
- •Древняя греция Первые цивилизации Европы
- •Города-государства древних греков
- •Греко-персидские войны
- •Расцвет Афин
- •Пелопоннесская война
- •Завоевания Александра Македонского.
- •Боги древних греков
- •Образование и наука в Древней Греции
- •Общественные зрелища древних греков
- •Архитектура и искусство древней Греции
- •Гісторыя старажытнага рыма
- •Прырода і насельніцтва старажытнай італіі
- •Гісторыя старажытнага рыма ў крыніцах і даследаваннях
- •Ранні (царскі) рым (VIII–VI ст. Да н.Э.) і ранняя рымская рэспубліка (V–IV ст. Да н.Э.)
- •Ч. 2. Ранняя рымская рэспубліка
- •Заваяванне рымам італіі і утварэнне рымска-італійскай канфедэрацыі (VI–III стст. Да н.Э.)
- •Рымская рэспубліка пасля войнаў з карфагенам
- •3. Войны Рыма з эліністычнымі краінамі і народамі Міжземнамор’я:
- •Крызіс і падзенне рымскай рэспублікі (і ст. Да н.Э.)
- •Ранняя рымская імперыя (прынцыпат)
- •Крызіс рымскага рабаўладальніцкага грамадства і дзяржавы у ііі ст. Сістэма даміната (IV ст.)
- •Узнікненне хрысціянства і яго ранняя гісторыя
- •Падзенне заходняй рымскай імперыі
- •Культура старажытнага рыма
- •Значэнне рымскай цывілізацыі ў развіцці еўрапейскіх народаў
Гісторыя старажытнага рыма
Курс лекцый для студэнтаў
беларускамоўнага аддзялення БДУ 1 курс
УСТУП. Гісторыя Старажытнага Рыма – гэта трэццяя, заключная частка старажытнай гісторыі. У антычнасці тэрмін “Рым” уключаў у сябе не такі змест, як у сучасны момант. Рым быў адначасова і рабаўладальніцкім грамадствам і дзяржавай, якая ўзнікла ў VI ст. да н.э. на тэрыторыі Апенінскага паўвострава, а пазней уключала ў свае межы ўсё Міжземнамор’е і значную частку Заходняй і Паўдёва-Усходняй Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Пярэдняга Усходу.
Вялізарная дзяржава са шматлікімі плямёнамі і народнасцямі, стаяўшымі на розных ступенях гістарычнага развіцця, стварыла высокаразвітую антычную культуру, якая пазней лягла ў аснову развіцця еўрапейскай цывілізацыі.
Л е к ц ы я 1.
Прырода і насельніцтва старажытнай італіі
План лекцыі:
-
Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма.
-
Геаграфічная характарыстыка Старажытнай Італіі.
-
Клімат, фаўна і флора Апенінскага паўвострава.
-
Насельніцтва Старажытнай Італіі.
Геаграфічная характарыстыка Старажытнай Італіі. Старажытная дзяржава або “Старажытны Рым” узнікла на тэрыторыі Апенінскага паўвострава, атрымаўшага назву ў антычнасці Італія (краіна цялят). Апеніны, якія далі назву паўвостраву (ад кельцкага слова “пэн” – вяршыня), – гэта горны хрыбет, раскінуўся на 1200 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад мяжы з Альпамі да Месінскага праліва, які аддзяляе Італію ад Сіцыліі. Апеніны – невысокія горы (максімальная вышыня – 2914 м, яны складаюцца з паралельных або перпендыкулярна размешчаных хрыбтоў і ўзгоркавых прадгор’яў.
Дзякуючы прыроднаму ландшафту, паўвостраў раздзелены на тры вялікія геаграфічныя вобласці: паўночную (нізіна паміж Альпамі і Апенінамі, па якой цячэ самая вялікая рака Італіі – Падус, сучасная По); сярэднюю (даліны рэк Арнус, Тыбр, Вальтурн) і паўднёва-усходнюю (Апулію).
Асаблівае месца сярод рэк займаў Тыбр, на левым беразе якога ў 28 км ад вусця быў заснаваны горад Рым. Усе рэкі Апенінскага паўвострава паўнаводныя і імклівыя ў зімовы час і вясной. Яны перасыхалі ў летнія спякотныя месяцы, што рабіла іх малапрыгоднымі да суднаходства.
Усходняе ўзбярэжжа Апенінскага паўвострава не садзейнічала развіццю мораплавання. На поўначы яно нізіннае і забалочанае, а ў сярэдняй частцы скалістае і мала зрэзанае. Зручнымі бухты і залівы былі толькі на паўднёвым захадзе: Тарэнцінская бухта і Неапалітанскі заліў. З гаваней Адрыятычнага мора былі Аквілея, Арымін, Анкона і Брундзізій, на поўдні Італіі – Тарэнт, а з гаваней Тырэнскага мора – Осція і Пуцеолы.
Апенінскі паўвостраў з захаду і паўднёвага захаду акружалі тры вялікія астравы – Сіцылія, Сардынія і Корсіка. На сіцыліі знаходзіцца самы вялікі ў Еўропе дзеючы вулкан Этна (3340 м). Другі вялікі вулкан Везувій (паблізу Неапаля), вядомы вывяржэннямі 79 г. н.э., у выніку якога загінулі гарады Пампеі, Геркуланум і Стабіі.
Нетры Апеніскага паўвострава не былі багатымі на карысныя выкапні. У адрогах Альп здабывалі ў невялікай колькасці золата і срэбра, у цэнтральных Апенінах – мармур. На востраве Ільва (Эльба) здабывалі жалеза і медзь, а ў вусьці Тыбра – соль.
Клімат, фаўна і флора Апенінскага паўвострава. Клімат Апенін адносіцца да горнай разнавіднасці міжземнаморскага тыпу – з сухім летам і дажджлівай зімой. На поўначы зімой выпадалі халодныя дажджы і снег, так было і ў горных раёнах. Лета было гарачым. Уся Італія адрознівалася мяккім міжземнаморскім кліматам, клімат жа яе поўдня і Сіцыліі быў субтрапічны.
Для Апенінскага паўвострава характэрна пояснасць ландшафтаў. На схілах прадгор’яў пераважалі культурныя ландшафты з аліўкавымі пасадкамі, палямі, вінаграднікамі і садамі. Вышэй раслі лясы. У Кампаніі раслі кіпарысы, пініі, алеандры, а ў паўднёвай Італіі – гранатавыя дрэвы, лаўр і мірт, абрыкосы і фінікі; апельсіны і мандарыны. На палях сеялі ячмень, пшаніцу, полбу і проса, вырошчвалі лён і бабовыя культуры; значна пазней – жыта і авёс. У Кампаніі асабліва любілі проса, з якога гатавалі кашу і пяклі смачны хлеб. Італія была засаджана дрэвамі так, што нагадвала суцэльны фруктовы сад.
Жывёльны свет старажытнай Італіі быў вельмі багатым. У гарах і лясах вадзіліся лані, серны, кабаны, ваўкі, лісы, зайцы. У працы прымяняліся аслы і мулы. Вялікую ролю адыгрывала развядзенне буйнай рагатай жывёлы і коней. З птушкі разводзілі курэй, галубоў, паўлінаў, драздоў, а таксама гусей і качак. У амываючых Італію морах было многа рыбы; разводзілі пчол. Быў напісаны і першы навуковы трактат па пчалаводству Плініям Старэйшым.
Насельніцтва Старажытнай Італіі. Апенінскі паўвостраў быў заселены яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Тут чалавек існаваў з эпохі палеаліту. Неалітычныя стаянкі знойдзены ў самых розных раёнах Італіі, а старажытнейшыя з іх IV тыс. да н.э. Пытанне аб плямёнах і народнасцях Старажытнай Італіі з’яўляецца больш складаным, чым яно прадстаўляецца іншы раз у папулярнай літаратуры. У гістарычнай літаратуры гэтае пытанне грунтоўна і ўсебакова абагульнена А.І. Неміроўскім у манаграфіі “Гісторыя ранняга Рыма і Італіі” (1962. С. 47–124). На паўночна-усходняй акраіне Італіі жылі венеты, а паўднёва-усходнюю аканечнасць Італіі займалі япігі і месаны. Сярэднюю частку Апенінскага паўвострава насялялі шматлікія плямёны італікаў і найбольш развітыя ў сацыяльна-эканамічных адносінах этрускі. У горнай частцы Апенін жылі самніты; да іх прымыкалі прасунуўшыяся да цэнтральнай часткі заходнеіталійскага ўзбярэжжа сабіны, марсы, эквы, гернікі і вольскі. Левабярэжную даліну ніжняга цячэння Тыбра займалі лаціны. Старажытнае насельніцтва Сіцыліі – сіканы; сікулы ў Італіі і ўсходняй Сіцыліі. Кельты і грэкі каланізавалі паўднёвую Італію і Сіцылію. Па імені аднаго з цароў сікулаў Італа краіна стала называцца Італіяй.
Л і т а р а т у р а:
Лісавы І.А., Рэвяка К.А. Уводзіны ў гісторыю Старажытнага Рыма. Мн., 1993. С. 3–12.
История Древнего Рима. Изд. 2-е. Под ред. В.И. Кузищина. М., 1982. С. 31–41.
Л е к ц ы я 2.