Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Тэма 7: старажытная русь Старажытнаруская веска

Да канца I тыс. н.э. у ўсходнiх славян завяршаецца працэс разлажэння першабытнаабшчынных адносiн, фармiруюцца класы i ўзнiкае ранефеадальная дзяржава. Асноўным заняткам славян была сельская гаспадарка. Паўдневыя тэрыторыi ўсходнеславянскага свету некалькi абганялi паўночныя ў сельскагаспадарчай дзейнасцi. Гэтаму спрыялi не толькi прыродныя ўмовы, але i старажытныя традыцыi, якiя бралi пачатак ад ворнага земляробства таго перыяду, калi сярэднедняпроўскiя вобласцi знаходзiлiся ў арбiце правiнцыяльнарымскай культуры. Да канца I тыс. ворныя прылады распаўсюджваюцца скрозь i ў лясной зоне ўсходняй Еўропы аж да Ладагi. У сваю чаргу з’яўленне ворнага земляробства вяло да iндывiдуалiзацыi сельскагаспадарчай дзейнасцi i да крызiсу родавых адносiн. На змену радавой абшчыне прыходзiць суседская цi тэрытарыяльная. Гэты працэс быў доўгiм i завяршыўся толькi да канца IX ст. Развiваецца ўласная маемасць, якая спрыяла ўзнiкненню эканамiчнай няроўнасцi i вылучэнню знацi. Так, вiзантыйскiя крынiцы VI - VII стст. неаднаразова называюць славянскiх пляменных правадыроў, аднак iх роля i уплыў у гэты перыяд былi яшчэ абмежаванымi.

Старажытная Русь мiнула этап рабаўладання, аднак гэта не значыць, што ў складзе славянскага грамадства не было рабоў. Аб гэтым, у прыватнасцi, пiшуць многiя вiзантыйскiя аўтары. У VI - IX стст. рабаўладанне мела патрыархальны характар. У земляробчай працы не выкарытоўвалiся. У асноўным, гэта былi слугi, зрэдку рабынi-наложнiцы.

Старажытная Русь была аграрнай краiнай. Аснову яе эканомiкi складала сельская гаспадарка. Пiсьмовыя крынiцы вельмi бедна асвятляюць быт i заняткi радавога насельнiцтва, якое жыло ў весях, селах i пагостах. Весь - гэта паселiшчы асабiста свабодных сялян-абшчыннiкаў, у той час як селы хутчэй за ўсе былi прыватнаўласнiцкiмi паселiшчамi. Пагосты, якiя вядомы з X ст., арганiзоўвалiся першапачаткова кiеўскiмi княззямi для кiравання i збору данiны. Адначасова пагостамi называлiся i вызначаная тэрыторыя i яе адмiнiстратыўны цэнтр.

Найбольш распаўсюджаным тыпам старажытнарускiх сельскiх паселiшчаў прырэчны. Гэта тлумачылася рознымi прычынамi. Справа ў тым, што пад раллю разраблялiся ў першую чаргу рэчныя далiны, на якiх не было лясоў, аднак мелiся ўродлiвыя алювiальныя глебы. З другога боку залiўныя лугi з’яўлялiся надзейнай крынiцай корму для жывелы i, нарэшце, нават у эпоху старажытнай Русi рэкi ўсе яшчэ служылi асноўнымi траспартнымi артэрыямi. Аднак берагi буйных рэк былi небяспечнымi для пражывання, таму людзi часцей за ўсе сялiлiся па берагах малых рэчак цi азер.

Найбольш распаўсюджанай ворнай прыладай у старажытнай Русi было рала. У гэты час ва ўсходняй Еўропе склаўся даволi ўстойлiвы склад культур. Зернавыя прадстаўлены мяккай пшанiцай, жытам, ячменем, просам. Бабовыя - гарохам, вiкай, бабамi. Сярод тэхнiчных культур вядомы лен i канапля. Па старажытнарускiх пiсьмовых крынiцах вядомы такiя агародныя i садовыя культуры як агуркi, гарбузы, капуста, буракi, морква, цыбуля, укроп, яблыкi. Найбольш важнай прыладай уборкi ўраждаю быў серп, прычым ен па сваей форме ўжо прыблiжаўся да сучаснага. (Рыс.). Каса ў старажытнай Русi прымянялася выключна для пакосу травы.

Важную ролю iграла i жывелагадоўля. Старажытнарускi статак уключаў у сябе буйную рагатую жывелу, каня, свiнню, мелкую рагатую жывелу. Гадавалi таксам i птушку: курэй, утак, гусей.

Пахавальныя помнiкi вывучаны значна лепей, чым паселiшчы. На працягу IX - XIII стст. у сельскай мясцовасцi захоўваецца курганны абрад пахавання. У раннiх курнагах, IX - X стст. сустркакаюцца трупаспаленнi. Iнгумацыя з’яўляецца не раней канца X - пачатку XI ст. i была звязана з пранiкненнем хрысцiанства. Па гэтай жа прычыне, у XII - XIII стст. з’яўляюцца падкурганныя ямы, i ў познiх курганах знiкаюць рэчы. Звычайна пахаванне мужчыны ў сельскай мясцовасцi суправаджалася нажамi, спражкамi, ганчарнымi гаршкамi. Жаночыя пахаваннi адрознiваюцца большай разнастайнасцю iнвентару. Як правiла, у iх прысутнiчаюць розныя ўпрыгожваннi з серабра, бронзы i шкла.

У цэлым жа пахавальны iнвентар праяўляе дзiўнае падабенства на ўсей усходнеславянскай тэрыторыi i каб не знаходкi калец, якiя былi характэрны таму цi iншаму саюзу пляменаў, вызначыць прыналежнасць памерлых па рэчах амаль не магчыма. Практычна ва ўсiх былых пляменных тэрыторыях сустракаюцца аднатыпныя бранзалеты, пярсценкi з шкла, горнага хрусталю i сердалiка.

Сярод вялiзнай масы старажытнарускiх курганоў вылучаюцца так званыя “дружыныя” курганы, якiя часцей за ўсе сустракаюцца ля гарадоў цi на гандлевых шляхах.

Найбольш вядомы з могiльнiкаў, у якiх сустракаюцца дружынныя курганы, Гнездаўскi комплекс на Дняпры недалека ад Смаленска. Гэта самае буйное скапленне курганаў старажытнай Русi, якое ўключае каля 3 тыс. курганаў. Есць дружынныя курганы ў Цiмяроўскiм магiльнiку каля Яраслаўля, у Шаставiцах на Дзясне нiжэй Чарнiгава, у Кiеве. Аднак не трэба меркаваць, што большасць з гэтых курганаў былi дружыннымi. Пераважная частка iх прыналежала мясцоваму насельнiцтву, i толькi ў некаторых курганах знойдзена зброя, якая сведчыць аб тым, што ў гэтых курганах былi пахаваны дружыннiкi, прадстаўнiкi феадалiзаванай знацi. (Рыс.). Аднак гэтыя курганныя магiльнiкi таксама нельга назваць сельскiмi. Яны знаходзяцца каля буйных гандлева-рамесных цэнтраў. Iх стварэнне было не выпадковым. Так, на Дняпры ў Гнездаве знаходзiўся вузел шляхоў, якiя разыходзiлiся ў розных напрамках на поўдзень па Дняпру, на поўнач - праз Ловаць у Волхаў да Ладагi i далей у Балтыйскае мора (летапiсны шлях з вараг у грэкi), а таксама на захад - па Заходняй Дзвiне i на ўсход, дзе пачынаўся волжскi шлях. Пачатак функцыянавання шляху з вараг у грэкi адносiцца да X ст. Для маладой старажытнарускай дзяржавы гэта быў асноўны шлях зносiн, якi звязваў паўночныя землi з Кiеўскiм Падняпроў’ем i, такiм чынам, аб’ядноўваў усе вобласцi ўсходнеславянскiх пляменаў.

Такiя помнiкi, як Гнездава, Цiмярова, Шаставiцы звязаны таксама з двумя праблемамi, якiя да сучаснага моманту не маюць адназначнага рашэння. Некаторыя вучоныя лiчаць, што гэтыя паселiшчы прадстаўляюць сабой протагарадскiя фармiраваннi i з’яўлялiся першапачатковымi месцамi такiх гарадоў як Смаленск, Яраслаўль, Чарнiгаў. Iншыя даследчыкi не згодныя з гэтым меркаваннем i лiчаць, што паселiшчы ў Гнездаве, Цiмiрове i ў iншых мясцiнах былi заставамi, якiя кантралявалi найбольш важныя шляхi.

Другая праблема, якая закранае i дружынныя курганы, звязана з нарманскай тэорыяй паходжання дзяржавы на Русi. Частка даследчыкаў, спасылаючыся на летапiсы, у якiх гаворыцца аб заклiканнi варагау на Русь, спрабуе даказаць, што i сама дзяржава была створана нарманамi. Пры гэтым яны прыцягваюць i дружыныя курганы, у якiх сустракаюцца скандынаўскiя рэчы i рысы. Аднак на ўсходнеславянскай тэрыторыi няма нi воднага паселiшча, якое было б заснавана скандынавамi. Нейкая частка варагаў сапраўды асела на ўжо iснуючых паселiшчах, аднак яна хутка растварылася ў асяроддзi мясцовага насельнiцтва.

Скандынаўскiм рытуалам лiчыцца пахаванне ў ладзi, змяшчэнне жалезнай грыўны з малаточнамi бога Тора на рэгкi пахавальнага вогнiшча цi урну, звычай утыкаць зброю ў рэшткi крэмацыi, а таксама жаночыя пахаваннi з двумя шкарлупападобнымi фiбуламi, якiя былi абавязковай прыналежнасцю скандынаўскага жаночага ўбора. Такiя пахаваннi сапраўды есць у Гнездаўскiм магiльнiку, аднак, як лiчыць Аўдусiн, варагi маглi складаць не больш за 5% насельнiцтва Гнездава.

Вельмi часта прыхiльнiкi нарманскай тэорыi для абгрунтавання сваей пазiцыi прыцягваюць зброю, у першую чаргу мячы. Мячы IX - першай паловы XI стст. належаць да каралiнгскай групы. У iх канец ляза закруглены, што сведчыць аб сякучым характары мяча. Падобная зброя не з’яўляецца ўласна скандынаўскай. Асноўны цэнтр iх вытворчасцi знаходзiўся на Рэйне. На лязы кляймо рускага майстра. На адным баку было iнкруставана слова “коваль”, на другiм “Людоша”. Тым самым даказана, што вытворчасць каралiнгскiх мячэй iснвала i на Русi. (Рыс.).

Адрознiваюцца памiж сабой дзiды. Скандынаўскiя наканечнiкi звычайна мелi ланцэпадобную форму, у той час як старажытнарускiя - ромбападобную. (Рыс.). Аналагiчныя адрозненнi назiраюцца i ў наканечнiках стрэл. (Рыс.). Аднiм з найбольш шырока распаўсюджаных вiдаў зброi i ў нарманаў, i ў усходнеславянскiх народаў былi сякеры. Скандынаўскiя экземпляры, якiя мелi шырокае сiметрычна разыходнае лязо, датуюцца XI ст. У дружынных курганах iх няма. Старажытнарускiя баявыя сякеры мелi iншую форму. Найбольшае распаўсюджанне мелi сякеры з адцягнутым лязом. Такiя сякеры звычайна маюць адтулiну ў лязы для падвешвання яго да поясу.

Не маюць нiчога агульнага даспехi скандынаваў i ўсходнiх славянаў. У варагаў галаву абараняў шлем познерымскага тыпу, якi нагадваў каску, у той час як у славян атрымаў распаўсюджанне сфераканiчны шлем, якi прыйшоў на Русь з усходу. (Рыс.). Не была характэрна для скандынаваў i кальчуга, якая атрымала распаўсюджанне на Русi з X ст. Такiм чынам, зброя i абарончы комплекс таксама не можа сведчыць аб нейкай ролi варагаў на Русi.

У адным з гнездаўскiх курганоў была знойдзена пасудзiна тыпу амфары з напiсам “горушна” (гарчыца), якая датуецца першай чвэрцю X ст. Гэта найбольш старажытны ўсходнеславянскi надпiс. У Скандынавii ў гэты час iснавала рунiчнае пiсьмо, якое рэзка адрознiваецца ад iншых алфавiтаў.

Сярод дружынных курганаў асобным багаццем вылучаюцца княскiя курганы. Адзiн з iх, “Чорная Магiла”. Яго вышыня дасягала 11 м. У iм былi пахаваны тры нябожчыка: два воiна, дарослы i юнак, жанчына. Аб гэтым сведчыць двайны камплект узбраення, удваенне большай часткi iнвентару i жаночыя ўпрыгожваннi. Тут спраўлялася трызна - спаборнiцтва i ваенныя iгры ў гонар памерлага воiна. Пасля гэтага курган быў дасыпаны да вышынi 11 м. Сярод прадметаў, якiя былi знойдзены ў кастры, мелiся два мяча, два шлема, две кальчугi, шабля, 10 наканечнiкаў дзiд, наканечнiкi стрэл, сякера, рэшткi шчытоў. (Рыс.). На рэштках пахавальнага кастра быў пастаўлены вялiкi жалезны кацел, у якiм знаходзiлiся скроневыя кольцы, злiткi срэбра, золата i шкла ад упрыгожванняў, якiя расплавiлiся ў кастры. Тут знойдзены i прылады працы: сярпы, скобля. Разам з ахвярным катлом былi паложаны два тур’iх рога. Гэта былi пасудзiны для пiцця - рытоны, якiя мелi рытуальнае прызначэнне.

Рытоны з Чорнай Магiлы былi акаваныя срэбрам вакол вусця. Акоўка меншага рога мела раслiнны арнамент. Другi рог мае складаны арнамент з разнастайных пачвар, птушак i людзей. Як паказаў Б.А. Рыбакоў, тут была адлюстравана чарнiгаўская былiна аб Iване Гадзiнавiчы, у ей апавядаецца аб тым, як малады кiеўскi дружыннiк Iван Гадзiнавiч прыезжае ў Чарнiгаў за дачкой чарнiгаўскага купца, якую ен кахаў. На зваротным шляху яго сустракае Кашчэй Бяссмяротны, якi перамог Iвана i прывязаў яго да дубу. У гэты час пралятае крумкач i прароча аб тым, што валодаць нявестай будзе не ен, а Iван Гадзiнавiч. Кашчэй страляе ў птушку з лука, аднак стрэлы вяртаюцца i трапляюць у самога Кашчэя.

Курган Чорная Магiла датуецца другой паловай X ст. Б.А. Рыбакоў мяркуе, што тут пахаваны не проста воiн, а князь. (каля Чарнiгава).