Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

партнёрскіх сувязей з кінематаграфічнымі, прадзюсарскімі, кінапракатнымі арганізацыямі блізкага і далёкага замежжа, а таксама тэлекампаніямі, зацікаўленымі ў напаўненні сваіх каналаў якасным кінематаграфічным кантэнтам. Выключэнне з прынцыпу долевага фінансавання ў кінавытворчасці было прадугледжана для нацыянальных фільмаў і дэбютных работ (не больш за дзве дэбютныя работы ў год), ігравых фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, неігравых і анімацыйных стужак.

Актуальнасць мер, прадугледжаных Указам, шматразова пацвярджаецца з’яўленнем на беларускім рынку аўдыявізуальнага кантэнту незалежных вытворцаў кінематаграфічнай прадукцыі. Першы адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў праводзіўся з 26 красавіка па 1 верасня 2012 г. Былі разгледжаны 60 заявак, прадстаўленых 15 арганізацыямі-фільмавытворцамі: Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», Беларускі відэацэнтр, Кінакампанія НВП, Кінакампанія «Рыч Філмс Прадакшн», «Мікасхард», «Адкрытае кіно», Першая КінаВідэаКампанія, ФМГ «Прадакшн Тэхноладжы», Прадзюсарскі цэнтр «ВолатЮніён», Студыя «А1», «Экстранс», Студыя ў імя святога Іаана Воіна, Кінакампанія «ЛД-фільм», «Цэнтр Улад», Творчая студыя Марыі Арэх. З іх толькі першыя дзве дзяржаўнай формы ўласнасці.

Удзельнікамі другога адкрытага рэспубліканскага конкурсу на вытворчасць нацыянальных кінапраектаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, які прайшоў з 8 кастрычніка 2012 г. па 20 студзеня 2013 г., з’явіліся Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», Беларускі відэацэнтр, Тэлевізійны прадзюсарскі цэнтр, тэлекампанія «ФілТВ», «Экстрым ТВ», «Грын Медыя прадакшн», Кінакампанія НВП, «КінаФокус», «Патрыёт­фільм», Першая КінаВідэаКампанія, Прадзюсарскі цэнтр «Волат-Юніён», Студыя ў імя святога Іаана Воіна, Кінакампанія «ЛД-фільм», Майстэрня Уладзіміра Бокуна, «Цэнтр Улад», Творчая студыя Марыі Арэх, «Нонстопмедыя». Кінавытворцы дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці на разляд аўтарытэтнаму журы прадставілі 116 кінапраектаў.

Разам з тым у сувязі з уступленнем у сілу з 1 студзеня 2013 г. Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 г. «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» паўстала неабходнасць карэкціроўкі базавых падыходаў да працэдур закупак, устаноўленых Законам пры размяшчэнні сацыяльна-творчых заказаў на вытворчасць фільмаў.

Праведзеныя конкурсы не выявілі дастатковай колькасці прафесійна прапрацаваных праектаў, высокаякасных літаратурных і кінасцэнарыяў. На жаль, падтрымка са сродкаў дзяржаўнага бюджэту не прывяла да з’яўлення колькінебудзь значных твораў нацыянальнага кінамастацтва. Ва ўмовах даволі абмежаванага фінансавання нацыянальнага кінематографа, канцэнтрацыя фінансава­эканамічных сродкаў на ўласных і сумесных са знешнімі фільмавытворцамі праектах Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — гэта не адзінае, але, з улікам склаўшайся сітуацыі, магчыма аптымальнае рашэнне.

61

Перабудова кінагаліны закранула таксама і парадак размеркавання маёмасных правоў на фільм, створаны ў рэжыме многаканальнага фінансавання. Прапарцыянальна долі бюджэтных сродкаў, укладзеных у яго вытворчасць, Міністэрству культуры прадастаўлена магчымасць перадаваць, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, сваю долю маёмасных правоў аднаму з вытворцаў фільма. Так, у 2013 г. прыбытак ад рэалізацыі маёмасных правоў у памеры 2,82 млрд руб. перададзены Нацыянальнай кінастудыі на бязвыплатнай аснове Міністэрствам культуры, накіраваны на вытворчасць ігравых фільмаў «Бабу», «Сляды апосталаў» (кінаверсія), «Цуда­востраў, або Палескія рабінзоны», «Неверагоднае перамяшчэнне», «Воўчае сонца».

У мэтах забеспячэння безумоўнага выканання палажэнняў Указа прыняты нарматыўныя прававыя акты Урадам і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пастановы Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

ад 23 лютага 2012 г. № 172 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы банкамі крэдытаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў»;

ад 23 лютага 2012 г. № 173 «Аб зацвярджэнні тыпавых дагавораў на вытворчасць фільмаў»;

ад 24 лютага 2012 г. № 174 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў

іфільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў» на аснове Палажэння ажыццяўляецца адбор кінапраектаў для вытворчасці фільмаў.

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ва Урад накіраваны прапановы па неабходнасці прыняцця пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №№ 173

і174 у новай рэдакцыі, якая ўлічыць асаблівасці іх практычнага прымянення ў кінагаліне.

У 2013 г.

беларускія кінематаграфісты

ўдзельнічалі

ў 62 міжнародных

кінафестывалях

і былі адзначаны 54 прызамі

(у 2011 г. —

55 фестываляў, 39

узнагарод; у 2012 г. — 57 фестываляў, 74 узнагароды).

 

У 2013 г. Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў. «Лістапад» — гэта ў першую чаргу пляцоўка для паказу фільмаў, якія ствараюцца аўтарамі ў краінах былога сацыялістычнага лагера, хаця поўная геаграфія дзяржаў, якія прадаставілі свае стужкі на кінафорум у 2013 г., намнога шырэй — ад Францыі да Кітая.

З 1 па 8 лістапада 2013 г. удзельнікі і госці ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад–2013» у конкурснай і пазаконкурснай праграмах убачылі 142 кінакарціны з больш чым 30 краін. Дырэкцыя Мінскага МКФ імкнулася да ажыццяўлення канцэпцыі «фестываль фестываляў». Гэта значыць, што беларускаму гледачу ў рамках праграмы былі прапанаваны стужкі, якія намінаваліся ці ўжо атрымалі ўзнагароды на самых прэстыжных міжнародных

62

кінафестывалях. У цэлым інтарэс гледачоў не падмануў чаканні арганізатараў: запаўняльнасць кінатэатра «Цэнтральны», дзе праходзілі конкурсныя прагляды ігравых стужак, была блізкай да аншлага. Асаблівай увагай у мінскага гледача карысталіся расійскія і ўкраінскія ігравыя стужкі, блізкія і зразумелыя па фактуры

і матывацыі

паводзін персанажаў (фільмы «Географ глобус

прапіў», рэж.

А. Велядзінскі, Расія; «Вечнае вяртанне», рэж. К. Муратава, Украіна).

Відавочна,

што наяўнасць у Беларусі такога прадстаўнічага

міжнароднага

форуму, як «Лістапад», можа і павінна быць выкарыстана ў мэтах папулярызацыі нацыянальнага кінамастацтва, прасоўвання і нават лабіравання інтарэсаў нацыянальнай кінагаліны. Сусветнай фестывальнай практыкай адпрацаваны падобныя механізмы, засталося толькі навучыцца карыстацца імі ў сваіх інтарэсах.

Навацыяй «Лістапада–2013» з’явілася рэтраспектыва нацыянальнага нямога кіно. Гледачу былі прапанаваны беларускія карціны ранняга перыяду: «Кастусь Каліноўскі» (рэж. В. Гардзін, 1928), «У агні народжаная» (рэж. У. Корш­Саблін, 1930) і «Прастытутка» (іншая назва «Забітая жыццём», рэж. В. Фрэліх, 1927).

У

Магілёве і Магілёўскай

вобласці з 15

па 19

верасня

2013 г. адбыўся

ХVI

Міжнародны фестываль

анімацыйных

фільмаў,

у якім

прынялі ўдзел

кінематаграфісты з 27 краін. У фестывальных праграмах былі прадэманстраваны 194 анімацыйныя стужкі.

Міністэрствам культуры сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам падрыхтаваны пералік кінатэатраў рэспублікі, якія патрабуюць рэканструкцыі і мадэрнізацыі з прыцягненнем інвестыцый, аказваецца неабходнае садзейнічанне інвестарам. Уносяцца прапановы пры падрыхтоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва шматфункцыянальных спартыўных комплексаў і гандлёвых цэнтраў прадугледжваць размяшчэнне ў іх сучасных кінатэатральных залаў. У аблвыканкамы і Мінгарвыканкам накіраваны прапановы, каб пры падрыхтоўцы праектаў для будаўніцтва новых кінатэатраў, а таксама рэканструкцыі дзеючых адназальных кінатэатраў з вялікай колькасцю пасадачных месцаў разглядаць магчымасць стварэння (перапланіроўкі) шматзалавых кінатэатраў.

Забеспячэнне ўстойлівай дынамікі развіцця ў наступныя гады магчыма толькі пры ўмове павелічэння колькасці сучасных кіназалаў. У буйных гарадах дзяржаў Усходняй Еўропы, ва Украіне і Расіі на 100 тыс. жыхароў прыпадае ад 5 да 10 кінаэкранаў. У сталіцы Беларусі гэты паказчык (на снежань 2013 г.) вымяраецца лічбай 1,2. Улічваючы спецыфіку сеткі кінапракату Мінска, якая складалася ў 1970-я — 1980-я гг. пераважна з адназальных кінатэатраў вялікай умяшчальнасці, аптымальная колькасць кіназалаў для сталічнага горада знаходзіцца ў дыяпазоне 35—40 адзінак. Дасягненне гэтага паказчыка задаволіць узрастаючыя запатрабаванні гледачоў, захавае інтэграцыйныя сувязі ў сістэме рэлізаў сусветных кінапрэм’ер і ўспрымальнасць сеткі кінапракату да тэхналагічных інавацый.

63

Для выхаду кінавідэапракатных арганізацый на самаакупнасць неабходна

ўмацаванне

матэрыяльнай

базы прадпрыемстваў кінавідэапракату, стварэнне

ў кінатэатрах

камфортных

умоў для гледачоў, а таксама развіццё кінатэатраў,

галоўным чынам, як сучасных забаўляльных комплексаў. Названыя задачы прадугледжаны ў Дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады.

За 11 месяцаў 2013 г. усімі арганізацыямі беларускага дзяржаўнага кінапракату абслужаны 14 950,9 тыс. гледачоў, касавыя зборы ад кінапаказу і паступлення ад іншых відаў паслуг склалі 194 758,1 млн руб.

Па выніках фінансава­гаспадарчай дзейнасці ў 2013 г. арганізацыямі кінапракату чакаецца атрыманне ўласных даходаў у памеры 220,4 млрд руб., што ў 1,5 разу больш, чым у 2012 г. (2012 г. — 149,5 млрд руб.; 2011 г. — 79 млрд руб.). Гэта дазволіла ў 2013 г. знізіць у параўнанні з 2012 г. удзельную вагу бюджэтнага фінансавання ў агульнай суме даходаў арганізацый кінавідэапракату з 51 да 44 %.

Дзякуючы павелічэнню ўласных даходаў арганізацыі кінапракату змаглі забяспечыць бягучыя выдаткі па культурнай дзейнасці, а таксама накіраваць частку сродкаў на выплаты стымулюючага характару з мэтай павышэння зацікаўленасці работнікаў у выніках працы і на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

З бюджэтаў абласцей на 2013 г. вылучаны сродкі для фінансавання бягучых выдаткаў кінавідэапрадпрыемстваў у парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2010 г. № 457, у тым ліку фінансаванне набыцця фільмаў і правоў на іх дэманстрацыю.

У адпаведнасці з дадзеным Указам падтрымка аказваецца дзяржаўным арганізацыям, якія займаюцца пракатам і паказам фільмаў у сельскай мясцовасці,

малых, сярэдніх

гарадах,

а таксама гарадах абласнога падпарадкавання

ў адпаведнасці з нарматывамі,

якія ўстанаўліваюцца мясцовымі

выканаўчымі

органамі.

 

 

 

 

У прэйскурантах

коштаў

на

кінабілеты кінавідэапракатнымі

арганізацыямі

прадугледжаны сеансы з паніжаным узроўнем коштаў у кінатэатрах і на кінавідэаўстаноўках рэспублікі для дзяцей і сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.

Усімі кінавідэапракатнымі арганізацыямі абласцей і г. Мінска ўведзена практыка паказу замежных фільмаў на ўмовах бясплатнага атрымання матэрыяльных носьбітаў з наступным пералікам дыстрыб’ютару за прадастаўленыя правы не больш за 50 % валавага збору. Дадзеныя ўмовы вызначаюцца пры правядзенні перамоў на набыццё экзэмпляраў фільма.

Ва Урад накіраваны прапановы па мадэрнізацыі ўсіх кінатэатраў рэспублікі, у тым ліку за кошт уласных прыбыткаў гэтых арганізацый, сродкаў фундатараў і іншых пазабюджэтных крыніц фінансавання, а таксама па стварэнню кінатэатраў

і кіназалаў

пры праектаванні і будаўніцтве буйных

гандлёвых цэнтраў

і спартыўных

комплексаў. На канец 2013 г. у рэспубліцы

функцыянуюць 129

кіназалаў у 105 кінатэатрах, пры гэтым на лічбавы паказ пераведзены 58 кіназалаў

64

у 43 кінатэатрах дзяржаўнай формы ўласнасці. Сістэмы лічбавага паказу ў фармаце 3D усталяваны і функцыянуюць у 51 кіназале (30 кінатэатраў).

Працягваецца работа па павелічэнню аб’ёмаў дадатковых паслуг у кінатэатрах, абнаўленню інтэр’ераў і стварэнню для наведвальнікаў максімальна камфортных умоў. Свабодныя пляцоўкі кінатэатраў выкарыстоўваюцца для размяшчэння аудыявізуальных атракцыёнаў 5D, арганізацыі працы прадпрыемстваў грамадскага

харчавання, дыскатэк, іншых

спадарожных

паслуг: камп’ютарных клубаў

і інтэрнэту, пракату DVD-дыскаў.

 

 

Ажыццяўляецца маніторынг

запатрабавання

ў кадрах з улікам фактычных

аб’ёмаў кінавытворчасці ва ўмовах праводзімай мадэрнізацыі Нацыянальнай кінастудыі, карэкціруецца адпаведны прагноз на кароткатэрміновую

ісярэднетэрміновую перспектывы з улікам рэальнага становішча. Рэгулярна ўдакладняюцца спісы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца па розных кінематаграфічных спецыяльнасцях ва Усерасійскім дзяржаўным універсітэце кінематаграфіі і Санкт-Пецярбургскім універсітэце кіно і тэлебачання.

Зацверджаны план правядзення на бязвыплатнай дагаворной аснове вучэбных

івытворчых практык студэнтаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на базе Нацыянальнай кінастудыі.

Змэтай павышэння кваліфікацыі маладых кінематаграфістаў паміж Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Усерасійскім дзяржаўным універсітэтам кінематаграфіі імя С. Герасімава (г. Масква) у 2012 г. падпісана дамова, на падставе якой 5 студэнтаў накіраваны на стажыроўку ў Маскву. Акрамя таго, спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі выдзелена больш за 168 млн руб. на стажыроўку 4 студэнтаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў Гуманітарным інстытуце тэлебачання і радыёвяшчання імя М. А. Літоўчына (г. Масква).

Працягваецца

праца

па арганізацыі майстар­класаў з удзелам вядомых

замежных, у тым

ліку

расійскіх кінематаграфістаў падчас іх знаходжання

ў Рэспубліцы Беларусь. На першае паўгоддзе 2014 г. Інстытутам культуры Беларусі запланавана правядзенне спецыяльных аўтарскіх курсаў пад кіраўніцтвам рэжысёра Д. Астрахана і сцэнарыста А. Данілава.

У 2013 г. зазнала змены структура органаў дзяржаўнага кіравання беларускай кінематаграфіяй: Дэпартамент па кінематаграфіі пераўтвораны ва ўпраўленне кінавідэамастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Ліквідаваны РУП «Беларускі відэацэнтр» шляхам далучэння да УП «Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”». Адначасова была ажыццёўлена аптымізацыя колькасці

супрацоўнікаў гэтых структур.

 

 

 

Разам з тым практычная

рэалізацыя новых

прынцыпаў арганізацыі

нацыянальнай

кінавытворчасці

выявіла

шэраг істотных праблем, звязаных

з гатоўнасцю

галоўнай фільмавытворчай

арганізацыі

Беларусі — Нацыянальная

кінастудыя «Беларусьфільм» да працы ва ўмовах конкурснай сістэмы фінансавання

65

нацыянальнай кінавытворчасці. Актуалізавалася праблема фарміравання паўнавартаснага, у тым ліку разлічанага на сярэднетэрміновую перспектыву сцэнарнага партфеля; выявіліся недапрацоўкі ў арганізацыі сістэмнага ўзаемадзеяння з аўтарамі літаратурных сцэнарыяў.

Прамежкавыя вынікі інвестыцыйнага праекта «Реконструкция и ремонт комплекса зданий и сооружений киностудии “Беларусьфильм” со строительством объектов технологического назначения на освобождаемой от производственных зданий территории», пачатага ў 2007 г., выклікаюць занепакоенасць у частцы эфектыўнасці ўкладзеных бюджэтных сродкаў, асабліва з улікам адпаведнасці створанай тэхнічнай інфраструктуры аўдыявізуальных тэхналогій, што дынамічна развіваюцца. Частка закупленага абсталявання аказваецца маральна састарэлай яшчэ да пачатку яго мантажу і эксплуатацыі. Ці зможа новы вытворчы комплекс аказваць канкурэнтаздольныя паслугі айчынным і замежным кінагрупам пасля завяршэння рэканструкцыі?

Гэтае пытанне набывае асаблівую значнасць у кантэксце выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы аб выхадзе Нацыянальнай кінастудыі на самаакупнасць пасля завяршэння яе рэканструкцыі ў 2015 г. Відавочна, што тут патрабуецца дакладнае, рэалістычнае бачанне сярэдне­ і доўгатэрміновых перспектыў развіцця нацыянальнай кінагаліны, наяўнасць комплексных бізнес-планаў па максімальна поўнаму і эфектыўнаму выкарыстанню зноў уведзеных у кінавытворчасць магутнасцей, стварэнне маркетынгавай стратэгіі сферы кінематаграфіі.

У 2012 г. дзяржаўнымі студыямі (Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» і Белвідэацэнтрам) створаны 7 ігравых стужак (усяго 31 серыя), 68 неігравых і 9 анімацыйных фільмаў.

У 2013 г. Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» працавала над стварэннем 16 ігравых, 31 неігравога і 12 анімацыйных фільмаў, з якіх да канца года завершаны 11 ігравых (з іх — 9 поўнаметражных і 2 кароткаметражныя), 46 неігравых і 5 анімацыйных стужак.

Выклікаюць насцярожанасць паказчыкі акупнасці мастацкіх фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»: дынаміка фінансава­эканамічных паказчыкаў работы студыі дэманструе рэгрэсіўныя тэндэнцыі. Па ігравых стужках, створаных на кінастудыі «Беларусьфільм» і Белвідэацэнтры, паказчык акупнасці ў 2006 г. склаў 32,6 %, 2007 г. — 28,7, 2008 г. — 25,3, 2009 г. — 22,1, 2010 г. — 40,3, 2011 г. — 39,71, 2012 г. — 42,1, за тры кварталы 2013 г. — 9,2 %.

Такім чынам, сярэдняя акупнасць (вяртанне грашовых сродкаў рэспубліканскага бюджэту) па ўсіх фільмах, створаных кінастудыяй і відэацэнтрам у 2007—2013 гг., склала 22,1 %. Цалкам вернутыя бюджэтныя сродкі пры камерцыйнай рэалізацыі расійска-беларускіх ігравых тэлесерыялаў: «Маёр Ветраў» (2007; 129,2 %), «У

чэрвені 41-га» (2008; 288,7 %), «Снайпер» (2009; 110,7 %), «Паляванне на гаўляйтара» (2012; 109,9 %).

Складаная сітуацыя ўзнікла з камерцыйнай дыстрыбуцыяй асноўнага масіву неігравой і анімацыйнай кінапрадукцыі, створанай у апошнія гады. За

66

выключэннем асобных неігравых фільмаў: «Рэспубліка Беларусь» (2007; 269,8 %), «Славянскі базар у Віцебску» (2008; 225,2 %) — сярэднія паказчыкі акупнасці знаходзяцца ў дыяпазоне ад 1 да 6 % (для дакументальных) і каля 1 % (для

анімацыйных

фільмаў). Нават прымаючы пад увагу

аб’ектыўныя складанасці

з камерцыйнай

дыстрыбуцыяй кінадакументалістыкі

і анімацыйных стужак,

падобныя вынікі лічыць здавальняючымі нельга.

 

За тры кварталы 2013 г. аб’ём экспарту паслуг кінастудыі склаў 1614,6 тыс. долараў ЗША (95,6 % ад аб’ёму адпаведнага перыяду 2012 г). Разам з тым аб’ём імпарту за гэты перыяд узрос у 5,4 разоў і адпавядае 693,6 тыс. доларам ЗША.

Сальда знешняга гандлю паслугамі склала 921 тыс. долараў ЗША (64 % ад даведзенага паказчыка).

Па выніках студзеня–кастрычніка 2013 г. аб’ём экспарту паслуг склаў 1 680,6 тыс. долараў ЗША (77,9 % ад аб’ёму адпаведнага перыяду 2012 г.). Знізіўся аб’ём экспарту паслуг вытворча-тэхнічнай базы — 116,2 тыс. долараў ЗША (28 % ад экспарту аналагічных паслуг 2012 г.). Аб’ём экспарту ад рэалізацыі правоў паказу і копій фільмаў склаў 1 558,2 тыс. долараў ЗША (89,4 % ад экспарту аналагічных паслуг 2012 г.).

Аб’ём імпарту за студзень–кастрычнік склаў 853,7 тыс. долараў ЗША і вырас у 6,6 разоў у параўнанні з адпаведным перыядам 2012 г. Аб’ём паслуг замежных акцёраў склаў 353,7 тыс. долараў ЗША (рост у 10 разоў ад імпарту аналагічных паслуг 2012 г.). Аб’ём імпарту паслуг вытворча-тэхнічнай базы ўзрос больш чым у 16 разоў ад імпарту аналагічных паслуг 2012 г. і склаў 381,9 тыс. долараў ЗША.

Сальда знешняга гандлю паслугамі за студзень–кастрычнік 2013 г. склала 826,9 тыс. долараў ЗША (49,5 % ад планавага паказчыка).

З 2011 г. па 2013 г. кіраўніцтвам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» значныя фінансавыя сродкі былі ўкладзеныя ва ўстанаўленне міжнароднага партнёрства, накіраванага на павелічэнне прытоку ў нацыянальную кінаіндустрыю фінансавых сродкаў у рамках сумеснай вытворчасці або аказання тэхнічных паслуг цэхамі і аддзеламі студыі. Нягледзячы на тое, што за гэтыя гады кіраўніцтвам студыі і прадстаўнікамі аддзела маркетынгу былі праведзены перамовы са значнай колькасцю кінакампаній у многіх краінах Еўропы і Азіі (Арменіі, Грузіі, Бангладэш, Вялікабрытаніі, Ізраілі, Індыі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі, Кітаі, Францыі і інш.), канкрэтных буйных кантрактаў, якія могуць забяспечыць здавальняючую загрузку наяўных вытворчых магутнасцей, заключыць не ўдалося.

У шэрагу выпадкаў сумесная фільмавытворчасць абмяжоўваецца ўкладам Нацыянальнай кінастудыі ў форме аказання тэхнічных паслуг, тэматыка і жыццёвы матэрыял ствараемых стужак ляжыць за межамі актуальных для Беларусі праблем і вядомых фактур. Так, у адным з найбольш удалых у творчых адносінах ігравых кінапраектаў — фільме рэжысёра К. Лапушанскага «Роля» (2013) падзеі разгортваюцца ў Петраградзе пачатку 1920-х гг.; аснову пастановачнай групы склалі расійскія кінематаграфісты, выканаўцы галоўных роляў — расійскія акцёры.

67

У вытворчасці гэтай чорна­белай, па суці

арт­хаўснай стужкі разам

з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм»,

прымалі ўдзел кінастудыя

«Ленфiльм», кампанія «Пралайнмедыя» (Расійская Федэрацыя), кампанія «Буфа» (Фінляндыя), кампанія «Сігма» (Германія). Пры агульным кошце праекта ў 21,48 млрд руб. доля фінансавання са сродкаў рэспубліканскага бюджэту склала 26,2 %. Характэрна, што ў выніку намаганняў расійскіх прадзюсараў фільм атрымаў шырокую рэкламную і PR-падтрымку, быў запатрабаваны расійскім кінапракатам і добра прыняты гледачом.

Сюжэт чатырохсерыйнага тэлевізійнага серыяла «Сляды апосталаў», вытворчасць якога была распачата ТАА «Першая КінаВідэаКампанія», заснаваны на аднайменнай кнізе Эндру Олвіка (калектыўны псеўданім) і распавядае пра пошукі легендарных скарбаў князёў Радзівілаў. Вытворчай базай фільма стала Нацыянальная кінастудыя, а на этапе завяршэння праекта частка маёмасных правоў на дэманстрацыю серыяла была набыта ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Пры

агульным каштарысе тэлесерыяла

амаль у 16 млрд руб.

праект фінансаваўся

ў наступнай прапорцыі: 70 % —

сродкі дзяржаўнага

бюджэту і 30 % —

прыцягнутыя пазабюджэтныя сродкі.

 

 

Далейшае развіццё беларускай кінагаліны будзе накіравана на дасягненне наступных мэт:

павышэнне канкурэнтаздольнасці фільмаў і аптымізацыя сістэмы іх камерцыйнай і некамерцыйнай дыстрыбуцыі;

актывізацыя сістэмнага процідзеяння абароту кантрафактнай прадукцыі (важным элементам гэтай працы з’яўляецца ўдасканаленне механізмаў прававой легалізацыі фільмаў на электронных носьбітах, што мае эканамічнае значэнне, а таксама неабходна для фарміравання міжнароднага прэстыжу краіны);

стварэнне электроннай анатаванай нацыянальнай фільматэкі (з адчыненым

доступам карыстальнікаў) для інтэграцыі беларускай экраннай спадчыны

ўміжнародную мультымедыйную прастору;

супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай за мяжой у мэтах стварэння культурных цэнтраў па прапагандзе дасягненняў Беларусі сродкамі кінамастацтва;

сістэмнае паляпшэнне прафесійнай кінаадукацыі, прыкладных навуковых даследаванняў, а таксама актывізацыя работы па папулярызацыі айчыннага здабытку кінематаграфіі і сусветнай кінакласікі;

актывізацыя прадметнага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне

кінематаграфіі

на

міждзяржаўным

узроўні

і з бізнес-супольнасцю

з кантраляваным выхадам на практычныя вынікі.

 

Нягледзячы на тое, што ў цэлым 2013 г. апынуўся для нацыянальнай кінагаліны даволі складаным як у творчых адносінах, так і па фінансава­эканамічных

68

паказчыках, кінаіндустрыя Беларусі імкнецца стварыць эфектыўную мадэль нацыянальнай кінавытворчасці і ўвайсці ў кантэкст развіцця глабальных кінематаграфічных працэсаў.

Кадр з фільма «Сляды апосталаў» (рэж. С. Талыбаў)

Кадр з фільма «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны»

(рэж. С. Сычоў)

69

На здымках фільма «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны»

Кадр з фільма «Роля» (рэж. К. Лапушанскі)

Кадр з фільма «Дзяржаўная граніца. Фільм дзявяты: Кур’еры страху»

(рэж. І. Чацверыкоў)

70