Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Доўгiя курганы

У канцы V - пачатку VI стст. у Пскоўскай вобл. , а таксама на поўначы Беларусi з’яўляюцца новыя археалагiчныя помнiкi, якiя атрымалi назву доўгiя курганы. Справа у тым, што iх даўжыня па крайняй меры ў два разы перавышае iх шырыню. Звычайна доўгiя курганы маюць даўжыню каля 30 м, аднак есць i вельмi буйныя насыпы, даўжыня якiх дасягае 100 i больш м. У кожным насыпы знаходзiцца некалькi пахаванняў. Трошкi пазней, на рубяжы VII - VIII стст. доўгiя курганы з’яўляюцца ў Смаленскiм Падняпроў’i. Пахавальны абрад - трупаспаленне. Кальцынаванныя косткi змяшчалi ў ямкi, якiя выкопвалiся ў падножжы кургана цi ў глiнянай урне. Доўгiя курганы - вельмi бедныя. Тут зрэдку сустракаюцца прылады працы i ўпрыгожваннi. Найбольш раннiя ўрны маюць цюльпанападобную форму i падобны да банцараўскiх гаршкоў. (Рыс.). Больш познiя маюць падабенства да славянскага посуду. Гэтая дваiстасць iнвентару паслужыла зыходнай кропкай да з’яўлення двух гiпотэз па праблеме этнiчнай атрыбуцыi носьбiтаў доўгiх курганаў. В.В. Сядоў мяркуе, што доўгiя курганы былi пакiнуты славянамi-крывiчамi, i гэта пацвярждаецца пераемнасцю ў пахавальным абрадзе памiж доўгiмi i познiмi паўсферычнымi крывiчскiмi курганамi. Iншыя вучоныя (Шмiт, Мiтрафанаў, Загарульскi) лiчаць, што доўгiя курганы былi пакiнуты даславянскiм балцкiм насельнiцтвам.

Сопкi

На поўнач ад доўгiх курганаў, на тэрыторыi Ноўгарадскай вобл. быў распаўсюджаны яшчэ адзiн вiд пахавальных помнiкаў - сопкi. Гэта - вельмi высокiя (да 8-9 м) курганападобныя насыпы. У iх змяшчаюцца некалькi ярусаў пахаванняў. Нiжнi ярус размяшчаўся на ўзроўнi старажытнай дзеннай паверхнi. Некалькi трупаспаленняў былi акружаны каменнымi выкладваннямi i перакрыты зямлей. Пазней новыя пахаваннi размяшчалiся на вяршынi i таксама падсыпалiся зямлей. Так адбываўся рост сопкi i апошнiя пахаваннi былi ўпускнымi. У гэтых курганах пахавальны iнвентар не вялiкi. Гэта - гаршкi, бронзавыя i шкляныя ўпрыгожваннi. Якiя пабывалi ў агню.

Этнiчная атрыбуцыя насельнiцтва, якое пакiнула сопкi, трактуецца неадназначна. В.В. Сядоў лiчыць, што гэта былi наўгародскiя славене, iншыя даследчыкi прытрымлiваюцца думкi, па якой сопкi былi пакiнуты прыбалтыйскiмi фiнамi.

Усходнеславянскiя саюзы пляменаў

Да другой паловы I тыс. н.э. адносiцца фармiраванне саюзаў пляменаў цi нават простанароднасцей ва Усходняй Еўропе, што знайшло адлюстраванне ў Аповесцi часовых гадоў. Прыкладную лакалiзацыю гэтых усходнеславянскiх груп паклаў Нестар, аднак больш дакладныя межы iх рассялення стала магчымым вызначыць дзякуючы археалагiчным даследванням. Яшчэ ў канцы мiнулага стагоддзя вядомы рускi археолаг А.А. Спiцын паказаў, што для большасцi саюзаў пляменаў былi характэрны свае асобныя скроневыя ўпрыгожваннi.

Аднiм з самых паўночных усходнеславянскiх пляменных аб’яднанняў былi славене ноўгарадскiя, этнавызначальнай адзнакай якiх з’яўляюцца ромбашчытковыя скроневыя кольцы. (Рыс.). Асноўны арэал iх - Прыiльменне. Найбольш старажытным помнiкаў славенаў В.В. Сядоў лiчыць сопкi, побач з якiмi звычайна знаходзяцца селiшчы. Гэтыя неўмацаваныя паселкi размяшчаюцца па берагах рэк i азер, у местах, найбольш спрыяльных для заняткаў падсечаным земляробствам i жывелагадоўлей. Жытлы прадстаўлялi сабой зрубныя пабудовы з печамi-каменкамi. У VIII - IX стст. у славен з’яўляюцца гарадзiшчы. Найбольш раннiм з iх з’яўляецца Старая Ладага, сярод жыхароў якой былi як славене, так i прыбалтыйскiя фiны. Iншым буйным гарадзiшчам славен было Рурыкава гарадзiшча ў Ноўгарадзе, якое знаходзiцца ў самым цэнтры вобласцi рассялення славен i датуецца IX-X стст. Гэта было буйное гандлева-рамеснае i ваенна-адмiнiстратыўнае паселiшча.

Паўдневымi суседзямi славен былi крывiчы. Гэта - адно з найбольш буйных аб’яднанняў славян, тэрыторыя якiх распаўсюджвалася ад Верхняга Панямоння на захадзе да Кастрамскога Паволжжа на ўсходзе, ад Пскоўскага возера на поўначы да вярхоў’я ў Сажа на поўднi. У гэтым арэале вылучаюць тры галiны крывiчоў: пскоўскiя, полацкiя i смаленскiя.

Этнавызначальнай адзнакай крывiчоў з’яўляюцца бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымi канцамi. (Рыс.).

Найбольш старажытнымi помнiкамi крывiчоў многiя археолагi лiчаць доўгiя курганы, якiя распаўсюджаны на ўсей тэрыторыi. У VIII-IX стст. доўгiя курганы ўступаюць месца паўсферычным насыпам спачатку з крымацыяй, а з XI ст. з iнгумацыяй. У VIII ст. у зямлi крывiчоў з’яўляюцца гарадзiшчы. Адно з iх - Iзборск, якi быў пляменным цэнтрам пскоўскiх крывiчоў. Гарадзiшча па прыметру пляцоўкi было збудавана наземнымi зрубнымi жытламi, якiя ацяплялiся глiнабiтнымi печамi i ачагамi. Цэнтральную частку пляцоўкi гарадзiшча займала плошча, якая прадназначалася для пляменных сходаў, культавых i iнш. мерапрыемствау.

Пытанне аб паходжаннi крывiчоу застаецца адкрытым. В.В. Сядоу лiчыць, што яны маюць заходняе паходжанне, у прыватнасцi, яны роднасны славянам Вiсла-Одэрскага памiжрэчча.