Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_до_Ист_Др_мира_Ревяко_лекции.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Крызіс і падзенне рымскай рэспублікі (і ст. Да н.Э.)

План лекцыі:

  1. Паўстанні рабоў на Сіцыліі.

  2. Рэформы Гракхаў.

  3. Ваенная рэформа Марыя.

  4. Саюзніцкая вайна.

  5. Паўстанне Спартака.

  6. Барацьба ў Рыме, дыктатура Сулы.

  7. Змова Катыліны.

  8. Падзенне Рымскай рэспублікі.

1. Паўстанне рабоў на Сіцыліі. Небывалы рост рабства ў велічнай Рымскай дзяржаве прывёў да абвастрэння супярэчнасцяў рабаўладальніцкага грамадства. Незлічоная колькасць сіцылійскіх рабоў знаходзілася ў неймаверна цяжкіх умовах. Гэта і абумовіла пачатак паўстання 138 г. да н.э., якое прадаўжалася сем гадоў (132 г.). Правадыр паўстання быў раб-сірыец Еўн. У хуткім часе большая частка Сіцыліі была ахоплена паўстаннем. Тры консульскія арміі рымлян падаўлялі паўстаўшых і толькі на шостым годзе (132 г.) паўстанне рабоў было падаўлена.

У выніку другога паўстання рабоў на Сіцыліі (104–101 гг. да н.э.) рабы арганізавалі сваю дзяржаву. Толькі ў 101 г. рымскія легіёны падавілі паўстанне. Рэха сіцылійскіх паўстанняў дакацілася і да Баспорскага царства, дзе пад кіраўніцтвам раба Саўмака ў Паўночным Прычарнамор’і ў 107 г. да н.э. пачалося паўстанне рабоў. Пасля падаўлення паўстання Баспор папаў пад уладу Мітрыдата VI Еўпатара, цара Понта.

2. Рэформы Гракхаў. У выніку дэмакратычнага руху ў Рыме, у якім праявіліся ўсе супярэчнасці рымскага грамадства, браты Гракхі праявілі заботу аб сваіх грамадзянах, якія мелі недастаткова зямлі, ці яе страцілі па розных прычынах. У 133 г. Тыберый Гракх быў выбраны народным трыбунам і адразу прыступіў да ажыццяўлення аграрнай рэформы. Ён прапанаваў буйным земелеўладальнікам мець 500 югераў зямлі і яшчэ па 250 югераў на аднаго сына дарослага (не больш на двух сыноў). Лішкі зямлі адмерваліся па 30 югераў і аддаваліся ў карыстанне беднякам без права ўласнасці.

У хуткім часе Гай Гракх пацярпеў паражэнне, таму што і ў яго дзейнасці выявілася вузкасць поглядаў на сацыяльную базу: адсутнасць саюза паміж рымскім грамадзянствам і італійскім насельніцтвам. Гай Гракх загінуў у барацьбе за аграрную рэформу.

Гракханскі рух не прайшоў бясследна. Падзеленыя грамадскія землі станавіліся прыватнымі ўладаннямі, але больш за ўсіх набылі зямель усаднікі.

3. Ваенная рэформа Марыя –гэта нараджэнне новай прафесійнай арміі (не лічачы народнага апалчэння). Наёмная армія камплектавалася добраахвотнікамі люмпен-пралетарыямі Рыма, правінцыямі, саюзнікамі. Воінская служба давала ім кавалак хлеба. За грошы такая армія ішла ў любы паход, выкарыстоўвалася яна і ў палітычных інтарэсах палкаводцамі. Пасля службы салдаты надзяляліся зямлёй. Армія, створаная Марыям, выканала вялікую ролю ў справе крушэння Рэспублікі. На поўначы Італіі Марый разбіў у дзвюх бітвах войскі плямёнаў кімвраў і тэўтонаў.

4. Саюзніцкая вайна. Прадстаўнік набілітэту Лівій Друз змагаўся з усаднікамі і ў інтарэсах народнай партыі правёў шэраг дэмакратычных пастаноў: аграрны і хлебны законы, а для італікаў паабяцаў дабіцца грамадзянскіх правоў. Папулярнасць Друза расла і ён ператварыўся ў правадыра народнай партыі. Ён быў забіты падасланым забойцам. Смерць Друза паслужыла сігналам да паўстання італікаў таму, што рымскі ўрад і не думаў дабравольна даць правы грамадзянства. Паўстанне ўвайшло ў гісторыю як Саюзніцкая вайна. Італікі стварылі сваю дзяржаву – Італію са сталіцай Карфіній.

5. Паўстанне Спартака (74–71 гг.). Спартак – фракійскі селянін, які трапіў у палон да рымлян і быў адпраўлены ў школу гладыятараў. Найбольш дасканалыя сведчанні аб Спартаку і паўстанні ў Плутарха, Салюсцыя і Апіяна. Гладыятарскаму майстэрству Спартака вучылі ў спецыяльнай школе г. Капуі. Некалькі дзесяткаў рабоў уцяклі з гладыятарскай школы і схаваліся на гары Везувій. Бегшых гладыятараў узначаліў Спартак, Крыкс і Энамай.

Шматтысячная армія паўстанцаў накіроўвалася на поўнач Італіі: перайсці Альпы і адпусціць рабоў дадому. Частка паўстанцаў начале з Крыксам не пагадзілася з гэтым і аддзялілася і вырашыла працягваць барацьбу ў Італіі. Да арміі далучаліся іншыя рабы і армія налічвала не менш 120 тыс. воінаў. Вясной 71 г. да н.э. у Апуліі адбылася рашучая бітва, у якой перамаглі рымляне. Загінула каля 60 тыс. спартакаўцаў, 6 тыс. трапілі ў палон рымскі. Дарога ад Капуі да Рыма была ўстаўлена крыжамі з распятымі на іх рабамі.

Рабства засталося і не прыйшоў яшчэ час перамогі, яно зажыве сябе і без паўстанняў. Час яшчэ не настаў.

6. Барацьба ў Рыме, дыктатура Сулы. Сула консул і галоўнакамандуючы арміяй ў барацьбе з Мітрыдатам. Ён падаўляў паўстанне італікаў. Сула разбіў дэмакратаў, а сенат папоўніў яго прыхільнікамі. Пасля толькі ён адправіўся ваяваць з Мітрыдатам. І адразу ў Рыме ініцыятыву захапілі папуляры начале з консулам Цынам і Марыем. Сула ваяваў з Мітрыдатам VI Еўпатарам і ведаў аб падзеях у Рыме. Пантыйскі цар прасіў міру, Сула згадзіўся. У Італіі Сула ў бітве з марыянцамі перамог і заваяваў Рым. Праскрыпцыі ў Рыме і крывавая разня. Па прапанове Сулы сенат аб’явіў яго дыктатарам, улада не абмяжоўвалася тэрмінам. Апора Сулы – армія. Дыктатар забяспечыў панаванне рабаўладальніцкай алігархіі і прадчуваючы набліжэнне выбуху незадавальнення рэжымам, у 79 г. да н.э. адмовіўся ад улады, а ў наступным годзе памёр. У Рыме пачалася новая барацьба супраць суланскага ўрада.

7. Змова Катыліны. Доказам крызісу Рымскай рэспублікі з’яўляюцца падзеі, звязаныя з імем Катыліны. Катыліна – суланец, знакаміты арыстакрат. Пасля правалу на выбарах стаў рыхтавацца да дзяржаўнага перавароту. Змова Катыліны – сведчанне глыбокага крызісу Рымскай рэспублікі.

8. Падзенне Рымскай рэспублікі. Сенат і консулы выпаўнялі волю Цэзара, які назваў сябе імператарам. Рэспубліканская форма ўлады была заменена асабістым кіраваннем ваеначальніка, які апіраўся на верныя яму легіёны.

Такая ўлада называецца дыктатурай. Многія былі незадаволены і ўзнікла змова сенатараў. Змоўшчыкі забілі Цэзара. У Рыме пачалася барацьба за ўладу. Узначалілі барацьбу Антоній і Актавіан. У 30 г. да н.э. перамог Актавіан і яго абвясцілі імператарам. Так сталі называць кіраўнікоў Рымскай дзяржавы, а дзяржаву – імперыяй.

Л і т а р а т у р а:

История Древнего Рима. 1982. С. 140–196.

Л е к ц ы я 8.