Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
14 прыназоўнік. злучнік, часціца.docx
Скачиваний:
112
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
34.57 Кб
Скачать

Часціцы як часціна мовы

Ч а с ц і ц ы –гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам. Часціцы –нязменныя словы. Яны не называюць прадметаў, прымет, дзеянняў, не служаць для сувязі слоў у сказе і не ўжываюцца асобна ад самастойных часцін мовы. Часціцы не з’яўляюцца членамі сказа. Толькі ў дыялогу, пры разважанні некаторыя з іх (ага, але, не, няўжо, так) выступаюць у ролі слоў-сказаў: “Ужо ў хату пойдзем?” – “Але”. (К.Ч.) Так. Раней тут сапраўды былі лясы. (В.В.) Па-за сказам часціцы страчваюць сваё значэнне.

Пры дапамозе часціц узмацняецца сэнс выказвання: Гарады Беларусі, нават самыя старажытныя, маюць сучасны выгляд. (Звязда); выражаецца пабуджэнне да дзеяння, пажаданне: Хай шчасце куецца на свеце і вечная дружба расце. (Бр.); надаецца выказванню эмацыянальнае адценне: Як шпарка праўшоў час! (К.Ч.); выражаецца пытанне: Ці не палажыла яна (Ядвіся) чаго ў кнігу? (К-с); сцвярджаюцца ці адмаўляюцца факты і з’явы рэчаіснасці: “Зразумеў, сынок?”- “Так!” –ціха адказаў Андрэй. (Сам.) Не, не спіць, не дрэмле старажытны бор. (К-с)

Паводле значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя, 2) мадальныя, 3) эмацыянальныя,4) формаўтваральныя.

С э н с а в ы я часціцы надаюць словам, словазлучэнням і сказам дадатковыя сэнсавыя адценні. Да гэтага разраду часціц адносяцца ўказальныя: вось (от,во), вунь (унь), гэта; удакладняльныя: амаль, іменна, проста, роўна, якраз; выдзяляльна-абмежаваныя: толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць, хоць бы, ледзь.

М а д а л ь н ы я часціцы надаюць выказванню розныя мадальныя адценні: сцвярджэнне, адмаўленне, пытанне, меркаванне, пажаданне, пабуджэнне і г.д. Таму ў гэтымразрадзе выдзяляюцца часціцы сцвярджальныя: так, але, ага; адмоўныя: не, ні; пытальныя: ці, хіба, няўжо, а, так; параўнальныя: бы, нібы, як бы, быццам; пабуджальныя: бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай (давайце), ну, бадай.

Э м а ц ы я н а л ь н ы я часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя адценні (радасць, захапленне, здзіўленне) або ўзмацняюць, лагічна падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа. Да эмацыянальных часціц адносяцца клічныя: што за, як, ну і, вось дык і ўзмацняльныя: і, нават, ды, дык, ж (жа), аж (ажно), такі.

Ф о р м а ў т в а р а л ь н ы я часціцы ўтвараюць формы дзеяслова: бы (б)-умоўнага ладу; няхай (хай), давай (давайце),- загаднага: прачытаў бы, прыйшла б, няхай вывучыць, хай раскажуць.

нібы, нібыта; в) з словамі, якія без часціцы не ўжываюцца: нішчымны, нічыйны, ніякаваты, нічагутка і інш.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы

Часціца-прыстаўка не-(ня-) пішацца р а з а м:

  1. Калі слова без часціцы не- (ня-) не ўжываецца: нядзеля, недахоп, ненавідзець, непакоіць, непахісны.

  2. З назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі часціца не- (ня-) надае слову новае, супрацьлеглае значэнне; такое слова можна замяніць сінонімам без не-(ня-): няшчасце (бяда), нешырокі (вузкі), нялёгкі (цяжкі), невысока (нізка), нямала (шмат).

  3. З поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх няма паясняльных слоў і супрацьпастаўлення: неабмалочанае жыта, незасеянае поле, непрачытаная кніга, няскошаная трава, нявыкарыстаныя рэзервы.

  4. З прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі, да якіх адносяцца паясняльныя словы вельмі, зусім, амаль, выключна, часткова, у вышэйшай ступені: вельмі неўраджайны год, амаль неўласцівы, зусім невыразна, у вышэйшай ступені непрадуманае рашэнне.

  5. З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі, калі на не падае націск: нехта, нешта, некалі, недзе, некуды.

  6. У дзеясловах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недаацэньваць, недамерваць,недаважваць, недавыканаць, недаядаць. Дзеясловы з прыстаўкай неда- трэба адрозніваць ад дзеясловаў з прыстаўкай да-, перад якімі стаіць адмоўе не: такія дзеясловы абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не дачытаць кнігі, не дапісаць ліста.

Часціна не пішацца а с о б н а:

  1. Ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў, кароткіх дзеепрыметнікаў: не ездзіў, не гаварыла, не пытаючы, не апранаючы, поле не засеяна, кніга не прачытана.

  2. Ад поўных дзеепрыметнікаў, пры якіх ёсць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: не засеянае вясною поле; не прачытаная да канца кніга; не скошаная, а толькі збітая трава.

  3. Ад назоўнікаў, прыметнікаў і прыслоўяў, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не праўда,а хлусня; не шырокая рака, а вузкая рэчка; на дварэ не цёпла, а холадна.

  4. Ад лічэбнікаў, узмацняльных прыслоўяў, злучнікаў, прыназоўнікаў, часціц: не шэсць, не вельмі, не зусім, не з табой, не толькі, не то… не то.

  5. Ад усіх слоў, напісаных праз злучок: не па-беларуску, не па-мойму, не светла-зялёны колер.

  6. Ад безасабова-прэдыкатыўных слоў: не трэба, не варта, не шкада, але нельга, няможна.

  7. Ад формы вышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў: Вада ў возеры не вышэйшая, чым у рэчцы. Яна працавала не горш за яго.

  8. Калі не ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў: далёка не, зусім не, ніколі не, нічуць не.