4 пытанне(рэдактыраванае)
.docx4.Сфармуляваць сутнасць паняцця арфаграфіі як раздзела мовазнаўства. Растлумачыць сутнасць паняцця арфаграммы. Ахарактарызаваць асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі, суаднесці правілы беларускага правапісу з прынцыпамі, на якіх яны заснаваны. Сфармуляваць новыя правілы беларускай арфаграфіі (2010 года).
У 2006 годзе Прэзідэнт А.Лукашэнка паставіў задачу распрацаваць новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. У аўтарскі калектыў увайшлі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі, некаторыя іншыя вучоныя, настаўнікі-філолагі.
Распрацоўка новай рэдакцыі правілаў прадыктавана практычнымі патрабаваннямі сучаснай моўнай практыкі. Новыя правілы сталі больш сістэмнымі, больш лагічнымі і паслядоўнымі, паменшылася колькасць выключэнняў (аднак яны ёсць, у такім выпадку трэба звяртацца да слоўніка). Прапанаваныя змены набліжаюць пісьмовую мову да яе гукавога ладу, адлюстроўваюць асаблівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення.
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 чэрвеня 2008 года ўступіў у сілу з 1 верасня 2010 года. 31 жніўня 2013 закончыўся пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У сувязі з гэтым навучальныя ўстановы павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы ўнармаванай перадачы вуснай мовы на пісьме. У арфаграфіі вызначаюцца правілы:
-
Перадачы на пісьме гукавога складу марфем і іх частак;
-
Напісанне слоў разам, праз злучок ці асобна;
-
Ужыванне вялікай літары;
-
Пераносу частак слоў на наступны радок;
Напісанне слоў ці іх частак грунтуецца на адпаведных прынцыпах арфаграфіі. Такіх прыныпаў у беларускім правапісе два – фанетычны і марфалагічны.
Прынцыпы правапісу – гэта асноўныя заканамернасці, на якіх грунтуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Беларуская арфаграфія заснавана на спалучэнні фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў. Сустракаюцца таксама выпадкі традыцыйных і дыферэнцыйных напісанняў.
Фанетычны прынцып прадугледжвае перадачу гукаў на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Сутнасць гэтага ў тым, што напісанне слоў адпавядае іх фанетычнай транскрыпцыі.
Марфалагічны прынцып прадугледжвае аднастайнае напісанне марфем – незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца. Напрыклад, у аднакаранёвых словах сусед, суседка, суседзі, суседскі ў корані вымаўляюцца розныя гукі: [сус’э́т], [сус’э́тка], [сус’э́даў], [сус’э́цк’і], але нязменна захоўваецца д пры напісанні
У сучасным беларускім пісьме ўдала спалучаюцца фанетычны прынцып з марфалагічным. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе, легкія для засваення, бо словы тут пішуцца так,як яны гучацьу літаратурным вымаўленні.
У сучаснай беларускай мове сустракаюцца таксама традыцыйныя і дыферэнцыйныя напісанні. Традыцыйныя – гэта напісанні, якія захоўваюцца па традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (радыё, Вялікдзень). Дыферэнцыйныя напісанні служаць для адрознення аднолькавых паводле гучання слоў, у асноўным уласных і агульных назоўнікаў: колас і Колас, гарадок і Гарадок, а таксама для размежавання канчаткаў творнага склону аднолькавых паводле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: ішоў з Петрыкавым (Барысавым) і пад горадам Петрыкавам (Барысавам).
Якія правілы заснаваны на фанетычным прынцыпе?
На гэтым прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы (выключэнні з правіл у гэтым раздзеле не падаюцца!):
-
перадача акання;
-
перадача якання;
-
напісанне літары ы на месцы этымалагічнага [э] у некаторых запазычаных словах: інжынер, арышт;
-
напісанне спалучэнняў галосных у іншамоўных словах: біёлаг, біялогія;
-
правапіс прыставак без- (бяз-, бес-, бяс-), з-(с-), раз- (рас-, роз-, рос-), уз-(ус-), цераз-(церас-): бясхлебны – бяздомны;
-
перадача на пісьме дзекання і цекання;
-
правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных [здн], [лнц], [рдц], [рдн], [стн], [стл]: позна, сонца, сэрца, капусны, посны, разаслаць;
-
перадача на пісьме фанетычнага падаўжэння зычных;
-
узнікненне прыстаўных гукаў;
-
напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс]: салдацкі, свіслацкі, мастацкі, лельчыцкі;
-
напісанне літары с на месцы гістарычных спалучэнняў [жс], [гс], [шс], [хс] і спалучэння [сс] на стыку кораня і суфікса: княства, мноства, хараство, птаства, адэскі;
-
напісанне літары т на месцы спалучэння [дт] на канцы іншамоўных слоў: Шміт, Рэмбрант;
-
правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове;
-
напісанне спалучэння чч у геаграфічных назвах тыпу Полаччына, Случчына на месцы спалучэння [цк];
-
захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.;
-
напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік.
Якія правілы заснаваны на марфалагічным прынцыпе?
На гэтым прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:
-
правапіс глухіх і звонкіх зычных, свісцячых і шыпячых;
!Не перадаюцца на пісьме фанетычныя з’явы:
-
аглушэнне звонкіх зычных;
-
азванчэнне глухіх зычных;
-
асіміляцыйная мяккасць зычных;
-
асіміляцыя шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых;
-
правапіс зычных на стыку марфем;
-
напісанне спалучэнняў дц, тц, чц (у вымаўленні [ц]: у лодцы, у хатцы, у лыжачцы;
-
напісанне прыставак аб-, ад-, над-, пад- і прыназоўнікаў аб, ад, над, пад, з, праз, цераз;
-
напісанне прыназоўніка без і часціцы не;
-
правапіс каранёвага я (пяцярня, мяккаваты, пояс) і суфіксаў –язь, -ядзь (дробязь, роўнядзь);
-
правапіс каранёвых зычных з, ж, ш, х перад суфіксам –ск- і каранёвага д перад суфіксальнай с: французскі, рыжскі, чэшскі, пецярбургскі, казахскі, заводскі, параходства;
-
напісанне літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, гіпер-, супер- і ў некаторых складанаскарочаных словах: педінстытут, медінстытут.
Якія напісанні адносяцца да традыцыйных?
Да традыцыйных адносяцца гістарычныя напісанні, якія па традыцыі яшчэ захоўваюцца, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма.
Да іх належаць:
-
напісанне адной літары с у слове ростань;
-
напісанне вялікай літары У (складовага) у пачатку ўласных назваў пасля галосных: на Украіне, ва Уруччы.
Якія напісанні адносяцца да дыферэнцыйных?
Да гэтых напісанняў адносяцца:
-
ужыванне вялікіх і малых літар пры напісанні ўласных і агульных назоўнікаў-амонімаў (амафонаў): горад Сокал і птушка сокал, Цётка (А.Пашкевіч) і цётка, Чарот (М.Чарот) і чарот;
-
правапіс канчаткаў творнага склону ў аманімічных прозвішчах і геаграфічных назвах: Віктар Петрыкаў – з Віктарам Петрыкавым, горад Петрыкаў – з горадам Петрыкавам;
-
правапіс прыставак з-, с- у дзеясловах сыходзіць і зыходзіць у залежнасці ад значэння: сыходзіць з лесвіцы (з ганка, з канвеера, з дому, на тратуар), зыходзіць з меркавання (з жыццёвых фактаў, з пэўнай тэорыі).