- •Уводзіны Лекцыя 1. Уводзіны
- •Гістарыяграфія, крыніцы
- •Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
- •Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст.
- •Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў
- •Мюнхенскае пагадненне
- •Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- •Савецка-германскія дагаворы
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Тэма 2. Пачатак другой сусветнай вайны і падзеі ў беларусі Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Суадносіны войск Германіі і Польшчы на пачатак вайны
- •Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай сср
- •Савецка-фінляндская вайна
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Акупацыя германіяй краін еўропы Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •«Дзіўная вайна»
- •Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- •Суадносіны войск на Заходнім фронце вясной 1940 г.
- •«Бітва за Англію»
- •Агрэсія Германіі на Балканах
- •Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •На мяжы з Германіяй
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Раздзел іі. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі тэма 5. Пачатак вялікай айчыннай вайны Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны
- •Напад Германіі на ссср
- •Суадносіны груповак вермахта і Чырвонай Арміі на пачатак лета 1941 г.
- •Суадносіны войск групы армій «Цэнтр» і Заходняй Асобай ваеннай акругі
- •Прыгранічныя баі ў Беларусі
- •Арганізацыя абароны краіны
- •Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •Маскоўская бітва
- •Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым
- •Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
- •Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- •Гаспадарчае рабаванне Беларусі
- •Калабарацыя на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6:
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі беларусі Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •Станаўленне народнага супраціўлення
- •Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі
- •Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
- •Падпольная барацьба
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне
- •Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце
- •Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
- •Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма 9. Вызваленне беларусі ад германскіх захопнікаў Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Пачатак вызвалення Беларусі
- •Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы
- •Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён»
- •Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма 10. Савецкі тыл у гады вялікай айчыннай вайны Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •Перавод эканомікі ссср на ваенны лад
- •Усходнія раёны ссср – асноўная ваенна-прамысловая база
- •Дапамога ссср па ленд-лізу
- •Працоўны подзвіг савецкага народа
- •Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
- •Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле
- •Палітычная агітацыя і прапаганда
- •Кантрольныя пытанні да тэмы 10
- •Тэма 11. Заканчэнне вялікай айчыннай і другой сусветнай войнаў Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •Адкрыццё другога фронту
- •Вызваленчы паход у Еўропу
- •Крымская канферэнцыя
- •Берлінская аперацыя
- •Патсдамская канферэнцыя
- •Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі
- •Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне
- •Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
- •Вынікі і ўрокі вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №11
- •Заключэнне Лекцыя 13. Заключэнне
- •Пытанні да заліку
- •Спіс літаратуры
- •Шымуковiч Сяргей Фадзеявiч Вялікая Айчынная вайна савецкага народа
- •Курс лекцый
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Кантрольныя пытанні да тэмы №3
-
Як выкарыстоўвалі час «дзіўнай вайны» Англія, Францыя і Германія?
-
З якіх краін пачалося пашырэнне агрэсіі Германіі ў Еўропе і па якіх прычынах?
-
Якімі магчымасцямі валодалі арміі саюзнікаў, і чаму яны імі не скарысталіся ў адпоры германскай агрэсіі?
-
Што такое калабарацыянізм, і якія палітычныя сілы былі «бацькамі» гэтай з’явы?
-
Чаму Германія не распачала ваенную аперацыю супраць Англіі? Як звалася гэтая аперацыя з боку Англіі і з боку Германіі?
-
Якія мэты мела германскае кіраўніцтва, распачынаючы агрэсію на Балканах?
-
На базе якой ідэі існаваў Рух Супраціўлення ў Еўропе і іншых краінах свету?
-
Якія мерапрыемствы на дыпламатычным накірунку прадпрымала Германія пад час падрыхтоўкі да вайны з СССР?
-
Чаму пад час падрыхтоўкі да вайны з СССР Германія не здолела стварыць у СССР сваёй «пятай калоны»?
Тэма 4. Ссср напярэдадні вялікай айчыннай вайны Лекцыя 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Асноўныя паняцці:
цэнтралізаваная прамысловасць; цяжкая індустрыя; ваенна-эканамічны патэнцыял; дэфіцыт; нацыянальны даход; міжнародныя санкцыі; «бюджэт вайны»; 7-дзённы рабочы тыдзень; індустрыяльна-сельскагаспадарчая рэспубліка; энергазабяспечанасць; механізацыя сельскай гаспадаркі; ваенныя аддзелы пры партыйных органах; «несаюзная моладзь»; ЛКСМБ; тэрытарыяльнае камплектаванне арміі; кадравая сістэма; Закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці; Генштаб; новы тэкст прысягі; танкавыя карпусы; аўтаматычная зброя; сродкі сувязі; аператыўна-стратэгічныя вучэнні; «План абароны дзяржаўнай мяжы 1941 г.»; заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г.; дактрына «прэвентыўнага ўдару»; Заходняя Асобая ваенная акруга; умацаваныя раёны.
Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
Комплекс мерапрыемстваў Савецкага ўрада з мэтай умацавання абароназдольнасці меў наступныя накірункі: мерапрыемствы ў гаспадарчай палітыцы, ваенная рэформа і ваенныя прыгатаванні да вайны, а так сама ўнутраная сацыяльныя палітыка і ідэалагічныя мерапрыемствы. Важнай складаючай была так сама дыпламатычная гульня на супярэчнасцях унутры траістага пакту.
У сярэдзіне 1920-х гг. у СССР пачалася індустрыялізацыя, у выніку якой была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць, праўда, за кошт сельскай гаспадаркі. Эканамічнае развіццё CCCР праходзіла за кошт асваення ўсходніх раёнаў краіны (Паволжа, Урал, Сібір, Казахстан) якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыі, стварэння там новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Пераважнае развіццё атрымала цяжкая індустрыя – аснова ВПК. На яе долю ў 1930-х гг. прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў у прамысловасць. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Хутка развівалася каляровая металургія. Былі ўведзены: нікелевыя камбінаты на Кольскім паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр’і; алюмініевыя заводы на Урале, свінцовыя ў Казахстане; Сярэдне-Уральскі, Орскі і Балхашскі медзеплавільныя камбінаты. Гэта дазволіла значна скараціць імпарт каляровых металаў. Па-сутнасці, да 1940 г. СССР забяспечыў сябе неабходнымі прамысловымі вытворчасцямі для належнага статусу краіны ўзмацнення ваенна-эканамічнага патэнцыялу і існавання развітага ваенна-прамысловага комплексу.
Магутнасці савецкіх танкавых і авіяцыйных заводаў вясной 1941 г. у 1,5 разы перавышалі германскую прамысловасць. За 18 перадваенных месяцаў (да ліпеня 1941 г.) Чырвоная Армія атрымала каля 7000 танкаў, каля 18000 баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.
Але камандная сістэма кіравання гаспадаркай дапускала пэўныя пралікі. Так, тэмпы выплаўкі сталі і чыгуну за 1938- 1940 гг. узраслі ўсяго на 3%, у той час як выпуск сродкаў вытворчасці вырас на 53%, а прадукцыі машынабудавання на 76%. Наглядаўся востры дэфіцыт сыравіны, што адмоўна адбівалася на развіцці савецкай абарончай прамысловасці.
За гады індустрыялізацыі (1928-1940 гг.) СССР павялічыў нацыянальны даход больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ў 9,7 разоў, здабычу вугалю ў 4,7 разоў, выплаўку сталі ў 4, нафты – у 2,7 разоў. Галоўная галіна вытворчасці – машынабудаванне – давала ў 1940 г. прадукцыі ў 20 разоў больш. Па некаторых паказчыках эканамічнага развіцця СССР перагнаў вядучыя краіны капіталістычнага свету – Англію і Францыю.
Спецыфічныя адносіны склаліся ў 1939-1941 гг. у СССР і Германіі. Да палітычных дагавораў дадаваліся эканамічныя дамоўленасці, згодна з якімі Германія атрымлівала з СССР выключна каштоўную сыравіну, а СССР – прамысловае абсталяванне і навейшыя ўзбраенні, легіраваную сталь, оптыку, сродкі сувязі і г.д. Для СССР гэтыя адносіны былі вельмі карыснымі – бо новае тэхналагічнае абсталяванне, у выніку міжнародных санкцый, з іншых краін Савецкаму Саюзу пастаўляць было забаронена. У грашовых адносінах германскія пастаўкі ў СССР дасягнулі сумы ў 462,3 млн. марак.
Пагроза вайны патрабавала выдаткаваць з бюджэту значныя сродкі на абарону. Па-сутнасці, перадваенныя бюджэты СССР – гэта «бюджэты вайны». У 1938 г. на абарону было выдаткавана 23 мільярды рублёў, а ў 1940 г. 57 мільярдаў, ці 32,6% дзяржаўнага бюджэту.
Ствараючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўмацоўваць дысцыпліну на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. ycе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Усе гэтыя мерапрыемствы падтрымалі савецкія прафсаюзы на IX пленум ВЦСПС.