Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
14 прыназоўнік. злучнік, часціца.docx
Скачиваний:
112
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
34.57 Кб
Скачать

Злучнік як часціна мовы

Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі. Напрыклад: Дождж ідзе праменісты і дробны, і пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) У сказе злучнік і злучае аднародныя члены сказа (праменісты і дробны), а таксама часткі складаназлучанага сказа, паказваючы на іх раўнапраўнасць.

Паводле п а х о д ж а н н я злучнікі падзяляюцаа на невытворныя і вытворныя. Н е в ы т в о р н ы я злучнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: а,і,ды,але,бо і інш. В ы т в о р н ы я злучнікі паходзяць з іншых часцін мовы – адносных займеннікаў і прыяслоўяў ці спалучэння слоў розных часцін мовы: што, таму, як, калі, таму што, пасля таго як, нягледзячы на тое што і інш.

Паводле саставу злучнікі бываюць простыя і састаўныя.

П р о с т ы я злучнікі –гэта аднаслоўныя (а, але, ды, каб), с а с т а ў н ы я- складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб, тым часам як).

Паводле ў ж ы в а н н я злучнікі бываюць адзіночныя, паўторныя і парныя. А д з і н о ч н ы я злучнікі не паўтараюцца пры членах сказа ці частках складанага сказа, яны ўжыты адзін раз, п а ў т о р н ы я ўжываюцца некалькі разоў: Тут пад кожным курганам і каменем –ці быліна, ці казка чароўная. (Бур.) П а р н ы я злучнікі складаюцца з дзвюх частак, адна з іх адносіцца да аднаго члена сказа ці часткі складанага сказа, другая –да іншага: не толькі…, але і …, калі…, то …, як…так і …: У майстэрні з цікавасцю выконвалі заданні майстра як хлопчыкі, так і дзяўчынкі.

Па граматычнай ролі і выражаных з іх дапамогай адносінах злучнікі падзяляюцца на злучальныя (і,а,але і інш.) і падпарадкавальныя (што, калі, як, таму што і інш.). Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапрўных адзінак – аднародных членаў сказа і частак складаназлучаных сказаў. Напрыклад, у сказе Граў Сымонка, а дзед слухаў і ківаў у такт яму. (К-с) злучнік і звязвае аднародныя выказнікі (слухаў і ківаў), злучнік а аб’ядноўвае ў адно цэлае часткі складаназлучанага сказа.

Злучальныя злучнікі, звязваючы сінтаксічныя адзінкі, паказваюць на розныя сэнсавыя адносіны паміж імі. З улікам гэтых адносін злучальныя злучнікі падзяляюцца на тры группы:

  1. с п а л у ч а л ь н ы я – злучнікі (яны паказваюць на пералічэнне, адначасовае існаванне фактаў, з’яў,: і, ды (са значэннем і) як…так і, ні…ні. Зоркі гараць у вадзе і вачах, і ёсць для надзеі прычына. (Панч.);

  2. с у п а с т а ўл я л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на неадпаведнасць ці супрацьпастаўленне з’яў, фактаў): а, але, ды (са значэннем але), аднак, затое, не толькі…але. Свет ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. (Прык.) Месяц свеціць, ды не грэе. (Прык.);

  3. р а з м е р к а в а л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на чаргаванне з’яў, фактаў ці на рэальнасць аднаго з іх: або, ці, або…або, ці…ці, не то…не то, ці то…ці то. То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару. (Пасл.) Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца, журчаць ручаі пад вузлаватым карэннем соснаўю (Лыньк.)

Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак – частак складаназалежнага сказа, паказваючы на залежнасць даданай часткі ад галоўнай. Напрыклад: Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары. (Бял.)

Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны паміж даданаю і галоўнаю часткамі: тлумачальныя, прычынныя, часу, умовы, мэты, параўнання, выніку. З улікам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на: 1) тлумачальныя: што, як, чым і інш.; 2) прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, з-за тога што, па прычыне таго што і інш.; 3) часавыя: калі, як, пакуль, з таго часу як, ледзь, чуць, як толькі і інш.; 4) умоўныя: калі, калі б, каб, як, як бы, раз і інш.; 5) мэтавыя: каб, для (дзеля) таго каб, з тым каб, абы; 6) уступальныя: хоць, хоць бы, нягледзячы на тое што, няхай, хай і інш.; 7) параўнальныя; як, чым, што, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам і інш.; 8) выніковыя: так што, то, дык.