Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

аддзяленне павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Установы ДАД ажыццяўляюць рэалізацыю адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, стажыроўкі кіруючых работнікаў галіны культуры.

У2013 г. у Інбелкульце ажыццяўлялася перападрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях на ўзроўні:

— вышэйшай адукацыі:

1-23 02 71 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1-23 02 73 «Камунікацыя ў сферы музейнай дзейнасці»;

— сярэдняй спецыяльнай адукацыі:

2-23 02 71 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 2-23 02 72 «Культурна-дасугавая дзейнасць».

УІнбелкульце павышалі прафесійную кваліфікацыю кіраўнікі і спецыялісты гарадскіх і раённых аддзелаў культуры, клубных устаноў (клубаў, палацаў і дамоў культуры, цэнтраў народнай творчасці, маладзёжных культурных цэнтраў, цэнтраў нацыянальных культур і інш.), бібліятэк, музеяў; педагагічныя работнікі (дырэктары, намеснікі дырэктараў, настаўнікі, канцэртмайстры) дзіцячых школ мастацтваў.

Усяго ў 2013 г. у Інбелкульце павысілі кваліфікацыю 1295 чал. (пры плане 1225 чал.) у 48 групах. План павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны культуры ў 2013 г. Інбелкультам выкананы на 106 %. Выкананне Плана павышэння кваліфікацыі ў 2013 г. па абласцях прадстаўлена ў наступнай табліцы:

 

План

Выкананне

Выкананне

Вобласці

(колькасць

(колькасць

(%)

 

слухачоў)

слухачоў)

 

 

 

 

 

 

Брэсцкая

153

161

105 %

 

 

 

 

Віцебская

148

123

83 %

 

 

 

 

Гомельская

199

216

109 %

 

 

 

 

Гродзенская

132

159

120 %

 

 

 

 

Мінская

302

299

99 %

 

 

 

 

Магілёўская

175

211

121 %

 

 

 

 

г. Мінск

65

72

111 %

 

 

 

 

Установы

 

 

 

рэспубліканскаг

 

 

 

а

 

 

 

падпарадкаванн

 

 

 

я

51

54

106 %

 

 

 

 

Усяго:

1225

1295

106 %

 

 

 

 

81

Такім чынам, у 2013 г. выканалі план павышэння кваліфікацыі Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская вобласці, г. Мінск, установы рэспубліканскага падпарадкавання.

Не выканалі план павышэння кваліфікацыі Віцебская і Мінская вобласці. Колькасць слухачоў перападрыхтоўкі ў 2013 г. — 192 чалавека (7 груп).

Агульная колькасць слухачоў, якія засвоілі адукацыйныя праграмы ДАД у Інбелкульце — 1487 (пры плане — 1421).

На факультэце ПКiПК БДУ культуры і мастацтваў ажыццяўлялася перападрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях на ўзроўні:

— вышэйшай адукацыі:

1-17 01 71 «Рэжысура свят і відовішчаў», 1-17 01 73 «Гукарэжысура», 1-17 02 71 «Мастацтва харэаграфічнае», 1-17 03 72 «Эстрадны вакал»,

1-18 01 71 «Інструментальная народная музыка», 1-19 01 71 «Дызайн графічны», 1-23 02 71 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»,

1-23 02 72 «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя», 1-26 02 72 «Менеджмент сацыякультурнай сферы»;

— сярэдняй спецыяльнай адукацыі: 2-18 01 71 «Інструментальная музыка».

На працягу года на факультэце павышалі кваліфікацыю наступныя катэгорыі слухачоў: работнікі ўстаноў сферы аховы гісторыка­культурнай спадчыны, рэстаўрацыйных устаноў, музеяў, устаноў сферы дадатковай адукацыі дарослых, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, архітэктары.

Агульная колькасць слухачоў факультэта ПКiПК БДУ культуры і мастацтваў склала 266 чалавек, з якіх перападрыхтоўку прайшлі 246 чал., павысілі кваліфікацыю 20 чал. (2 групы).

На факультэце ПКiПК БДА музыкі ажыццяўлялася рэалізацыя адукацыйных праграм перападрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях:

1-16 01 72 «Інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі», 1-16 01 74 «Аркестравае дырыжыраванне».

Катэгорыі слухачоў, якія павысілі кваліфікацыю ў БДА музыкі: педагагічныя работнікі (выкладчыкі і канцэртмайстры), што рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва; канцэртмайстры, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў вышэйшай адукацыі.

Агульная колькасць слухачоў, якія засвоілі адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі на факультэце ў 2013 г. складае 307 чалавек (13 груп), перападрыхтоўку прайшлі 8 чал.

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДА мастацтваў работнікі ўстаноў сферы культуры навучаліся па наступных спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кадраў на ўзроўні вышэйшай адукацыі:

1-17 01 72 «Рэжысура відэафільма»,

82

1-17 01 73 «Гукарэжысура»,

1-19 01 71 «Дызайн графічны», 1-19 01 72 «Дызайн­менеджмент».

Павышэнне кваліфікацыі не ажыццяўлялася.

Агульная колькасць слухачоў факультэта ПКiПК мастацтваў у 2013 г. 123 чал. (перападрыхтоўка).

На працягу года тры абласныя цэнтры і два аддзяленні абласных каледжаў мастацтваў ажыццяўлялі рэалізацыю адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў сельскіх бібліятэк, работнікаў клубных устаноў сельскага тыпу (дырэктараў сельскіх дамоў культуры, мастацкіх кіраўнікоў устаноў культуры клубнага тыпу, загадчыкаў сельскіх клубаў, арганізатараў культурна­дасугавай дзейнасці, рэжысёраў народных свят і абрадаў, кіраўнікоў самадзейных харавых калектываў з народнай манерай выканання, фальклорных калектываў). Агульная колькасць слухачоў, якія засвоілі адукацыйныя праграмы, складае 1343 чал. (57 груп).

Такім чынам, у 2013 г. у сферы культуры адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў засвоілі 3534 чал. Пры гэтым Інбелкульт забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для 42 % спецыялістаў галіны. На факультэтах ПКiПК УВА павысілі кваліфікацыю і прайшлі перападрыхтоўку 20 % спецыялістаў галіны, у цэнтрах і аддзяленнях павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры — 38 %.

Дзейнасць устаноў ДАД прыведзена ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі, якія рэгулююць рэалізацыю адпаведных адукацыйных праграм. Завершана работа па распрацоўцы адукацыйных стандартаў перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сферы культуры. Адукацыйныя стандарты зацверджаны па ўсіх спецыяльнасцях перападрыхтоўкі на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай

адукацыі і ўведзены ў практыку работы ўстаноў ДАД сферы культуры.

 

Шмат увагі ва ўстановах ДАД надаецца вырашэнню

праблемы,

звязанай

з атэстацыяй педагагічных кадраў устаноў адукацыі сферы

культуры.

У 2013 г.

Міністэрствам адукацыі нададзена права Інбелкульту і БДА музыкі праводзіць атэстацыю на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі работнікаў ДШМ і УССА сферы культуры.

Супрацоўнікамі Інбелкульта і БДА музыкі распрацаваны і зацверджаны праграмы экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі настаўнікамі ДШМ і выкладчыкамі УССА, сфарміраваны экзаменацыйныя камісіі, распрацаваны метадычныя рэкамендацыі аб парадку правядзення кваліфікацыйнага экзамену, вядзецца збор і апрацоўка даных аб педагагічных работніках сферы культуры, якіх атэстацыйныя камісіі накіроўваюць для здачы кваліфікацыйнага экзамену.

На працягу 2013 г. у Інбелкульце 26 настаўнікаў ДШМ, у БДА музыкі — 11 выкладчыкаў УССА здалі экзамен на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

83

ТАЛЕНАВІТАЯ МОЛАДЗЬ БЕЛАРУСІ

В. Ю. Ігнаценка, начальнік аддзела падтрымкі і развіцця культурна­адукацыйных ініцыятыў

ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ сумесна са спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі на працягу многіх гадоў праводзіць творчыя акцыі, якія спрыяюць папулярызацыі дасягненняў таленавітай моладзі Беларусі.

Кожны год творчая моладзь прадстаўляе краіну на самых прэстыжных міжнародных конкурсах, дэманструючы свой натхнёны талент.

Год быў багаты на культурныя падзеі.

21 мая 2013 г. у Палацы Рэспублікі адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з навучэнцамі і студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.

Узвароце да ўдзельнікаў Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне ёсць усе ўмовы для самарэалізацыі моладзі, і адзначыў, што выхаваннем талентаў займаюцца амаль 800 гімназій, ліцэяў, школ мастацтваў, дзясяткі тысяч гурткоў, студый, навуковых таварыстваў, а маладыя навукоўцы, артысты, мастакі і музыканты атрымліваюць падтрымку спецыяльных фондаў. А. Р. Лукашэнка ўручыў пераможцам пасведчанні, нагрудныя знакі і памятныя падарункі.

Урамках урачыстага мерапрыемства для ўсіх прысутных лаўрэатамі спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі быў падрыхтаваны канцэрт, у якім прынялі ўдзел: студэнты УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» — лаўрэат II прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. Магамаева Анатоль Сіўко і лаўрэат III прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай Марта Данусевіч; вядучыя майстры Нацыянальнага

акадэмічнага Вялікага тэатра оперы

і балета

Рэспублікі

Беларусь — лаўрэат

I прэміі

IV Міжнароднага Пекінскага балетнага

конкурсу

харэаграфічных

школ

і міжнародных танцавальных выступленняў Канстанцін

Геронік

і ўладальніца

Залатога

дыплома VIII Міжнароднага

конкурсу «Танцавальны

алімп

2011»

Кацярына Алейнік; артыстка прыватнага канцэртнага ўнітарнага прадпрыемства «Прадзюсарскі цэнтр “Спамаш”», уладальніца Гран­пры XX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск–2011», фіналістка конкурсу песні «Еўрабачанне–2013» Алёна Ланская і інш.

84

Канцэрт лаўрэатаў праходзіў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора В. Бабарыкіна.

Прэзідэнт падзякаваў прысутных педагогаў за выхаванне выдатных вучняў

івыказаў пажаданне: «Няхай яны радуюць вас новымі перамогамі. Хай у іх сэрцах жыве падзяка да настаўнікаў, якія адкрылі шлях да вяршыняў ведаў і майстэрства».

Напярэдадні гэтага мерапрыемства адбылося ўручэнне Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святловым і старшынёй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Н. М. Мазай пасведчанняў

інагрудных знакаў лаўрэатам, уладальнікам сярэбраных і бронзавых медалёў. Лаўрэатамі спецыяльнага фонду ў 2013 г. з’яўляюцца пераможцы міжнародных конкурсаў: Восьмых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў–

удзельніц

Садружнасці

Незалежных

Дзяржаў

(г. Новасібірск,

Расія),

Х Міжнароднага дзіцячага

конкурсу вакалістаў «Залаты мікрафон» (Казахстан),

II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. Магамаева (Расія), II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Беларусь) і інш.

У сустрэчы прынялі ўдзел педагогі, якія ўнеслі асобы ўклад у развіццё прафесійных здольнасцей маладых людзей, іх выхаванне і адукацыю: Л. Колас, загадчыца кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар; М. Кузняцова, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі цыркавога мастацтва «Арэна» ДУ «Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна”»; Б. Герлаван, прафесар кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; Э. Кучынскі, выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт.

28 чэрвеня 2013 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь традыцыйна сустрэўся з выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі, сярод якіх пераможцы алімпіяд, лаўрэаты розных конкурсаў, спартсмены. Выпускнікі атрымалі ўнікальную магчымасць падзяліцца сваімі думкамі з кіраўніком дзяржавы, пачуць яго галоўнае пажаданне — верыць у свае сілы. Прэзідэнт асабіста ўручыў падзякі і падарункі 10- і лепшым прадстаўнікам таленавітай моладзі і пажадаў поспехаў моладзі, выкладчыкам, якія выхавалі годную змену.

У той жа дзень у каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшла сустрэча Міністра культуры Б. У. Святлова з будучымі спецыялістамі сферы культуры. На сустрэчы акрамя выпускнікоў прысутнічалі рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі, ганаровыя госці.

З 16 па 21 мая 2013 г. у Новасібірску (Расія) прайшлі Восьмыя адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пад дэвізам «Будзь у мастацтве!». Беларусь прымала ўдзел у гэтым маштабным мерапрыемстве. З 19 намінацый конкурснай і фестывальнай праграм гульняў Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена ў 13 намінацыях: фартэпіяна;

85

скрыпка; баян / акардэон; класічны танец; эстрадныя спевы; народныя спевы; народныя інструменты; народныя мастацкія промыслы і рамёствы; выяўленчае мастацтва; фотаздымак; вэб­дызайн; дызайн адзення; цырк.

Беларускія ўдзельнікі гульняў заваявалі 10 медалёў (3 залатыя, 4 сярэбраныя, 3 бронзавыя), атрымалі 4 спецыяльныя дыпломы. Уладальнікамі залатых медалёў сталі Аляксандра Дзенісеня (народныя інструменты), Кацярына Семячка (народныя мастацкія промыслы і рамёствы), Яна Войцік (выяўленчае мастацтва). Сярэбраныя медалі ўручаны Вікторыі Ждановіч (баян / акардэон), Дар’і Сальковай (вэб­дызайн), Піліпу Змушко (скрыпка), у складзе дуэта Станіслава Плотнікава

іСтэфаніі Турмовіч (цырк). Бронзавыя медалі заваявалі Валянціна Няборская (дызайн адзення), Павел Калаткоў (фартэпіяна), у складзе дуэта Валерыі Скідан

іУлады Танчынскай (цырк). Спецыяльныя дыпломы атрымалі Валянціна Няборская, Вераніка Аўчыннікава (класічны танец), Аляксандра Сцяпанава (эстрадныя спевы) і Ксенія Ангельцава (фатаграфія).

28 лістапада 2013 г. у Музеі гісторыі горада Мінска адбыўся «круглы стол» на тэму «Прафесійная музычная адукацыя. Метады рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы». Яго ўдзельнікамі былі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, педагогі і студэнты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Вяла дыскусію К. М. Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мэта мерапрыемства — абмеркаванне актуальных

пытанняў навучання і выхавання таленавітай моладзі, сярод якіх захаванне і ўдасканаленне сістэмы прафесійнай музычнай адукацыі, праблемы выхаваўчай, прафарыентацыйнай і вучэбнай работы, падрыхтоўкі кадраў і размеркавання маладых спецыялістаў.

Увага была звернута на неабходнасць удасканалення сістэмы прафесійнай музычнай адукацыі на аснове інтэграцыі і пераемнасці сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі з улікам нацыянальных традыцый і міжнароднага вопыту.

Удзельнікі выказваліся за павелічэнне агульнага аб’ёму спецыяльных дысцыплін у адукацыйных праграмах у сістэме сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, адзначылі неабходнасць удасканалення сістэмы стажыроўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у галіне прафесійнай музычнай адукацыі.

9 снежня 2013 г. у Беларускім

дзяржаўным

акадэмічным музычным тэатры

адбыўся справаздачны канцэрт

лаўрэатаў,

стыпендыятаў і дыпламантаў

спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Удзельнікі канцэрта — таленавітыя вакалісты, танцоры, музыканты, пераможцы найбуйнейшых міжнародных конкурсаў, такіх як II Міжнародны конкурс імя Джуліа Пяроцці (Германія), XIV Міжнародны конкурс імя Марыі Юдзінай (Расія), Восьмыя адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў– удзельніц СНД «Будзь у мастацтве!» (Расія), XXI Рэспубліканскі конкурс

86

дызайнераў-мадэльераў «Млын моды» (Беларусь), IX Міжнародны конкурс маладых музыкантаў у намінацыі «Струнныя інструменты» (Расія) і інш.

Разам з такімі вядомымі імёнамі і калектывамі, як Аляксандра Дзенісеня, Андрэй Коласаў, Уладзіслаў Трухан, канцэртны аркестр гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь мастацкага кіраўніка і дырыжора У. П. Перліна, сваё майстэрства прадэманстравалі зусім юныя артысты: Філіп Змушко, Аляксандра Няхай, навучэнцы Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа.

З 20 снежня 2013 г. па 13 студзеня 2014 г. у галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі праведзена Рэспубліканская мастацкая выстаўка работ лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду. Гэтая выстаўка — вынік творчай працы маладога пакалення мастакоў, прадстаўнікоў сучаснай мастацкай школы Беларусі, якія сталі пераможцамі значных конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

На ўрачыстым адкрыцці старшыня экспертна-мастацкай камісіі М. Р. Баразна адзначыў, што сёння створаны добрыя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця юных творцаў. Гучныя імёны такіх маладых мастакоў, як Вольга Мельнік­Малахава, Ганна Конанава­Грыгалец, Алеся Скарабагатая, іх класічны і авангардны погляд на сучаснае мастацтва захапілі наведвальнікаў выстаўкі. Наватарства, свежы погляд, прагрэсіўнае слова ў свеце колеру і формы — усё гэта адрознівае творчасць маладых мастакоў Беларусі. У сваіх творах яны адлюстроўваюць любоў да роднага краю, народныя традыцыі, сваё стаўленне да жыцця.

У2013 г. праведзены 3 пасяджэнні савета спецыяльнага фонду. У адпаведнасці

зрэкамендацыямі экспертна-мастацкай камісіі былі разгледжаны 340 заявак на прысуджэнне заахвочванняў таленавітай моладзі, а таксама 14 грантаў. Узнагародамі і заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі былі адзначаны 162 прадстаўніка моладзі і 16 калектываў мастацкай творчасці. Звесткі пра іх унесены ў банк даных таленавітай моладзі.

У адпаведнасці з рашэннямі савета спецыяльнага фонду і згодна з распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2013 г. № 83рп, 30 снежня 2013 г. № 253рп:

10 навучэнцаў устаноў адукацыi, дзiцячых школ мастацтваў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва на працягу года атрымлівалі стыпендыі фонду. Усе стыпендыяты з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў. Сума выплат склала 41,34 млн руб.;

14 выпускнікоў устаноў адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў і 4 калектывы атрымалі прэміі і званне дыпламанта з уручэннем пасведчанняў спецыяльнага фонду. Усе дыпламанты з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх мастацкатворчых спаборніцтваў. Сума выплат склала 43,5 млн руб.;

87

91 навучэнец устаноў адукацыi, дзiцячых школ мастацтваў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва і 10 калектываў мастацкай творчасці ўдастоены заахвочвальных прэмій з уручэннем пасведчанняў спецыяльнага фонду. Сума выплат склала 217,05 млн руб.;

29 прадстаўнікоў моладзі і 2 калектывы мастацкай творчасці ўдастоены Гранд-прэміі і звання лаўрэата з уручэннем пасведчання і нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі». Усе лаўрэаты з’яўляюцца пераможцамі прэстыжных міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў. Сума выплат склала

319,84 млн руб.;

18 прадстаўнікам моладзі — актыўным удзельнікам мастацка­творчых

мерапрыемстваў аказана матэрыяльная дапамога. Сума выплат склала 21,0 млн руб.;

на набыццё сцэнічных і канцэртных касцюмаў і музычнага абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю, на арганізацыю і правядзенне міжнародных конкурсаў, справаздачных мастацкай выстаўкі і канцэрта лаўрэатаў фонду, на выраб пасведчанняў спецыяльнага фонду, а таксама на арганізацыю вучобы студэнтаў і стажыроўку выкладчыкаў за мяжой выдзелены 2070,001 млн руб.

Усяго ў 2013 г. Міністэрству культуры выдзелена са сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

2712,731 млн руб.

Культурныя акцыі, якія праводзяцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, — гэта магчымасць рэалізацыі творчага патэнцыялу ў розных відах і жанрах мастацтва, стварэння спрыяльных умоў для самарэалізацыі юных талентаў.

НАВУКОВАЕ І НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

А. Р. Гуляева, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

УСТОЙЛІВАЕ развіццё сферы

культуры грунтуецца на

комплекснай

і сбалансаванай сістэме навуковых

даследаванняў і распрацовак.

На працягу

апошняга часу ажыццяўляліся пэўныя захады па наданню навуковай і навуковаметадычнай дзейнасці ў сферы культуры сістэмнага характару. Навукова-

88

даследчыя работы (НДР) вяліся ў межах прыярытэтных кірункаў навуковых даследаванняў і ахоплівалі вывучэнне сацыякультурных працэсаў у беларускім грамадстве, разгляд праблем мастацтва і народнай творчасці, праектаванне

інавукова-метадычнае забеспячэнне сацыякультурнай і адукацыйнай дзейнасці.

Усукупнасці навуковых заданняў і навукова-даследчых работ умоўна можна вылучыць тры асноўныя складнікі. Першы з іх забяспечвае навуковы разгляд сацыякультурных працэсаў і з’яў, пошук механізмаў інавацыйнага развіцця сацыякультурнай сферы. Другі — комплекснае даследаванне праблем мастацтва, этнічных працэсаў і народнай творчасці. Трэці — навукова абгрунтаванае праектаванне адукацыйных працэсаў і сістэм, распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі ў сферы культуры.

Навуковы разгляд сацыякультурных працэсаў і з’яў, пошук механізмаў інавацыйнага развіцця

сацыякультурнай сферы

У межах навуковага асэнсавання сутнасных рыс беларускай культуры працягвалася распрацоўка полісуб’ектнай мадэлі культурнай палітыкі Беларусі — навукова-даследчая работа «Полімарфічнасць беларускай культуры як фактар дынамічнага развіцця сучаснага грамадства» кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (далей — БДУКМ), навуковы кіраўнік — доктар культуралогіі, прафесар Смолік А. І.). У 2013 г. ажыццяўлялася даследаванне стану і функцыянавання сістэмы сацыякультурных інстытутаў і ўстаноў.

Пытанні збліжэння каштоўнасных асноў нацыянальных культур у сучасным глабальным кантэксце разглядаліся ў межах тэмы «Міжкультурны, міжнацыянальны і міжканфесійны дыялог як фактар развіцця культуры Беларусі ва ўмовах глабалізацыі» (кафедра філасофіі БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Белакурскі В. М.).

Адбыўся шматбаковы разгляд культурнага іміджу Рэспублікі Беларусь.

Распрацаваны

тэарэтыка-метадалагічныя

асновы яго фарміравання,

падтрымкі

і ўмацавання

(навукова-даследчая работа

«Распрацаваць праграму

і тэхналогіі

фарміравання падтрымкі і ўмацавання культурнага іміджу Рэспублікі Беларусь», БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, прафесар Ігнатовіч П. Р.). Шэраг практычных распрацовак зроблены ў межах навуковых заданняў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады (далей — Дзяржаўная праграма). Кантэнты мультымедыйных выданняў «Мастацкая культура г. Мінска ў XXI стагоддзі» і «Мастацкая культура г. Гродна ў XXI стагоддзі» створаны ў межах навуковага задання «Распрацаваць асноўныя прынцыпы іміджавага пазіцыянавання культуры Беларусі сродкамі мультымедыйных тэхналогій. Стварыць інфармацыйны рэсурс, які ўключае

89

анталогію «Гарадская мастацкая культура XXI стагоддзя (на матэрыяле асноўных відаў і жанраў нацыянальнай прафесійнай і аматарскай творчасці)» (навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Бузук Р. Л.). Анатаваныя базы артэфактаў прасторавых і сінтэтычных відаў мастацтва, якія маюць найбольшы рэпрэзентацыйны патэнцыял, — у межах навуковага задання К-06 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць тыпалагічныя мадэлі рэпрэзентацыі каштоўнасцей

нацыянальнай

мастацкай

культуры ў айчынных і замежных сродках

масавай

інфармацыі»

(навуковы

кіраўнік — кандыдат

мастацтвазнаўства,

дацэнт

Корсакава А. Я.).

 

 

 

Электроннае

выданне

«Навукова­метадычныя

рэкамендацыі

і кантэнт

мультымедыйнага выдання «Мастацкая культура г. Мінска ў ХХІ стагоддзі» для

ўстаноў сферы культуры і адукацыі,

а таксама

ўстаноў і арганізацый,

у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні

іміджавага

пазіцыянавання культуры

Беларусі», уключана ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў.

Значная колькасць навукова-даследчых работ была накіравана на пошук шляхоў і распрацоўку механізмаў інавацыйнага развіцця сацыякультурнай сферы.

Вывучаны жыццёвыя і сацыякультурныя стратэгіі паводзін розных сацыяльнадэмаграфічных і тэрытарыяльных груп насельніцтва, створаны класіфікацыйны пералік жыццёвых стратэгій сацыякультурных паводзін насельніцтва на рынку культурных тавараў і паслуг (НДР «Вывучыць дынаміку культурных арыентацый і стратэгій сацыякультурных паводзін тэрытарыяльных і сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва Рэспублікі Беларусь па розных напрамках культуры», Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковы кіраўнік — доктар сацыялагічных навук, прафесар Катляроў І. В.). Асноўныя тэндэнцыі дынамікі прапаноў на рынку культурных паслуг у Рэспубліцы Беларусь былі вызначаны ў межах тэмы «Маркетынг культурных паслуг у Рэспубліцы Беларусь» (кафедра

менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКМ,

навуковы кіраўнік —

кандыдат культуралогіі, дацэнт Сцепанцоў А. І.).

 

Даследаваны каштоўнасныя арыентацыі, патрэбы

і культурныя запыты

насельніцтва аграгарадкоў, прааналізаваны актуальны стан сістэмы сацыяльнакультурнай дзейнасці ва ўстановах культуры, распрацаваны і эксперыментальна

апрабаваны культуратворчыя,

інфармацыйна­пазнавальныя, рэкрэацыйныя

і анімацыйныя

тэхналогіі (навуковае заданне К-07 Дзяржаўнай

праграмы

«Распрацаваць

тэхналогію

сацыякультурнай

дзейнасці

ўстаноў

культуры

ў аграгарадках

Рэспублікі

Беларусь. Стварыць інфармацыйны

рэсурс

“Сацыякультурная дзейнасць:

культуратворчыя, інфармацыйна­пазнавальныя,

рэкрэа­цыйныя

і анімацыйныя

тэхналогіі”»,

навуковы

кіраўнік —

кандыдат

культуралогіі, дацэнт Сцепанцоў А. І.).

 

 

 

Працягваліся работы ў межах навуковага задання К-05 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць інфармацыйны рэсурс “Эвалюцыя бібліятэк у кніжнай культуры на тэрыторыі Беларусі (XI — XXI cтст.). Стварыць аптымізаваную мадэль

90