Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ лекции.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
1.12 Mб
Скачать

Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.

Салдат

Дывізій

Гармат

Танкаў

Самалётаў

Германія

3 млн.

136

7378

2445

3643

Саюзнікі

4 млн.

148

13874

3373

3833

У тым ліку Францыя

2,240 млн.

105

10700

3063

1200

Французская армія спадзявалася на магутную абарончую «лінію Мажыно» – якая прыкрывала германа-французскую мяжу. На франка-бельгійскай мяжы абарончай лініі Францыя не мела. Гэта скарыстала германскае камандаванне, якое вырашыла нанесці галоўны ўдар моцнай танкавай групоўкай у раёне Ардэн і Седана, каб далей выйсці ў тыл армій саюзнікаў. 10 мая 1940 г. нямецкія войскі групы армій «В» уварваліся ў Бельгію, якая да 28 мая была акупіравана разам з Галандый і Люксембургам. Каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю.

Арміі саюзнікаў былі паралізаваныя хуткасцю падзей і бяздзейнічалі. 18 мая пачалося наступленне групы армій «А» праз Ардэны. Вельмі хутка войскі вермахта выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка, дзе адрэзалі ад асноўных сіл 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій – каля 340 тыс. салдат. Аднак 24 мая Гітлер аддаў стоп-загад, і гэтая групоўка не была знішчана – а здолела да 4 чэрвеня 1940 г. эвакуіравацца ў Англію, пакінуўшы немцам усю зброю і ваенную тэхніку. Ваенныя дзеянні цалкам перанесліся на тэрыторыю Францыі. 5 чэрвеня ў адпаведнасці з планам «Рот» пачалося наступленне вермахта ў цэнтральныя раёны Францыі. Французская армія амаль не аказвала супраціўлення. 14 чэрвеня войскі вермахту маршыравалі па Елісейскіх палях у Парыжу, а 22 чэрвеня 1940 г. кіраўнік новага прагерманскага ўраду маршал А.Петэн у Камп’ене падпісаў зневажальныя ўмовы капітуляцыі. Менавіта ў Камп’ене – бо 11 лістапада 1918 г. там падпісвала ўмовы капітуляцыі кайзераўская Германія. Такім чынам у поўнай меры праявіліся памкненні да рэваншызму нацызму. Маршал А.Петэн вымушаны быў падпісаць перамір’е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну 10 чэрвеня 1940 г.

Па ўмовах капітуляцыі толькі на Поўдзень Францыі распаўсюджвалася ўлада «вішысцкага ўрада» А.Петэна (ад горада Вішы). Паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкай акупацыі; Італія акупіравала частку Паўднёва-усходняй Францыі. Французская армія скарачалася да 100 тысяч. «Ураду Вішы» дазволілі захаваць калоніі, за кошт якіх яму трэба было аплачваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваеннапалонныя заставаліся ў Германіі і выкарыстоўваліся на прымусовых работах (гэта каля 5% мужчынскага насельніцтва Францыі). Урад маршала Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі – ці калабарацыі. Калабарацыянізмгэта сістэма адносін, якая прадугледжвае добраахвотнае супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Паралельна з ваеннымі дзеяннямі ў Еўропе, італьянскія войскі праводзілі захопніцкую палітыку ў Афрыцы. Яны захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні 1940 г. праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.

У ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі. Ваенныя аналітыкі адзначалі, што «страты дапушчальныя, калі ўлічваць грандыёзнасць дасягнутага поспеху». А поспех быў выключны – за два з паловай месяцы Германія акупіравала Данію, Нарвегію, Галандыю, Бельгію і Францыю, агульная плошча тэрытарыяльных набыццяў – 980 тыс. кв. км з насельніцтвам 66,3 млн. чалавек.