Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
(Ситникова) Энерго-2.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
13.06.2017
Размер:
682.5 Кб
Скачать

Распрацоўка ўрока “Палiўна-энергетычны комплекс Беларусi. Праблема энергаэфектыўнасцi” (10 клас)

Тып занятку: вывучэнне i даследаванне новага матэрыялу.

Мэты: даследаванне асаблiвасцей структуры i геаграфii палiўна-энергетычнага комплексу Беларусi, актуалiзацыя iснуючай праблемы энергаэфектыўнасцi; стварэнне ўмоў для асэнсавання вучнямi важнасцi вырашэння праблемы энергаэфектыўнасцi на Беларусi як сацыяльна-экалагiчнай каштоўнасцi i эканамiчнага прыярытэту; развiццё навыкаў iндывiдуальнай i групавой творчай працы ў ходзе дзейнасцi па выяўленні асаблiвасцей палiўна-энергетычнага комплексу Беларусi i яго энергаэфектыўнасцi.

Абсталяванне: падручнiк, карты контурныя, атлас Беларусi для 10 класа, эканамiчная карта Беларусi.

Ход заняткаў

1. Уступнае слова настаўнiка.

2. Актуалiзацыя ведаў па ПЭК i праблеме энергаэфектыўнасцi.

3. Вывучэнне структуры i геаграфii ПЭК Беларусi.

4. Групавая дзейнасць па аналiзе энергабалансу Беларусi.

5. Падрыхтоўка адказаў i прапановы вучняў па праблеме павышэння якасцi энергаэфектыўнасцi на вытворчасцi i ў паўсядзённым жьщцi.

6. Рэфлексiя.

7. Дамашняе заданне.

8. Выстаўленне ацэнак.

1. Слова настаўнiка

Прывiтанне з вучнямi.

Сёння мы пачынаем з вамi вывучэнне новай тэмы, назву якой вы ўсе бачыце на дошцы. Калi параўноўваць гэтую назву з адпаведнай тэмай у падручнiку, то мы з вамi бачым пэўнае адрозненне. У чым яно выражаецца? (Вучнi кажуць, што ў падручнiку тэма гучыць наступным чынам “Палiўна-энергетычны комплекс”).

Аднак мы з вамi дадалi яшчэ адну частку да тэмы, зрабiўшы на гэтым пэўны акцэнт. Як вы лiчыце, чаму мы далучылi да тэмы iнфармацыю аб энергаэфектыўнасцi? (Па адказах вучняў настаўнiк на гэтым этапе ўрока ў значнай ступенi разумее, наколькi ў дзiцячым калектыве валодаюць iнфармацыяй аб актуальнасцi праблемы энергаэфектыўнасцi на Беларусi. На падставе выказванняў вучняў робiцца сумесна з iмi падагульненне: “Мы адлюстравалі ў назве тэмы вельмi актуальную для Беларусi праблему, звязаную з пэўнай неадпаведнасцю спажываемых энергарэсурсаў i iх запасаў у нашых нетрах, бо, як вядома, для нашай рэспублiкi не характэрны значныя запасы палiўнай сыравiны).

2. Актуалiзацыя ведаў па пэк I праблеме энергаэфектыўнасцi

Якiм чынам мы можам пацвердзiць апошняе выказванне? (Вучнi нагадваюць, дзе на Беларусi сканцэнтраваны асноўныя залежы палiўных рэсурсаў i адначасова ўспамiнаюць, што да iх адносiцца.

Праца з картай. Адзiн з вучняў iдзе да дошкi i паказвае асноўныя радовiшчы палiўнай сыравiны, называючы iх: нафта Рэчыцкае, Давыдаўскае, Асташкавiцкае i iнш.; газ атрымлiваецца пры здабычы нафты у тых жа радовiшчах; торф амаль паўсюдна на Беларусi. Ёсць так званая група палiўных рэсурсаў, якiя не здабываюцца, але маюцца на Беларусi і адносяцца да рэзервовых (буры вугаль Жыткавiцкае i Брынешскае радовішчы Гомельскай вобласці, гаручыя сланцы – Любанскае і Тураўскае радовішчы).

Да якой высновы, такім чынам, мы з вамі прыходзім? (На Беларусі сапраўды невялікая колькасць энергарэсурсаў, і з гэтай нагоды іх трэба асабліва берагчы).

Давайце падумаем, ці толькі з нагоды недастатковасці рэсурсаў іх трэба берагчы і захоўваць? (Не, яшчэ трэба і не забываць пра экалагічную небяспеку пры выкарыстанні рэсурсаў, эканамічныя страты пры іх набыцці за мяжой, а таксама пра нацыянальную бяспеку, бо паліўна-энергетычны комплекс уяўляе сабой аснову для ўсёй іншай вытворчасці і жыццядзейнасці чалавека).

Гэта сапраўды вельмі важныя вынікі нашай размовы. Занатуем іх у сшытках. (Вучні запісваюць, што паліўна-энергетычны комплекс – аснова нацыянальнай эканамічнай моцы дзяржавы, экалагічнай і, у пэўнай ступені, сацыяльнай стабільнасці ў ёй. Таму неабходна з увагай ставіцца да вырашэння праблемы энергаэфектыўнасці).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]