Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
(Ситникова) Энерго-2.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
13.06.2017
Размер:
682.5 Кб
Скачать

Прапановы па паляпшэнні энергаэфектыўнасці

Вытворчасць

Грамадскасць

1. Асэнсаванне эканамічнай і экалагічнай адказнасці перад дзяржавай.

2. Інтэграванасць кіравання вытворчасцю і экалогіяй як патрэба выконваць правілы збалансаванага развіцця ў гармоніі з навакольным асяроддзем.

3. Стымуляванне энергазберажэння і ўдасканаленне ў гэтым кірунку тэхналогій вытворчасці (укараненне навукаёмістых тэхналогій, сувязь навукі і практыкі).

4. Інфармаванасць аб дасягненнях па вырашэнні праблемы энергаэфектыў-насці, вывучэнне замежнага вопыту.

5. Другаснае выкарыстанне рэсурсаў.

6. Распаўсюджванне аўтаматызава-ных сістэм кіравання і ўліку энергарэсурсаў.

7. Накіраванасць на дэцэнтралізацыю энергетычных сістэм, што спрыяе развіццю малой энергетыкі за кошт больш інтэнсіўнага выкарыстання мясцовых рэсурсаў.

8. Справаздачы прадпрыемстваў аб выніках выкарыстання паліва, паліўнай і электрычнай энергіі

1. Уважлівыя адносіны да праблемы энергаэфектыўнасці.

2. Адмаўленне ад безгаспадарлівасці і абыякавасці да прыродных рэсурсаў.

3. Асэнсаванне патрэбы ў захаванні вычарпальных рэсурсаў для наступных пакаленняў.

4. Усталяванне ў жылых памяшканнях прыбораў уліку паліва, паліўнай і электрычнай энергіі, вады, газу.

5. Праект па ўтварэнні і рэалізацыі праграмы “Энергаэфектыўны дом”.

6. Будаванне дамоў з цеплаізаляцыйных матэрыялаў.

7. Другаснае выкарыстанне рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя.

8. Беражлівыя адносіны да паліва і электраэнергіі з боку спажыўцоў

Дадзеныя табліцы запісваюцца вучнямі ў сістэматызаваным выглядзе ў сшыткі.

6. Рэфлексія

У якасці рэфлексіі вучням прапануецца адказаць на наступныя пытанні.

Ці задаволены вы сённяшнім урокам?

Ці змаглі вы праявіць сваю актыўнасць і эрудыцыю ў ходзе працы?

Ці змаглі вы асэнсаваць важнасць і неабходнасць рэалізацыі ідэй па энергаэфектыўнасці, якія разглядаліся на ўроку і былі распрацаваны вамі і вашымі аднакласнікамі?

7. Дамашняе заданне

. Падрыхтаваць на падставе гэтых дадзеных варыянты, за кошт чаго магчыма скараціць колькасць спажываемай энергіі. Прадоўжыць назіранні на працягу пэўнага часу (6 месяцаў, года). Потым зрабіць вывады: ці былі вашы прапановы рэалізаваны? Наколькі скарацілася спажыванне электраэнергіі? Якія эканамічныя выгады атрымала ў выніку ваша сям’я?

.

8. Выстаўленне адзнак

Крытэрыі выстаўлення:

1) граматнасць і лагічнасць выказаных думак;

2) актыўнасць і ініцыятыўнасць на працягу заняткаў;

3) самаацэньванне.

План урока для 6 класса па тэме

Энергазберажэнне. Абагульненне і сістэматызацыя ўменняў і навыкаў рашэння задач”

Р.Б.Швед (УА “Стралкоўская базавая школа-сад Верхнядзвінскага раёна”)

Мэта:

1) выпрацоўка ўменняў правільна, паслядоўна, рацыянальна выказваць свае думкі;

2) садзейнічаць развіццю матэматычных здольнасцей, стымуляваць да самастойнага атрымання ведаў;

3) выхоўваць беражлівыя адносіны да эканоміі энергіі, актыўна выкарыстоўваць усе магчымасці для такой эканоміі.

Ход урока

Клас дзеліцца на дзве каманды. На стале знаходзіцца ваўчок і канверты з заданнямі.

1. Бліц-турнір. Камандам прапануюцца наступныя пытанні.

– Як абсмажыць тры кавалкі хлеба з двух бакоў, калі на абсмажванне з аднаго боку траціцца 1 хвіліна? За які мінімальны час гэта можна зрабіць, калі на патэльню змяшчаецца два кавалкі?

– Зямельны ўчастак, які мае форму квадрата, патрэбна павялічыць у два разы. Як гэта зрабіць, калі на вуглах участка растуць дрэвы?

– Які лік дзеліцца на ўсе лікі без астатку? (Нуль).

За кожны правільны адказ каманда атрымлівае адзін бал.

2. Каманда, якая набрала болей балаў, раскручвае ваўчок, і вызначаецца заданне. Канверт жоўтага колеру значыць, што заданне ацэньваецца трыма баламі.

Настаўнік: “Супраць знатакоў іграе дырэктар Стралкоўскай школы Барысава Аксана Міхайлаўна.

Пытанне: ”Колькі за месяц растрачваецца энергіі на асвятленне школы, якая мае 20 класных пакояў, у кожным з якіх ёсць па 12 лямпачак магутансцю 150 Вт кожная? Час свячэння лямпаў прыміце роўным 6 гадзін у суткі”. (Адказ – 320 кВт).

Каманды правяраюць рашэнне. Капітаны каманд ацэньваюць рашэнне супернікаў і адзначаюць памылкі. Гучыць музыка, раскручваецца ваўчок, і вызначаецца наступнае заданне.

3. У канверце чырвоная картка – значыць, заданне ацэньваецца 5 баламі. Супраць знатакоў гуляе начальнік камунальнай гаспадаркі раёна Станкевіч Алег Часлававіч.

Пытанне: “У кватэры працякае вадаправод. З крана за адну секунду капаюць 2 кроплі, а за 12 секунд нацякае поўная шклянка. Колькі вады страціцца за гадзіну? (У 1 л змяшчаецца 5 шклянак). З другога крана вада не капае, а цячэ, і за суткі выліваецца 180 літраў. Колькі вады выцеча за 10 сутак? На колькі б хапіла чалавеку гэтай вады, калі ён выкарыстоўвае 300 л за месяц?”

Можна весці разлік на дошцы. Каманды правяраюць рашэнні.

4. Зноў раскручваецца ваўчок, выпадае сіні канверт (4 балы). Супраць знатакоў гуляе энерганагляд раёна.

Пытанне: “Кожны чалавек павінен усведамляць неабходнасць эканоміі электраэнергіі і актыўна выкарыстоўваць усе магчымасці для такой эканоміі. Мы часта не задумваемся пра тое, што электрычная энергія, якая шырока выкарыстоўваецца намі, як і любая іншая энергія, мае кошт. І кошт гэты зусім не малы. І ва ўмовах нашай краіны, якая мае абмежаваны запас нафты і не мае рэк з вялікімі перападамі ўзроўняў, на якіх можна пабудаваць гідраэлектрастанцыі, пытанне гэта мае вялікае значэнне. Як летам можна вырашыць праблему атрымання гарачай вады без ужывання электраэнергіі, выкарыстаўшы прыродныя крыніцы энергіі?”.

Капітаны паведамляюць аб сваім адкрыцці.

5. Гучыць музыка, ваўчок зноў выбірае заданне. У канверце жоўтага колеру пытанне, якое даслаў інспектар аховы прыроды Верхнядзвінскага раёна Булаўскі Віктар Казіміравіч.

Пытанне: “Па Верхнядзвінскім раёне цячэ рака Вужыца, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Сярэднегадавы расход вады ў вусці Вужыцы роўны 2,5 м3/с. Вызначце, колькі тон вады ўлівае Вужыца ў Заходнюю Дзвіну за суткі і за год”.

6. Музычная паўза. Настаўнік дае рэкламу кнізе Л.М.Фрыдмана і Е.Н.Турэцкага “Як навучыць рашаць задачы”.

7. Супраць знатакоў гуляе мама вучня 6 класа Мацулевіч Любоў Міхайлаўна.

Пытанне: “Адна кілават-гадзіна электраэнергіі каштуе 79,3 рублі. Колькі трэба заплаціць за электраэнергію за месяц пры яе расходванні ў наступнай адпаведнасці.

Спажывальнік энергіі

Колькасць адзінак

Расход электраэнергіі, кВт•г

Колькасць гадзін работы ў суткі

1. Лямпачка

10

0,075

6

2. Халадзільнік

1

0,0625

21

3. Тэлевізар

1

0,060

4

Астатнія электрапрыборы за месяц спажываюць 15 кілават-гадзін электраэнергіі. Адказ дайце з дакладнасцю да соцень рублёў”.

Разабраць атрыманыя вылічэнні (яны могуць быць рознымі ў розных каманд).

8. Вынікі ўрока. Настаўнік: “Яшчэ хачу звярнуць вашу ўвагу на такія лічбы, не названыя ў час гульні.

15–20 % складае перарасход энергіі з-за абыякавасці спажыўцоў.

30–40 % цяпла можна сэканоміць за кошт уцяплення вокнаў і дзвярэй, удасканалення сістэмы вентыляцыі.

Велізарныя магчымасці эканоміі электраэнергіі ёсць і ў самім яе выкарыстанні: ідучы на перапынак, выключыць святло, дома старацца выкарыстоўваць эканомныя лямпачкі”.

Каманда-пераможца ўзнагароджваецца кнігамі.

Настаўнік: “Дзякуй вам, дзеці, за працу. Урок закончыўся. Мне хочацца верыць, што мы ўсе нешта карыснае для сябе ўзялі з гэтага ўрока”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]