Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Пшэворская культура

Асноўны арэал культуры - тэрыторыя Сярэдняй i Паўдневай Польшчы ў мiжрэччы Вiслы i Одэра. Яе назва паходзiць ад магiльнiка ў в. Гаць каля г. Пшэворска. Культура ўзнiкла ў пачатку II ст. да н.э. на субстратнай аснове пад уплывам кельтаў i iснавала аж да сярэдзiны V ст. н.э.

Паселiшчы - неўмацаваныя, яны размяшчаюцца групамi каля рэк. Жылыя пабудовы былi наземнымi цi паглыбленымi ў мацерыковую глебу плошчай 14 - 20 кв.м. Аднак пераважаюць паўзямлянкi. У адным з вуглоў размяшчаўся каменны цi глiнабiтны ачаг. Сцены мелi слупавую канструкцыю. Наземныя пабудовы з’яўляюцца толькi ў пачатку познерымскага перыяду.

Магiльнiкi пшэворскай культуры грунтовыя. Усе пахаваннi зроблены па абраду крэмацыi. Кальцываныя косцi змяшчаюцца ў урны. Пахавальны iнвентар - разнастайны: кермiка, упрыгожваннi, зброя, прадметы побыту.

Керамiчны комплекс прадстаўлены гаршкамi, мiскамi, кубкамi, стопкамi, скавародкамi. Найбольш часта сустракаюцца грашкi з акруглымi корпусам. Мiскi маюць канiчную форму. На працягу рымскага часу (першая палова I тыс. н.э.) павялiчваецца колькасць грашкоў. З’яўляецца ганчарны посуд. Частка пасудзiн мае арнаментацыю ў выглядзе пальцавых зашчыпаў, нарэзных лiнiй, насечак i г.д. (Рыс.). З глiн выраблялi таксама праселкi, гузiкi, льячкi i тыглi. Прылады працы прадстаўлены сякерамi, цесламi, нажамi, шыламi i iнш. прадметамi. Упрыгожваннi характэрызуюцца фiбуламi, шпiлькамi, шклянымi пацеркамi, падвескамi, бранзалетамi, пярсценкамi. Багаты паясны набор, якi складаецца з розных спражак, аковак канца пояса. Да бытавых прадметаў адносяцца ключы, брытвы, нажнiцы. Вельмi разнастайна зброя, якая сустракаецца галоўным чынам у пахаваннях. Гэта - мячы, наканечнiкi дзiдаў i стрэл, умбоны i рукаяткi шчытоў, шпоры, кiнжалы. (Рыс.).

Аснову гаспадаркi пшэворскiх пляменаў складала земляробства. На пшэворскiх паселiшчах ужо знойдзены сашнiкi. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, ячмень, проса, авес, грэчку, гарох, канаплю. У склад статку ўваходзiлi каровы, конi, авечкi, свiннi.

У рымскi час у пшэворскiх плямен iснавалi асобыя цэнтры па вырабу жалеза, металiчных прадметаў i глiнянага посуду. Так, напрыклад, у аколiцах Кракава даследавана звыш 100 ганчарных горанаў. Таксама вядома некалькi спецыялiзаваных цэнтраў, дзе выплаўлялi жалеза з мясцовых руд. (Свентакшыцкiя Горы, Новая Гута).

На думку некаторых даследчыкаў пшэворская культура развiвалася з культуры падклашовых пахаваннняў. Побач з тым, у пшэворскай культуры назiраецца шэраг рысаў, якiя не былi вядомы ў яе папярэднiкаў. Гэта - звычай класцi ў пахаваннi зброю i косткi птушак. Гэтыя рысы былi характэрны германскiм пляменам i сведчаць аб удзелу германскага кампаненту ў складваннi пшэворскай культуры.

Чарняхоўская культура

Яна атрымала назву ад могiльнiка Чарняхоў Кiеўскай вобл. Культура была распаўсюджана ў канцы II - сярэдзiне V ст. н.э. на большай часцы Украiны, у Малдавii i ва ўсходнiх раенах Румынii.

Асноўным тыпам паселiшчаў з’ўяляюцца неўмацаваныя селiшчы, аднак сустракаюцца i гарадзiшчы. Вядомы тры тыпы чарняхоўскага жылля: паўзямлянкi, наземныя глiнабiтныя пабудовы i наземныя каменныя дамы. Паўзямлянiкi i глiнабiтныя наземныя пабудовы мелi пляцнева-каркасную канструкцыю сцен. Яны характэрны для лесастэпу. Каменныя пабудовы былi тыповы толькi для Паўночнага Прычарнамор’я. Пабудовы ацяплялi адкрытымi ачагамi, аднак к канцу культуры з’яўляюцца печы-каменкi i глiнабiтныя печы.

Чарняхоўскiя могiльнiкi грунтовыя з крэмацыяй. Радзей сустракаюцца трупапалажэннi ў ямах. Пахаваннi амаль заўседы суправаджаюцца пахавальным iнвентаром, якi ўлючае ў сябе рэшткi ўбрання цi прадметы асабiстага ўжытку (фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi, грабянi), а таксама iнвентар, якi звязаны з культам нябожчыкаў (посуд, косцi жывел, прылады працы, зброя).

Керамiка падраздзяляецца на ляпную i ганчарную. Посуд бывае кухонны (грашкi, збаны) i сталовы (мiскi, кубкi) (Рыс.).

Характэрнай рысай культуры з’яўляецца вялiкая колькасць прыладаў працы асаблiва жалезных. Значна я частка iх звязана з земляробствам - гэта сашнiкi, косы, сярпы. Вядомы таксама сякеры, цесла, нажы, нажнiцы, шылы, рыбалоўныя кручкi. З глiны рабiлi праселкi i гузiкi.

Рэдкiмi знаходкамi з’яўляюцца прадметы ўзбраення i рыштунак вярхавога каня. Гэта - наканечнiкi стрэл i дзiд, сякеры, умбоны, шпоры, цуглi. Прадметы быту прадстаўлены касцянымi грабнямi, ключамi, замкамi, крэсiвамi. Магiльнiкi даюць вялiкую колькасць прыладаў касцюма i ўпрыгожванняў: фiбулы, спражкi, пацеркi, падвескi i г.д.

Чарняхоўская культура таксама, як i пшэворская была полiэтнiчнай. Аднiм з яе кампанентаў, асаблiва на поўднi, быў сармацкi. У заходняй часцы арэала ў этнагенезе яе носьбiтаў прыймалi ўдзел дакiйскiя плямены. Лiчаць, што аднiм з самых значных пры фармiраваннi культуры быў славянскi элемент. Нарэшце, сярод носьбiтаў чарняхоўскай культуры былi германскiя плямены готаў. З’яўленне iх у чарняхоўскай культуры звязваюць з iх рухам з берагоў Паўдневай Прыбалтыкi ў Паўночнае Прычэрнамор’е, дзе яны ў III ст. н.э. стварылi сваю дзяржаву.

С IV ст. н.э. звязана перамяшчэнне гунаў з усходу на захад. Iм удалося заваяваць стэп памiж Волгай i Донам, заняць Крым, разграмiць моцнае Баспорскае Царства, а ў 375 г. н.э. i дзяржаву готаў. Гунам удалося пранiкнуць у Заходнюю Еўропу, дзе яны былi асiмiляваны мясцовым насельнiцтвам.