Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Старажытнарускi горад

Упершыню аб гарадах Старажытнай Русi мы даведваемся з пiсьмовых крынiц IX ст. Найбольш старажытнымi з iх з’яўлялiся Кiеў, Ноўгарад, Смаленск, Белавозера, Iзборск, Полацк, Растоў Вялiкi, Мурам i Ладага, якiя ўспамiнаюцца ў аповесцi часовых гадоў пад 862 г. Пад 882 г. успамiнаецца Любеч. Не цяжка адзначыць, што большасць з пералiчаных гарадоў (Кiеў, Ноуўгарад, Полацк, Смаленск, Iзборск) з’яўлялiся спачатку пляменнымi цэнтрамi асобных саюзаў плямен, на падставе якiх вырастае ўласна горад. Першапачаткова словам горад абазначалi любое ўмацаванае паселiшча, якое не заўседы трансфармiравалася ва ўласнагарадское паселiшча: гэта магло быць феадальная сядзiба i крэпасць i г.д. Для горада ў адрозненне ад iншых паселiшчаў характэрна наяўнасць шэрагу пэўных рысаў. Перш за ўсе - гэта цэнтр рамеснай вытворчасцi. Адзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркi патрабавала збыту рамеснай прадукцыi, у якой былi зацiкаўлены перш за ўсе прадстаўнiкi феадальнай знацi. Таму многiя рамеснiкi лiчылi за лепшае сялiцца каля ўмацаваных паселiшчаў, дзе жыла знаць. З цягам часу вакол дзяцiнца - умацаванай часцы паселiшча, дзе пражываў феадал, - узнiкалi гандлева-рамесныя пасады. Акрамя вытворчасцi пэўных рамесных вырабаў тут ўстройвалiся таргi. Такiм чынам, адна з вызначаных рысаў гарадскога паселiшча - наяўнасць у iм рамяства i гандлю. Другой неабходнай адзнакай горада з’яўуляецца наяўнасць у iм адмiнiстратыўнага апарату. У горадзе сканцэнтроўваюцца прадстаўнiкi класа феадалаў. Тут чынiўся суд, сюды паступалi падаткi, тут выдавалiся законы. Горад - гэта i цэнтр абароны, тут мелiся ўзброеныя сiлы, якiя забяспечвалi нармальную жыццядзейнасць адмiнiстратыўнага апарату i задачы абароны.

Класавае панаванне феадалаў дапаўнялася iдэалагiчным панаваннем, якое забяспечвалася наяўнасцю ў гарадах духоўнай улады - цэркваў i манастыроў. Царква - iстотны элемент феадальнага ладу i яе наяўнасць у горадзе абавязкова. Нарэшце гарады былi цэнтрамi пiсьменнасцi i культуры. Тут складалiся летапiсы, квiтнелi дойлiдства i царкоўны жывапiс.

Шляхi ўзнiкнення гарадоў - розныя. Так, найбольш старажытныя летапiсныя гарады ўзнiкаюць з былых пляменных цэнтраў. Так, у Кiеве ў шэрагу месцаў выяўлены напластаваннi V - VI стст., што дала падставу некаторым даследчыкам (Рыбакоў, Талочка) аднесцi час узнiкнення горада да V ст. i звязаць яго з дзейнасцю легендарнага князя Кiя. Аднак уласна аб горадзе можна весцi размову з часу не раней IX ст. Дзяцiнец старажытнага Кiева разма з княскiмi пабудовамi знаходзiўся на Старакiеўскай гары, а пасад размяшчаўся на навакольных гарах: Шчакавiца, Кудравец, Лысая гара. Кiеўскi некрапаль IX - X стст. разам з радавымi пахаваннямi ўключаў у сябе i вельмi багатыя. Так, у зрубных пахаваннях, якiя былi знойдзены на Старакiеўскай гары ў раене Кiрылаўскiх вышынь, былi выяўлены вырабы з золата, срэбра, рэшткi дарагога адзення, арабскiя дзiрхамы i дарагая зброя.

Найбольш бурны рост Кiева прыходзiцца на канец X - сярэдзiну XIII стст. Пры Уладзiмiры Святаславiчы будуюцца новыя моцныя ўмацаваннi. Плошча новага дзяцiнца (“горада Уладзiмiра”) X - пачатку XI стст. складала 10 га. У першай палове XI ст. пры Яраславле Мудрым закладваецца новая крэпасць плошчай звыш 70 га. Горад Яраслава меў тры ўяздныя брамы, самай вядомай з якiх з’яўляецца “Залатая” брама. Гэта было двух’яраснае збудаванне. Нiжнi ярус складаўся з двух каменных сцен з арачным перакрыццем. А над iмi размяшчалiся вартавая пляцоўка i Благавешчанская царква. (Рыс.).

Кiеў XI - XIII стст. меў вялiкi гандлева-рамесны пасад, якi знаходзiўся ў асноўным на Падоле. Тут змяшчалiся гандлевая i вечавая плошча, стаялi каменныя цэрквы.

Па сваiх памерах Кiеў з’яўляўся аднiм з буйнейшых гарадоў Еўропы. У XI - XIII стст. тут магло пражываць не менш за 50 тыс. чалавек. За час археалагiчных раскопак у Кiеве адкрыта звыш 200 жылых i гаспадарчых пабудоў. Сядзiбы размяшчалiся ўздоўж вулiц. Кiеў X - XIII стст. меў дакладную планiроўку. Яе важнейшымi вузламi з’яўлялiся гарадскiя брамы, плошчы i архiтэктурныя ансамблi, куды радыяльна сцякалiся вулiцы. Жытлы падзялялiся на два тыпа: наземныя зрубныя i паўзямлянкi слупавай кантструкцыi. Есць таксама двухпавярховыя пабудовы. (Рыс.). Разам са шматлiкiмi царквамi археолагi адкрылi некалькi княскiх палацаў, якiя былi пабудаваны з камня i тонкай плiнфы.

У горадзе знойдзены шматлiкiя майстэрнi. Асабiста высокага ўзроўню развiцця дасягнула ювелiрная справа. Лiцейная вытворчасць, коўка, чаканка, цiсненне i штампоўка, чэрнь, скань, iнкрустацыя - вось тыя разнастайнасцi апрацоўкi каляровых металаў, якiмi валодалi ювелiры Кiева. Вялiкага развiцця дасягнула таксама вытворчасць шкла i эмалляў.

Важную ролю ў эканамiчным жыццi адыгрываў i гандаль. У Кiеў прыязжалi купцы не толькi са ўсiх канцоў Старажытнай Русi, але i iншых краiн: Скандынавii, Польшчы, Германii, Чэхii, Венгрыi, Вiзантыi, Арабскага Усходу, Хазарыi.

Прагрэсiўнае развiцце Кiева было гвалтоўна прыпынена ў 1240 г. нашэсцем полчышчаў Батыя. Археалагiчныя раскопкi даюць выразную i праўдзiвую карцiну гiбелi тысяч кiеўлян. Раскопкамi знойдзена некалькi брацкiх магiл, якiя былi запоўнены шкiлетамi загiнуўшых. Недалека ад Батыевай брамы, праз якую татары ўварвалiся ў Кiеў, раскапаны два жытлы. У печы аднаго з iх знойдзены два шкiлеты дзяўчынак, якiя спрабавалi там захавацца. У другiм жытлы знойдзена цэлая група група шкiлетаў, сярод якiх два прыналежылi манголам. Апошнiя абаронцы горада схавалiся ў Дзесяцiннай царкве. Пад яе руiнамi археолагi выявiлi тайнiк глыбiней 5 м. На дне яго ляжалi некалькi шкiлетаў i каштоўныя рэчы: срэбныя медальены, залатыя бляшкi, жэмчуг. У гэтым тайнiку загiнулi апошнiя жыхары Кiева, прычым даволi багатыя.

У вынiку нашэсця манголаў Кiеў быў спалены, разбураны i разграбаваны. Аднак горад не быў цалкам знiшчаны. Археалагiчныя раскопкi паказалi, што жыцце працягвалася ва ўсiх гiстарычных частках Кiева, хаця колькасць насельнiцтва значна памяншалася.