Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Тэма 2: каменны век палеалiт

Археалагiчная перыядызацыя падзяляе ўсю гiсторыю чалавецтва на тры вялiкiя эпохi: 1) каменны век; 2) бронзавы век; 3) жалезны век. Найбольш працяглым перыядам быў каменны век, аднак i ен складае толькi малую частку гiсторыi Зямлi, якая налiчвае 5 млрд. гадоў. Па геалагiчнай перыядызацыi гiсторыя Зямлi падраздзяляецца на рад эр: архейскую, палеазойскую, мезазойскую i кайназойскую, якiя ў сваю чаргу падраздзяляюцца на перыяды. Нас перш за ўсе цiкавiць апошняя з геалiгiчных эпох, кайназойская, якая пачалася 60-70 млн. гадоў таму назад. Кайназойская эра падзяляецца на тры эпохi: 1) палеаген; 2) неаген; 3) антрапален.

Апошняя антрапаген (антрапас - чалавек, генезiс - нараджэнне) звязана са з’яўленнем i развiццем чалавечага грамадства. Многiя вучоныя мяркуюць, што пачатак антрапагенезу трэба аднесцi да рубяжу 3 - 3,5 млн. гадоў таму. З пункту погляду геалогii антрапаген характэрызуецца паслядоўнымi наступамi i адступленнямi леднiка, якiя i вызначаюць ягоную геалагiчную перыядызацыю. Унутры антрапагена выдзяляюць эаплейстацэн (даледнiковая эпоха), плейстацэн (ленднiк) i галацэн (пасляледнiковая эпоха). На падставе вывучэння геалагiчных адкладаў у Альпах для плейстацэна Заходняй Еўропы былi выдзелены чатыры леднiковыя эпохi: гюнц (1000-700), мiндэль (475 - 425), рыс i вюрм, i тры межледнiковыя перыяды: гюнц-мiндэльскi, мiндэль-рыскi i рыс-вюрмскi.

Для нашай тэрыторыi iснуе свая перыядызацыя, якая карэлiзуецца з заходнееўрапейскай. Найбольш старажытным абледзяненнем Рускай раўнiны з’яўляецца окскае, якое можна параўнаць з мiндэльскiм (475 - 425 тысяч гадоў таму назад), якi пактрыў цэнтральныя раены еўрапейскай раўнiны. За дняпроўскiм ленднiком надышоў вельмi цеплы мiкулiнскi (рыс-вюрмскi) мiжледнiковы перыяд. Нарэшце, апошняе абледзяненне, валдайскае (вюрмскае - 125 - 15 тыс. гадоў таму назад) канчае эпоху плейстацэна , пасля чаго надыходзiць галацэн цi эпоха геалагiчнай сучаснасцi. Веданне ўсiх гэтых эпох вельмi важна для вывучэння антрапагенеза, паколькi леднiкi аказалi вельмi моцны ўплыў на прыроду i адпаведна на лес чалавецтва.

Працэс станаўлення чалавека быў працяглым. На многiх кантынентах, у прыватнасцi, у Афрыцы, на поўднi Еўропы i Азii, пачынаючы з канца неагена, жыло шмат вiдаў чалавекападобных малпаў: дрыапiтэкi, рамапiтэкi, удабнапiтэкi i аўстралапiтэкi. Аднак большасць з iх усе ж прадстаўляла тупiковую галiну эвалюцыi i толькi некаторыя аўстралапiтэкавыя, мусiць, засвоiлi звычкi, якiя характэрны для чалавека. Гэта перш за ўсе перамяшчэнне на двух нагах i здольнасць вырабляць самыя простыя прылады працы. Зыходзячы з малай вялiчынi i меркаванай формы ягонага мозгу, ен не валодаў мовай, аднак быў здольны вымаўляць разнастайныя гукi. Першыя знаходкi костак аўстралапiтэка былi зроблены ў 1924 годзе ў Паўдневай Афрыцы прафесарам анатомii Р. Дартам, якi i даў яму назву Аўстралапiтэкус афрыканус. Аднак першыя водгукi на адкрыцце Дартам гамiнiда цi продка чалавека былi скептычнымi, улiчваючы шматлiкiя памылкi ў вызначэннi ў той час акамянеласцей у якасцi костак гамiнiда i нават свядомых фальсiфiкацый, як гэта было з “пiлтдаўнскiм” чалавекам, адкрытым у 1912 годзе ля Лондана. Знаходка была незвычайная тым, што мазгавая каробка чэрапа нiчым не адрознiвалася ад сучаснай, а скiвiца напамiнала скiвiцу чалавекападобнай малпы. Пачалася мiжнародная навуковая спрэчка. Прыхiльнiкi старажытнасцi чэрапа вызначылi ягоны ўзрост ледзь не ў 1 млн. гадоў. Калi мiльен гадоў таму назад чалавек валодаў мозгам сучаснага чалавека, то, такiм чынам, ен такiм з’явiўся на зямлi i эвалюцыйная тэорыя Дарвiна няправiльная. Бянтэжыла некалькi скiвiца малпы, аднак гэта не мозг, i скiвiца магла зазнаць змены. Загадка была вырашана 23 лiстапада 1953 года, калi англiйскiя газеты паведамiлi, што даследчыкi Оксфарда i Брытанскага музея з дапамогай тэхнiчных сродкаў вызначылi сапраўдную прыналежнасць чарапной каробкi першабытнаму чалавеку, аднак узрост яго складаў не 1 млн. гадоў, а ўсяго толькi 5000 гадоў. Што датычыцца нiжняй скiвiцы, то яна належала сучаснаму шымпанзе i была свядома падробленай пад выкапневую...

Становiшча змянiлая толькi ў 1959 гаду, дзякуючы Луiсу i Мэры Лiкi, якiя праводзiлi даследваннi ў цяснiне Алдувай па поўначы Танзанii. Ужо пад заслону экспедыцыi, калi Луiс ляжаў з высокай тэмпературай, ягоная жонка адправiлася ў апошнi раз аглядзець цяснiну. Сонца хiлiлася да захаду, i яго прамянi высвецiлi частку тваравых костак з вялiкiмi зубамi. Гэты чэрап быў падобны на адзiн з двух тыпаў аўстарлапiтэка, якi быў знойдзены ў Паўдневай Афрыцы. Дзякуючы шчаслiвай акалiчнасцi, знаходку Лiкi ўладалася датаваць. Яго ўзрост складаў каля 1,75 млн. гадоў.

Там жа, у Алдуваi, у 1960 г. Луiс Лiкi адкрыў фрагмент чэрапа, нiжняй скiвiцы, ключыцы, косткi ступнi i кiсцi. Гэтыя рэшткi належалi чалавекападобнай iстоце, якая жыла каля 1,75 - 1,85 млн. гадоў таму назад. I атрымала назву Хомо хабiлiс (чалавек умелы). Многiя вучоныя мяркуюць, што чалавек умелы быў апошнiм з аўстралапiтэкавых. Аб’ем ягонага мозгу складаў 657 куб. см. Хомо хабiлiс перамяшчаўся на нагах, а пабудова костак рук сведчыла аб ягонай здольнасцi да сiлавога зацiску. Назва, якая дана гэтай iстоце Лiкi, была звязана з тым, што побач з iм былi знойдзены найбольш старажытныя каменныя прылады працы. Рэшткi падобных аўстарлапiтэкавых пазней былi знойдзены ў Вест-Гоне ў Эфiопii i датуюцца 2,8 млн. гадоў.

Аднак першым чалавекам у класiфiкацыйнай схеме лiчыцца Хомо эрэктус (чалавека прамахадзячы), iнакш яго яшчэ называюць архантрапам (старажытны чалавек). Ен паходзiў ад аўстралапiтэка каля 1 млн. гадоў таму назад. Упершыню рэшткi чалавека прамахадзячага знайшоў у 1891 г. на Яве галандскi ўрач Дзюбуа. Гэта былi чарапная каробка i бядровая костка, якая сведчыла аб прамаходжаннi. Сам Дзюбуа лiчыў, што адкрытыя iм рэшткi належылi пераходнаму тыпу, якi ен назваў пiтэкантрапам (чалавек-малпа), аднак Дзюбуа памыляўся, i большасць вучоных пасля доўгiх спрэчак прыйшла да думкi, што знойдзеныя рэшткi належаць найбольш старажытнаму тыпу людзей Хомо эрэктус. (Рыс.). Трошкi пазней, у 1907 г. скiвiца пiтэкантрапа была выяўлена ў Германii, i гэты архантрап атрымаў назву гейдэльбергскага чалавека. Аднак самыя значныя знаходкi былi зроблены ў Кiтаi, дзе на працягу 20-30-х гг. каля вескi Чжоўкоўдзянь было знодзена 5 цэлых чэрапаў i мноства фрагментаў. (Рыс.) Тут жа вучоныя выявiлi звыш 100 тысяч каменных прылад i iх асколкаў, а таксама 10 вогнiшчаў, якiя сведчылi аб тым, што сiнантрап (кiтайскi чалавк) выкарыстоўваў агонь на працягу доўгага часу. Дастаткова сказаць, што таўшчыня попелу ў вагнiшчах дасягала 6,5 м. Яшчэ пазней пiтэкантрапы былi знойдзены i ў Афрыцы, штосведчыць аб дастаткова шырокiм распаўсюджаннi першых людзей. Няма iх толькi ў Амерыцы i Аўстралii.

Гiсторыя чалавецтва падраздзяляецца на рад эпох. Самай доўгай з iх была эпоха каменю. Зыходзячы з тэхнiкi апрацоўкi каменю, яна ў сваю чаргу дзелiцца на рад працяглых перыядаў: 1) палеалiт (старажытны каменны век); 2) мезалiт (сярэднякаменны век); 3) неалiт (новы каменны век). Палеалiт цягнуўся каля 2 млн. гадоў: ад пачатку плейстацэна да галацэна. Вучоныя падраздзяляюць яго на нiжнi цi раннi i верхнi (познi).