Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

На здымках к/м фільма «Рускі» (рэж. В. Аслюк)

КАДРЫ КУЛЬТУРЫ

І. Р. Голубева, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння інавацыйнага

развіцця сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

А. У. Лісенкова, галоўны спецыяліст аддзела па рабоце з кадрамі

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

КАДРАВАЯ палітыка Міністэрства культуры грунтуецца на прынцыпах і прыярытэтах, вызначаных Канцэпцыяй дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2001 г. № 399. Згодна з Канцэпцыяй асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай кадравай палітыкі з’яўляюцца:

— фарміраванне сучасных патрабаванняў да кадраў розных сфер дзейнасці

і ўзроўняў кіравання;

падбор кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;

фарміраванне дзейснага рэзерву кіруючых кадраў і арганізацыя планамернай работы з ім;

удасканаленне форм і метадаў ацэнкі дзейнасці кадраў;

матывацыя эфектыўнай працы, рацыянальнае выкарыстанне кадраў, стварэнне спрыяльных умоў для іх працы і прафесійнай кар’еры;

71

удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.

Міністэрства культуры і арганізацыі культуры зрабілі шмат намаганняў для аптымізацыі кадравай палітыкі.

Колькасны аналіз кадравага патэнцыялу ў сферы культуры паказаў, што ў 2013 г. замацавалася стабільнасць кадравага складу работнікаў, якая склалася ў апошнія гады. Працэс аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры, звязаны са скарачэннем колькасці ў першую чаргу ўстаноў клубнага тыпу і бібліятэк, істотным чынам не паўплываў на агульную колькасць работнікаў, якая ў апошнія 5 гадоў вагаецца ў інтэрвале 65,5 — 66,5 тыс. чал. Пры гэтым працэс забеспячэння ўстаноў культуры кадрамі развіваецца ў бок памяншэння колькасці вакансій спецыялістаў у сярэднім з 10 % у 2012 г. да 8,5 % у 2013 г.

Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ў забеспячэнні ўстаноў культуры спецыялістамі з высокім узроўнем адукацыі, у тым ліку прафесійнай. Структура кадравага складу ўстаноў культуры (па катэгорыі «служачыя») па ўзроўню адукацыі на 01.10.2013 г. характарызуецца наступным чынам:

вышэйшая адукацыя — 50,2 %; сярэдняя спецыяльная — 39,8 %; прафесійна­тэхнічная — 3,4 %; агульная сярэдняя — 6,3 %; агульная базавая — 0,2 %.

Найбольшая доля служачых з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у кадравай структуры дзіцячых школ мастацтваў (97,8 %), устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (95,7 %), устаноў вышэйшай адукацыі (95,2 %). Меншая, але таксама істотная доля служачых з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у кадравым складзе арганізацый кінавідэапаказу (78,3 %) і клубных устаноў (79 %).

Параўнальны аналіз адукацыйнай структуры кадравага складу ўстаноў культуры паказвае, што доля служачых з вышэйшай адукацыяй штогод стабільна павялічваецца. Да прыкладу, доля кіраўнікоў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася з 47,7 % у 2011 г. да 48,7 % у 2012 г. і 50,1 % у 2013 г. Пры гэтым, хаця і павольна, зніжаецца доля кіраўнікоў і спецыялістаў з агульнай сярэдняй адукацыяй.

Важным паказчыкам з’яўляецца ўзроставая структура кадравага складу. У аналізуемы перыяд катэгорыя служачых у сферы культуры па ўзросту характарызуецца наступным чынам:

да 24 гадоў — 11,7 %;

40—49 гадоў — 23,2 %;

 

 

25—29 гадоў — 12,6 %;

50—54 гадоў — 12,9 %;

 

 

72

30—31 года — 4,4 %;

55—59

гадоў — 9,3 %;

 

 

 

32—39 гадоў — 17,7 %;

60 гадоў

і болей — 8,2 %.

 

 

 

У цэлым па сферы культуры асноўная ўзроставая катэгорыя — работнікі сярэдняга ўзросту (32—49 гадоў). Доля работнікаў культуры пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту застаецца даволі істотнай — 17,5 % ад колькасці служачых і 22 % ад агульнай колькасці работнікаў. Такая структура характэрная для ўсіх тыпаў устаноў культуры. Выключэнне складаюць дзіцячыя школы мастацтваў, дзе больш высокая, чым у іншых установах, доля работнікаў маладога ўзросту (18—24 гады), і культурна­асветныя ўстановы (клубы, музеі і бібліятэкі), у якіх значна большая доля работнікаў ва ўзросце ад 50 да 60 гадоў і болей.

Важным напрамкам кадравай палітыкі Міністэрства культуры з’яўляецца фарміраванне дзейснага рэзерву кіруючых кадраў і арганізацыя планамернай работы з ім у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 г. № 354 «Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў

ііншых дзяржаўных арганізацый».

Усферы культуры створана і функцыянуе сістэма работы з кадравым рэзервам, якая, з аднаго боку, падпарадкоўваецца агульным прынцыпам і нормам, закладзеным у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, з другога — імкнецца ўлічваць спецыфіку сферы культуры.

У2013 г. унесены змены ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі

Беларусь ад 11 мая 2005 г. № 11, якой зацверджана новай рэдакцыя «Инструкции о порядке рассмотрения вопросов, связанных с подбором кандидатур и подготовкой документов для назначения (освобождения), согласования назначения (освобождения) руководящих кадров на должности, включенные в кадровый реестр Министерства культуры Республики Беларусь». На сённяшні дзень рэзерв кіруючых кадраў цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры, складае 105 чал. У перспектыўны кадравы рэзерв уключаны 60 чал.

Нягледзячы на тое, што ў рабоце з рэзервам кіруючых кадраў у сферы культуры назапашаны пэўны станоўчы вопыт, праблемы забеспячэння галіны кіраўніцкімі кадрамі і павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі і выкарыстання кадравага рэзерву застаюцца актуальнымі. Так, у складзе рэзерву застаецца пэўная доля кіраўнікоў пенсійнага ўзросту. На вакантныя кіруючыя пасады амаль у палове выпадкаў прызначаюцца асобы, якія не прайшлі падрыхтоўку ў кадравым рэзерве. Нярэдка пры наяўнасці дастатковай колькасці рэзервістаў пасады кіраўнікоў працяглы час застаюцца вакантнымі.

Для выпраўлення сітуацыі ў рабоце з кадравым рэзервам значная ўвага надаецца павышэнню прафесійнай культуры рэзервістаў і іх падрыхтоўцы да кіраўніцкай

73

дзейнасці. У адпаведнасці з дзяржаўным заказам у 2013 г. павышэнне кваліфікацыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшлі 13 рэзервістаў:

2

чал. — з рэзерву на пасады, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы;

6

— з кадравага рэестру Міністэрства культуры; 5 чал. — з перспектыўнага

кадравага рэзерву арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры. Яшчэ 2 рэзервісты прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў Акадэміі кіравання без адрыву ад вытворчасці.

Адной з форм павышэння прафесійнай кампетэнцыі кіраўніцкіх кадраў з’яўляецца пастаянна дзеючы семінар рэзерву кіруючых кадраў цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству. Семінар, які пачаў работу ў пачатку 2000-х гг., штогод праводзіцца ў рамках міжкурсавых мерапрыемстваў Інстытутам культуры Беларусі сумесна з аддзелам кадравай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2013 г. семінар праходзіў па тэме «Фінансавы менеджмент і сацыяльнае партнёрства ў кіраўніцкай дзейнасці». У ім прынялі ўдзел больш за 80 рэзервістаў.

У 2013 г. Міністэрствам культуры праведзены першы этап аптымізацыі сеткі арганізацый культуры і іх штатнай колькасці ў адпаведнасці з п.п. 4.2. п. 4 пратакола пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2013 г. № 36 «Аб аптымізацыі сеткі арганізацый адукацыі, культуры і аховы здароўя, іх штатнай колькасці, выконваемых функцый і павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў». На гэтым этапе органы дзяржаўнага кіравання і арганізацыі культуры правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне колькаснага і якаснага кадравага складу ў

адпаведнасці

з сучаснымі патрабаваннямі да

спецыялістаў сферы

культуры

і асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай кадравай палітыкі.

 

Дзяржава

заўсёды высока ацэньвала ўклад

дзеячаў культуры

і мастацтва

ў развіццё нацыянальнай культуры і ўмацаванне станоўчай рэпутацыі краіны. Не выключэннем стаў і 2013 г. Ганаровымі дзяржаўнымі ўзнагародамі былі адзначаны 80 работнікаў сферы культуры: ордэнам Францыска Скарыны — 8 чал.; медалём Францыска Скарыны — 38; медалём «За працоўныя заслугі» — 5 чал. Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны 15 чал., нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» — 44, ганаровай граматай Міністэрства культуры — 89 чал.

Выбітным дзеячам культуры і мастацтва прысуджаны ганаровыя званні «народны» і «заслужаны». Ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» атрымалі:

Зубкова З. П., артыстка драмы, вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»;

Кавальчук В. В., артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»;

74

Мдзівані А. Ю., прафесар кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Прысвоены ганаровыя званні: «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» — 15 чал.; «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» — 6; «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» — 5 чал.

Кадравая палітыка Міністэрства культуры на бліжэйшую перспектыву скіравана на аптымізацыю кадравага забеспячэння дзейнасці ўстаноў і арганізацый культуры, павышэнне якасці работы з кадравым рэзервам, удасканаленне работы па замацаванню маладых спецыялістаў у сферы культуры, неабходнасць кадравага забеспячэння выканання мерапрыемстваў і паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады.

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Я. А. Дзягілева, начальнік аддзела вучэбна­метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі

сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

А. А. Мукалаў, намеснік начальніка аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

АДУКАЦЫЯ ў сферы культуры ці прафесійная мастацкая адукацыя мае свае асаблівасці. Яна — частка нацыянальнай культуры і гістарычна звязана з лепшымі традыцыямі і педагагічнымі школамі на постсавецкай прасторы. Як і прафесійнае мастацтва, адукацыя ў сферы культуры ніколі не была масавай, але яна з’яўляецца асноўным фундаментам у падрыхтоўцы высокаадукаваных творчых кадраў па розных відах мастацтва.

Адукацыя ў сферы культуры інтэгравана ў агульную адукацыйную сістэму, якая рэгулюецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У адпаведнасці з ім у сферы культуры рэалізуюцца адукацыйныя праграмы як па асноўнай, так і па дадатковай адукацыі. Да асноўнай адукацыі адносяцца: 3 установы вышэйшай (далей — УВА) і паслявузаўскай адукацыі: УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (з філіялам у г. Мозыры), УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (з філіялам у г. Магілёве), УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»; 21 каледж як установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (далей — УССА), якія рыхтуюць кадры па 13 спецыяльнасцях, 28 напрамках спецыяльнасцей і 10 спецыялізацыях профіляў «Мастацтва і дызайн», «Гуманітарныя навукі», «Камунікацыі»; 2 вучэбна­педагагічныя комплексы (УА «Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж», ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі»), у якіх інтэгруюцца ўзроўні агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

75

Адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю рэалізуюцца ў 467 дзіцячых школах мастацтваў (далей — ДШМ), а дадатковая адукацыя дарослых — у галіновых установах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і ДУА «Інстытут культуры Беларусі».

Галоўная задача ўстаноў адукацыі сферы культуры — забеспячэнне галіны кадрамі (спецыялістамі культурна­дасугавай сферы, педагагічнымі работнікамі, кіраўнікамі творчых калектываў, артыстамі па ўсіх відах мастацтва — музычнаму, харэаграфічнаму, тэатральнаму, мастацкаму і г. д.), а таксама павышэнне іх кваліфікацыі і перападрыхтоўка.

Асноўным і прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства культуры ў дачыненні да ўстаноў адукацыі сферы культуры стала захаванне спецыфікі традыцыйнай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў галіны на ўзроўнях ДШМ — УССА — УВА праз унясенне прапаноў у шматлікія нарматыўныя прававыя акты.

З мэтай удасканальвання падрыхтоўкі спецыялістаў, пашырэння магчымасці іх працаўладкавання, павышэння кваліфікацыі кадраў, інтэнсіфікацыі вучэбна­метадычнага забеспячэння Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у рамках маніторынгу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўнесены шэраг прапаноў у Міністэрства адукацыі. Падрыхтаваны пакет дакументаў для ўнясення змяненняў у Агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» АКРБ 011-2009 па асобных спецыяльнасцях; прапановы ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска­выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101, якія ўлічваюць спецыфіку дзейнасці ўстаноў адукацыі сферы культуры.

Трэба адзначыць важную падзею, звязаную з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2013 г. № 270 «О некоторых вопросах, связанных с получением высшего образования в учреждениях образования в сфере культуры Российской Федерации». Згодна з ім выпускнікам УССА сферы культуры забяспечана магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі за кошт сродкаў федэральнага бюджэту, ці бюджэтаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі па дзённай форме навучання.

Уадпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 г.

168 «О некоторых мерах по оптимизации системы государственных органов и иных государственных организаций, а также численности их работников», а таксама згодна з Пастановай Міністэрства адукацыі ад 22 ліпеня 2013 г. № 51 Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь была праведзена аптымізацыя, у тым ліку і ўстаноў адукацыі. Скарацілася колькасць кіруючых работнікаў, педагагічных ставак і штатных адзінак. Напрыклад, ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці скарочаны 329 педагагічных ставак і 419 штатных адзінак. Найбольшая рэарганізацыя адбылася ў ДШМ, калі малакамплектныя сельскія школы ў працэсе пераўтварэння ў юрыдычныя асобы сталі філіяламі больш буйных. Так, колькасць

76

ДШМ у Гродзенскай вобласці скарацілася з 77 (2010 г.) да 53 (2013 г.). У 3 профільных установах вышэйшай адукацыі скарочана 16,7 % штатных аддзінак.

У рамках запатрабаванасці ў кадрах з вышэйшай адукацыяй іх падрыхтоўка ажыццяўляецца ў 3 УВА па 4 профілях — «Мастацтва і Дызайн», «Гуманітарныя

навукі», «Педагогіка», «Камунікацыі»

па

37 спецыяльнасцях

у тым

ліку:

УА «Беларускі

дзяржаўны

ўніверсітэт

культуры

і мастацтваў» —

па

13 спецыяльнасцях, 28

напрамках

спецыяльнасцей,

24 спецыялізацыях;

УА «Беларуская

дзяржаўная

акадэмія

музыкі», УА «Беларуская

дзяржаўная

акадэмія мастацтваў» —

па

13 і 26,

11

і 39

адпаведна.

Скарочаны тэрміны

навучання (да 4-х гадоў) па большасці спецыяльнасцей ва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

На сённяшні дзень профільныя ўстановы вышэйшай адукацыі маюць статус вядучых сярод УВА рэспублікі. Яны паспяхова ажыццяўляюць усе кірункі сваёй дзейнасці: адукацыйную, навуковую, навукова-метадычную, канцэртнаасветніцкую, выставачную і г. д.

Ва УВА сферы культуры паглыбляюць прафесійныя веды, уменні і навыкі 7719 студэнтаў. Колькасць студэнцкай моладзі ў параўнанні з 2012 г. (7874 чал.) скарацілася на 2 %.

Штатны прафесарска­выкладчыцкі састаў складаюць 733 супрацоўнікі, сярод іх — 21 доктар навук, 192 кандыдаты навук, 55 прафесараў, 223 дацэнты.

УВА галіны на належным узроўні правялі работу па размеркаванню выпускнікоў, прадастаўленню ім першага працоўнага месца. У 2013 г. скончылі навучанне 1350 чал. Колькасць выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю за кошт рэспубліканскага бюджэту і павінны быць размеркаваны, склалі 610 чал., з іх 585 выпускнікоў атрымалі накіраванне на работу (96 %).

У цэлым паспяхова завяршылася ўступная кампанія 2013 г. ва УВА. На бюджэтную форму навучання прыняты 928 чал.: на дзённую — 673, на завочную — 255, што складае 58 % ад агульнай колькасці. Для навучання за кошт уласных сродкаў залічаны 663 абітурыенты, што складае 42 % ад агульнай колькасці прынятых. З ліку паступіўшых 52 % абітурыентаў скончылі УССА сферы культуры. Без здачы ўступных выпрабаванняў ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» прыняты 5 абітурыентаў — лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў. Агульная конкурсная сітуацыя па УВА галіны — 2,3 чал. на месца.

Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры — гэта тая асноўная ступень у прафесійнай мастацкай адукацыі, якая забяспечвае прыём ва УВА і дапамагае здзяйсняць кадравую палітыку ў рэгіёнах.

На працягу года

паспяхова прайшлі акрэдытацыю УА «Гомельскі дзяржаўны

мастацкі каледж»,

УА «Брэсцкі дзяржаўны

музычны

каледж імя Р. Шырмы»,

УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў

імя Н. Ф. Сакалоўскага»,

УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж

імя А. К. Глебава».

Паступова

77

вырашаюцца праблемы забеспячэння навучэнцаў месцамі для жылля (пабудаваны

інтэрнат для УА «Баранавіцкі дзяржаўны музычны

каледж»,

плануецца

будаўніцтва

інтэрната для

УА «Мінскі дзяржаўны

мастацкі

каледж імя

А. К. Глебава»). Удасканальваецца сістэма ідэалагічнай

і выхаваўчай

работы,

актыўна

ажыццяўляюцца

канцэртна-асветніцкая

дзейнасць

і ўдзел

у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

 

 

 

Штатны выкладчыцкі персанал УССА, без уліку штатных сумяшчальнікаў, складаюць 1968 чалавек, з іх 1923 — з вышэйшай адукацыяй, 898 маюць вышэйшую катэгорыю (46 % ад агульнай колькасці выкладчыкаў).

У 2013 г. выпушчаны 1935 спецыялістаў. Паспяхова прайшла кампанія размеркавання. Накіраванні на работу атрымалі 1349 чалавек, працаўладкаваны — 1024, з іх 173 — у сельскай мясцовасці. Прадоўжылі вучобу ва ўстановах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту 362 навучэнца.

Аднак кантынгент навучэнцаў УССА паступова скарачаецца і сёння складае 5984 чал. — з іх па дзённай форме вучыцца 5347 чал., завочнай — 637 (у 2012 г. — 6569 чал.: дзённая форма навучання — 5860, завочная — 709).

Негатыўную тэндэнцыю выявіла і ўступная кампанія гэтага года. Пры плане 1469 чал. прыняты 1417 (96 %), у тым ліку на дзённую бюджэтную форму 1333 чал. (пры плане — 1391), на завочную — 114 чал. (пры плане — 118). Агульны конкурс па дзённай форме склаў 1 чал. на месца (2012 г. — 1,2). Выканалі план прыёму толькі 9 з 21 УССА: 3 установы рэспубліканскага падпарадкавання і 6 устаноў Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Найбольш высокі прахадны бал па выніках уступнай кампаніі ва УССА па спецыяльнасцях «Дызайн (па напрамках)», «Мастацтва эстрады (спевы)». Па спецыяльнасцях «Народная творчасць (па напрамках)», «Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)» конкурснай сітуацыя адсутнічала.

Аб’ектыўна нізкія паказчыкі прыёму па многіх спецыяльнасцях дыктуюцца не толькі адсутнасцю прэстыжу мастацкіх прафесій, але і адкрыццём творчых спецыяльнасцей профілю «Мастацтва і дызайн» ва УССА сістэмы Міністэрства адукацыі. Зніжаецца дзейнасць ДШМ па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

Адукацыйны працэс у ДШМ ажыццяўляецца па 7 напрамках дзейнасці, якія забяспечаны тыпавой вучэбна­праграмнай дакументацыяй. Паступовае змяншэнне

сеткі ДШМ

(2011 г. — 523,

2012 г. —

486,

2013 г.

— 467)

не адбілася

на

кантынгенце навучэнцаў. Іх

колькасць на

пачатак

2013 г.

склала

110

638

навучэнцаў

(2011 г. — 107 108, 2012 г.

109 171). Педагагічныя

кадры

налічваюць 11 458 штатных адзінак, з іх 6107 настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй. У апошнія гады ДШМ усё больш арыентуюцца на агульна­эстэтычнае развіццё навучэнцаў і на платныя паслугі насельніцтву, што не спрыяе прафесійнай арыентацыі выпускнікоў на паступленне ва УССА і УВА сферы культуры. Напрыклад, найбольшая колькасць навучэнцаў ДШМ (75 400 чал.) вучыцца па напрамку дзейнасці «Музычны» (інструментальнае, харавое, эстраднае аддзяленні), а паступаючых — адзінкі. Адсюль і асабліва напружаная конкурсная сітуацыя ў час

78

правядзення прыёмнай кампаніі ва УССА па струнна­смычковым і духавым інструментам, музыказнаўству і інш.

Разам з тым, аднымі з асноўных задач ДШМ з’яўляюцца неабходнасць павышэння якасці падрыхтоўкі навучэнцаў, развіццё іх крэатыўнасці, пазітыўнага стаўлення да далейшага выбару творчай прафесіі.

Трэба адзначыць, што на працягу года актыўна працавала Вучэбна­метадычнае аб’яднанне ў сферы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях у галіне культуры (далей — ВМА), дзе разглядаліся стратэгічныя пытанні дзейнасці УССА і пытанні ўзаемадзеяння з ДШМ і УВА.

Сумесна з Інстытутам культуры Беларусі створаны творчыя групы па аднаўленню ўсёй вучэбна­праграмнай дакументацыі па спецыяльнасцях профіляў «Мастацтва і Дызайн», «Гуманітарныя навукі», «Камунікацыі» на 2014/15 вучэбны год; вывучаны вопыт укаранення сістэмы менеджменту якасці ва УССА сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Штогод Інстытут культуры Беларусі праводзіць вучэбныя семінары, нарады,

«круглыя сталы» па розных пытаннях, у тым ліку па праблемах

прафесійнай

арыентацыі і якасці падрыхтоўкі навучэнцаў. Так,

у 2013 г.

праведзены:

рэспубліканскі семінар «Роля прадметных (цыклавых)

камісій

у павышэнні

эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры»; рэспубліканская нарада «Вопыт арганізацыі адукацыйнага працэсу па новых напрамках дзейнасці ў ДШМ — народная творчасць, народнае дэкаратыўна-прыкладное, мастацка­эстэтычнае»; рэспубліканскі «круглы стол» на тэму «Праблемы выкладання музычна­тэарэтычных вучэбных прадметаў у ДШМ». У выніку вывучэння вопыту дзейнасці эстрадных аддзяленняў і з мэтай павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў арганізаваны і праведзены пазабюджэтныя аўтарскія навучальныя курсы «Развіццё навыкаў вакальна-джазавай імправізацыі».

У мэтах вучэбна­метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў ДШМ і УССА распрацавана і зацверджана ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 26 метадычных матэрыялаў: 22 тыпавыя вучэбныя праграмы (11 — для ДШМ, 11 — для УССА) па розных вучэбных прадметах і дысцыплінах, 4 дапаможнікі.

Установамі адукацыі сферы культуры актыўна ажыццяўляецца работа па

ўзаемадзеянню

паміж педагагічнымі

калектывамі

УВА,

УССА і ДШМ:

майстар­класы,

абменныя канцэрты,

канферэнцыі

і іншыя

мерапрыемствы.

Напрыклад, УА

«Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» сумесна з кафедрамі

УА «Беларуская

дзяржаўная акадэмія

музыкі» і УА «Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў» паспяхова правялі абласны семінар для выкладчыкаў ДШМ на тэму «Развіццё ансамблевых форм у інструментальным выканальніцтве. Традыцыі і наватарства».

Значнае месца ў дзейнасці ўстаноў адукацыі сферы культуры займае праектная дзейнасць і міжнародныя кантакты. Напрыклад, праект «Салігорск — транзіт — Масква» з майстар­класамі знакамітых расійскіх музыкантаў (Мінская вобл.), сумесная канцэртная дзейнасць камернага аркестра УА «Гродзенскі музычны каледж» з польскімі музыкантамі пад кіраўніцтвам дырыжора з Гданьска і г. д.

79

Сёння прафесійная

мастацкая

адукацыя

мае

праблемы,

звязаныя

з недастатковым улікам

яе спецыфікі

на заканадаўчым

узроўні,

праблемамі

навукова-метадычнага

і матэрыяльна-тэхнічнага

забеспячэння, неабходнасцю

структуравання сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі дарослых.

У вузкім сэнсе адукацыя ў сферы культуры павінна забяспечваць падрыхтоўку кадраў для ўсёй сістэмы мастацкай адукацыі, у шырокім сэнсе — садзейнічаць актуальным задачам развіцця грамадства, духоўнаму станаўленню асобы, ствараць умовы для яе самарэалізацыі, забяспечваць інтэграцыю асобы ў нацыянальную і сусветную культуру.

Дадатковая адукацыя дарослых у сферы культуры

С. В. Мянькова, начальнік аддзела вучэбна­метадычнага забеспячэння павышэння

кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

НЕАД’ЕМНАЙ часткай сістэмы адукацыі ў сферы культуры з’яўляецца дадатковая адукацыя дарослых (далей — ДАД). Яна ўяўляе сабой гнуткую і мабільную сістэму, якая пастаянна развіваецца і вырашае задачы забеспячэння ўстаноў адукацыі і культуры прафесійнымі кадрамі запатрабаванага ўзроўню кваліфікацыі.

Сістэму ДАД у сферы культуры складаюць 9 устаноў:

ДУА «Інстытут культуры Беларусі» (далей — Інбелкульт);

3 факультэты ўстаноў вышэйшай адукацыі сферы культуры: факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (далей — факультэт ПКiПК БДУ культуры і мастацтваў), факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (далей — факультэт ПКiПК БДА музыкі), факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» (далей — факультэт ПКiПК БДА мастацтваў);

3 абласныя цэнтры павышэння кваліфікацы: ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры», ДУА «Віцебскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры», ДУА «Магілёўскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры»;

2 аддзяленні абласных каледжаў мастацтваў: аддзяленне павышэння

кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага»,

80