарадоў мае працягласць ад 788 года да сучаснасцi.

Есць таксама некалькi на датыроўцы выкапневых костак, у якiх маецца фтор. Даказана, што чым больш старажытная костка, тым больш яна змяшчае фтору. Гэты метад аднак працуе толькi пры дзвух умовах: па-першае, каля вядома колькасць фтору ў глебе дадзенай мясцовасцi; па-другое, калi часовы разрыў памiж косткамi, якiя зраўноўваюцца, складаюць не меньш чым 10000 гадоў. Яшчэ адзiн спосаб датыроўкi костак грунтуецца на змяненнi хуткасцi распаўсюджання гуку ў костках памяньшаецца. Так, хуткасць гуку ў костках 500 гадовай даўнасцi складае палову ад хуткасцi гуку сучаснай косткi. Вызначэнне дат археалагiчных рэчаў цi комплексаў з’яўляецца адной з найбольш важных задач, якiя ставiць археолаг пры апрацоўке калекцый. Аднак гэтым аналiз крынiц не абмяжоўваецца.

Неабходна таксама высвятлiць дзе была выраблена рэч, тэхналогiю яе вытворчасцi i г.д. Да высвятлення першага пытання можна iсцi дзвумя шляхамi: чыста археалагiчнымi метадамi i з дапамогай тэхнiчных прыемаў. Так, напрыклад, картаграфаванне пэўных катэгорый знаходак дазваляе высвятлiць месца iх канцэнтрацыi i адпаведна ставiць пытанне аб iх вытворчасцi ў гэтым раене. Аднак гэты спосаб павiнен пераправярацца iншымi крынiцамi, паколькi магло мець месца звычайнае перамяшчэнне знаходак у вынiку гандлевых i iншых аперацый. Важнай прыкметай мясцовай вытворчасцi з’яўляюцца рэшткi бронзалiцейнай справы: тыглi, лiцейныя формы, вытворчы брак.

Другi шлях пытання аб месцы вытворчасцi старажытнай рэчы - скарыстанне прыродазнаўчых метадаў. Так, напрыклад, спектральны аналiз чорных i каляровых металаў, а таксама i шкала дазваляе вызначыць прымешкi, якiя змяшчаюцца ў метале. Напрыклад, у жалезе прысутнiчаюць у якасцi прымешак нiкель, хром, малiбдэн, цiтан, кобальт i iнш. На падставе масавага аналiзу старажытных жалезных вырабаў удаецца вызначыць, што пэўным раенам адпавядаюць пэўныя элементы: у пауночных раенах еўрапейскай часткi ў метале сустракаецца малiбдэн, у цэнтральных раенах - нiкель i г.д. Такi ж прынцып высвятлення крынiцы сыравiны цi месца вырабу прымяняецца ў адносiнах да каляровых металаў i шкала.

Прызначэнне рэчы вызначаецца па яе форме, па матэрыялу i слядах ад працы. Функцыi большасцi рэчаў, асаблiва пазнейшых эпох, легка вызначыць шляхам iх параўнання з сучаснымi вырабамi цi старажытнымi, аднак ужо вызначанымi. Так формы каменных сякер у пэўнай ступенi наблiжаюцца да сучасных. Аднак есць рэчы, прызначэнне якiх чыста вiзуальна вызначыць практычна немагчыма. У гэтым выпадку прыбягаюць да спецыяльных метадаў, напрыклад, трасалогii, якая была распрацавана С.А. Сяменавым. Гэты метад грунтуецца на вызначэннi функцый каменных i касцяных вырабаў па слядах ад працы. Вывучэнне гэтых слядоў дапамогло вызначыць функцыянальнае прызначэнне многiх вырабаў. Так, напрыклад, знодзены ў шэрагу палеалiтычных стаянак каменныя наканечнiкi з выемкай раней лiчылi наканечнiкамi дзiд. Мiкраскапiчнае вывучэнне, якое правеў Сяменаў, паказала памылковасць такога меркавання. Выявiлась, што на вастрыi наканечнiка мелася запалiроўка ад працяглай працы. Такiя сляды не маглi застацца на прыладзе, якое выконвае функцыi дзiды. Наканечнiк дзiды мог запалiравацца толькi ў тым выпадку, калi б iм былi забiты тысячы жывел, што практычна немагчыма, паколькi каменныя наканечнiкi хутка ламалiся аб косткi. Апрача таго, запалiроўка мелася i на выемцы. Гэта магло адбыцца ад шаравання аб дрэўка, паколькi калi б наканечнiк шараваўся аб дрэва, ен не быў бы замацоўваны iм намертва. Хутчэй за ўсе палiроўка на выемцы адбылася ад сутыкнення з рукой, якая трымала прыладу, а запалiроўка на вастрыi - ад рэзання скур жывел. Такiм чынам, больш напэўна, што прылада служыла не наканечнiкам дзiды, а нажом для апрацоўкi туш жывел. (Рыс.).

Аднiм з ключавых паняццяў у археалогii з’яўляецца тэрмiн “археалагiчная культура”. Справа у тым, што па меры збiрання археалагiчных крынiц стала праяўляцца падабенства помнiкаў, матэрыяльнай i духоўнай культуры на пэўных тэрыторыях. Такiя групы помнiкаў, якiя абмежаваны ў часе i ў прасторы i аб’яднаны падабенствам тыпам пабудоў, паселiшчаў, пахавальнага абраду, керамiкi, некаторых формаў прылад працы, зброi i ўпрыгожванняў называюцца археалагiчнымi культурамi. Пры вылучэннi падобных супольнасцей археолагi аднаўляюць у пэўнай ступенi гiсторыю асобных рэгiенаў, перамяшчэнне груп насельнiцтва, iх сувязi з суседнiмi i больш аддаленнымi пляменамi i г.д.

Важную ролю ў археалогii iграе праблема вывучэння этнiчных працэсаў. Вырашэнне пытанняў з дапамогай толькi археалагiчных крынiц часам заводзiць у тупiк. У гэтым выпадку дадзеныя археалогii карысна параўноўваць з вынiкамi iншых навук, у прыватнасцi, антрапалогii, лiнгвiстыкi, этналогii i iнш. Аналiз шкiлетаў з пахаванняў дае магчымасць вызначыць антрапалагiчны тып старажытнага насельнiцтва, прасачыць ягоныя мiграцыi, метыстацыю i г.д. Лiнгвiстычны аналiз гiдронiмаў - назваў рэк i азер - дае магчымасць вызначыць якой моўнай групы датычацца гэтыя назвы i цi адпавядаюць яны сучаснаму насельнiцтву. Калi назвы водных крынiц належаць iншай моўнай групе, значыць, у старажытнасцi мела месца змена аднаго насельнiцтва другiм. Значэнне археалогii як састаўной часткi гiстарычнай навукi цяжка пераацэнiць. Крапатлiвая праца многiх пакаленняў археолагаў дазволiла ў агульных рысах аднавiць старажытнае мiнулае чалавецтва, паказаць аб’ектыўныя заканамернасцi зараджэння i змены грамадска-эканамiчных фармацый.