Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

11 прыметнік

.docx
Скачиваний:
71
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
29.82 Кб
Скачать

11.Раскрыць сутнасць паняцця прыметніка як часціны мовы. Абгрунтаваць падзел прыметнікаў на якасныя, адносныя і прыналежныя. Ахарактарызаваць спосабы ўтварэння простай і складанай форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Пракаменціраваць асаблівасці ўтварэння форм суб’ектыўнай ацэнкі прыметнікаў.

Прыметнік –гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які?, якая?, якое?, якія?, чый?, чыя?, чыё?, чые? Напрыклад: блакітнае неба, драўляная паліца, лісіная нара.

Прымета можа заключацца непасрэдна ў самім слове (белы, мокры, стары, халодны), можа перадавацца праз адносіны аднаго прадмета да другога (жалезны –зроблены з жалеза, вясковы –які знаходзіцца ў вёсцы), праз адносіны прадмета да дзеяння (вылічальны, друкавальны – з дапамогай якога можна вылічаць, друкаваць).

Прыметнікі могуць таксама абазначаць прымету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце (дзядулева хата, Мурчыны кацяняты).

Прыметнік мае граматычныя формы роду, ліку і склону, у якіх ён дапасуецца да назоўніка (значыць, яны не самастойныя, а залежныя ад назоўніка). Пры змене формы назоўніка змяняецца і форма прыметніка: вялікі горад, у вялікім горадзе,у вялікіх гарадах.

У сказе прыметнік найчасцей выступае ў ролі дапасаванага азначэння: Здаецца, звінела над усёй гэтай прыгажосцю нячутная песня –яе спявала шэрая ралля, попельна-шызае неба, далёкія серабрыстыя зоркі. (І.Н.)

Прыметнік можа выступаць і ў ролі простага іменнага выказніка: Ночы золкія, пранозлівыя, халодныя. (Лупс.)

Даволі часта прыметнік выступае ў ролі іменнай часткі састаўнага выказніка: Ноч стаяля светлая, сухая і бязветраная. (Пт.)

Разрады прыметнікаў

У залежнасці ад значэння і марфалагічных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць:

а) якасці і ўласцівасці, што ўспрымаюцца органамі пачуццяў: лёгкі, востры, халодны, гарачы, цвёрды, кіслы;

б) прасторавыя і часавыя якасці: вялікі, малы, шырокі, вузкі, доўгі, кароткі;

в) фізічныя, псіхічныя і разумовыя якасці жывых істот: здаровы, худы, рухавы, хітры;

г) колеры і іх адценні: белы, цёмна-сіні;

д) масць жывёл: гняды, вараны.

Якасныя прыметнікі вызначаюцца тым, што:

-утвараюць ступені параўнання: лёгкі-лягчэйшы, больш (менш) лёгкі;

- маюць форму ацэнкі: лёгкі –лёгенькі, легкаваты;

- могуць утвараць антанімічныя пары слоў: лёгкі –цяжкі, добры-дрэнны.

-з’яўляюцца ўтваральнай асновай для абстрактных назоўнікаў: малады –маладосць, зялёны –зелень, сумны –сум;

- спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: надзвычай важны, вельмі карысны;

- ад якасных прыметнікаў (не ад усіх) могуць утварацца якасныя прыслоўі: вясёлы- весела, добры –добра.

! Некаторыя якасныя прыметнікі не ўтвараюць ступеняў параўнання

! Некаторыя якасныя прыметнікі не маюць формы ацэнкі:

крохкі, ліпкі, ломкі, паэтычны.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз адносіны гэтага прадмета:

- да асобы ці жывой істоты: дзіцячы погляд, мацярынскі клопат;

- да іншага прадмета ці абстрактнага паняцця: філасофскі падыход, дамашняе заданне;

- да просторы ці месца: лясныя насельнікі, вясковая вуліца;

- да часу: сённяшняя газета, ранішняе сонца;

- да матэрыялу або рэчыва: драўляная лыжка, цукровая вата;

-да дзеяння: купальны касцюм, вылічальная машына;

-да колькасці: дзесятковыя дробы, двайны падлік, чатырохзначная лічба;

-да меры і вагі: двухметровы мур, пяцітонны самазвал;

-да прызначэння: службовая машына, пасудная паліца і інш.

Паводле граматычных адзнак адносныя прыметнікі процілеглыя якасным:

-яны не ўтвараюць ступеняў параўнання, формаў ацэнкі і меры якасці;

-не далучаюць да сябе прыслоўяў меры і ступені;

- ад іх не ўтвараюцца прыслоўі з суфіксам –а і назоўнікі з абстрактным значэннем.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадметаў пэўнай жывой асобе ці істоце: Васеў сшытак, Алёнчына кніга, бабуліна хата, лісіная нара.

! Некаторыя навукоўцы пры класіфікацыі прыметнікаў вылучаюць прыналежныя як разнавіднасць адносных, паколькі яны абазначаюць прымету не непасрэдна, а па адносінах да ўладальніка.

Усе прыналежныя прыметнікі ўтвораны ад асноў адушаўлёных назоўнікаў.

Ступені параўнання прыметнікаў

Прымета можа праяўляцца ў прадмеце ў большай ці меншай ступені. Існуюць формы прыметніка, якія выражаюць непаўнату якасці: глыбакаваты, бялявы; ёсць формы, якія паказваюць на высокую ці вельмі высокую або нізкую ці вельмі нізкую ступень якасці, што выяўляецца ў прадмеце без параўнання з іншым прадметам: вялізны, малюсенькі, дробненькі. Гэтыя словы не з’яўляюцца граматычнымі формамі ступеняў параўнання, бо апошнія ўтвараюцца толькі пры параўнанні прадмета з іншым прадметам: лягчэйшы, найлягчэйшы, больш лёгкі, самы лёгкі.

Ступені параўнання маюць толькі якасныя прыметнікі.

Існуе дзве ступені параўнання-вышэйшая і найвышэйшая.

Формы ступеняў параўнання бываюць простыя і складаныя.

В ы ш э й ш а я с т у п е н ь параўнання паказвае, што ў пэўным прадмеце якасці больш ці менш у параўнанні з іншым прадметам: волава цяжэйшае за жалеза. Форма вышэйшай ступені можа паказваць і на тое, што пэўны прадмет змяніў сваю якасць пры пэўных абставінах: Сёння ён ужо трохі весялейшы.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем да асновы прыметніка суфікса –ейш- (-эйш-): цвёрды-цвярдзейшы, дарагі-даражэйшы.

! Пры ўтварэнні формы можа адбывацца чаргаванне зычных (г,з//ж; к//ч; х//ш; д//дз’; т//ц’).

Часам простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш- ад розных асноў: добры-лепшы,дрэнны-горшы. Такія асновы называюцца суплетыўнымі.

Простая форма не ўтвараецца:

а) ад прыметнікаў, якія паходзяць з дзеепрыметнікаў: калючы, балючы, гаючы, свядомы і інш.;

б) ад якасных прыметнікаў з суфіксамі -ав-, -іст-, -аўн-, -ат,-к-: перадавы, агністы,сакаўны, шурпаты, ліпкі.

Складаная форма з’яўляецца больш пашыранай у параўнанні з простай.

! Да формаў вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы яшчэ і куды (яны надаюць узмацняльнае значэнне): яшчэ большы, куды большы, яшчэ больш моцны.

Пры простай форме вышэйшай ступені параўнання залежны ад прыметніка назоўнік ці займеннік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: брат старэйшы за сястру, яна старэйшая за яго.

Пры абедзвюх формах могуць ужывацца параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як: На свеце лепшага кутка няма, чым той куток, дзе маці нарадзіла. (Гіл.) Сёлета ўраджай у нас лепшы, як летась. (Скр.)

Найвышэйшая ступень параўнання паказвае, што пэўнай якасці ў прадмеце найбольш або найменш ў параўнанні з усімі іншымі праметамі: Чалавек-найразумнейшая істота на зямлі.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад простай формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-: найвышэйшы, найлягчэйшы, найлепшы, найгоршы.

! У рэдкіх выпадках утварэнне адбываецца прыставачна-суфіксальным спосабам: найвялікшы, найлепшы.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем дя якаснага прыметніка займенніка самы (самы сціплы, самы цяжкі) або прыслоўяў найбольш, найменш (найбольш складаны, найменш выразны).

Не ўтвараюць ні простых, ні складаных формаў ступеняў параўнання тыя прыметнікі, якія абазначаюць абсалютную (колькасна нязменную, статычную) якасць:

-некаторыя прыметнікі са значэннем стану асобы ці жывой істоты: жывы, мёртвы, сонны; халасты, жанаты і інш.;

-прыметнікі, якія абазначаюць прымету на аснове якой-небудзь характэрнай фізічнай знешняй адзнакі: бязногі, аднарукі, барадаты, вусаваты, чубаты, хвастаты і інш.;

-некаторыя прыметнікі, якія абазначаюць масці жывёл і колер жывых істот ці прадметаў: вараны, гняды, буланы, шэры, шызы,русы; карычневы, кафейны, бэзавы, мышасты, паласаты, попельны, зямлісты, бронзавы і інш.;

-прыметнікі, якія з’яўляюцца якаснымі толькі ў пераносным значэнні: жалезная воля, пшанічныя вусы, алавяныя вочы, каменнае сэрца і інш.;

-прыметнікі, якія ўжываюцца ва ўстойлівых спалучэннях са спецыялізаваным

значэннем: лёгкая атлетыка, цяжкая прамысловасць, Блізкі Усход.

Толькі складаныя формы ступеняў парўнання могуць утвараць наступныя групы прыметнікаў:

-некаторыя невытворныя якасныя прыметнікі: упарты, бадзёры, пануры, прыкры, варожы, благі, любы, ліхі, хцівы і інш.;

-некаторыя вытворныя прыметнікі:

а) з суфіксамі –н- (ад назоўнікаў і дзеясловаў): радасны, надзейны, марозны, сумны, мірны, звычайны, адважны, стыхійны, трывожны і інш.;

б) з суфіксамі –ічн- (-ычн-): крытычны, паэтычны, гераічны, рытмічны і інш.;

в) з суфіксамі –льн-, -альн-,-яльн-: натуральны, максімальны, спрыяльны і інш.;

г) з суфіксамі –ів- (-ыв-), -лів-: бурлівы, імклівы, фальшывы, дакучлівы і інш.;

д) з суфіксамі –ат-, -аст-, -іт-, -авіт-: касматы, стракаты, мурзаты, выгінасты, хваровіты і інш.;

е) з суфіксамі –к-, -ск-, (-цк-): вёрткі, колкі, гнуткі, геройскі, таварыскі, здрадніцкі і інш.

Пры ўтварэнні ступеняў параўнання прадмет паводле якасці параўноўваецца з іншым прадметам. Але значэнне высокай меры якасці ці непаўнаты яе ў прадмеце можа выражацца і без параўнання. У гэтым выпадку перадаецца і стаўленне да прадмета: Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў. (К-с) Такія формы называюць формамі ацэнкі і меры якасці.

Найчасцей выкарыстоўваюцца прыстаўкі за-, звыш-, ультра-, архі-. Прыстаўка за- можа надаваць прыметнікам адно з двух значэнняў: 1) ‘такі, які трохі перавышае меру якасці’ (тады прыметнік ужываецца з прыслоўямі меры і ступені крыху, трохі- крыху завялікая шапка); 2) ‘такі, які намнога перавышае меру якасці’ (шапка табе завялікая).

Прыстаўка звыш- надае значэнне перавышэння меры: звышмагутны, звышгукавы, звышпланавы, звышнатуральны.

Прыстаўкі ўльтра- і архі- надаюць прыметнікам значэнне гранічнай меры: ультракансерватыўны, ультракароткі, архіважны, архірэакцыйны.

Суфіксы могуць надаваць прыметнікам павелічальна-ўзмацняльнае або памяншальна-ласкальнае значэнне, значэнне непаўнаты якасці або недастатковай якасці.

Суфіксы з павелічальна-ўзмацняльным значэннем: -ізн- (вялізны); -ізарн- (велізарны); -эзн- (высачэзны, шырачэзны); -энн-,-енн-, (здаравенны); -эразн- (даўжэразны); -озн- (высозны).

Суфіксы з памяншальна-ласкальным значэннем: -еньк-, -эньк-, -аньк- (вясёленькі, старэнькі, хітранькі); -ічк- невялічкі; -ютк-, -утк- (раўнюткі, свяжуткі);-юсеньк-, -усеньк- (дабрюсенькі, ціхусенькі);-юпасеньк- (малюпасенькі); -юсенечк-, -усенечк- (танюсенечкі, ціхусенечкі); -юпасенечк-малюпасенечкі.

! Прыметнікі з прыстаўкамі і суфіксамі ацэнкі ў большасці выпадкаў ужываюцца ў гутаркавым стылі і мове мастацкай літаратуры.

Значэнне непаўнаты якасці надаюць суфіксы –ават- (-яват-): белаваты, цемнаваты, а значэнне недастатковай якасці –суфіксы –яв- (-ав-,-ляв-): бялявы, танклявы.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык