Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

2 фанетыка

.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
19.89 Кб
Скачать

Сфармуляваць сутнасць паняцця фанетыкі як раздзела навукі аб мове. Апісаць класіфікацыю галосных і зычных гукаў беларускай мовы. Пракаменціраваць значэнне вывучэння фанетыкі для работы па навучанні грамаце, арфаэпіі і арфаграфіі ў пачатковых класах.

Фанетыка - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца гукавая сістэма мовы.

Задачы: вывучэнне гукаў мовы, іх характарыстыка, апісанне спалучэнняў гукаў і іх змен у гукавой сістэме.Апрача гукаў, фанетыка вывучае склад слова, складападзел, націск.

Гук - найдрабнейшая моўная адзінка, якая служыць для адрознення слоў у гукавым комплексе(стол-столь).

Паводле артыкуляцыйных, акустычных прымет і функцыі ў слове гукі падзяляюцца на галосныя і зычныя. Усяго 45 гукаў.

Галосныя гукі ўтвараюцца пры дапамозе голасу. Галосных у бел.мове 6 : [а,о,у, ы,і,э].

Класіфікацыя галосных гукаў:

а) паводле ўдзелу губ: губныя (лабіялізаваныя)-[о,у],негубныя(нелабіялізаваныя)-[ы,і ,а ,э].

б) паводле месца ўтварэння: - пярэдняга рада (пярэдняя частка языка артыкуліруе ўперад да ніжніх зубоў) - [і,э];

-сярэдняга рада(артыкуліруе сярэдняя частка языка) - [ы,а];

-задняга рада(задняя частка языка рухаецца назад) - [у,о].

в) паводле спосабу ўтварэння (па ступені пад’ёму языка) выдзяляюць галосныя гукі верхняга пад’ёму (пад’ём языка да паднябення на самую высокую ступень,таму гукі закрытыя,вузкія) –[і,ы,у]; сярэдняга пад’ёму (гукі адкрытыя,шырокія) –[э,о]; ніжняга пад’ёму (язык нязначна падымаеццада паднябення,самы адкрыты гук)-[ а].

Класіфікацыя зычных гукаў:

У бел.мове 39 зычных гукаў, кожны з якіх мае адметныя артыкуляцыйныя прыметы. Пры класіфікацыі зычных гукаў улічваецца 4 прыметы:

1.Удзел голасу і шуму (па ўдзелу ва ўтварэнні гука галасавых звязак):

-санорныя (пераважае голас) - [м,м’, н,н’,л,л’,в,в’,р,й’,ў] - 11 гукаў;

-шумныя:

а)звонкія (шум+голас, напружаны і вібрыруюць галасавыя звязкі) -[б,б’,г,г’, j’,д,з,з’,дз,дж,ж]

б)глухія(шум,галасавыя звязкі пасіўныя) -[п,п’,ф,ф’,х,х’,к,к’,с,с’,ц,,ц’,ш,ч].

Па ўдзелу голасу і шуму гукі аб’ядноўваюцца ў пэўную сістэму:

1)парныя па звонкасці-глухасці - [б\п, б’\п’, γ\х, γ’\х’, г\к, г’\к’, з\с, з’\с’, д\т, дж\ч, дз\ц, дз’\ц’,ж\ш]

2) няпарныя глухія - [ф,ф’]

3)няпарныя санорныя (гл.вышэй).

2.Па месцы ўтварэнняі(па перашкодзе на шляху выдыхаемага паветра):

1) губныя: а)губна-губныя(ніжняя губа змыкаецца з верхняй): [ б,б’, п,п’, м,м’,ў].

б) губна-зубныя (ніжняя губа змыкаецца з верхнімі зубамі): [в,в’, ф,ф’].

2) язычныя (у залежнасці ад таго, якая спінка языка ўдзельнічае ва ўтварэнні):

а) пярэднеязычныя: [д, дз, дз’,з,з’, т, ц, ц’, с,с’, ж, ш, дж, ч, л,л’, н,н’,р]

б) сярэднеязычны: й’

в) заднеязычныя: [г, г’, γ, γ’, х, х’,к, к’]. Пры вымаўленні гукі ж,ш, дж, ч набываюць шыпячае адценне, таму іх называюць шыпячымі, а зычныя з,з’, с, с’ і няпарныя па мяккасці-цвёрдасці ц,ц’, дз, дз’ набываюць свісцячае адценне і называюцца свісцячымі.

3. Па спосабу ўтварэння(спосаб перадолення перашкоды):

а) змычныя (выбухныя) - поўнае змыканне органаў маўлення,якое перадольваецца,паветра з шумам выходзіць наружу: [ б,б’, п,п’, г,г’, к,к’,д,т]

б) шчылінныя (фрыкатыўныя) - змыканне няпоўнае са шчылінай, праз якую паветра прасочваецца з шумам: [в,в’, ф,ф’,ў, з,з’, с,с’,ж,ш, γ, γ’, х,х’, й’].

в) змычна-праходныя - поўнае змыканне органаў маўлення і адначасова рух паветранага струменя ў абыход перашкоды:

насавыя - паветра праходзіць праз нос [м,м’, н,н’]

бакавыя – па баках языка [л,л’]

г) змычна-шчылінныя (афрыкаты ці злітныя – поўнае змыканне органаў маўлення, паміж якімі затым павольна ўзнікае шчыліна: [дз, дз’, ц, ц’, дж, ч]

д) дрыжачы-змыканне і размыканне органаў маўлення ці рытмічнае дрыжанне: р

4. Па наяўнасці або адсутнасці змякчэння (г.зн. наяўнасць дадатковых рухаў языка ў напрамку да цвёрдага паднябення): [б/б,’ п /п’, г/ г’, х/х’, γ/γ’, к /к’, з / з’, с /с’, д/ дз’, дз/ц, т /ц’,ж/ш, в/в’, ф/ф’, м/м’, н/н’, л/л’; дж, ч, ж, ш, дз, ц, р, ў; й’].