Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
14 прыназоўнік. злучнік, часціца.docx
Скачиваний:
112
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
34.57 Кб
Скачать

14.Раскрыць сутнасць паняццяў прыназоўніка, злучніка, часціцы. Ахарактарызаваць іх разрады. Раскрыць асаблівасці правапісу часціц не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы.

Прыназоўнік, злучнік і часціца – службовыя часціны мовы.

Прыназоўнік як часціна мовы

Прыназоўнікслужбовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнні ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў сказе. Напрыклад: Па сінім небе плывуць белыя воблачкі. (В.В.) Прыназоўнік па выражае прасторавыя адносіны паміж дзеясловам плывуць і назоўнікам небе: плывуць дзе?па небе.

Прыназоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назоўнікамі і стаяць перад імі. Яны ўдакладняюць значэнні ўскосных склонаў, паказваючы залежнасць аднаго слова ад другога. Так, у словазлучэннях стаялі на дарозе і стаялі пры дарозе прыназоўнікі на, пры канкрэтызуюць значэнне меснага склону і паказваюць месца дзеяння.

Без самастойных часцін мовы прыназоўнікі не ўжываюцца і асобна не з’яўляюцца членамі сказа. Яны заўсёды звязаны з граматычннымі формамі слоў: Шмат злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра сваё Палессе. (Куп.); пра балота, пра Палессе –дапаўненні.

Пры дапамозе прыназоўнікаў аб, на, па, пры, у ўтвараецца форма меснага склону, які без гэтых прыназоўнікаў наогул не ўжываецца.

Значэнне кожнага прыназоўніка выяўляецца толькі ў спалучэнні з самастойным словам. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны. Сярод гэтых адносін найбольш пашыраныя прасторавыя: Цвітуць сады на Случчыне маёй, мядовы пах над цэлым краем вее. (Астр.); часавыя: Кіпіць работа дружная ад рання і да ночы. (Куп.); аб’ектныя: Без дум не абысціся людзям, без працы ўпартай і цяжкай! (Бр.); прычынныя: Сонца глянула ўніз –заяснела ад радасці той, што сустрэла людзей гэтак рана ў полі. (Бач.); мэтавыя: Буду верыць –для шчасця жыве чалавек. (Грак.); спосабу дзеяння: Трэба толькі гаварыць ад сэрца. (К.Ч.)

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Н е в ы т в о р н ы я прыназоўнікі ўзніклі ў старажытную пару і цяпер не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы. Да іх належаць: аб, ад, без, да, для, з, за, над, па, пад, пра, праз, пры,у і інш. В ы т в о р н ы я ўтварыліся ў больш позні час ад прыяслоўяў, назоўнікаў, дзеясловаў. У сувязі з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі.

Паводле марфалагічнага складу прыназоўнікі падзяляюцца на

п р о с т ы я, якія складаюцца з аднаго слова: ад, за, на, пра, сярод, скрозь; складаныя, утвораныя шляхам спалучэння двух невытворных прыназоўнікаў: з-за, з-пад, па-за, па-над; састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: з прычыны, на працягу, у галіне, у залежнасці ад, у адпаведнасці з.

Правапіс прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за лесу, з-пад Гомеля, па-за школаю, па-над зямлёю.

  1. Прыназоўнікі аб, к, перад, над, пад у становішчы перад займеннікам мне –мною пішуцца з дадатковым а: ка мне, перада мною, нада мною.

  2. Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, дзе першыя з,с,ж,ш,м, замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прыназоўнік са: са станцыі, са Жлобіна, са мною.

  3. Прыназоўнік у замяняецца прыназоўнікам ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: ва ўспамінах, ва ўсіх, ва Уладзівастоку.

  4. Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два-тры словы:

на працягу, у галіне, у залежнасці ад, у параўнанні з.