Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

12 дзеяслоў

.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
29.23 Кб
Скачать

12.Сфармуляваць сутнасць паняцця дзеяслова як часціны мовы. Ахарактарызаваць асаблівасці сістэмы форм дзеяслова. Пракаменціраваць утварэнне дзеяслоўных форм ад двух тыпаў асноў. Ахарактарызаваць значэнне форм абвеснага, умоўнага і загаднага ладу дзеяслова, спосабы ўтварэння форм загаднага і ўмоўнага ладу.

Дзеяслоў - адна з асноўных знамянальных часцін мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан, што адбываюцца ў пэўным часе, і выражае іх праз формы асобы, ліку, часу, ладу, а таксама роду, трывання і стану: Чайкі з крыкам кружыліся над берагам, імкліва падалі ў ваду, састрыгалі крыламі загусцелую плынь, узляталі ў пабляклае неба, губляючы з пер 'я буйныя кроплі вады. (Грах.)

Дзеясловы могуць абазначаць:

  • фізічнае дзеянне: жаць, касіць, пячы;

  • рух: ісці, бегчы, ляцець, плыць;

  • маўленне і думку: гаварыць, думаць, марыць;

  • стан: стаяць, ляжаць, сядзець;

  • пераход з аднаго стану ў другі: замярзаць, закіпаць, раставаць;

  • стаўленне асобы да каго-небудзь (чаго-небудзь): любіць, ненавідзець, кпіць.

Дзеяслоў характарызуецца катэгорыямі стану, ладу, часу, асобы, ліку, а ў некаторых формах і роду. Дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя, закончанага ці незакончанага трывання.

Дзеяслову ўласціва складаная сістэма формаў. На аснове функцый дзеясловаў і іх граматычных катэгорый разглядаюцца наступныя формы: інфінітыў (неазначальная форма), асабовыя формы, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. 3 іх інфінітыў і дзеепрыслоўе з'яўляюцца нязменнымі, асабовыя формы - спрагальнымі, а дзеепрыметнік - неспрагальная форма.

Усе дзеясловы могуць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы: убачыць брата, сказаць брату, сустрэцца з братам.

Да ўсіх дзеяслоўных формаў можа прымыкаць прыслоўе: добра зрабіць, добра зраблю, добра зроблены, добра зрабіўшы.

Роля ў сказе залежыць ад формы дзеяслова. Спрагальныя формы заўсёды выконваюць ролю выказніка: Людзей кранае кожны раз да слёз і радуе іх позірк чалавечы бязвоблачная чысціня нябес сваёй ад сонца выцвілай сінечай. (Аўр.) Інфінітыў можа быць любым членам сказа.

Дзеепрыметнік можа выконваць ролю выказніка: Усюды развешаны нейлонавыя, капронавыя курткі, жакеткі, світэры, шалі, хусткі. (I. Н.) або азначэння: Яна ў тым жа паліто, што прыязджала на святы, з-пад вязанага шаля выглядае ўзбуджаны твар. (I. Н.) Дзеепрыслоўе выступае ў ролі розных акалічнасцей: Тады мы, прыгнуўшыся, пабеглі да мастка. (I. Н.)

Кожная дзеяслоўная форма мае сваю аснову:

- у інфінітыва і дзеепрыслоўя чыстая аснова: чытаць, ісці, чытаючы, ідучы;

- у асабовых формах і ў дзеепрыметніку, як і ва ўсіх зменных словах, асновай з'яўляецца частка слова без канчатка: напіш-у, напісан-ы.

Але вылучаюць яшчэ дзве асновы дзеяслова - тыя, што з'яўляюцца ўтваральнымі для дзеяслоўных формаў: 1) аснову інфінітыва і 2) аснову цяперашняга часу (для дзеясловаў незакончанага трывання) або будучага часу (для дзеясловаў закончанага трывання).

Аснова інфінітыва - гэта частка інфінітыва без канцавога суфікса: чыта-ць, іс-ці, бег-чы, вучы-ц-ца, нес-ці-ся.

Ад гэтай асновы ўтвараюцца формы прошлага часу абвеснага ладу: прачыта-ць - прачытаў, прачытала; формы ўмоўнага ладу: прачытаў бы, прачытала б; дзеепрыметнікі прошлага часу: прачытаны; дзеепрыслоўі закончанага трывання: прачытаўшы.

Аснова цяперашняга (будучага) часу - гэта частка дзеяслова без канчатка. Гэтая аснова вызначаецца адыманнем асабовага канчатка ад формы 3-й асобы множнага ліку: чытаюць - чытай-уць; ідуць - ід-уць; просяць - прос'-аць; змагаюцца - змагай-уц-ца.

Ад асновы цяперашняга (будучага) часу ўтвараюцца ўсе асабовыя формы абвеснага ладу: чытаем, чытаеце; формы загаднага ладу: чытай, чытайце; дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -ач-: квітнеючы; дзеепрыслоўі незакончанага трывання: чытай-учы, леж-ачы, ід-учы.

Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння, абазначанага дзеясловамі, да рэчаіснасці. Гэтыя адносіны ўстанаўліваюцца тым, хто гаворыць. Дзеянне можа быць рэальным (якое сапраўды існуе або не існуе ў пэўным часе) і нерэальным (магчымым або пажаданым): зра-біў, зрабіў бы, зрабі.

Дзеясловы могуць ужывацца ў формах абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу.

Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне як рэальны факт, сцвярджаючы ці адмаўляючы яго наяўнасць у цяперашнім, прошлым ці будучым часе. Дзеясловы абвеснага ладу, за выключэннем безасабовых, маюць формы асобы і ліку (а ў прошлым часе - і роду): Мерна цікаюць на сцяне ходзікі, але з печы не ўбачыш, колькі часу. (I. Н.) Калі поруч аратых раць, не ўпаду я, дайду да сонца, што схавалася ў баразёнцы... (П. М.)

Формы загаднага ладу паказваюць, што дзеянне павінна ажыццявіцца ў выніку пабуджэння, патрабавання ці просьбы, прычым гэтае пабуджэнне (патрабаванне, просьба) можа быць накіравана і да неадушаўлёных прадметаў, што ўспрымаюцца як адушаўлёныя: Прыйдзі пад вечар ты на поле і палюбуйся ім, саколе! (К-с) Ляці, імчыся, думка, вышай, далей... (Куп.)

Загадны лад мае пяць формаў: 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й, 2-й і 3-й асобы множнага ліку. Найбольш ужывальнымі з'яўляюцца формы 2-й асобы.

Формы 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараюцца ад асновы цяперашняга (будучага) часу далучэннем да яе суфіксаў , (нясі, падмяці, бяры, скажы) або без далучэння суфіксаў (сып, стань, слухай).

! У многіх вучэбных дапаможніках -і, трактуюцца як канчаткі.

Асобную групу складаюць дзеясловы біць, піць, ліць, віць, якія ў загадным ладзе маюць форму бі, пі, лі, ві.

Існуе група дзеясловаў, якія ўтвараюць форму 2-й асобы не ад асновы цяперашняга часу: а) дзеясловы з асновай цяперашняга часу на –ай: прадаваць - прадай-уць - прадавай-, б) дзеяслоў даць: дад-уць - дай; в) дзеяслоў есці: яд-уць - еш і пад.

Форма 2-й асобы множнага ліку ўтвараецца ад формы 2-й асобы адзіночнага ліку пры дапамозе постфікса -це: нясіце, сыпце, станьце, слухайце, біце, дайце, ешце. Шануйце хлеб: у ім - цяпло душы, зямлі і сонца. (Гіл.)

Формы 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі -ем, (-ш, -ам), -ім(-ым): Сябры, успомнім пра сяброў, пра тых, што не прыйшлі. (Бр.) Некаторыя з формаў 1-й асобы супадаюць з формай будучага простага часу: скажам, возьмем, зробім; другія маюць спецыфічныя формы: бярэм, ідзем, нясем. Адметнасцю беларускай мовы з'яўляецца форма на -ма: гляньма, кіньма, рэжма.

Для выражэння загаду ў дачыненні да 1-й асобы множнага ліку ўжываюцца апісальныя формы з часціцай давай (давайце) і дзеясловам у форме інфінітыва (давай пісаць) або будучага простага часу (давай напішам).

Формы 3-й асобы ўтвараюцца далучэннем часціцы няхай (хай) да формы 3-й асобы: няхай зробяць, хай прачытаюць. У вашым калгасе шырокае поле, няхай жа для шчасця цвіце ваша доля.

Дзеясловы ўмоўнага ладу абазначаюць дзеянне магчымае, пажаданае, якое можа ці магло б адбыцца пры пэўных умовах: На свеце, мусіць, добра ўсё было б, каб людзі болей думалі пра жыта!

Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца спалучэннем формаў дзеяслова прошлага часу з часціцай бы (б): купіў бы, купіла б.

! Дзеясловы ва ўмоўным ладзе змяняюцца па родах і ліках, але не маюць формаў асобы і часу. Часціца бы (б) можа знаходзіцца як пры самім дзеяслове, так і пры іншых членах сказа: Я быў бы шчаслівы бязмерна, калі будалося мне здзейсніць надзеімаіх незабыўных настаўнікаў і сяброў.

Умоўны лад можа ўжывацца ў значэнні абвеснага: Я параіў бы табе не спяшацца (значэнне “я раю), а таксама загаднага: Схадзіў бы ты да суседа, пагаварыў з ім.

Загадны лад можа ўжывацца ў значэнні ўмоўнага: Дакраніся да дрэва, зрабі толькі знак - шчодра рыне густы, узбунтаваны сок. (Гл.)

Соседние файлы в предмете Белорусский язык