Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Тэма 5: Жалезны век

Негледзячы на тое, што жалеза - самы распаўсюджаны ў свеце метал, яно было даволi позна асвоена чалавекам. Найбольш раннiя жалезныя вырабы, у прыватнасцi, упрыгожваннi, сустракаюцца ўжо ў егiпецкiх пахаваннях IV тыс. да н.э. Аднак метэаарытнае жалеза настолькi рэдка сустракаецца ў прыродзе, што яно не магло задаволiць патрэбнасцi старажытных металургаў. Адной з прычын шырокага распаўсюджання жалеза было тое, што, у адрозненне ад медных i алавяных руд, жалезныя руды амаль паўсюдў сустракаюцца ў прыродзе. У старажытнасцi жалеза здабывалi з бурых жалезнякоў, балотных, азярных, лугавых i iнш. руд. Аднак атрымаць жалеза з руды было вельмi значна цяжэй, чым медзь. Для гэтага была павiнна быць вельмi высокая тэмпература (1528 градусаў) i аднаўленчатае асяроддзе, якiя можна была атрымаць толькi ў спецыяльных печах.

Металургiя жалеза стала магчымай дзякуючы працяглай i развiтой бронзалiцейнай вытворчасцi, у якой ужо прымянiлiся спецыяльныя гораны з прымусовым паступленнем паветру. Гэта стала магчымым дзякуючы вынаходцы мяхоў i соплаў. З iх дапамогаю ў печы павышалася тэмпература i стваралiся ўмовы для хiмiчнай рэакцыi аднаўлення метала. Найбольш старажытны сырадутны горан для атрымання жалеза быў знойдзены на паселiшчы каля возера Урмiя ў Iранскiм Азербайджане i датуецца прыкладна 2800 г. да н.э. Аднак да масавага распаўсюджання чорнай металургii было яшчэ далека. Лiчаць, што сырадутны працэс больш цi менш быў распаўсюджаны ў хетаў не раней XV ст. да н.э. У Еўропе вытворчасць жалеза з’явiлася не раней 1000 г. да н.э. спачатку ў Грэцыi i на Эгейскiх астравах. Каля 800 г. да н.э. грэчаскiя каланiсты прынеслi гэтую тэхналогiю ў Паўдневую Iталiю. Ва ўмеранай зоне Еўропы, у Альпах i прылягаючых абласцях чорная металургiя з’яўляецца каля 640 г. да н.э. Ва ўсходняй Еўропе першыя жалезныя рэчы вядомыя з другой паловы II тыс. да н.э., аднак металургiя жалеза шырока распаўсюджвалася не раней рубяжу VIII-VII стст. да н.э.

Жалеза атрымоўвалi ў печах, якiя рабiлi з гiлны цi камня з наступнай абмазкай глiнай. Яе дыяметр i вышыня дасягалi 1 м. На ўзроўню дна ўстаўлялi паветрадутныя соплы, праз якiя з дапамогаю мяхоў у печ паступала паветра. У шахту печы загружаўся дравесны вугаль i здробленая руда. Гарэнне вугля ў шахце з аднаго боку стварала дастаткова высокую тэмпературу (1100-1350 градусаў), а з другога - аднаўленчае асяроддзе для атрымання жалеза. Адноўленыя крупiнкi чыстага жалеза апускалiся на дно, дзе ўтваралася крыца - камяк порыстага цестападобнага жалеза вагай ад 1 да 8 кг. Атрымаць вадкае жалеза ў такой печы было немагчымым, паколькi для яго плаўкi павiнна была быць тэмпература звыш 1500 градусаў. Атрыманую крыцу неаднаразова пракоўвалi молатам. Гэта была неабходна для ўшчылення порыстага жалеза i выдзялення з яго часцiнак шлака. Атрыманае крычнае жалеза было мяккiм. Яноў два разы ўступала па цвердасцi алавянiстай бронзе. Аднак ужо ў глыбокай старажытнасцi былi адкрыты прыемы, якiя дазвалялi зрабiць жалеза больш цвердым.

Тэхнiчны пераварот, якi быў вызваны распаўсюджаннем жалеза, значна пашырыў уладу чалавека над прыродай. Жалезная сякера i саха з жалезным лемяшом дазволiлi значна павялiчыць плошчы апрацаваных земляў. Паскорылася развiцце рамяства. Адбываюцца змяненнi ў грамадскiм жыццi. Развiваецца рабаўладанне. Для пачатку жалезнага веку ва многiх краiнах Еўропы i Азii характэрна шырокае распаўсюджанне ўмацаваных паселiшчаў - гарадзiшч.

У эпоху жалезнага веку яшчэ больш узмацняецца нераўнамернасць эканамiчнага i сацыяльнага развiцця асобных рэгiенаў. Так, калi на поўднi, у Закаўказзi, Паўночным Прычарнамор’i, Сярэдняй Азii ўжо складваюцца дзяржавы, то ў лясной паласе ўсходняй Еўропы па-ранейшаму назiраецца панаванне патрыярхату, дзе асноўнай адзiнкай была вялiкая патрыярхальная сям’я. Аднак i яна з цячэннем часу зазнае iстотныя змяненнi. У познiм жалезным веку вялiкая патрыярхальная сям’я ўступае галоўнае становiшча суседскай альбо тэрытарыяльнай абшчыне. У гэты час адбываецца заняпад первабытнаабшчыннага ладу i ствараюцца перадумовы для з’яўлення класаў.

У перыяд жалезнага веку IX ст. да н.э. - IV ст. н.э. на арэну сусветнай гiсторыi выходзяць невядомыя раней народы. Аднiмi з першых былi кiмерыйцы, якiя жылi на поўднi ўсходняй Еўропы, у паўночна-прычэрнаморскiм стэпу. Гэты ваяўнiчы народ, вядомы грэкам з часоў Гамера, якi неаднаразова ўспамiнаецца ў асiрыйскiх клiнапiсных тэкстах i iнш. крынiцах, пражываў у стэпавай зоне аж да пачатку VII ст. да н.э. Яны мелi моцнае коннае войска i неаднаразова ўрывалiся ў малую Азiю. Вядома, што ў канцы VIII ст .да н.э. кiмерыйцы разграмiлi ўрартскага цара Рубу I. Таксама мяркуюць, што ў 705 г. да н.э. асiрыйскi цар Саргон II загiнуў у бiтве з iмi. Кiмерыйцы былi выгнаны з Паўночнага Прычэрнамор’я скiфамi.

На змену кiмерыйскаму перыяду ў VII ст. да н.э. прыходзiць эпоха скiфаў. Першы ўспамiн аб iх адносiцца да 70-х гг. VII ст. да н.э. З Паўночнага Прычэрнамор’я скiфы пранiклi ў Малую Азiю. У 623 - 622 гг. да н.э. яны выратоўвалi сталiцу Асiрыi ад мiдзян. Потым прайшлi праз Месапатамiю, Сiрыю, Палясцiну i дасяглi Егiпта, дзе фараон Псамецкiх I павiнен быў дарамi i просьбамi прасiць лiдзiйскi цар Кiаксар, якi завабiў скiфскiх правадыроў на банкет i там перабiў. Пасля гэтых падзей асноўная частка скiфаў вярнулася ў Паўночнае Прычэрнамор’е. I з гэтага моманта пачынаецца станаўленне скiфскай культуры.

Скiфiя распаўсюджвалася ад Нiжняга Дунаю i Карпат да Дону. На поўднi яна даходзiла да Чорнага i Азоўскага марэй, а на поўначы да лясной паласы. Гэтую тэрыторыю насялялi этнiчна неаднародныя плямены i народы, якiя адрознiвалiся гаспадаркай i складам жыцця. У Паўночным Прыазоў’е жылi скiфы-царскiя, якiя лiчылi ўсе астатнiя плямены сваiмi рабамi. Памiж Днястром i Дняпром жылi скiфы-араты. Паўночна-заходняе Прычэрнамор’е насялялi калiпiды, леваберажнае лесастэпавае Прыднястроў’е займалi скiфы-земляробы. На поўнач ад земляў скiфаў жылi неўры, меланхлены i будзiны. На Паўночным Каўказе ў Прыкубаннi жылi меоты i сiнды.

Пiсьмовыя крынiцы i легенды Герадота паслужылi асновай для з’яўлення двух версiй у навуцы па пытанню этнагенеза скiфаў. Адна з гiпотэз, якая была прапанавана буйным вучоным Растоўцавым, выходзiла з таго, што каранi скiфаў знаходзяцца ў Пярэдняй Азii. Адпаведна другой, аўтахтоннай гiпотэзе, якая была распрацавана Тальмгрэнам, Артамонавым i Гракавым, скiфы былi нашчадкамi носьбiтаў зрубнай культуры. Яны прасунулiся з паволжска-прыўральскага стэпу ў Паўночнае Прычэрнамор’е некалькiмi хвалямi, пачынаючы з сярэдзiны II тыс. да н.э. Да такой гiпотэзы схiляюцца i антраполагi, якiя паказалi, што чэрапы прычэрнаморскiх скiфаў амаль не адрознiваюцца ад чэрапаў носiьбiтаў зрубнай культуры.

Скiфы-качэунiкi да канца V ст. да н.э. не мелi нi гарадоў, нi ўмацаваных паселiшчаў. Iх домам была кiбiтка. У канцы V ст. да н.э. на сярэднiм Дняпры з’яўляюцца ўмацаваныя паселiшчы. Найбольш вядомым з’яўляецца Каменскае гарадзiшча каля г. Нiкапаля, плошча якога складала 1200 га. Мяркуюць, што тут знаходзiлася сталiца скiфаў. Каменскае гарадзiшча было ўмацавана двайной лiнiяй валоў, вышыня якiх дасягала 11 м. Скiфская арыстакратыя жыла ў акропалi, дзе былi знойдзены каменныя i сырцовыя збудаваннi. За межамi ўнутраных умацаванняў сустракалiся толькi наземныя плятнева-каркасныя дамы i паўзямлянкi.

Позняе з’яўленне ў скiфаў даўгачасовых паселiшчаў тлумачыцца тым, што сярод iх заняткаў галоўную ролю iграла качавая жывелагадоўля, якая патрабавала перыядычнага перамяшчэння. Гадавалi скiфы коней, буйную i дробную рагатую жывелу.

Скiфская культура грунтуецца ў многiм на вывучэннi курганоў, асаблiва так званых “царскiх”. Аб тым, як хавалi скiфскiх цароў, паведамляе Герадот. Нябожчыка працяглы час вазiлi па разных скiфскiх пляменах, а потым жалобная працэсiя накiроўвалася ў Геры, якiя, як мяркуюць, знаходзiлася ў раене дняпроўскiх парогаў. Тут труп клалi уў магiлу, побач клалi задушаных наложнiцу, вiначэрпiя, повара, конюха, слугу, вестуна, коней, жывелу i залаты посуд. Пасля гэтага над пахаванням насыпалi вялiкi курган. Прз год з тых слуг, якiя засталiся, выбiралi 50 самых здольных, забiвалi iх i каней.

Найбольш старажытныя скiфскiя курганы датуюцца VI ст. да н.э. У iх часта сустракаюцца высокамастацкiя рэчы з Асiрыi i Урарту. Да лiку такiх курганоў адносiццаМельгуноўскi, якi быў раскопаны яшчэ ў 1765 г. генералам Мельгуновым каля Кiраваграду. У iм быў знойдзены жалезны меч у залатых ножнах, на якiх паказаны страляючыя з лукаў iльвы i крылатыя быкi з чалавечымi тварамi. Гэтыя матывы характэрныя для асiра-вавiлонскага мастацтва.

Найбольш выдатныя адкрыццi царскiх курганаў былi ў другой палове XIX- пачатку XX ст. Да iх лiку адносяцца курганы Чартамлык, Салоха, Куль-Аба. Чартамлык з’яўляецца аднiм з самых вялiкiх скiфскiх курганаў. Яго вышыня дасягала амаль 20 м. Адно з пахаванняў кургана было найбольш багатым. На шыi нябожчыка змяшчалася залатая грыўна, на руках - залатыя бранзалеты i пярсценкi. Да поясу былi прымацаваны меч у залатых ножнах, гарыт са стрэламi. Злева ляжалi 4 дзiды, бронзавы i сярэбраны посуд. У гэтам жа кургане знойдзена выдатная сярэбраная амфара, упрыгожаная фрызам са сцэнамi ўтаймавання скiфамi коней. (Рыс.).

Яшчэ адзiн царскi курган Салоха змяшчаў шкiлет цара альбо вельмi знатнага скiфа. Побач з яго чэрапам знойдзены выдатны залаты грэбень з выявай воiнаў, якiя б’юцца памiж сабой. (Рыс.).

Найбольш выдатнае адкрыцце апошнiх гадоў - Тоўстая Магiла, якая была даследавана ў 1971 г. украiнскiм археолагам Мазалеўскiм. У бакавой грабнiцы ляжаў шкiлет маладой скiфянкi. Яе вопратка была цалкам расшыта залатымi бляшкамi. На шыi знаходзiлася залатая грыўна з фiгуркамi iльвоў, на руках - бранзалеты i пярсценкi. У цэнтральнай царскай магiле, якая была разграбавана яшчэ ў старажытнасцi, знойдзена выдатная пектараль вагай больш за 1 кг. На ей маецца тры паясы выяў. Верхнi пояс адлюстроўвае сцэны скiфскага жыцця. У цэнтры два мужчыны ш’юць футраную кашулю, а па абодва бакi ад iх паказаны жывелы. Цэнтральны ярус прадстаўлены раслiнным арнаментам, а на нiжнiм паказаны сцэны з жывеламi, якiя змагаюцца памiж сабой. (Рыс.)

Аднiм з яскравых прадстаўленняў скiфскага мастацтва з’яуўляецца так званы “звярыны” стыль, якi разам са зброяй i конскай збруей складаюць скiфскую трыяду. “Звярыны” стыль прадстаўляе выявы розных жывел у стылiзаванай манеры. Галоўнай тэмай мастацтва была выява бягучага аленя. У яго ногi падагнуты, морда выцягнута ўперад, а галiнiстыя рогi закiнуты за спiну. Драпежнiкi паказаны раздзiраючымi здабычу цi скурчанымi ў кола. Iх кiпцюры, хвасты i лапаткi часта афармлялiся ў выглядзе галоў драпежнай птушкi. (Рыс.).

Важнай рысай скiфскай матэрыяльнай культуры з’яўляецца зброя. Знатныя воiны былi ўзброеныя кароткiмi калючымi мячамi-акiнакамi.(Рыс.), аднак самай важнай зброяй скiфа быў лук i стрэлы. Наканечнiкi стрэл - бронзавыя, утулкавыя, трохгранныя цi трохлапастныя. Стрэлы хавалiся ў драўляным футляры - гарыце. Гарыты знатных воiнаў упрыгожвалiся залатымi рэльефнымi пласцiнкамi. Таксама вядомы жалезныя ўтулкавыя наканечнiкi дзiд. (Рыс.). Многiя воiны мелi даспехi, якiя складалiся з бронзавага шлема, панцырнай кашулi i понажаў.(Рыс.)

Завяршае скiфскую трыяду конская збруя. Больш за ўсе аб аброцi, якая складаецца з напругi, да якой умацоўвалiся цуглi, псалii i разнастайныя бляшкi. Апошнiя былi зроблены ў скiфскiм стылi.

Глiняны посуд разнастайны. Рабiлi яго ўручную i ўпрыгожвалi арнаментам з зашчыпаў, насечак, нарэзных лiнiй. Пераважаюць добра прафiляваныя гаршкi з плоскiм дном. (Рыс.).

У III ст. да н.э. на тэрыторыю скiфаў уварвалiся сарматы, якiя жылi ў прыволжскiм стэпу. Да II ст. да н.э. яны канчаткова выцяснiлi скiфаў у Крым, дзе тыя заснавалi сваю сталiцу Неапаль(Скiфскi). Горад быў акружаны каменнай сцяной, за якой знаходзiлiся пабудовы з камня. З вонкавага боку ўмацаванняў быў знойдзены склеп, у якiм былi пахаваны цар i 71 чалавек знацi. Разам з нябожчыкамi ляжалi залатыя i сярэбраныя рэчы, зброя. (Рыс.)