7 часціны мовы
.docx7.Раскрыць сутнасць паняцця часцін мовы. Апісаць класіфікацыю часцін мовы. Ахарактарызаваць прынцыпы размежавання часцін мовы. Апісаць значэнне вывучэння марфалогіі для выкладання асноў граматыкі ў пачатковых класах.
У мове сотні тысяч слоў, кожнае з якіх мае сваё значэнне. Але гэта мноства слоў аб’ядноўваецца ў невялікую колькасць класаў, якія называюцца часцінамі мовы. Ч а с ц і н ы м о в ы –гэта лексіка-граматычныя класы слоў, словы такіх класаў характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння, агульнымі граматычнымі катэгорыямі і сінтаксічнымі асаблівасцямі (функцыяй у сказе і спалучальнасцю з іншымі словамі). Так, у сказе Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае дзеясловы маюць рознае значэнне, але іх аб’ядноўвае абагульненае значэнне –значэнне дзеяння (усе яны адказваюць на пытанне што рабіць?), а таксама граматычныя катэгорыі часу (цяперашняга), трывання (незакончанага), асобы (трэцяй), ліку (адзіночнага), ладу (абвеснага) і сінтаксічныя асаблівасці (усе яны адносяцца да слова раса і выконваюць ролю выказніка). А ў сказе Я люблю твае ціхія рэкі, партызанскія пушчы, бары.(Прых.) словы рэкі,пушчы,бары – назоўнікі, бо яны маюць адно абагульненае значэнне прадметнасці (адказваюць на пытанне што?), марфалагічныя катэгорыі роду, ліку і склону і выконваюць тыповую сінтаксічную ролю дапаўнення.
Размеркаванне слоў па часцінах мовы адбываецца па наступных крытэрыях:
-
Агульнасць граматычных катэгорый.
-
Асаблівасці словазмянення.
-
Спалучальнасць з іншымі словамі.
-
Падабенства асноўных сінтаксічных функцый.
-
Спосабы словаўтварэння.
Усе часціны мовы падзяляюцца на дзве групы: паўназначныя і непаўназначныя. П а ў н а з н а ч н ы я часціны мовы (інакш самастойныя) маюць пэўнае самастойнае значэнне (называюць прадметы, іх колькасць, якасць, дзеянне) і выконваюць ролю членаў сказа. Гэта назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, дзеясловы, прыслоўі, а таксама займеннікі. Сярод іх пяць зменных часцін мовы: чатыры скланяльныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік – іх называюць іменнымі часцінамі мовы) і адна спрагальная (дзеяслоў), а таксама адна нязменная (прыслоўе).
Н е п а ў н а з н а ч н ы я часціны мовы членамі сказа не з’яўляюцца і не абазначаюць прадметаў, іх прымет, колькасці ці дзеяння. Да іх адносяцца службовыя часціны мовы.
С л у ж б о в ы я часціны мовы выконваюць не самастойную, а толькі службовую ролю: звазваюць паміж сабой самастойныя словы (злучнікі) ці паказваюць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі) або надаюць словам ці сказам розныя сэнсавыя адценні (часціцы). В ы к л і ч н і к не адносіцца да службовых часцін мовы, бо ён не выконвае службовай ролі, не мае ён і самастойнага значэння, бо выклічнікі нічога не называюць, яны толькі выражаюць пачуцці і волевыяўленні.
Акрамя названых 10 традыцыйных, вылучаюць таксама такія часціны мовы, як словы катэгорыі стану і мадальныя словы.
С л о в ы к а т э г о р ы і с т а н у – гэта клас нязменных паўназначных (самастойных) слоў, якія абазначаюць стан чалавека ці асяроддзя і выконваюць ролю выказніка ў безасабовым сказе: весела, сумна, шкада, ціха, можна, нельга, трэба. Вось улетку дык раздольна, цёпла ўсюды і прывольна… (К-с). Словы катэгорыі стану (з улікам іх сінтаксічнвй ролі) называюць таксама б е з а с а -б о в а- п р э д ы к а т ы ў н ы м і словамі, п р э д ы к а т ы в а м і.
М а д а л ь н ы я с л о в ы –клас нязменных слоў, якія абазначаюць адносіны асобы да зместу выказанага: паказваюць на ўпэўненасць, перакананасць ці, наадварот, на няўпэўненасць, меркаванне, сумненне асобы ў рэальнасці таго, пра што паведамляецца; у сказе мадальныя словы выконваюць ролю пабочных слоў ці слоў-сказаў. Напрыклад: Гэта, безумоўна, быў таленавіты пісьменнік. Ён, відаць, баяўся так падумаць. У першым сказе мадальнае слова безумоўна паказвае на перакананне гаворачай асобы ў рэальнасці таго, пра што паведамляецца, а ў другім мадальнае слова відаць паказвае толькі на магчымасць таго,пра што паведамляецца. Словы катэгорыі стану належаць да групы паўназначных, а мадальныя словы –да непаўназначных.
Колькасць слоў у аб’ме пэўнай часціны мовы не застаецца нязменнай, бо словы могуць набываць іншае лексічнае значэнне, змяняць граматычнае, пераходзіць у іншы разрад.
Найчасцей назіраецца пераход:
-
назоўнікаў- у няпэўныя лічэбнікі (мора кветак, бездань спраў), у прыслоўі (зімой, уверх, знізу), у прыназоўнікі (на чале з…, у адрозненне ад…), у злучнікі (з прычыны…, па прычыне..)і г.д.;
-
лічэбнікаў- у прыметнікі (першы ў працы, мы адной прафесіі), у займеннікі (адзін студэнт сказаў);
-
займеннікаў- у злучнікі (што) і часціцы (яна чагось баіцца яго);
-
дзеепрыслоўяў- у прыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і прыназоўнікі (дзякуючы іх намаганням);
-
прыслоўяў- у прыназоўнікі (уздоўж плоту, побач са мной).