Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
(Ситникова) Энерго-2.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
13.06.2017
Размер:
682.5 Кб
Скачать

3. Вывучэнне структуры і геаграфіі паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі

А зараз нагадаем структуру ПЭК (паліўна-энергетычнага комплексу). Кожнаму вучню прапануецца скласці схему ПЭК і потым па жаданні прадставіць яе на дошцы.

Паліўна-энергетычны комплекс

Паліўная прамысловасць (нафта, газ, торф, гаручыя сланцы, буры вугаль)

Энергетычная прамысловасць (ТЭС, ГЭС, АЭС і іншыя, нетрадыцыйныя)

Лініі электраперадач

Першую галіну – паліўны комплекс – мы з вамі ўжо разгледзелі. Каб даведацца пра энергетычны комплекс Беларусі, звернемся да картаграфічнага матэрыялу). Якія мы можам знайсці і паказаць вялікія электрастанцыі Беларусі? (Лукомльская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, Мінская ЦЭЦ, Наваполацкая ЦЭЦ і інш.).

Звернемся дадаткова для высвятлення пытання асаблівасцей і колькасці электрастанцый на Беларусі да падручніка (Вучні звяртаюць увагу на асноўныя электрастанцыі Беларусі і аналізуюць іх магутнасць і выкарыстоўваемае паліва. Першых 5 найбуйнейшых па магутнасці электрастанцый яны наносяць на контурныя карты Лукомльская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, Мінская ЦЭЦ–4, Наваполацкая ЦЭЦ, Мінская ЦЭЦ–3. Акрамя таго, вучні знаходзяць на карце некалькі невялікіх ГЭС (Асіповіцкую, Чыгірынскую і інш., таксама наносяць іх на карту. Падкрэсліваецца адсутнасць АЭС).

А зараз разгледзім трэці структурны элемент ПЭК – лініі электраперадач. Якую ж ролю адыгрываюць яны ў структуры ПЭК Беларусі? (Вучні запісваюць у сшыткі, што размешчаныя на тэрыторыі краіны электрастанцыі злучаны паміж сабой і са спажыўцамі лініямі электраперадач рознага напружання. Электрастанцыі, трансфарматарныя падстанцыі для змены напружання току і лініі электраперадач утвараюць адзіную энергасістэму).

4. Групавая дзейнасць па аналізе энергабалансу Беларусі

Мэта гэтага этапа ўрока – наблізіць вучняў да неабходнасці прапаноў па ўдасканальванні сістэмы энергазберажэння на Беларусі.

Звернемся зноў да той праблемы, з якой мы пачалі наш урок, – праблемы энергаэфектыўнасці. Прааналізуем у гэтай сувязі дадзеныя наступнай табліцы.

Энергабаланс гаспадаркі Беларусі (млрд. КВт•г)

26,1 (выраблена электраэнергіі)

Прыход

36,1

Расход

16,0 (на прамыс-ловасць)

29,9

3,9 (на сельскую гаспадарку)

1,9 (на транспарт)

8,1 (на іншыя галіны)

10,0 (атрымана з-за межаў Беларусі)

3,4 (страты ў сетцы)

2,8 (адпушчана за межы Беларусі)

З табліцы бачна, што значную частку паліва (амаль 1/3) Беларусь набывае за мяжой. На фоне росту цэн на энерганосьбіты для Беларусі гэта значныя фінансавыя траты. Асабліва ўражвае колькасць энергіі, якая страчваецца ў сетцы. Гэта яшчэ раз падкрэслівае важнасць энергазберажэння і павышэння энергаэфектыўнасці. Такім чынам, робіцца вывад пра неабходнасць удасканалення энергаэфектыўных тэхналогій у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пабудовы цывілізаванага энергаэфектыўнага жыцця. А што для гэтага трэба зрабіць? Прадпрыняць пэўныя захады, што мы й паспрабуем зрабіць на сённяшнім занятку.

5. Падрыхтоўка адказаў і прапановы вучняў па праблеме павышэння якасці энергаэфектыўнасці на вытворчасці і ў паўсядзённым жыцці

Вучням прапануецца раздзяліцца на 4 групы па жаданні і выступіць з розных пунктаў гледжання па вырашэнні праблемы энергаэфектыўнасці. Дзве групы разглядаюць праблему з пункту гледжання вытворчасці, а дзве другія – з грамадскага пункту гледжання. Мэта працы ў групах – распрацаваць у сумеснай дзейнасці і прапанаваць пэўныя і аргументаваныя захады па ўдасканаленню энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Вынікі працы (прапановы вучняў) у абагульненым выглядзе запісваюцца ў табліцу, якая запаўняецца на дошцы

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]