17 дзейнік і выказнік
.docx17.Сфарміраваць сутнасць паняццяў дзейніка і выказніка. Раскрыць спосабы выражэння дзейніка. Размежаваць тыпы выказнікаў. Пракаменціраваць правілы пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.
Дзейнік і выказнік– асноўныя элементы сказа.
Дзейнік– галоўны член сказа, які звычайна выражаецца назоўнікам ці займеннікам у форме Н.скл. і паясняецца выказнікам.
Як граматычна незалежны член сказа можа быць выражаны толькі пачатковай формай слова – Н.скл. іменнай часціны мовы ці інфінітывам.
Прыментнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, абагульнена- якасныя займеннікі, інфінітыў, прыслоўе выконваюць ролю дзейніка толькіс пры ўмове іх субстантывацыі.
Звыкла, часта чуткае і бачнае не насцярожвае ўжо чалавека.
Службовыя словы, выклічнікі, асобныя гукі, назвы літар таксама могуць быць дзейнікамі, калі ім надаецца субстнантыўнае значэнне.
Увесь час яго гэтае “гэй!” на языку верціцца.
Дзейнік можа быць выражаны не толькі адным словам, але і спалучэннем слоў, нават сказам.
Група салдат і Святлана з Зінай апынуліся ў тыле ворага.
Тыпы дзейніка пвлодле структуры
-
Простыя дзейнікі (выражаюцца адной словаформай).
-
Складаныя дзейнікі (выражаюцца спалучэннем слоў: прайшло столькі гадоў).
-
Састаўныя (выражаюцца спалучэннем дзеяслова звязкі ў форме інфінітыва і іменнай часціны мовы: стаць настаўнікам- яго мара).
Ускладненымі называюцца простыя дзейнікі, выражаныя спалучэннем або паўторам аднолькавых ці сінанімічных слоў. Усе-усе тады згадзіліся.
Выказнік абазначае не толькі дзеянне і стан прадмета, названага дзейнікам, але і яго прымету. Ніва скрозь густая.
Тыпы выказнікаў
-
Просты дзеяслоўны выказнік:
-
аналітычная форма буд.часу;
-
аналітычная форма загаднага ладу;
-
фразеалагічнае словазлучэнне, суадноснае з пэўным словам;
-
сінтаксічна непадзеленае словазлучэнне.
-
Просты іменны выказнік:
-
Звычайна выражаецца назоўнікам, прыметнікам, займеннікам.
Дні ўжо цёплыя, але ночы яшчэ халодныя.
-
Састаўныідзеяслоўны выказнік
Складаецца з двух структурных кампанентаў:
-
дзеяслоўнай звязкі і;
-
выказальнага слова (заўсёды неазнач.форма дзеяслова);
У ролі выступаюць дзеясловы двух лексічных разрадаў:
-
дзеясловы са значэннем пачатку, працягу ці канца дзеяння ( стаць, пачаць, кінуць). Ганна аж прасці перастала.
-
Дзеясловы з мадальным значэннем (магчы, хацець, думаць, жадаць і інш.) Мне хочацца з сябрамі тут сустрэцца.
-
Састаўны іменны ваказнік
у ролі выказальнага слова састаўнога іменнага выказніка выступаюць тыя часцігы мовы, што і ў простым іменным выказніку.
Звязка бывае трох відаў:
-
Тыповае (ідэальнае) звязка– дзеяслоў быць: Жнівеньскія раніцы былі росныя і свежія.
-
Паўзнамянальная звязка– дзеясловы з асабленным лексіч.значэннем: называць, стаць, зрабцца, лічыцца, здавацца, станавіцца. Адвячорак выдаўся ціхі, мяккі, празрысты.
-
Знамянальная звязка– дзеясловы руху, стану, дзейнасці: стаяць, рабіць, працаваць, прыйсці, ляжаць. Дзень стаіць ветраны.
-
Складаны выказнік– гэта выказнікі, у якія ўваходзяць тры ці больш слоў. Такія выказнікі могуць мець у сваім складзе асабовую форму дзеяслова, якая выступае звязкая, і некалькі інфінітываў. У састаў складаных выказнікаў могуць уключацца тры і больш дзеяслоўных і іменных форм.
Працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам
СТАВІЦЦА
-
Калі абодва гал.члены – назоўнікі у Н.скл.: Юравічы– паселішча вельмі старажытнае.
-
Калі дзейнік і выказнік колькасныя лічэбнікі у Н.скл. і адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі- лічэбнікам у Н.скл.: Тры і пяць– восем.
-
Калі перад выказнікам ёсць словы: гэта, вось, значыць, гэта значыць: Выхоўваць– значыць пастаянна і мэтанакіравана ўздзейнічаць на чалавека.
-
Абодва гал.члена сказа ці адзін з іх інфінітыў: Жыць– Радзіме служыць.
-
Калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў: Нівы– вокам не абняць.
НЕ СТАВІЦЦА
-
Калі дзейнік асабовы ці пытальны займеннік: Я твой заступнік, абаронца. Хто гэтыя людзі?
-
Калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца НЕ: Кто мышы не таварышч.
-
Калі паміж дзейнікам і выказнікам ёсць недапасаваны да выказніка даданы член сказа адо часціца, злучнік, пабочныя словы: Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі.
-
Калі ў склад выказніка ўваходзяць паразнальныя злучнікі як, быццам, нібы, што: Вочы нібы васількі.
-
Калі выказнік выражаны назоўнікам стаіці перад дзейнікавым назоўнікам (адваротны парадак слоў): Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.
-
Калі дзейнік назоўнік, а выказнік выклічнік (ох!), то працяжнік ставіцца: Сцены ў хаце– ого!
-
Калі выказнік выражаны ўсечанай формай дзеяслова іменнага дзеяння, то працяжнік ставіцца: Хлопец– скок на ганак.