- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма 5. Пачатак вялікай айчыннай вайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма 9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма 10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма 11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паход у Еўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Палітычная агітацыя і прапаганда
Вялікая Айчынная вайна была так сама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай антычалавечай ідэалогіі. Менавіта ў ваенныя гады камуністычная ідэалогія змагла паказаць сваю жыццяздольнасць і пашырыць уплыў сярод савецкага народа.
Важную ролю ў ідэалагічнай працы выконвае сістэма інфармавання аб падзеях у грамадстве, дзяржаве, на франтах. 24 чэрвеня 1941 г. было ўтворана Савецкае Інфармацыйнае Бюро, якое за гады вайны выдала звыш 2,5 тыс. зводак. Трэба адзначыць, што ў першыя месяцы праца Саўінфармбюро не карысталася даверам сярод насельніцтва, бо пад час адступленняў яно выдавала звычайную фразу – «...на франтах без перамен...» – што не адпавядала рэчаіснасці і так нараджала вялікую колькасць слухаў. Але з пачаткам этапу перамог Чырвонай Арміі давер да зводак значна падымаецца, і дзейнасць гэтага органа становіцца важным фактарам унутранай палітыкі.
Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. Не здарма ў самыя цяжкія дні для СССР, у лістападзе 1941 г., быў праведзена ваенны парад на Краснай плошчы. Галоўная яго мэта – разысціся ў выглядзе шматтысячных копій дакументальных стужак па Савецкаму Саюзу і падняць баявы дух у арміі і тыле. Кінапракат выканаў сваю задачу на выдатна.
У 1944-1945 гг. ЦК ВКП(б) прыняў шэраг важных пастаноў па ідэалагічных пытаннях, у якіх патрабаваў ад работнікаў тэарэтычнага фронту ліквідаваць недахопы ў навуковай працы, шчыльней звязваць свае даследаванні з задачамі, якія стаялі перад савецкім народам.
Вялікая ўвага надавалася масава-палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод насельніцтва раёнаў, вызваленых ад германскіх захопнікаў. Своечасовае інфармаванне насельніцтва вызваленых раёнаў з’яўлялася важнейшай умовай паспяховай мабілізацыі працоўных на аднаўленне гаспадаркі, разбуранай у гады акупацыі, і хутчэйшую ліквідацыю наступстваў акупацыі. У жніўні 1944 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП (б) Беларусі ў вобласці масава-палітычнай і культурна-прасветнай работы сярод насельніцтва».
Але партыя выкарыстала не толькі рэзервы камуністычнай ідэалогіі. Значна паслаблены быў ўціск на веруючую частку насельніцтва і на царкоўную структуру Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта стала вынікам таго, што кіраўніцтва царквы заняла патрыятычную пазіцыю і цалкам выказалася ў падтрымку савецкага ўраду. Царква распачала збор сродкаў для арміі.
У лютым 1943 г. І.Сталін і кіраўнік царкоўнай адміністрацыі мітрапаліт Сергій абмяняліся пасланнямі, а 4 верасня адбылося неверагоднае – Сталін прыняў дэлегацыю РПЦ. У выніку сустрэчы іерархі дабіліся галоўнага – дазволу на скліканне сабора і выбары патрыярха і аднаўленне дзейнасці Свяшчэннага Сіноду. Дазвол царква атрымала на адкрыццё навучальных устаноў – акадэміі і семінарый, а так сама на друкаванне літаратуры. 8 верасня 1943 г. адбыўся сабор, на якім быў абраны патрыярх, а так сама рэзка асуджана палітыка супрацоўніцтва святароў з акупантамі. 8 кастрычніка быў створаны Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры Саўнаркоме СССР. Пачалі адчыняцца для службы храмы, вызваляліся з лагероў выжыўшыя святары, крыху прыціхае «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў». Царкоўныя ўстановы і манастыры атрымліваюць правы юрыдычных асобаў.
У адказ царква распачынае збор сродкаў на фарміраванне танкавай калоны імя Дзімітрыя Данскога і авіяэскадрыллі імя Аляксандра Неўскага. Гістарычныя вобразы князёў-абаронцаў зямлі Рускай і генералаў Новага часу так сама актыўна выкарыстоўваюцца дзеля падняцця патрыятычнага духа. Невыпадкова, што ў гады вайны быў зняты сімвалічны фільм «Аляксандр Неўскі», які распавядае пра разгром немцаў на Чудскім возеры.
Вынікі: Самаадданая праца савецкага народа, а так сама і беларусаў, дзеля Перамогі базіравалася ў першую чаргу на любві да сваёй Радзімы, на тэрыторыю якой прыйшоў страшэнны вораг. Але пэўную складаючую працоўнага гераізму мае і ідэалагічная праца, якая вялася партыйнымі органамі. Беларусы паказалі не толькі прыклады гераізму на франтах вайны, але і самаадданасць на прадпрыемствах, чыгунцы, у сельскай гаспадарцы.