10 склон назоўнікаў
.docx10.Раскрыць сутнасць паняцця склону назоўнікаў, асноўныя значэнні склонаў. Абгрунтаваць падзел на тры тыпы скланення і выдзялення групы назоўнікаў, якія не ўваходзяць ні ў адзін з тыпаў скланення.
С к л о н - граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны (адказвае на пытанні х т о?, ш т о?) родны (к а г о?, ч а г о?), давальны (к а м у?, ч а м у?), вінавальны (к а г о?, ш т о?), творны (к і м?, ч ы м?), месны (п а к і м?, н а ч ы м?, а б ч ы м?). Назоўны склон п р а м ы, астатнія - ускосныя. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны - без прыназоўнікаў. Усе астатнія склоны могуць ужывацца з прыназоўнікамі і без іх. Прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы (параўн.: працаваць да вечара (часавае значэнне), дайсці да лесу (прасторавае значэнне), увага да слова (аб'ектнае значэнне). Пачатковай формай назоўніка з'яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку.
У старажытнай беларускай мове быў сёмы склон - клічны. У сучаснай беларускай мове формай клічнага склону выражаецца зваротак: Паклон табе, мой беларускі краю! (Гіл.). I будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў (М. К.).
Н а з о ў н ы склон мае значэнне суб'екта, утваральніка дзеяння. Назоўнік назоўнага склону абазначае граматычна незалежны член сказа, выступае ў ролі дзейніка двухсастаўнага і аднасастаўнага намінатыўнага сказа: Вечар зацяпліў бярозак свечы (Каратк.). Лета набірала сілу (Н.). Празрысты верасень. Ранняя восень (В. А.).
У так званых пасіўных канструкцыях назоўнік назоўнага склону можа абазначаць прадмет, на які накіравана дзеянне: Дарога сціскаецца лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаецца на горку (К-с). Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому (Хадк.).
Назоўны склон можа ўжывацца ў ролі выказніка: Любоў і праўда - вечныя святыні (Грах.). Парэчча - слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (К-с); прыдатка: Сям-там пракідаліся абымшэлыя барадачы-дубы, меднастволыя пагоністыя хвоі (Сач.). Недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі (В. Б.); зваротка: Беларусы, сеяць будзем, дбайна зерне варушыць (В. Ж.). Адышло ад нас ты, лета, жаўталісцем лес адзеты (К-с).
Кожны ўскосны склон мае пэўныя значэнні. Р о д н ы склон самы багаты на значэнні; ён можа абазначаць:
частку ад цэлага: кавалак хлеба, шклянка малака, аркуш паперы, кілаграм солі, літр вады;
аб'ект дзеяння: уборка бульбы, рэцэнзаванне артыкула, ахова прыроды, захаванне парадку, напісанне сачынення, апытванне вучняў (дзеянне, накіраванае на прамы аб'ект, выражаецца аддзеяслоўнымі назоўнікамі);
аб'ект пры адмаўленні: не выканаць задання, не вывучыць урока, не сабраць грыбоў, не зрабіць памылкі, не вярнуць кнігі;
адносіны асобы да іншай асобы або да калектыву: брат нявесткі, сябар сям'і, стараста групы, кіраўнік калектыву, саліст аркестра;
аб'ект часовага карыстання: папрасіць алоўка, пазычыць грошай, узяць нажа;
прыналежнасць: словы, бацькі, кніга сястры, рукі сяброў, сэрца хлопчыка, думка таварыша;
азначальнае значэнне: тэма працы, закон гасціннасці, подых навальніцы, успаміны, дзяцінства;
часавае значэнне: чакаць да вясны, убачыць да світання, расці з вясны да восені;
прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, ісці ўздоўж лесу, даехаць да горада, знайсці сярод моху;
значэнне мэты: жыць для шчасця, прыехаць дзеля дзяцей, падрыхтаваць для сустрэчы.
Давальны склон мае значэнне ўскоснага аб'екта, абазначае асобу ді прадмет, на які накіравана дзеянне: напісаць маці, дзякаваць сябру, усміхацца дзіцяці, прынесці вучням, пакланіцца зямлі; можа мець значэнне ўскоснага суб'екта ў безасабовых сказах: маці не спіцца, хлопчыку не сядзіцца, бабулі нездаровіцца, людзям хочацца шчасця.
Вінавальны склон мае значэнні: прамога аб'екта: любіць літаратуру, пісаць пісьмо, чытаць газету, глядзець тэлевізар, слухаць радыёперадачу;
прадмета думкі, мовы, пачуцця: думаць пра бацькоў, гаварыць пра надвор'е, расказваць пра паездку, клапаціцца пра маці, непакоіцца пра здароўе;
прасторавае: ісці на рэчку, паехаць у горад, скіраваць у завулак, павесіць пад столь, павярнуць на поўдзень;
часавае: вярнуцца пад вечар, не бачыцца месяц, працаваць дзень і ноч, прачнуцца пад раніцу, сустрэцца праз год;
мэты: пайсці па ваду, збегаць па сястру, спяшацца на спатканне, збірацца ў грыбы, пайсці ў маліны, паехаць на вучобу.
Т в о р н ы склон мае значэнні:
прылады дзеяння, сродку вытворчасці: пісаць ручкай, касіць касой, рэзаць нажом, карыстацца камп'ютарам;
ускоснага аб'екта (асабліва ў безасабовых сказах): пахне сенам, павеяла свежасцю, пацягнула дымком, напоўнілася водарам;
сумеснасці: явар з калінаю, брат з сястрою, настаўніца з вучнямі, студэнты з выкладчыкамі;
часавае: прыйсці познім вечарам, убачыць ясным днём, пачуць летняю ноччу, адпачываць тым летам, працаваць гэтай зімой;
прасторавае (без прыназоўніка і з прыназоўнікам): ісці полем, прабірацца лясамі, ехаць лугам, спыніцца за вёскай, схавацца за дрэвамі;
спосабу дзеяння і параўнання: спяваць басам, ехаць зайцам, ісці хуткім крокам, сабрацца гуртам, выгінацца стужкаю (як стужка), стаяць сцяной (як сцяна), звівацца вужакаю (як вужака), залівацца салаўём (як салавей).
Калі творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка, ён мае значэнне творнага прэдыкатыўнага: Ён і яна не агледзеліся, як дарога сцежкаю стала (А. К.). Для нас бор медны, неабсяжны шчытом надзейным быў і хатай (М. Т.).
М е с н ы склон мае значэнні:
месца, што абумовіла яго назву: працаваць у полі, адпачываць на рацэ, жыць у горадзе, быць пры доме, плаваць па моры, гуляць па беразе;
часу: марыць у юнацтве, сустрэцца па вясне, прачнуцца на досвітку, сабрацца а пятай гадзіне;
прычыны: памыліцца па нявопытнасці, накрычаць па злосці, рабіць па звычцы;
аб'ектнае: дагавор аб супрацоўніцтве, закон аб адукацыі, злавіць на слове, сумаваць па волі;
стану: спыніцца ў захапленні, быць у роспачы, застыць у здзіўленні, зайсціся ў плачы.
Граматычная катэгорыя склону ўласціва прыметнікам (залежыць ад назоўнікаў), лічэбнікам (скланяюцца ўсе, за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары), займеннікам (паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы). Скланяюцца таксама дзеепрыметнікі (зжаты ячмень, зжатага ячменю, зжатым ячменем).
Скланенне –гэта змяненне назоўнікаў па склонах.
Парадыгмай скланення называецца сістэма склонавых формаў назоўніка. Так, у парадыгму назоўніка сястра уваходзяць формы сястра, сястры, сястру, сястрой, у сястры (і ў мн.ліку).
Тыпы скланення вызначаюцца ў залежнасці ад парадыгмы іх скланення (агульнасці склонавых канчаткаў).
У беларускай мове існуе тры тыпы скланенняў, якія абазначаюцца парадкавымі лічэбнікамі: першае, другое, трэцяе ( у скарочаным варыянце -1-е,2-е,3-е).
Тып скланення |
Якія назоўнікі адносяцца |
||
род |
канчаткі ў н.скл.адз.л. |
прыклады |
|
першае |
жаночы агульны (для асоб жаночага полу) |
-а,-я -а,-я |
краіна, песня сведка,ціхоня |
другое |
мужчынскі ніякі |
нулявы -о,(-ё) -е -а -я |
заяц,конь акно, жыццё поле,насенне мора, збожжа !5 назоўнікаў на мя:полымя, бярэмя,цемя, вымя, семя
|
трэцяе |
жаночы |
нулявы |
дробязь,кроў,мыш |
Ні ў адзін з тыпаў скланення не ўваходзяць:
а) рознаскладаныя назоўнікі;
б) нескланяльные назоўнікі;
в) субстантываваныя прыметнікі і займеннікі;
г) множналікавыя назоўнікі.
Рознаскланяльныя назоўнікі ў беларускай мове
Да рознаскланяльных у беларускай мове адносяцца:
-
назоўнікі ніякага роду з канчаткамі –я(-Ё), якія абазначаюць назвы маладых істот: кураня (-ё), зубраня (ё);
-
тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя;
-
назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам –а(-я): бацька, дзядзька, Віця;
-
назоўнікі агульнага роду тыпу плакса, ціхоня, калі абазначаюць асобу мужчынскага полу.
Нескланяльныя назоўнікі ў беларускай мове
Да нескланяльных назоўнікаў у сучаснай беларускай мове належаць:
-
агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: журы, метро,кашнэ, рагу, таксі, калібры, сапрана;
-
уласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны: Гётэ, Чылі, Перу, Кіліманджара, Неру;
-
усе запазычаныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: фраў Мальбер, мадам Эліз, лэдзі Рузвельт;
-
славянскія прозвішчы, якія заканчваюцца на –о націскное: Гурло, Лано, Гайко;
-
славянскія прозвішчы на зычны, калі абазначаюць асоб жаночага полу: Гайсенак Алена, да Гайсенак Алены, з Гайсенак Аленай;
-
абрэвіятуры літарнага або змешанага тыпу: са студэнтамі БДУ, з супрацоўнікамі гарана;
-
назоўнік маці: сустрэўся з маці, ехаў да маці.