Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Сарматы

У IV ст. да н.э. у Паўдневым Прыўраллi складваецца новая археалагiчная культура, сармацкая. Ужо раннiя сарматы пачынаюць пранiкаць на скiфскую тэрыторыю, а да II ст. да н.э. Скiфiя пад моцным напорам сарматаў канчаткова пала. Прышлыя плямены бязлiтасна расправiлiся с мясцовым насельнiцтвам i занялi вялiзную тэрыторыю, якая распаўсюджвалася ад Табола на ўсходзе да Дуная на захадзе. Сарматы неаднаразова называюцца ў антычных крынiцах. Гэта быў саюз пляменаў, у якi ўваходзiлi аланы, раксаланы, сiракi i iнш.

Археалогiя сарматаў грунтуецца, у асноўным, на пахавальных помнiках. У iх былi распаўсюджаны курганы. Разам з пахаванымi клалi мячы, наканечнiкi стрэл, пацеркi, бронзавыя люстэркi, посуд, часкi туш каня i авечкi.

Здзiўляюць багаццем курганы сармацкай знацi. Побач з Навачэркаскам быў даследаваны курган Хахлач, у якiм была пахавана знатная сарматка. Яе вопратка была расшыта сям’юстамi залатымi бляшкамi. Побач з ей ляжалi шматлiкiя вырабы з золата i серабра: бранзалеты, флаконы для духмяных рэчываў. Асабiстую цiкавасць прадстаўляе залатая дыядэма, якая была iнкруставана каштоўнымi камянямi: гранатамi, жэмчугам, а таксама каляровым шклом i партэрным барэльефам, якi паказваў жаночую галоўку. Неабходна сказаць, што iнкрустацыя ўпрыгожванняў каляровымi камянямi з’яўляецца адной з характэрных рыс сарматаў першых ст. да н.э.

Посуд сарматаў - ляпны, прадстаўлены рознымi формамi. Гэта - разнастайныя гаршкi, збаны, мiскi, кружкi. Шырока сустракаецца бронзавы посуд, у прыватнасцi, катлы. Есць таксама знаходкi антычнай ганчарнай керамiкi. (Рыс. 1,2)

Адной з характэрных рысаў сармацкай культуры з’яўляецца зброя, якая прыкметна адрознiваецца ад скiфскай. У III ст. да н.э. на змену кароткаму колючаму мячу прыходзiць доўгi сякучы меч. (Рыс.). У адрозненне ад скiфаў, сарматы рабiлi наканечнiкi стрэл не з бронзы, а з жалеза. Яны маюць i канструктыўныя асаблiвасцi. Стрэлы - чаранковыя, трохлапастныя. (Рыс.). Шырока былi распаўсюджаны ахоўныя пласцiнчатыя i кальчужныя даспехi. Усе гэта дазволiла сарматам стварыць цяжкаўзброеную коннiцу, з якой скiфам было не саўладаць.

У першых стст. н.э. сарматы складаюць значную частку насельнiцтва гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я. Адбываецца сарматызацыя мясцовага насельнiцтва Баспора, Танаiса i iнш. грэчаскiх гарадоў-калонiй. Каней сармацкай магутнасцi наступае у IV ст. н.э., калi яны былi разгромлены гуннамi.

Жалезны век лясной паласы ўсходяй Еуропы

У лясной паласе ўсходняй Еўропы ў эпоху жалезнага веку склалiся два буйных этнiчных масiва. Мяркуючы па гiдранiмiцы i асаблiвасцях у матэрыяльнай i духоўнай культуры, тэрыторыя Прыбалтыкi (Лiтва, Латвiя), Беларусь i заходнiя вобласцi Расii засялялi балцкiя плямены, у той час як Эстонiю i ўсходнiя вобласцi Цэнтральнай Расii - фiна-угры. Пра балтаў мы пагаварым пазней, калi будзем разглядаць жалезны век Беларусi, а зараз наш агляд з фiна-угорскiх пляменаў.

Амаль для ўсяго арэала фiна-Уграў у жалезным веку была характэрна так званая сеткавая керамiка, з’яўленне якой адносiцца яшчэ да бронзавага веку. Сваю назву яна атрымала ад таго, што на яе паверхнi прасочваюцца адбiткi грубай тканiны тыпу рагожы.

Сярод культур, у якiх была распаўсюджана сеткавая керамiка, найбольш вялiкую цiкавасць для нас прадстаўляе дзякаўская культура VIII ст. да н.э. - IV ст. н.э. Сваю назву яна атрымала ад Дзякава гарадзiшча, якое было даследавана яшчэ ў канцы XIX ст. вядомым рускiм археолагам В.I. Сiзовым. Тэрыторыя культуры ахоплiвала Волга - Окскае мiжрэчча, Верхняе Паволжжа i Валдайскае ўзвышша.

Асноўным тыпам паселiшчаў былi гарадзiшчы, якiя размяшчалiся на павышаных участках рачнога ўзбярэжжа. Раннiя дзякоўскiя гарадзiшчы былi яшчэ слаба ўмацаванымi. Аснову iх умацаванняў складалi частаколы цi доўгiя шматкамерныя пабудовы, якi размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя шматкамерныя пабудовы, якiя размяшчалiся па перыметру пляцоўкi. Моцныя ўмацаваннi з’яўляюцца ў сярэднiм пярыядзе культуры, прыкладна ў III ст. да н.э. - II ст. н.э. У гэты час гарадзiшчы акружаюцца некалькiмi лiнiямi валоў i роваў. На такiх гарадзiшчах, як Старэйшае Кашырскае, Шчабiнскае, Троiцкае выяўлены пабудовы. У далейшым два першых тыпа жылля знiкаюць, а на большасцi гарадзiшчаў пераважаюць наземныя зрубныя пабудовы невялiкiх памераў.

Разнастайны посуд дзякаўскiх плямен. Тут сустракаюцца слоiкавыя, усечана-канiчныя i моцнапрафiляваныя гаршкi. Есць таксама мiскi, скавародкi, каганцы. (Рыс.).

Для ранняга этапа дзякаўскай культуры характэрна панаванне касцяной iндустрыi, пагэтаму аднесцi яго да жалезнага веку можна вельмi ўмоўна.

Здзiўляе разнастайнасць касцяных вырабаў. Гэта - наканечнiкi стрэл, шматзубыя гарпуны, праколкi, шпiлькi, рукаяткi нажэй i г.д. (Рыс.). Жалезныя прылады працы з’яўляюцца толькi к канцу I тыс. да н.э., а пачынаюць пераважаць у пачатку I тыс. н.э. Сярод жалезных прадметаў характэрны нажы з гарбатай спiнкай, кельты, сярпы, iголкi, шылы, рыбалоўныя кручкi, наканечнiкi стрэл i г.д. (Рыс.). Разнастайныя ўпрыгожваннi i дэталi вопраткi. Гэта - усялякiя шпiлькi, фiбулы, спражкi, падвескi, шкляныя i паставыя пацеркi. Адной з характэрных рыс з’яўляюцца глiняныя гузiкi дзякава тыпу. Яны мелi, як правiла, грыбападобную форму з насечкамi па краю. Назначэнне iх не зусiм вядома. Аднi даследчыкi звязваюць iх з ткацтвам, iншыя - з культам. (Рыс.).

На раннiм этапе культуры ў гаспдарчай дзейнасцi важнае значэнне мела жывелагадоўля, аднак больш вялiкую ролю яшчэ iгралi паляванне i рыбная лоўля. Земляробства робiцца вядучай формай гаспадаркi толькi ў I тыс. н.э. Сеялi жыта, пшанiцу, канаплю.

На гарадзiшчы Беразнякi каля Рыбiнска быў адкрыты металургiчны комплекс. Вiдаць, мясцовыя кавалi забяспечвалi не толькi свой паселак, аднак i самую блiзкую акругу. Беразнякоўскае гарадзiшча вядома яшчэ i тым, што там быў адкрыты так званы домiк мярцвякоў. Гэта быў зруб, у якi змяшчалi рэшткi крэмацый. Iншых дадзеных аб пахавальным абрадзе плямен дзякаўскай культуры няма.

На познiм этапе ў арэал дзякаўцаў назiраецца пранiкнавенне балцкiх плямен. У носьбiтаў дзякаўскай культуры iснаваў першабытнаабшчынны лад з моцнымi патрыярхальна-родавымi адносiнамi, распад якiх пачаўся толькi к канцу культуры. Што датычыцца паходжання дзякаўскай культуры, то яно да канца не высвятлена. Хутчэй за ўсе культура склалася на мясцовай аснове. Не высветлены I канец культуры. Некаторыя даследчыкi дапускаюць, што дажыла яна да X ст., да прыходу сюды летапiсных славян.