Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»

БЕЛАРУСКАЯ

КУЛЬТУРА

СЁННЯ

Гадавы агляд • 2013

Мінск

Інбелкульт

2014

1

УДК 008(476)“2013”(048.8) ББК 71.4(4Беи)я53

Б43

Укладальнікі: Рэмішэўскі К. І., Галкін А. А.

Рэдакцыйная калегія:

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Святлоў Б. У. (старшыня); намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік В. М. (намеснік старшыні);

рэктар ДУА «Інстытут культуры Беларусі» Рэмішэўскі К. І. (намеснік старшыні);

прарэктар па навукова-метадычнай рабоце ДУА «Інстытут культуры Беларусі» Галкін А. А.;

начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння інавацыйнага развіцця сферы культуры

ДУА «Інстытут культуры Беларусі» Голубева І. Р.; начальнік аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства

культуры Рэспублікі Беларусь Гуляева А. Р.;

начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Шчэрбіч В. М.

Выданне падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларуская культура сёння : гадавы агляд, 2013 / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУА «Інстытут культуры Беларусі» ; укл. : К. І. Рэмішэўскі, А. А. Галкін ; рэдкал. : Б. У. Святлоў (старш.) [і інш.]. — Мінск : Інбелкульт, 2014. — 238 с.

ISBN 978-985-7045-21-1.

Гадавы агляд змяшчае аналітычныя матэрыялы і статыстычныя звесткі аб дзейнасці ўстаноў і арганізацый галіны культуры. У артыкулах зборніка адлюстраваны найбольш значныя падзеі культурнага жыцця краіны за 2013 г.

УДК 008(476)“2010”(048.8) ББК 71.4(4Беи)я53

ISBN 978-985-7045-21-1

© Інстытут культуры Беларусі, 2014

2

ПРАДМОВА

Б. У. Святлоў, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат філасофскіх навук

У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ сфера культуры з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Асноўныя напрамкі дзейнасці па яе рэалізацыі ў 2013 г. былі сфармуляваны Кіраўніком дзяржавы ў штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу:

«Нашы галоўныя задачы ў сферы культурнай палітыкі заключаюцца ў тым, каб, па-першае, падтрымліваць патрыятычную лінію ў беларускай культуры, ствараць умовы для развіцця яе традыцыйных і сучасных напрамкаў і, па-другое, выкарыстоўваючы гэты патэнцыял, умацоўваць міжнародны прэстыж краіны».

Па меркаванню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, для вырашэння гэтых задач неабходна:

прыняць меры па адраджэнню ўнікальных беларускіх рамёстваў, стварэнню на іх базе сучаснай сувенірнай індустрыі;

адкрыць да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з маштабнай экспазіцыяй, якая павінна

быць лепшай у свеце;

 

 

 

 

— напоўніць новым

зместам

міжнародныя

фестывалі,

ператварыўшы іх

у заканадаўцаў творчых падыходаў на прасторы СНД;

 

— вырашыць пытанне

стварэння

арт­цэнтра

актуальнага

мастацтва ў Мінску

з улікам сусветнага

вопыту

і

правесці на

яго базе ў 2014 г. маштабную

выстаўку, якая стане часткай культурнай праграмы Чэмпіянату свету па хакею.

Міністэрствам культуры планамерна выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Рэалізуецца Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады. Вядзецца будоўля і адначасова ажыццяўляецца мантаж новай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У новым фармаце прайшоў XXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які ў чарговы раз пацвердзіў свой высокі міжнародны статус «фестываля фестываляў». Рыхтуюцца мерапрыемствы культурнай праграмы Чэмпіянату свету па хакею 2014 г.

Адметнымі рысамі 2013 г. сталі новыя ўмовы дзейнасці ў галіне культуры, што было звязана з увядзеннем Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 г. № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў

3

і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў». Штатная колькасць супрацоўнікаў Міністэрства культуры скарацілася на 25 % (27 штатных адзінак), агульная колькасць работнікаў сферы культуры зменшылася амаль на 2 тыс. чалавек. Адчувалася нерытмічнае фінансаванне і недахоп сродкаў пры рэалізацыі гадавога плана мерапрыемстваў у галіне культуры.

Тым не менш, 2013 г. стаў чарговым этапам плённай рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, дынамічнага развіцця галоўных складнікаў нацыянальнай культуры: гісторыка-культурнай спадчыны, прафесійнага мастацтва, традыцыйнай народнай творчасці, клубнай дзейнасці, бібліятэчнай і музейнай справы, сферы кінематаграфіі.

Паспяхова рэалізаваліся прынятыя на ўрадавым узроўні Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады, Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады, Праграма рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння дзяржаўных тэатраў Рэспублікі Беларусь на 2004—2013 гады, Дзяржаўная праграма супрацоўніцтва з беларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013—2015 гады.

Найбольш яскравымі падзеямі 2013 г. сталі:

урэалізацыі грамадска­значных акцый — цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з удзелам вядучых майстроў мастацтваў;

ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы культуры

рэканструкцыя будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

усферы канцэртнай дзейнасці — плённая асветніцкая работа Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга;

усферы фестывальнага руху — Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску», свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»;

усферы бібліятэчнай дзейнасці — ІІІ Форум бібліятэкараў Беларусі; Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»;

усферы навуковай дзейнасці — акрэдытацыя ў якасці навуковых арганізацый Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Інстытута культуры Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

усферы ўмацавання міжнароднага іміджу нацыянальнай культуры

акцыя «Магілёў — культурная сталіца Беларусі і краін СНД»; пасяджэнне Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў–удзельніц СНД у Мінску ў чэрвені 2013 г.; Дні культуры Беларусі ў Эстоніі, Азербайджане, Ізраілі, Польшчы, Літве; удзел

упрэстыжных міжнародных форумах.

Плённая праца дзеячаў культуры адзначана ў 2013 г. самымі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ўзнагароджаны 3 выдатныя майстры мастацтваў, 11

4

творчых калектываў і калектываў арганізацый культуры. Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры атрымалі 4 дзеячы культуры. Ганаровыя званні «Народны артыст Беларусі» і «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» прысуджаны адпаведна 3 і 15 выбітным дзеячам культуры і мастацтва.

Сёння сацыяльныя і эканамічныя рэаліі дыктуюць неабходнасць фарміравання новай канфігурацыі сферы культуры і новай эканомікі культуры. У кантэксце эканамічных пераўтварэнняў галоўным становіцца развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, адпрацоўка механізмаў шчыльнага ўзаемадзеяння дзяржавы, грамадства і бізнесу. Асноўная задача заключаецца ў пашырэнні такога партнёрства. Яе рашэнне дасць магчымасць забяспечыць зацікаўленасць шырокага кола асоб у фінансаванні праектаў, а таксама ў прыняцці імі пэўнай адказнасці разам з дзяржавай за развіццё нацыянальнай культуры.

У адпаведнасці з тымі задачамі, якія ставяцца на дзяржаўным узроўні перад арганізацыямі культуры, да галоўных трэндаў развіцця сферы культуры на сучасным этапе адносяцца:

паслядоўнае правядзенне ў жыццё дэмакратычных прынцыпаў нацыянальнай палітыкі, накіраванай на свабоднае развіццё культур, моў, традыцый усіх нацыянальных супольнасцей;

зацвярджэнне сродкамі культуры і мастацтва высокіх маральных арыенціраў, актыўнае перашкаджэнне працэсу страты маральных арыенціраў і ўцягвання

насельніцтва ў сеткі нізкапробнай масавай культуры;

— усебаковая падтрымка дзяржавы ў рэалізацыі новых творчых праектаў

і ініцыятыў, падтрымка творчай моладзі;

актыўнае выкарыстанне аб’ектаў гісторыка­культурнай спадчыны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, у тым ліку для рэалізацыі патэнцыялу турыстычнай сферы;

— максімальна

эфектыўнае

выкарыстанне

ў сферы

культуры

інфармацыйна­камунікацыйных тэхналогій;

актыўнае медыйнае ўвасабленне дасягненняў нацыянальнай культуры, майстроў мастацтваў, асабліва маладых аўтараў і выканаўцаў;

рэалізацыя праектаў, праграм і мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне дзейснага міжкультурнага дыялогу;

фарміраванне адзінай культурнай прасторы, сумеснае развіццё і прапаганда культурных і маральных каштоўнасцей на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы.

* * *

Гадавы агляд «Беларуская культура сёння» за 2013 год удакладняе раней прынятую форму прадстаўленых справаздачных матэрыялаў і статыстычных

5

звестак па выніках работы

Міністэрства

культуры Рэспублікі

Беларусь

і падведамасных арганізацый

і змяшчае

таксама аналітычныя

артыкулы

праблемнага зместу.

 

 

 

АБ РАБОЦЕ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ

С. П. Макараў, супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння інавацыйнага

развіцця сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

КАЛЕГІЯ Міністэрства культуры створана ў мэтах павышэння эфектыўнасці кіравання галіной (прыняцця і рэалізацыі найбольш важных кіраўніцкіх рашэнняў) на аснове спалучэння прынцыпаў калегіяльнасці і аднаначалля. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2013 г. № 902 быў зацверджаны персанальны склад калегіі ў колькасці 11 чалавек. У склад калегіі ўваходзяць кіраўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, буйнейшых арганізацый культуры, падпарадкаваных Міністэрству культуры, кіраўнікі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У 2013 г. калегіяй Міністэрства культуры разгледжаны шэраг важных для павышэння сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці работы галіны культуры пытанняў. Сярод іх: удасканаленне нарматыўнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны, развіццё прафесійнага і аматарскага мастацтва, сацыякультурная дзейнасць у горадзе і на вёсцы, іншыя пытанні функцыянавання і развіцця сферы культуры. Двойчы ў 2013 г. калегія разглядала вынікі праверак дзейнасці галіны Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Асаблівую ролю ў сферы рэгулявання працэсамі развіцця культуры і дзейнасці арганізацый культуры адыгрывае гадавая выніковая калегія. Вынікі працы галіны ў 2012 г. і задачы на 2013 г. разгледжаны ў лютым на пашыранай калегіі Міністэрства культуры. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, прадстаўнікі Урада, Парламента, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і работнікі культуры ўсіх рэгіёнаў краіны. Калегія прааналізавала вынікі работы ў 2012 г. і прыняла рашэнні, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці галіны ў 2013 г.

Так, прынята рашэнне аб безумоўным выкананні мерапрыемстваў і паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады, а таксама

6

адпаведных раздзелаў у іншых дзяржаўных праграмах; забеспячэнні выканання плана комплекснай мадэрнізацыі арганізацый культуры; удасканаленні заканадаўства ў сферы культуры, у першую чаргу — дапрацоўкі праекта Кодэкса аб культуры. Прыняты таксама рашэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці тэатральна-відовішчных арганізацый, па ахове матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па развіццю музеяў, бібліятэк, сістэмы мастацкай адукацыі ў краіне і інш.

Вынікі кантрольнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства культуры і пытанні павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці разгледжаны на пасяджэнні калегіі ў сакавіку. Калегія прыняла рашэнне абагульніць тыповыя парушэнні і накіраваць у арганізацыі сістэмы Міністэрства культуры адпаведныя аглядныя лісты, укамплектаваць кваліфікаванымі кадрамі рэвізійныя службы арганізацый культуры, забяспечыць павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў кантрольных служб арганізацый культуры. Ад кіраўнікоў падведамасных арганізацый было запатрабавана забяспечыць няўхільнае выкананне актаў заканадаўства, якія рэгламентуюць арганізацыю фінансава­гаспадарчых аперацый, выкарыстанне і захаванасць дзяржаўнай маёмасці, грашовых сродкаў, парадак рэгулявання дагаворных адносін, выкарыстанне працоўных рэсурсаў, сродкаў на аплату працы, разлікаў з падсправаздачнымі асобамі.

Майская калегія была прысвечана пытанням узаемадзеяння Міністэрства культуры з творчымі саюзамі. На пасяджэнні падкрэслівалася важная роля дзяржавы ў падтрымцы дзеячаў культуры і мастацтваў. У той жа час адзначалася, што ў сучасных умовах творчым саюзам неабходна выкарыстоўваць магчымасці шматканальнага фінансавання дзейнасці ўстаноў культуры і мастацтва, праектнай дзейнасці, больш актыўна ўключацца ў развіццё культурнай індустрыі ў краіне, культурнага турызму, прасоўванне і папулярызацыю беларускай культуры за мяжой.

На чэрвеньскім пасяджэнні разглядаліся задачы ў сферы аховы нерухомых гісторыка­культурных каштоўнасцей, якія паўсталі з вынікаў праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Калегія ў сваім рашэнні адзначыла неабходнасць унясення змяненняў у дзеючыя нарматыўныя акты, якія рэгулююць дзейнасць у гэтай сферы, прыняцця дадатковых мер, накіраваных на захаванне матэрыяльнай культурнай спадчыны краіны, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў дадзенай сферы.

У жніўні разглядаўся ход выканання Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, а таксама выкананне эканамічных паказчыкаў арганізацыямі Міністэрства культуры ў першым паўгоддзі 2013 г. Прыняты рашэнні, накіраваныя на безумоўнае выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы і эканамічных паказчыкаў, павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці арганізацый сферы культуры, рост экспарту культурных прадуктаў.

7

На вераснёўскім пасяджэнні калегія разгледзела пытанні аб аптымізацыі арганізацый сістэмы Міністэрства культуры, ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011—2015 гады і аб наданні гораду Гродна статусу «Культурная сталіца Беларусі 2014 года».

У кастрычніку калегія разгледзела пытанне аб эфектыўнасці дзейнасці аб’яднанай дырэкцыі будуючыхся аб’ектаў (па матэрыялах праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю). Акцэнт быў зроблены на пытаннях рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, аднак у рашэнні калегіі намечаны больш шырокія меры па павышэнню эфектыўнасці будаўніцтва ў галіне, узмацненню кантролю за правядзеннем будаўнічых работ у цэлым.

На пасяджэнні ў снежні калегія разгледзела блок пытанняў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці кінавідэамастацтва краіны, абмеркаваны стан развіцця айчыннай фільмавытворчасці, кінапракатных арганізацый краіны, кінафестывальнага руху, ход рэканструкцыі і мадэрнізацыі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

На пасяджэннях калегіі на працягу года разглядаліся таксама іншыя пытанні развіцця сферы культуры, у тым ліку ўдасканалення нарматыўнай базы, прысваення ганаровых званняў калектывам і асобным дзеячам культуры, вылучэння кандыдатур на атрыманне прэмій і грантаў і г. д. Прымаліся адпаведныя рашэнні.

АХОВА ГІСТОРЫКА­КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

А. С. Сматрэнка, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка­культурнай спадчыны

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

АДНЫМ з паказчыкаў цывілізаванасці грамадства з’яўляецца забеспячэнне аховы гісторыка­культурнай спадчыны, рацыянальнае выкарыстанне культурных каштоўнасцей на патрэбу сучаснікаў, здольнасць перадаць наступным пакаленням культурны набытак, створаны папярэднікамі.

Асаблівую актуальнасць маюць задачы, якія звязаны з выяўленнем ролі і месца гісторыка­культурнай спадчыны ў сацыякультурнай прасторы. Вывучэнне вопыту ўключэння помнікаў і нематэрыяльнай спадчыны ў свет культуры сучаснага чалавека дазваляе планаваць далейшыя дзеянні з улікам безумоўнага захавання духоўных, мастацкіх і дакументальных вартасцей гісторыка­культурнай спадчыны

іадраджэння яе патэнцыялу. Ахова самабытнасці культуры беларускага народа

інацыянальных традыцый, забеспячэнне адказнасці ўласнікаў і ўладальнікаў

гісторыка­культурных

каштоўнасцей

з’яўляюцца

нязменным

клопатам

8

супрацоўнікаў упраўлення па ахове гісторыка­культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Забеспячэнне дзейнасці ў сферы аховы спадчыны па кірунках, вызначаных нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі, ажыццяўляецца шляхам стварэння ўмоў належнага захавання і выкарыстання гісторыка­культурнай спадчыны, выпрацоўкі мер, накіраваных на яе захаванне.

Улік гісторыка­культурных каштоўнасцей. Рэалізацыя галоўнай умовы забеспячэння захаванасці аб’ектаў культурнай спадчыны ажыццяўляецца на аснове ўсебаковага ўліку складу і маніторынгу стану аб’ектаў культурнай спадчыны.

У Дзяржаўным спісе гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь налічваюцца 5532 аб’екты. З іх нерухомых матэрыяльных гісторыка­культурных каштоўнасцей у Брэсцкай вобласці — 741, Віцебскай — 934, Гомельскай — 866, Гродзенскай — 727, Магілёўскай — 1070, Мінскай вобласці — 661, г. Мінску —

380.

Табліца

Колькасць гісторыка­культурных каштоўнасцей

 

 

 

Рэспублікі Беларусь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У тым ліку помнікі

 

Воблас

 

 

 

 

 

 

архітэкт

 

 

 

 

 

 

 

 

ці,

Кольк

уры /

гісторыі /

 

 

 

 

маста

археа

г. Мінс

асць

горадаб

запаведныя

 

 

 

 

цтва

логіі

к

 

удаўніц

мясціны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

тва

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Брэсцк

741

342/4

228/0

7

160

ая

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Віцебс

934

292/2

258/2

4

376

кая

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомель

866

167/1

313/0

8

377

ская

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродзе

727

300/1

96/0

4

326

нская

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінска

661

199/1

151/2

4

304

я

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Магілё

1070

133/1

130/0

4

802

ўская

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

г.

380

330/1

15/0

29

5

 

 

 

 

 

 

9

Мінск

Усяго: 5532 1763/11

1191/4

60

2350

Таксама ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 76 духоўных (нематэрыяльных) гісторыка­культурных каштоўнасцей, 77 рухомых гісторыка­культурных каштоўнасцей.

У 2013 г. у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіравана прапанова аб зацвярджэнні статусу гісторыка­культурнай каштоўнасці яшчэ 64 матэрыяльным нерухомым аб’ектам, 35 матэрыяльным рухомым аб’ектам і 14 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Пасля прыняцця Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэння аб зацвярджэнні іх статусу, гэтыя аб’екты будуць унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўчая база ў сферы аховы спадчыны. Існуючая сістэма нарматыўных прававых актаў і міжнародных дагавораў дазваляе рэгуляваць дзейнасць у сферы аховы гісторыка­культурнай спадчыны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

22 жніўня 2012 г. уступілі ў сілу дапаўненні і змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь 2006 г. «Аб ахове гісторыка­культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь». Унесеныя ўдакладненні парадку прызначэння навуковых кіраўнікоў і ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка­культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» вызначаюць неабходнасць атрымання заключэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дадзеныя змены дазваляюць больш грунтоўна падыходзіць да прапаноў па ўздзеянню на найбольш адметныя якасці гісторыка­культурных каштоўнасцей, на якіх плануецца выкананне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ.

На падставе прынятых Законам палажэнняў і з улікам практыкі іх ужывання ажыццяўляецца падрыхтоўка прапаноў па ўдакладненню прававых норм у шэраг нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць парадак і ўмовы ажыццяўлення дзейнасці на гісторыка­культурных каштоўнасцях.

Падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2002 г. № 579 і ад 3 снежня 2004 г. № 1538 і падпункта 1.2 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2011 г. № 11». Прыняцце гэтай пастановы дазволіць аптымізаваць дзейнасць па вядзенню Дзяржаўнага спіса гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, актуалізаваць даныя адносна ўстановы, на якую ўскладзены функцыі вядзення Банка звестак, аптымізаваць дзейнасць Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка­культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

10