тэсты - фанетыка, арфаэпия
.docТэст № 1
А1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) усе зычныя гукі глухія:
-
шпакі; 4) зеніт;
-
чакаю; 5) сцежка.
-
адкат;
А2. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) лiтара i абазначае гук й:
-
не ішоў; 4) пад ігліцай;
-
ручаіна; 5) снег і дождж.
-
вясна і лета;
А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:
-
разбіць; 4) святло;
-
расхінуць; 5) счарсцвець.
-
радасць;
А4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), колькасць гукаў і літар супадае:
-
стадыён; 4) аб’ява;
-
выява; 5) пазнаёмішся.
-
эцюд;
А5. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), літары д, ж абазначаюць два гукі:
-
джэм; 4) джунглі;
-
нараджэнне; 5) аджацца.
-
саджанцы;
А6. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), няма шыпячых зычных гукаў:
-
спішам; 4) нясвіжскі;
-
усміхаешся; 5) дождж.
-
добрушскі;
А7. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:
-
адцяніць; 4) ячмень;
-
з Сашам; 5) парэжце.
-
насенне;
А8. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара я абазначае два гукі:
-
яблык; 4) саф’ян;
-
зямля; 5) аварыя.
-
фіялетавы;
А9. Адзначце слова (-ы) са свісцячымі гукамі:
-
замаразкі; 4) прыязджаць;
-
сесія; 5) грузчык.
-
зжаваў;
А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:
1) зжаць - [сжац’]; 4) краіна - [крайіна];
2) хараство - [харазтво]; 5) сузор’е - [сузорйэ].
3) ад’ехаць - [ад’эхац’];
Тэст № 2
А1. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) усе зычныя гукі звонкія:
-
здароўе; 4) лічбы;
-
уюн; 5) адліў.
-
літара;
А2. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) літара і абазначае гук ы:
-
сын і дачка; 4) звышімкліваць;
-
заігрываць; 5) да Ільі.
-
санінструктар;
А3. Адзначце слова (-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:
-
раскіснуць; 4) шалясцяць;
-
дзейнасць; 5) спілаваць.
-
затрымлівацца;
А4. Адзначце слова (-ы), дзе колькасць гукаў і літар не супадае:
-
Свіслач; 4) уюць;
-
навучанне; 5) атэлье.
-
раён;
А5. Адзначце слова (-ы), дзе літары д, з абазначаюць адзін гук:
-
дзівак; 4) падзарабіць;
-
дзвесце; 5) надзвычайны.
-
пэндзаль;
А6. Адзначце слова (-ы), дзе няма мяккіх зычных гукаў:
-
вадакачка; 4) студэнцтва;
-
млынар; 5) тайм-аўт.
-
мнагабор’е;
А7. Адзначце слова (-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:
-
футболка; 4) вокладка;
-
скарб; 5) расчасаць.
-
бескарысны;
А8. Адзначце слова (-ы), дзе галосныя абазначаюць два гукі:
-
Ядвіся; 4) дзянёк;
-
люблю; 5) салаўі.
-
павільён;
А9. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) адбываецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:
-
мантаж; 4) расчасаць;
-
носьбіт; 5) зжаваць.
-
расшыць;
А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:
-
абступіць - [апступ’іц’]; 4) адказчык - [аткасчык];
2) усхваляць - [узхвал’аць]; 5) шчасце - [шчасцэ].
3) прамень - [прам’йэн’];
Тэст № 3
А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) галосныя абазначаюць два гукі:
-
опера; 4) ёрш;
-
дыялог; 5) клас.
-
поўнач;
А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:
1) удзячны; 4) адзубіць;
-
дзень; 5) здзейсніць.
-
падзадорыць;
А3. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:
-
аграномія, падлога; 4) зернетка, аўтобус;
-
штодзённы, інструмент; 5) алкаголь, гваздзікі.
-
мысленне, прыступка;
Тэст № 4
А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:
-
паездка; 4) знесці;
-
не прыйшоў; 5) раскінуць.
-
на полачцы;
А2. Адзначце слова(-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю зычных:
-
небяспека; 4) падарожнік;
-
дзвесце; 5) раскіснуць.
-
месці;
А3. Адзначце слова(-ы) з падвоенымі зычнымі:
-
бояззю; 4) карэнны;
-
бязлюддзе; 5) падаконнік.
-
рассыпаць;
А4. Адзначце радок(-і), у якім(-іх) усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:
-
каталог, крыху; 4) феномен, хутарны;
-
накрыўка, прывід; 5) пурпур, эксперт.
-
металургія, мысленне;
Тэст № 5
А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:
-
зжынаць; 4) без ласкі;
-
скінуць; 5) з Іванам;
-
малацьба;
А2. Адзначце слова(-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю зычных:
-
счарнець; 4) з бярозы;
-
зжаліцца; 5) сляпы.
-
усвядоміць;
А3. Адзначце слова(-ы) з падоўжанымі зычнымі:
-
асенні; 4) вяселле;
-
ссыпаць; 5) гадзіннік.
-
карэнне;
А4. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:
-
аб’інелы, брыдкі; 4) заечы, натрудзіць;
-
генезіс, выпадак; 5) камбала, ікнуць.
-
дачыста, жальба;
Тэст №6
Т1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць гук [й]:
1) пяць; 4) Сібір’ю;
2) пісьменнік; 5) заваёўнік.
3) двое;
Т2. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) не супадае колькасць літар і гукаў:
1) надвор’е; 4) вясёлы;
2) утрая; 5) падручнік.
3) юбілей;
Т3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць падоўжаны гук [ч]:
1) ноччу; 4) наводчык;
2) адчай; 5) ваяўнічы.
3) ачышчэнне;
Т4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дж перадаюцца два гукі:
1) аджыць; 4) аджаты;
2) пасаджаны; 5) паджылкі.
3) нараджэнне;
Т5. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) літара ё абазначае два гукі:
1) цёплы; 4) дзённік;
2) мільённы; 5) сёмы.
3) грандыёзны;
Т6. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:
1) падзямелле; 4) адзначыць;
2) падзякаваць; 5) аддзелены;
3) адзін;
Т7. Пазначыць колькасць гукаў у словах:
1) буяць; 4) персідскі;
2) надзея; 5) сузор’е.
3) павільён;
Тэст №7
А1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:
а) смешны; г) клад;
б) пясчаны; д) слуп.
в) б’ешся;
А2. Адзначыць слова(-ы), дзе ёсць падаўжэнне зычных:
а) вагонны; г) збожжа;
б) карэнне; д) аддзячыць.
в) стагоддзе;
А3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:
а) вясёлы; г) дзень;
б) сямёра; д) на кладцы.
в) весялішся;
А4. Адзначыць слова(-ы), дзе ёсць падаўжэнне зычных:
а) бетонны; г) падарожжа;
б) раззлаваць; д) казарменны.
в) голле;