Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

іраспрацоўка стратэгічнага плана іх далейшага рэгулявання на ўзроўні вобласці

ірэспублікі ў 2013 г. прывялі да прадуманай фестывальнай палітыкі з боку Міністэрства культуры.

У2013 г. былі прадэманстраваны лепшыя ўзоры сучасных тэхналогій падрыхтоўкі і правядзення фестываляў, святочна­відовішчных мерапрыемстваў,

творчых праектаў, якія адпавядалі этнакультурным

традыцыям

рэгіёнаў

і культурным запатрабаванням насельніцтва краіны.

Найбольш

значныя

і аўтарытэтныя фестывальныя праекты сталі брэндамі нацыянальнага аматарскага

мастацтва.

 

 

 

Галоўнымі

каардынатарамі

і арганізатарамі

фестывальных,

святочна­відовішчных мерапрыемстваў у рэгіёнах з’яўляюцца абласныя і раённыя метадычныя цэнтры, якія надаюць розным сацыякультурным працэсам устойлівы, стабільны характар, забяспечваюць падтрымку культурна­творчых ініцыятыў

насельніцтва,

садзейнічаюць

удасканальванню

механізмаў

дзяржаўнага

рэгулявання ў сферы культуры і вольнага часу.

 

 

Традыцыйна

праводзіліся

фестывалі розных

відаў і жанраў

аматарскага

мастацтва: тэатральнага мастацтва «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно Мінскай вобл.), харэаграфіі «Сожскі карагод» (г. Гомель), народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы Віцебскай вобл.), творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Мінск), фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы Магілёўскай вобл.), Міжнародны фестываль юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр). Сучасны ўзровень забеспячэння асобных культурных праграм і праектаў прадэманстраваны ў рамках Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Спалучэнне традыцыйнага і інавацыйнага ў фестывальных тэхналогіях стварылі аснову і фестывальнага менеджменту.

Фестывалі народнай творчасці, як адна з эфектыўных форм культурнай работы, дэманструюць духоўнае багацце беларускага народа, яго мастацкую разнастайнасць, сведчаць аб значным творчым патэнцыяле артыстаў-аматараў.

Урэспубліцы створаны ўмовы і арганізаваны працэс творчай дзейнасці па розных відах народных мастацкіх промыслаў і рамёстваў. У галіне культуры працуюць 105 дамоў (цэнтраў) рамёстваў, праведзена звыш 30 тыс. выставак народнага мастацтва, створаны ўмовы для работы каля 3,3 тыс. студый, гурткоў, курсаў, майстэрань, лабараторый па розных відах народных мастацкіх промыслаў

ірамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

Умэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народнага мастацтва Беларусi, стымулявання iх развiцця, дэманстрацыi творчага патэнцыялу майстроў, павышэння іх сацыяльнага i творчага статусу штогод у Мінску праходзяць Рэспубліканскі фестываль­кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» і Рэспубліканская

41

выстаўка сучаснага народнага мастацтва «Калядныя ўзоры». Гэтыя папулярныя ў краіне мерапрыемствы яднаюць шматлікіх прыхільнікаў традыцыйнага мастацтва.

XIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які праходзіў з 29 мая па 2 чэрвеня 2013 г., сабраў у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці каля 600

удзельнікаў з 12 краін свету.

У фестывалі

прынялі

ўдзел дзіцячыя калектывы

і індывідуальныя выканаўцы,

выхаванцы

дзіцячых

гурткоў і студый устаноў

культуры, цэнтраў пазашкольнай работы, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», які праводзіўся 10 раз у г. Бабруйску, запомніўся непаўторным каларытам, шчырасцю гаспадароў. Фестываль у горадзе на Бярэзіне сабраў 14 краін–удзельніц. Разам з творчымі калектывамі з Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы і іншых дзяржаў, якiя з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага форуму, на ім прысутнічалі калектывы з Аўстрыі, Азербайджана, Венесуэлы.

Фестывальны Бабруйск упрыгожыў «Горад майстроў», выстаўка-кірмаш

вырабаў майстроў

дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных рамёстваў

і промыслаў,

выстаўка-прэзентацыя

нацыянальных сувеніраў. Жыхары горада

і шматлікія

госці

маглі прыняць

удзел у майстар­класах па розным відам

дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паслухаць канцэрт народнай артысткі Расіі К. Шаўрынай, выступленне фальклорных гуртоў беларусаў-суайчыннікаў, якія жывуць у розных краінах свету.

На працягу 2013 г. у рэспубліцы праведзены 34 фестывалі аматарскага мастацтва (6 — міжнародных, 6 — рэспубліканскіх, 22 — рэгіянальных).

Фестывалі народнай творчасці як адна з эфектыўных форм сацыякультурнай дзейнасці сведчаць аб духоўным багацці беларускага народа, яго нацыянальнай і мастацкай разнастайнасці, высокім творчым узроўні шматлікіх аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь.

ПРАФЕСІЙНАЕ МАСТАЦТВА

В. М. Іўчанка, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння развіцця

прафесійнага мастацтва ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

Т. В. Грыцук, начальнік аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Т. А. Пархамовіч,

42

кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

В. Я. Куксянкова, кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Музычнае і харэаграфічнае мастацтва

У СУЧАСНАЙ сацыякультурнай сітуацыі музычна­прафесійнае мастацтва развіваецца даволі плённа, напаўняецца новымі відамі музычнага жыцця і творчай практыкі, новымі жанрава­стылявымі напрамкамі. Дынамічнасць, напружанасць, нібы спрэсаванасць паўсядзённасці ва ўмовах глабалізацыі сусветнай культуры паўплывалі і на айчынную музычную культуру.

З удзелам вядучых майстроў мастацтваў прайшлі такія важныя для жыцця краіны мерапрыемствы, як цырымонія ўскладання вянкоў да абеліска Перамогі, гала-канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь каля абеліска «Мінск — горад­герой», навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. З поспехам праведзены Дні культуры Рэспублікі Беларусь у розных дзяржавах свету.

2013 год — юбілейны для шэрага ўстаноў і дзеячаў мастацтва. Так, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначыў сваё 80-годдзе з дня заснавання. Гэты юбілей стаў не толькі важнай

ізапамінальнай падзеяй для яго калектыву, але і святам культуры Беларусі.

Увіншаванні калектыву тэатра ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў прыватнасці сказана: «Ваш тэатр — наш гонар і сапраўдны нацыянальны здабытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і непагасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу».

Юбілейны год адзначаны буйнамаштабнымі яркімі прэм’ерамі, новымі эксперыментальнымі сцэнічнымі пастаноўкамі. Падзеяй у культурным жыцці рэспублікі стала прэм’ера нацыянальнага праекта — балета В. Кузняцова «Вітаўт» (харэаграфія Ю. Траяна). Вялікі поспех мела прэм’ера балета «Шэсць танцаў» харэографа І. Кіліяна на музыку В. А. Моцарта. Адбыліся прэм’еры балета «Сем прыгажунь» на музыку К. Караева і балета «Шчаўкунок, ці Яшчэ адна калядная гісторыя» П. Чайкоўскага.

Рэпертуарную афішу тэатра ўпрыгожылі новыя оперныя спектаклі: «Турандот» Дж. Пучыні, «Лятучы галандзец» Р. Вагнера (да 200-годдзя кампазітара). У

43

Камернай зале імя Л. Александроўскай адбыліся прэм’еры аднаактавых опер: «Чалавечы голас» Ф. Пуленка, «Тэлефон» Дж. Меноцці, «Дырэктар тэатра» В. А. Моцарта, «Спачатку музыка, потым словы» А. Сальеры.

Над новымі сцэнічнымі творамі разам з беларускімі пастаноўшчыкамі працавалі майстры сцэны Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі. Тэатр

імкнецца пазнаёміць

свайго гледача з лепшымі ўзорамі сусветнага

опернага

і балетнага мастацтва.

На

сцэне тэатра выступілі калектывы з Расіі,

Ізраіля.

У спектаклях

і канцэртных

праграмах беларускага тэатра дэманстравалі сваё

майстэрства

салісты оперы, балета, дырыжоры з Расіі і ЗША, Грузіі

і Сербіі,

Вялікабрытаніі і Германіі, Кубы і Партугаліі, Іспаніі і Аўстрыі, Эстоніі і Балгарыі.

А беларускія

майстры сцэны ўдзельнічалі

ў спектаклях вядучых тэатраў свету,

у тым ліку

ў Дзяржаўным акадэмічным

Вялікім

тэатры

Расіі, Кавент­гардэн

(Вялікабрытанія), Метраполітэн­опера (ЗША),

у тэатрах

Італіі, Аргенціны,

Азербайджана, Узбекістана і некаторых іншых.

 

 

Выступленні беларускага тэатра са сваімі опернымі спектаклямі адбыліся ў 25 гарадах Вялікабрытаніі, у Эстоніі, Польшчы, а артысты балета больш месяца гастраліравалі ў Аўстрыі і Германіі, былі запрошаны ў Італію, Эстонію, Літву.

Далейшаму развіццю міжнародных творчых сувязей спрыяе наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін з замежнымі тэатрамі, імпрэсарыа. Перспектыўным з’яўляецца падпісанне тэатрам і Кітайскім нацыянальным цэнтрам выканаўчых мастацтваў Мемарандума аб узаемавыгадным двухбаковым супрацоўніцтве. Тэатрам падпісана ўжо больш за 20 міжнародных пагадненняў аб творчым супрацоўніцтве з замежнымі тэатрамі, што дазваляе рабіць разнастайнай тэатральную афішу.

Па­ранейшаму тэатр надае шмат увагі арганізацыі грамадска­значных культурных праектаў. Чацвёрты раз адбыўся Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры, які стаў вельмі папулярным у наведвальнікаў. Упершыню на балі лепшым салістам оперы і балета ўручаны Навагодняя прэмія, якую сумесна з тэатрам заснавала ЗАТ «БелСвісБанк», дыпломы і каштоўныя падарункі. Культурны праект Вялікага тэатра — стварэнне філіялаў у Магілёве, Полацку, Гомелі — спрыяе развіццю музычнай культуры і асветніцтву сярод шырокіх колаў насельніцтва Беларусі.

У Нясвіжы ў чарговы раз прайшлі «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў». Адбыўся IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. У яго праграму ўвайшлі беларускія прэм’еры опер «Лятучы галандзец» Р. Вагнера, «Турандот» Дж. Пучыні. Госцем форуму стаў Санкт-Пецярбургскі Міхайлаўскі тэатр са спектаклем «Баль­маскарад» Дж. Вердзі, адзначаным у Расіі галоўнай тэатральнай прэміяй «Залатая маска». У праграму форуму ўключаны 6 аднаактавых опер, якія прайшлі ў Камернай зале імя Л. Александроўскай. У спектаклях і гала-канцэрце прынялі ўдзел вядомыя салісты оперы, дырыжоры з 15 краін свету.

Калектыў тэатра адзначыў 100-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай музыкі, народнага артыста Беларусі А. Багатырова. У гонар 200-годдзя геніяльнага

44

італьянскага кампазітара Дж. Вердзі паказаны шэраг опер з рэпертуару тэатра.

Адзначаны

юбілеі

майстроў

сцэны, якія працавалі і зараз працуюць у тэатры.

Артысты

оперы,

балета,

сімфанічнага аркестра, хору прымалі ўдзел

у рэспубліканскіх культурных праектах і акцыях, падрыхтавалі гала-канцэрт, з якім выступілі на свяце беларускай пісьменнасці ў г. Быхаве.

Творчая праца супрацоўнікаў тэатра высока ацэнена дзяржавай, грамадскасцю. Калектыў тэатра адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значныя дасягненні ў развіцці беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва, пастаноўку оперы «Сівая легенда» Дз. Смольскага; заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Н. Шарубінай прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь; званні «Народны артыст Беларусі», «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» атрымалі 7 дзеячаў мастацтва, медалямі Ф. Скарыны ўзнагароджаны 5 чалавек.

Да юбілею былі выпушчаны паштовая марка са сцэнамі са спектакляў і выявай будынка тэатра, мастацкі канверт; Белвідэацэнтрам створаны відэафільмы аб беларускай оперы і балеце; Нацыянальным банкам Беларусі ўведзены ў абарачэнне сярэбраная і залатая манеты; па нацыянальных тэлеканалах адбылася дэманстрацыя дакументальных фільмаў, трансляцыя юбілейнага святочнага

канцэрта;

выдавецтвам

«Беларуская

энцыклапедыя імя П.

Броўкі»

сумесна

з тэатрам

падрыхтавана

да друку

«Вялікая энцыклапедыя

Вялікага

тэатра

Беларусі».

За апошнія чатыры з паловай гады пасля правядзення рамонту і рэканструкцыі тэатра яго калектыў дасягнуў значных творчых поспехаў у стварэнні высокамастацкіх сцэнічных твораў, сфарміраваў традыцыю правядзення значных культурных праектаў, якія атрымалі прызнанне ў рэспубліцы і за мяжой. З 2009 г. умацаваўся кадравы патэнцыял, у тэатр прыйшла перспектыўная таленавітая моладзь, пастаўлены 32 новыя спектаклі, прыбытак тэатра павялічыўся ў 9,5 разоў і склаў 37,7 млрд руб.

Плённа працуе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Ён ажыццявіў пастаноўкі мюзікла У. Кандрусевіча «Соф’я Гальшанская» і балета У. Саўчыка «Асоль» пры дапамозе фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Цікавасць уяўляе прэм’ера А. Залётнева «Міхал Клеафас Агінскі: старонкі жыцця» ў Маладзёжным музычным тэатры г. Маладзечна (мастацкі кіраўнік і дырыжор Р. Сарока). Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра Г. Дзягілевай паставіў спектакль па музычнай драме А. Залётнева «Пачакай сонца», прысвечаны вядомай беларускай паэтэсе Ніне Мацяш.

У 2013 г. асноўнымі стратэгічнымі кірункамі дзейнасці Беларускай дзяржаўнай філармоніі з’явіліся: ажыццяўленне мэтавых праграм канцэртнага абслугоўвання

насельніцтва

рэспублікі, прапаганда

лепшых

узораў

класічнага

мастацтва

і беларускай

музыкі, абслугоўванне

жыхароў

сельскіх

рэгіёнаў,

пашырэнне

45

дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, падрыхтоўка новых канцэртных праграм, правядзенне значных дзяржаўных культурных акцый у краіне і за яе межамі.

На працягу года ў канцэртных залах філармоніі гучала музыка розных напрамкаў, жанраў і эпох — ад старадаўняй да сучаснай, адбыліся канцэрты, якія прызначаліся для аматараў інструментальнай, сімфанічнай, фартэпіяннай, скрыпічнай, вакальнай, джазавай музыкі, выступілі буйнейшыя харэаграфічныя калектывы краіны, прадстаўлены музычныя праграмы для дзяцей і юнацтва.

Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства

культуры Рэспублікі Беларусь

у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 2013 г.

быў праведзены рамонт аргана,

закуплены музычныя інструменты для Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, ансамбля салістаў «Класік­Авангард», ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам І. Іванова, вядучых салістаў канцэртнагастрольнага аддзела.

Праведзены шэраг буйных міжнародных культурных акцый: цыкл канцэртаў «Мінская вясна–2013» (да 50-годдзя аргана Белдзяржфілармоніі), VIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, XXXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень», цыкл канцэртаў «Музычныя сталіцы Еўропы».

У канцэртных праграмах года выступілі сусветна вядомыя майстры музычнага мастацтва У. Федасееў і Вялікі акадэмічны сімфанічны аркестр імя П. Чайкоўскага, Ю. Башмет, А. Цыганкоў, камерны ансамбль «Салісты Масквы» і інш.

Адметнымі падзеямі культурнага жыцця сталіцы сталі: святкаванне 85-годдзя Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча (адноўлена рок­опера У. Мулявіна «Песня пра долю»), мерапрыемствы

да 80-годдзя Беларускага

саюза кампазітараў, юбілеі беларускіх

кампазітараў

Л. Абеліёвіча, Я. Глебава, І. Лучанка, А. Багатырова.

 

Адбыліся

канцэрты,

прысвечаныя творчасці беларускіх

кампазітараў

Д. Смольскага,

Я. Глебава,

У. Алоўнікава, У. Карызны, Э. Ханка, І. Лучанка,

В. Капыцько, У. Кузняцова. Для дзяцей і юнацтва прадстаўлены цікавыя канцэрты філарманічных абанементаў «Іграем з аркестрам», «Дэбют юных талентаў», «Спяваюць хлопчыкі», «Дзіцячыя гады любімых кампазітараў».

З поспехам праходзілі папулярныя сярод слухачоў цыклы канцэртаў «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва», «Джазавыя вечары ў філармоніі», а таксама Міжнародны гала-канцэрт да 45-годдзя Дзяржаўнага камернага аркестра. У працяг юбілею аркестр гастраліраваў па рэспубліцы і прынаў удзел у Міжнародным форуме камерных аркестраў «Жнівень Нясвіжа».

Адбыўся сумесны міжнародны джазавы праект з Германіяй і Францыяй, дзе Беларусь была прадстаўлена саксафаністам Ігарам Лютым з сусветна вядомым гуртам «Яблычная гарбата».

46

Значная падзея — XXIV Музычны праект «Мінскі джаз» Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, зладжанага пад эгідай Міністэрства культуры і пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Праектам кіраваў М. Фінберг і ў прыватнасці Біг­бэндам, а таксама вёў усе імпрэзы.

Асаблівая ўвага па-ранейшаму надавалася пашырэнню геаграфіі канцэртнай дзейнасці і міжнародным стасункам філармоніі. З майстэрствам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы, ансамбля салістаў «Класік­Авангард», фальклорнай групы «Купалінка» пазнаёміліся гледачы ў Англіі, Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Эстоніі і інш. На працягу года за мяжой прайшлі 55 канцэртаў.

На высокім прафесійным і творчым узроўні ў 2013 г. з удзелам Беларускай дзяржаўнай філармоніі былі падрыхтаваны дзяржаўныя і міждзяржаўныя мерапрыемствы да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, Дня жанчын, Дня славянскага пісьменства.

Шматлікія артысты філармоніі атрымалі ганаровыя званні «Народны артыст Беларусі» (У. Г. Радзівілаў, А. Е. Крамко), «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (Н. У. Міхайлава).

Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”» з’яўляецца адным з самых вядомых калектываў нашай краіны. Кіраўнік аркестра — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар М. Фінберг.

У 2013 г. аркестрам праведзены 78 канцэртаў, дзе прысутнічалі 49,8 тыс. слухачоў, атрыманы 3438,6 млн руб. паступленняў ад канцэртаў.

Аркестр вядзе актыўную дзейнасць па стварэнню новых канцэртных праграм, прысвечаных творчасці сучасных беларускіх аўтараў, узнаўленню музычна­гістарычнай спадчыны Беларусі. Прапаганда беларускай эстраднай і акадэмічнай музыкі ажыццяўляецца ў працэсе работы ў беларускіх рэгіёнах. Фестывальны рух аркестра на працягу многіх год ахоплівае амаль усе вобласці Беларусі: Мінскую (свята мастацтваў «Музы Нясвіжа», свята музыкі «Заслаўе», джазавы фэст «Міншчына сустракае джаз», «Палескія сустрэчы», г. Любань), Гродзенскую (свята мастацтваў «Мірскі замак», музычна­асветніцкая імпрэза «Навагрудак»), Гомельскую (свята музыкі «Чачэрскія сустрэчы», імпрэза камернай і духоўнай музыкі «Тураў», свята беларускага мастацтва «Музычныя краявіды Хойніцкай зямлі»), Магілёўскую (фестываль мастацтваў імя М. Чуркіна «Мсціслаў», свята музыкі «Горкі»), Брэсцкую (мастацкі праект «Пінскія спатканні», мастацкі праект «Гасцёўня Н. Орды» ў г. Іванава).

Асобнай галіной дзейнасці аркестра з’яўляецца пошук і выхаванне маладых таленавітых выканаўцаў і ўдасканаленне прафесійнага майстэрства артыстаў. У склад аркестра ўваходзяць маладыя артысты з ліку выпускнікоў Беларускай

47

дзяржаўнай акадэміі музыкі, сярод якіх лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. Шэраг спевакоў, якія працуюць або працавалі ў аркестры, носяць ганаровыя званні лаўрэатаў прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі правёў 2013 г. пад знакам юбілею народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка ансамбля Валянціна Дудкевіча. «Танец — маё жыццё» — такую назву меў юбілейны канцэртны тур, з якім ансамбль выступаў на працягу года перад гледачамі ўсіх абласцей Беларусі. Заключным акордам тура сталі канцэрты на сцэне Белдзяржфілармоніі ў Мінску 13 і 14 кастрычніка 2013 г., якія прайшлі з аншлагам.

Насычанай была і замежная дзейнасць ансамбля. На працягу года артысты выступілі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Кітаі, Расіі і Літве. З поспехам прайшло іх выступленне на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага Палаца ў Маскве.

У 2013 г. Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя І. Цітовіча прыняў удзел у шматлікіх мерапрыемствах, у тым ліку за мяжой: г. Пскоў — ХLVІІ Усерасійскае Пушкінскае свята паэзіі (чэрвень), г. Кастрама — Міжнародны фестываль народнай творчасці «Наши древние столицы» (жнівень), г. Калінінград — ІІ Міжнародны фестываль культур народаў свету «Территория мира» (жнівень) і Міжнародны фестываль нацыянальных культур (лістапад). Тут былі прадстаўлены новыя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі і пастаноўкі: «Із­за гор­гары, едуць мазуры» (сл. і муз. народныя, паст. Р. Маліноўскага, апр. В. Шыкаўца, арк. П. Глушчука); традыцыйная кадрыля «Тры калена — два сяла», а таксама вакальны твор на словы Р. Гамзатава «Берегите матерей».

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» (маст. кіраўнік В. Гаявая) правёў серыю выступленняў падчас адкрыцця Чэмпіянату свету па веласпорту і Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па самба. Адбыліся сольныя канцэрты калектыву ў Славеніі — «Любляна — фестываль–2013», на Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Ізраілі, у межах мерапрыемстваў «Габала — культурная сталіца СНД» у Азербайджане. Праграму канцэртаў упрыгожылі новыя музычныя нумары «Ластаўка», «Каліна-ягада», «Небыліцы».

2013 г. прайшоў пад знакам 80-годдзя Беларускага саюза кампазітараў, таксама адзначыў 75-гадовы юбілей нязменны на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго старшыня І. Лучанок.

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Беларускага саюза кампазітараў, усе вядучыя калектывы і выканаўцы рэспублікі асаблівую ўвагу надалі выкананню нацыянальнай музыкі. Шырокаму колу слухачоў былі прадстаўлены цыклы праграмных канцэртаў, у якіх выконваліся творы буйных жанраў. Беларуская дзяржаўная філармонія стала вядучай канцэртнай пляцоўкай, дзе прагучалі прэм’еры новых твораў Г. Гарэлавай, Л. Сімаковіч, Я. Паплаўскага, А. Безэнсон, А. Кароткінай, У. Кур’яна і інш.

Пэўнымі творчымі дасягненнямі адзначана дзейнасць артыстаў абласных філармоній.

48

Паспяхова

працуе Гомельская абласная філармонія. Калектывы

і асобныя

выканаўцы

прымалі ўдзел у шэрагу фестываляў і конкурсаў.

Так,

артысты

Гомельскай

абласной філармоніі атрымалі: К. Гарошка —

Гран­пры, В.

Стасёнак — І прэмію на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Чарвіна Ялта–2013» (Украіна). А. Фост­Байбародзіна атрымала Гран­пры на Міжнародным фестываліконкурсе мастацтваў «Мелодыя вясны» (Украіна). Інструментальнае трыа «Лірыца» прымала ўдзел у Міжнародным конкурсе International accordion competition Tarptautinis akordeonistu «Вільнюс–2013», дзе заняла 1-е месца.

Трэцюю частку рэпертуару Магілёўскай абласной філармоніі складаюць творы

сучасных

беларускіх кампазітараў і беларускай

народнай

музыкі.

Актыўна

падтрымліваецца

творчая моладзь. Напрыклад,

У. Шэлох

стала

лаўрэатам

II ступені

на III

Адкрытым конкурсе дзіцячай

і юнацкай

творчасці «Новое

движение–2013» (г. Мінск), а Аляксей Чорны ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата II ступені на Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні ХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (г. Маладзечна). Ён жа атрымаў дыплом І ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні «Катюша» (Расія). Выхаванцы прадзюсарскага цэнтра «Ступени» ў 2013 г. прынялі ўдзел у 10 міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях, дзе заваявалі 9 прэстыжных дыпломаў і прызоў у розных намінацыях.

Калектывы і выканаўцы Гродзенскай абласной філармоніі гастраліравалі ў Расіі, Польшчы, усіх абласцях Беларусі. У Гродне ўпершыню прайшло свята класічнай музыкі «TуzenHouse» пры падтрымцы Міністэрства культуры і Гродзенскага аблвыканкама, канцэрты адбыліся ў зале Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

У 2013 г., юбілейным для Віцебскай абласной філармоніі — 25 год з дня існавання, прайшло больш за 200 гастрольных канцэртаў, якія карысталіся поспехам у наведвальнікаў.

Брэсцкая абласная філармонія істотна змяніла якасны ўзровень канцэртных праграм, большасць з іх прайшлі ў новай канцэртнай зале з выкарыстаннем новых тэхнічных сродкаў.

Абласныя канцэртныя арганізацыі прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях і конкурсах у Расіі, Украіне, Польшчы, Балгарыі, Малдове, Францыі, Ізраілі, Чэхіі. Гэта сведчанне развіцця міжкультурных сувязей і ўмацавання партнёрскіх стасункаў.

У 2013 г. прайшоў II Міжнародны конкурс імя Л. Александроўскай, дзе прынялі ўдзел 34 прадстаўнікі Беларусі. Гэты адзіны вакальны конкурс аб’ядноўвае лепшыя маладыя выканальніцкія і сталыя педагагічныя сілы краіны. На ім III месца заняў Ілля Сільчукоў, Марта Данусевіч атрымала прэмію, а фаварыткай сімпатый гледачоў стала пераможца конкурсу ў жаночай групе студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Людміла Карпук.

На працягу многіх гадоў беларуская капэла пад кіраўніцтвам В. Скорабагатава праводзіць фестываль «Адраджэнне беларускай капэлы».

49

Беларускія фестывалі актыўна спрыяюць развіццю і папулярызацыі музычнага мастацтва. Найбольш значнымі з іх застаюцца «Славянскі базар у Віцебску», «Залаты шлягер» (г. Магілёў), «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, Міжнародны фестываль «Уладзімір Співакоў запрашае», Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі (г. Маладзечна).

Грунтоўнае даследаванне «Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць ХХ — пачатак ХХI cтагоддзя» выпусціла выдавецтва «Беларуская навука» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры. У кнізе прадстаўлены шырокая панарама развіцця прафесійнага выканальніцтва, усе формы сучаснай канцэртнай дзейнасці, нацыянальная самабытнасць беларускага канцэртнавыканальніцкага мастацтва.

Беларускае музычнае мастацтва пашырае сваю прысутнасць не толькі ў краіне, але і за яе межамі і ўносіць пэўны ўклад у развіццё айчыннай культуры і фарміраванне нацыянальнай культурнай прасторы.

Тэатральнае мастацтва

Тэатральнае мастацтва заўсёды адыгрывала значную ролю ў далучэнні насельніцтва да духоўнай спадчыны і маральна-эстэтычных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, фарміраванні і ўмацаванні годнасці, дзяржаўнасці, патрыятызму, гуманістычных асноў развіцця нацыі.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 28 дзяржаўных тэатраў (з іх 5 — рэспубліканскага і 22 — мясцовага падпарадкавання /па жанраваму кірунку — 2 музычных, 18 драматычных, 7 лялечных, 1 — Міністэрства абароны/). Статус «нацыянальны» маюць 4 тэатры, званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» атрымалі 9 тэатраў.

Найбольш яркімі пастаноўкамі 2013 г. з’явіліся спектаклі «Аракул» А. Макаёнка (рэж. Б. Луцэнка), «Экзекутар» А. Дударава (рэж. С. Кавальчык) Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Адноўленай легендарнай «Паўлінкай» Янкі Купалы 28 сакавіка 2013 г. быў урачыста адкрыты Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі, якая праводзілася згодна з Праграмай рэканструкцыі і тэхнічнага пераабсталявання, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гучна заявілі аб сабе таксама спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы і «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (рэж. А. Гарцуеў), «Ціхі шэпат зыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага (рэж. Ш. Дыйканбаеў). Цікавасць вызваў спектакль «На дне» паводле М. Горкага Брэсцкага акадэмічнага абласнога тэатра драмы (рэж. Ц. Ільеўскі).

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адзначыў 2013 г. шэрагам прэм’ер, сярод якіх асабліва вылучаюцца «Пахавайце мяне за плінтусам» П. Санаева (рэж. В. Анісенка), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» па У. Караткевічу

50