Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_до_Ист_Др_мира_Ревяко_лекции.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Ч. 2. Ранняя рымская рэспубліка

  1. Барацьба патрыцыяў і плебеяў (V–IV стст. да н.э.).

  2. Дзяржаўны лад Рымскай рэспублікі.

1. Барацьба патрыцыяў і плебеяў (V–IV стст. да н.э.). З першых гадоў існавання Рэспублікі ў Рыме пачаліся грамадзянскія войны. Яшчэ пры царах зарадзіліся разнагалоссі паміж патрыцыямі і плебеямі. Патрыцыі імкнуліся уладарнічаць у дзяржаве і незадаволены былі тым, што над імі стаіць цар. Плебс падтрымліваў цароў, якія стрымлівалі бясчынствы ганарлівых патрыцыяў. Знішчэннем царскай улады былі больш усяго задаволены патрыцыі. У першы год Рэспублікі яны нават прынялі невялікую колькасць у сенат плебеяў, але барацьба вельмі скора ўспыхнула паміж патрыцыямі і плебеямі, якая прадаўжалася каля двухсот гадоў (V–IV стст.). Гэтыя два стагоддзі гісторыі Рыма называюць Старажытнай Рэспублікай.

Незадаволенасць плебеяў выклікана наступнымі прычынамі: 1) патрыцыі захапілі ўсе дзяржаўныя пасады пасля выгнання цара. Толькі яны выбіралі консулаў, суддзяў, гораданачальнікаў, казначэяў; 2) просты народ страдаў ад недахопа зямлі і ад даўгоў. Патрыцыянскія консулы не раздавалі заваёванныя землі плебеям-сялянам; яны абяўлялі іх “дзяржаўным полем”, а потым аддавалі ў арэнду (карыстанне за плату) знатным людзям. Сяляне пападалі ў даўгавую кабалу, якая амаль не адрознівалася ад рабства. Плебеі патрабавалі раздзела дзяржаўных зямель і новых даўгавых законаў; патрабавалі яны і выбірацца на дзяржаўныя пасады. Любымі сродкамі барацьбы былі пратэсты плебеяў і “забастоўкі” арміі ці народнага сходу.

Адзін з першых такіх пратэстаў плебеяў быў уход іх на Свяшчэнную гару і гэтым яны дабіліся выбрання народных трыбунаў (494 г. да н.э.) – плебейскіх абаронцаў, асоба якіх аб’яўлялася свяшчэннай і недатыкальнай; нават прамову яго нельга было перарваць пад страхам казні. Дзьверы народнага трыбуна аставаліся адкрытымі днём і ноччу. Народны трыбун меў права астанавіць дзеянне ўсякага патрыцыянскага начальніка, сказаўшы слова “вето” – “забараняю”. Спачатку выбіралі двух народных трыбунаў, а пазней штогод выбіралі 10 народных трыбунаў.

Другая забастоўка плебеяў адбылася ў сярэдзіне V ст. да н.э. Патрабаванне плебеяў аб заканадаўстве было задаволена: створана камісія з 10 чалавек (дэцэмвіры). У 451 г. да н.э. дэцэмвіры выставілі для агульнага агляду 10 медных дошак з запісанымі на іх законамі. У 367 г. да н.э. упершыню быў выбраны плебейскі консул. З гэтага часу адзін з консулаў абавязкова павінен быць плебеем. З цягам часу плебеі атрымалі ўсе пасады, нават у 300 г. да н.э. яны праніклі ў жрэчаскія калегіі. Так у выніку працяглай барацьбы плебеяў з патрыцыямі было ўстаноўлена грамадзянскае раўнапраўе. У Рымскай рэспубліцы ўсе грамадзяне сталі роўнымі перд законам.

2. Дзяржаўны лад Рымскай рэспублікі. Палібій быў упэўнены, што дзякуючы свайму дасканаламу дзяржаўнаму устройству рымляне пакарылі свет. Рымская рэспубліка мелы тры асноўныя органы ўлады: народны сход, сенат і магістратаў (г. зн. Начальнікаў, правіцелей).

Народны сход (каміцыі). У Рыме, як і ў Грэцыі, гаспадаром дзяржавы лічыўся народ. Народны сход прынімаў законы і выбіраў магістратаў. Народ валодаў вялікай сілай: рымляне, як і грэкі, лічылі, што правіць дзяржавай павінны людзі дастойныя і вопытныя.

Консулы. Кіраўнікі Рымскай дзяржавы называліся магістратамі. Яны выбіраліся тэрмінам на год і па некалькі чалавек на адну пасаду; два консулы замянялі цароў, г.зн. валодалі царскай уладай, камандавалі арміяй, вяршылі суд; складалі спісы рымскіх грамадзян і сенатараў. Консулы ўнаследвалі знакі царскай улады: курульнае крэсла і 12 ліктараў. Пазней з выбраннем магістратаў да іх перайшла частка консульскіх абавязкаў: ведалі судом – прэтары, перапіс грамадзян вялі цэнзары, яны ж і ацэнку маёмасці вялі. Дыктатар назначаўся у час небяспекі. Сенат быў самым важнейшым і стабільным органам дзяржаўнай улады Рымскай Рэспублікі.

Л і т а р а т у р а:

История Древнего Рима. М., 1982. С. 51–78.

Трухина Н.Н. История Древнего Рима. С. 28–43.

Л е к ц ы я 4.