Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

 

Колькасны склад, чал.

Доля

 

 

 

 

ў агульна

 

 

 

 

Нацыяна

 

 

 

й

 

 

 

колькасці

льны

 

 

 

 

 

 

насельніц

склад

1989 г.

1999 г.

2009 г.

 

 

 

 

тва

 

 

 

 

 

 

 

 

ў 2009 г.,

 

 

 

 

%

 

 

 

 

 

Туркмен

777

921

2685

0,03

ы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Арабы

101

490

1330

0,01

 

 

 

 

 

Кітайцы

78

75

1642

0,02

 

 

 

 

 

Асноўнае месца ў дзейнасці нацыянальна-культурных аб’яднанняў займаюць пытанні адраджэння, захавання і развіцця нацыянальных традыцый, свят, абрадаў, сімволікі, літаратуры і мастацтва, нацыянальных школ і г. д.

Прадстаўнікі большасці нацыянальных аб’яднанняў пражываюць на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, пераважна ў гарадах, і займаюць розныя статусныя пазіцыі ў сацыяльных структурах, эканоміцы, палітыцы і культуры беларускага грамадства.

Асноўная ўвага ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносін надаецца рабоце са старшынямі нацыянальна-культурных аб’яднанняў шляхам правядзення профільных семінараў, сустрэч, нарад па пытаннях статутнай дзейнасці арганізацый, падтрымцы грамадскіх фарміраванняў нацыянальных супольнасцей і асвятленню гэтай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі.

Аказваецца дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні розных мерапрыемстваў: міжнародных навукова-практычных канферэнцый, семінараў, «круглых сталоў», творчых сустрэч, канцэртаў, фестываляў і г. д.

Актыўна і плённа працуюць аб’яднанні армянаў, рускіх, палякаў, яўрэяў, казахаў, карэйцаў, літоўцаў, палясцінцаў, татараў, башкіраў, немцаў, украінцаў, дагестанцаў, малдаван, грэкаў, азербайджанцаў, чувашоў, грузін, афганцаў, цыганоў і інш.

У Рэспубліцы Беларусь па стану на 2013 г. зарэгістравана і дзейнічае больш за 180 грамадскіх аб’яднанняў і іх філіялаў, якімі праведзена больш за 400 разнастайных мерапрыемстваў.

Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на сваю гістарычную радзіму для ўдзелу ў фестывалях і святах выязджалі татары, украінцы, расіяне, армяне, грузіны. Калектывы нацыянальна-культурных аб’яднанняў

101

удзельнічалі ва ўсіх культурна­масавых мерапрыемствах, якія праводзіліся ў Беларусі.

Працягвалася супрацоўніцтва з рэспубліканскімі СМІ. Вялікая праграма запісана на спадарожнікавым канале «Беларусь–24», рэгулярна выходзілі перадачы «Суквецце культур» на радыё «Сталіца», праграма «Супольнасць», штотыднёвая праграма «Беларусь — агульны дом» аб жыцці прадстаўнікоў нацыянальнакультурных аб’яднанняў з удзелам галоўнага спецыяліста Міністэрства культуры Л. І. Лебедзь і дырэктара Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (РЦНК) М. Л. Рыбакова.

Галоўным вынікам работы нацыянальна-культурных аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фестываль нацыянальных культур (праводзіцца з 1996 г. раз у два гады), які набыў шырокі міжнародны рэзананс, стаў сімвалам міжнацыянальнага сяброўства і міру на беларускай зямлі, яднання нацый, народнасцей, духоўнага багацця, разнастайнасці нацыянальных культур.

X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур стартаваў урачыстым канцэртам 14 верасня 2013 г. у Белдзяржфілармоніі. З верасня па снежань прайшлі абласныя туры фестывалю, у якіх прынялі актыўны ўдзел нацыянальна-культурныя аб’яднанні і асобныя выканаўцы (больш за 2040 чал.). Яны паказалі высокі творчы і выканаўчы ўзровень, разнастайнасць праграм, добрае касцюміраванне.

Фестываль дэманструе далучанасць яго ўдзельнікаў да духоўнай культуры сваёй нацыі, захаванне яго этнічнай самабытнасці, адчуванне сябе роўным сярод народаў беларускай дзяржавы.

* * *

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь усталявала цесную творчую сувязь з грамадскімі арганізацыямі беларусаў замежжа і ажыццяўляе падтрымку іх дзейнасці.

Беларуская дыяспара складае на цяперашні час каля 2,5—3 млн чал. Прыкладна пражывае: 800 тыс. чал. — у Расіі , каля 500 тыс. — у ЗША, больш за 270 тыс. — ва Украіне, каля 200 тыс. — у Польшчы, 110 тыс. — у Казахстане, 100 тыс. —

уКанадзе, 80 тыс. — у Латвіі, 25 тыс. — у Эстоніі і г. д. Яны згуртаваны ў болей як 200 нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Найбольш шматлікія з іх зарэгістраваны ў Расіі, краінах Балтыі, Польшчы, ва Украіне, у Казахстане, Малдове. Беларуская дыяспара прысутнічае таксама ў краінах далёкага замежжа —

уАўстрыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Аргенціне і інш.

У 2013 г. імі праведзены шматлікія мерапрыемствы па захаванню, развіццю і папулярызацыі беларускай культуры за мяжой. Многія з іх былі прадстаўлены на конкурс праектаў па падтрымцы беларускай культуры ў краінах пражывання, арганізаваны РЦНК. Былі дасланы 28 заявак з 12 краін свету. Найбольш цікавай прызнана работа беларускага фальклорнага ансамбля «Кірмаш» (г. Масква), які

102

падрыхтаваў і паказаў ва ўласнаручна вырабленых старабеларускіх строях цыкл арыгінальных канцэртаў беларускай музыкі. Адзначана актыўная работа па арганізацыі нацыянальных свят і абрадаў беларускага таварыства «Сябры» (г. Нарва, Эстонія) і Паўладарскага абласнога этнакультурнага аб’яднання «Беларусь» (Казахстан).

На працягу года больш за 20 беларускіх творчых калектываў з­за мяжы прынялі ўдзел у святах і фестывалях, якія праводзіліся ў нашай краіне («Браслаўскія зарніцы», «Вянок дружбы», «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Свята горада Мінска і інш.).

Міністэрства культуры ў рамках сваёй кампетэнцыі працягвае работу па пашырэнню і актывізацыі культурнага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа, пры гэтым найважнейшай задачай застаецца падтрымка з боку дзяржавы захавання і развіцця культурнай самабытнасці беларусаў за мяжой. За кошт сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту на арганізацыю супрацоўніцтва з беларускім замежжам, Міністэрствам культуры былі набыты і накіраваны праз замежныя ўстановы Міністэрства замежных спраў беларускім грамадскім арганізацыям:

дзяржаўная сімволіка;

нацыянальныя касцюмы для дзіцячых і дарослых творчых калектываў;

музычныя інструменты;

гукаўзмацняльная апаратура;

аргтэхніка (тэлевізары, DVD-прайгравальнікі і г. д.);

відэазапісы аб Беларусі, яе гісторыка­культурнай спадчыне, народных абрадах, сацыяльна-эканамічным жыцці ў нашай краіне;

літаратура аб Беларусі і беларускіх аўтарах.

Такая дапамога з боку Міністэрства культуры аказвалася беларускім аб’яднанням у Арменіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдове, Расіі, Польшчы, ва Украіне, у Эстоніі і г. д. Гэта не толькі маральная і матэрыяльная падтрымка, што з’яўляецца першачарговай задачай, але і папулярызацыя беларускай прадукцыі за мяжой, аб’ектыўная інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным жыцці ў Беларусі праз суайчыннікаў, якія выкарыстоўваюць перададзеныя матэрыялы пры правядзенні культурна­масавых мерапрыемстваў у месцах пражывання.

Сярод знакавых мерапрыемстваў па падтрымцы дзейнасці аб’яднанняў беларусаў за мяжой варта нагадаць удзел Міністэрства культуры Беларусі ў правядзенні гала-канцэрта на XIX Агульнапольскім фестывалі «Беларуская песня–2013» у г. Беластоку (Польшча).

Працягваецца работа Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (старшыня — Міністр культуры Б. У. Святлоў). Чацвёртае пасяджэнне савета адбылося ў верасні 2013 г. Новымі напрацоўкамі падзяліліся: старшыня Саюза беларусаў Латвіі В. А. Піскунова, старшыня Цюменскай рэгіянальнай абласной грамадскай арганізацыі «Саюз —

103

інтэграцыя брацкіх народаў», Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Цюмені У. Ф. Шугля, старшыня Рады беларускай грамады ў Малдове Ю. А. Статкевіч, старшыня савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы» С. Л. Кандыбовіч, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Новасібірскі цэнтр беларускай культуры» Н. В. Кабанава і інш.

Былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва Міністэрства культуры, іншых дзяржаўных органаў з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа, актывізацыі інфармацыйнага абмену, развіцця творчай дзейнасці мастацкіх калектываў беларусаў у краінах пражывання.

Актыўная работа з беларусамі замежжа праводзіцца ў Інстытуце культуры Беларусі. Штогод на базе Інбелкульта праводзяцца тыднёвыя стажыроўкі для кіраўнікоў аматарскага мастацтва беларускай дыяспары. Спецыялісты з Беларусі таксама наведваюць таварыствы беларускай культуры для аказання практычнай дапамогі.

У 2013 г. вышлі ў свет нарысы знакамітага вучонага, прафесара, доктара філалагічных навук, супрацоўніка Інстытута культуры Беларусі А. Мальдзіса — кніга аб нашых продках і сучасніках, якія праславіліся за межамі зямель

беларускіх, пачынаючы з XV ст.

 

 

 

 

Інстытутам

культуры

Беларусі рыхтуюцца

да выдання: даведнік звестак

і адрасоў «Беларускае

замежжа»,

энцыклапедычны

даведнік

«Беларусы

і ўраджэнцы

Беларусі ў памежных

краінах»,

які стане

ўнікальнай

навуковай

крыніцай для выкладчыкаў і студэнтаў, што займаюцца пытаннямі гісторыі Беларусі, а таксама будзе выкарыстоўвацца як каштоўная інфармацыйная крыніца забеспячэння дзейнасці розных міністэрстваў і ведамстваў.

На базе Інстытута культуры Беларусі з чэрвеня 2013 г. дзейнічае выстаўка «Беларусы ў свеце». У чэрвені 2013 г. у Інстытуце адбылося адкрыццё выстаўкі твораў мастакоў аб’яднання «Маю гонар» (Латвія) на чале са старшынёй гэтага аб’яднання Вячкам Целешам. За апошнія два гады сабраны прадметы, кнігі і навуковыя працы нашых суайчыннікаў і даследчыкаў у замежжы, фотаздымкі, розныя дакументы, карціны і г. д.

У2013 г. Інстытут культуры Беларусі стаў ініцыятарам і арганізатарам конкурсу на прысваенне ганаровага наймення «гаспадарыня-беларусачка» сярод жыхарак Беларусі і нашых суайчынніц за мяжой. Пераможцам першага этапу былі ўручаны ганаровыя пасведчанні на Шостым з’ездзе беларусаў свету. Конкурс выклікаў вялікую цікавасць з боку беларускіх аб’яднанняў і суполак за мяжой і будзе перыядычна асвятляцца на старонках газеты «Голас Радзімы», якая распаўсюджваецца ў 53 краінах свету.

На працягу года быў разгледжаны і прадстаўлены Нацыянальнаму Сходу Рэспублікі Беларусь праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа».

Уснежні беларускім Урадам зацверджана Дзяржаўная праграма супрацоўніцтва

збеларусамі замежжа «Беларусы ў свеце» на 2013—2015 гады (пастанова Савета

104

Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2013 г. № 1035). Яе мэтай з’яўляецца стварэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі і развіцця партнёрскага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сацыяльна-эканамічнай, інфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншай сферах. Для рэалізацыі гэтай мэты спатрэбіцца вырашэнне наступных задач:

удасканаленне арганізацыйных механізмаў для далейшага развіцця рознабаковых узаемаадносін з беларускай дыяспарай;

забеспячэнне і развіццё інфармацыйнага абмену з беларусамі замежжа аб сацыяльна-эканамічным, грамадска­палітычным і культурным жыцці сучаснай Беларусі;

стварэнне ўмоў для наладжвання эканамічных кантактаў з беларусамі замежжа;

стварэнне ўмоў і ўдасканаленне механізмаў узаемадзеяння з беларусамі замежжа ў сацыякультурнай сферы, садзейнічанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці;

садзейнічанне беларусам замежжа ў захаванні беларускай мовы.

У рамках дадзенай праграмы будзе актывізавана ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь з кіраўніцтвам грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа, забяспечана ўсталяванне дзелавых сувязей паміж СМІ Беларусі і краін пражывання суайчыннікаў, будзе ўзмоцнена дапамога беларусаў за мяжой у правядзенні Дзён культуры Беларусі ў замежных краінах, прадоўжана падтрымка свят беларускай культуры, фестываляў беларускай песні і мовы, адпрацавана сістэма творчых стажыровак кіраўнікоў мастацкіх калектываў беларусаў замежжа ў Беларусі і многае іншае.

Прыняцце названай Праграмы — важны крок на шляху ўмацавання ўзаемадзеяння дзяржавы з суайчыннікамі за мяжой, дэманстрацыя ўвагі да жыцця беларускай дыяспары і яе падтрымкі.

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

У. П. Панцялейка, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльнатэхнічнага забеспячэння

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

РАЗВІЦЦЁ матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, яе паступовае ўмацаванне па-ранейшаму складаюць адну з актуальных праблем сферы культуры.

105

У Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2013 г. былі ўключаны 17 аб’ектаў устаноў культуры з аб’ёмам фінансавання ў памеры 277 651,033 млн руб. Вылучаныя сродкі засвоены ў поўным аб’ёме.

Работы вяліся на 12 аб’ектах культуры: па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (аб’ект уведзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2013 г.), Свята-Пакроўскага жаночага манастыра

ўТалочыне Віцебскай вобласці, Косаўскага палацава-паркавага ансамбля, касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, палацава-паркавага ансамбля ў в. Жылічы Кіраўскага раёна, комплексу былога калегіума езуітаў у в. Юравічы Калінкавіцкага раёна, сядзібнага комплексу ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, Успенскага манастыра ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна, Свята-Уваскрасенскага кафедральнага сабора ў Барысаве; па рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (уведзены ў эксплуатацыю: аўтабаза Мінкультуры і аўтацэх кінастудыі ў чэрвені 2013 г., другая чарга будаўніцтва; пускавы комплекс галоўнага корпуса — у лістападзе 2013 г.); па будаўніцтву культурна­спартыўнага комплексу УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава, з прымыкаючым інтэрнатам па вул. Б. Хмяльніцкага, 5.

Для правядзення капітальнага рамонту ва ўстановах культуры вылучаны сродкі

ўсуме 57 672,0 млн руб., якія выкарыстаны ў поўным аб’ёме.

Працягваецца праца па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры рэспубліканскага падпарадкавання.

Уадпаведнасці з вылучанымі сродкамі ўстановы культуры набылі музычныя інструменты, кінатэхналагічнае абсталяванне, гукаўзмацняльную і асвятляльную апаратуру на агульную суму каля 17 млрд руб. (у 2010 г. — 4,6 млрд руб.). Вылучаныя сродкі засвоены ў поўным аб’ёме.

Уадпаведнасці з планам мерапрыемстваў па аднаўленню ў 2013—2015 гг. фондаў музычных інструментаў для ўстаноў культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры былі выдзелены значныя сродкі. Напрыклад, для калектываў Белдзяржфілармоніі закуплены музычныя інструменты (і адрамантаваны вялікі арган) на суму 3,7 млрд руб., для сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета — на суму 3,8 млрд руб.

Умэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый сістэмы Міністэрства культуры вытворчыя прадпрыемствы прадоўжылі работу па ўдасканаленню вытворчасці і аказанню паслуг установам культуры. Планы мадэрнізацыі на 2013—2015 гг. распрацаваны ААТ «Віцебск­Белпрамкультура», ААТ «Белрэстаўрацыя», ААТ «Гроднатэамантаж», ААТ «Брэстрэстаўрацыя», РУП «Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”», РУП «Аўтабаза Мінкультуры», РУП «Тэатральныя майстэрні».

Упералік тэхнічных мерапрыемстваў на 2013 г. уключана набыццё абсталявання

і рамонтна-будаўнічыя работы на суму 12,8 млрд руб., з іх на мадэрнізацыю

106

матэрыяльна-тэхнічнай базы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — 10,5 млрд руб.

Абвешчаны ў Беларусі Год беражлівасці стаў лагічным працягам рэалізацыі дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы». У рамках рэалізацыі дырэктывы Міністэрства культуры на 2013 г. распрацавала галіновую праграму па энергазберажэнню і праграму па эканоміі светлых нафтапрадуктаў.

У выніку рэалізацыі галіновай праграмы па энергазберажэнню былі выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы.

Эканомія ад укаранення энергазберагальных мерапрыемстваў склала 3,5 тыс. т умоўнага паліва. У адпаведнасці з распрацаванай праграмай па эканоміі светлых нафтапрадуктаў выкананы ўсе запланаваныя арганізацыйна­тэхнічныя мерапрыемствы.

Дзеля прапаганды эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў 25 сакавіка 2013 г. у рамках правядзення акцыі «Час зямлі» падведамасным Міністэрству культуры арганізацыям былі адключаны падсвятленне будынкаў і рэкламнае асвятленне.

Ва ўсіх арганізацыях на працягу года

афармляліся

інфармацыйныя стэнды

з вучэбна­нагляднай інфармацыяй і плакатамі

па пытаннях

беражлівага выкарыстання

энергарэсурсаў. А з 19 сакавіка па 7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзілася культурна­мастацкая выстаўка «Будзь Гаспадаром».

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

С. Б. Галоўчыц, намеснік начальніка эканамічнага ўпраўлення

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

АСНОЎНАЯ ўвага Міністэрства культуры ў 2013 г. была накіравана на забеспячэнне фінансавання на ўтрыманне арганізацый культуры, кантроль за эфектыўным і мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама тых, што вызначаны Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады.

Бюджэт па-ранейшаму з’яўляецца самай значнай і стабільнай крыніцай фінансавання сферы культуры.

У 2013 г. аб’ём бюджэтных сродкаў на ўтрыманне і развіццё сферы культуры (без уліку сродкаў на капітальнае будаўніцтва) чакаецца на ўзроўні 0,54 % ад ВУП (2012 г. — 0,51 %) (гл. табл. 1).

107

Табліца 1

Выдаткі на культуру ў кансалідаваным бюджэце Рэспублікі Беларусь на

 

 

 

 

2012—2013 гг.

 

 

 

(без уліку сродкаў на капітальнае будаўніцтва)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2012 г.

2013 г.

 

% росту

 

Паказчыкі

 

 

 

 

2013 г.

 

 

факт

ацэнка

 

 

 

 

 

 

к 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Валавы

ўнутраны

527 385

618 117,0

 

117,2

 

прадукт

 

 

,0

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Расходы на культуру

 

2687,0

3316,2

 

123,4

 

 

 

 

 

 

 

 

У тым ліку:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рэспубліканскі

 

584,2

678,3

 

116,1

 

бюджэт

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

мясцовыя бюджэты

2102,8

2637,9

 

125,4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Доля

расходаў

на

0,51

0,54

 

 

 

культуру ў ВУП (%)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

За кошт бюджэтных сродкаў забяспечваецца дзейнасць дзяржаўных музеяў, бібліятэк, клубных устаноў і ўстаноў адукацыі сферы культуры, ажыццяўляецца падтрымка дзяржаўных тэатральна-відовішчных арганізацый, паркаў культуры і адпачынку, заапаркаў, кінавідэапракатных арганізацый, фінансуюцца мерапрыемствы дзяржаўных праграм, асноўнымі з якіх з’яўляюцца Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады і Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады.

Расходы кансалідаванага бюджэту на культуру ў 2013 г. чакаюцца ў памеры 3316,2 млрд руб., у тым ліку мясцовых бюджэтаў — 2637,9 млрд руб., рэспубліканскага бюджэту — 678,3 млрд руб. (гл. табл. 1).

На забеспячэнне дзейнасці арганізацый Міністэрства культуры, правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў і іншых выдаткаў у рэспубліканскім бюджэце прадугледжаны сродкі (без уліку выдаткаў на капітальнае будаўніцтва ) у аб’ёме 793,4 млрд руб., што на 20 % больш у параўнанні з 2012 г. (выдаткі 2012 г. склалі 663,6 млрд руб.).

У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы планавыя паказчыкі 2013 г. склалі 277,65 млрд руб.

На працягу справаздачнага года Міністэрства культуры праводзіла работу па забеспячэнню выканання ў поўным аб’ёме паказчыкаў, якія вызначаны Дзяржаўнай

108

праграмай «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады, у тым ліку па павелічэнню дзяржаўнымі арганізацыямі культуры пазабюджэтных (уласных) даходаў. У выніку пазабюджэтныя паступленні дзяржаўных арганізацый сістэмы Міністэрства культуры чакаюцца на ўзроўні 824,6 млрд руб., што ў 1,48 разу больш у параўнанні з 2012 г. (пазабюджэтныя паступленні ў 2012 г. склалі 558 млрд руб.) (гл. табл. 2).

Табліца 2

Пазабюджэтныя і ўласныя даходы ў агульных даходах арганізацый сістэмы Міністэрства культуры

 

Пазабюджэтныя

 

 

даходы

% росту

 

(млрд руб.)

Назва

2013 г. к

 

 

 

 

2012 г.

 

2013 г.

2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

факт

 

ацэнка

 

 

 

 

 

 

Усяго:

558,0

 

824,6

148

 

 

 

 

 

Рэгіянальныя

401,1

 

612,4

153

арганізацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

з іх па абласцях і г. Мінску:

 

 

 

 

 

Брэсцкая вобл.

40,2

 

52,8

131

 

 

 

 

 

Віцебская вобл.

53,0

 

85,5

161

 

 

 

 

 

Гомельская вобл.

56,9

 

87,1

153

 

 

 

 

 

Гродзенская вобл.

42,4

 

81,4

192

 

 

 

 

 

Мінская вобл.

31,2

 

46,2

148

 

 

 

 

 

Магілёўская вобл.

39,7

 

59,0

149

 

 

 

 

 

г. Мінск

137,8

 

200,4

145

 

 

 

 

 

Рэспубліканскія

156,8

 

212,2

135

арганізацыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь устаноўлены нарматыў забяспечанасці расходаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека на ўзроўні 1,3 базавай велічыні за кошт бюджэтнага фінансавання.

Выдаткі на культуру ў адпаведнасці з планамі бюджэтнага фінансавання з разліку на аднаго жыхара ў сярэднім па рэспубліцы чакаюцца ў памеры 3 базавых велічынь (гл. табл. 3).

Табліца 3

109

Выкананне нарматыву дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па культуры

 

Нарматыў забяспечанасці расходаў на

 

культуру

 

 

ў разліку на аднаго чалавека ў памеры

Вобласці і г.

1,3 базавай велічыні

Мінск

за кошт бюджэтнага фінансавання

 

 

 

 

 

2012 г.

 

2013 г.

 

 

 

 

 

справаздача

 

ацэнка

 

 

 

 

Усяго:

3,2

 

2,9

 

 

 

 

у тым ліку па абласцях і г. Мінску:

Брэсцкая

 

2,6

 

2,5

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Віцебская

 

3,1

 

3,1

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомельская

 

3,0

 

2,8

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродзенская

 

3,1

 

2,7

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінская

 

3,2

 

3,1

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Магілёўская

 

3,5

 

3,3

 

вобл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

г. Мінск

 

3,7

 

2,8

 

 

 

 

 

 

 

Заўвага. Памер

сярэднегадавой

базавай велічыні: 2012 г. — 83 750 руб.;

2013 г. — 107 500 руб.

У 2013 г. у параўнані з 2012 г. па арганізацыях Міністэрства культуры тэмп росту экспарту паслуг запланаваны на ўзроўні 109 % (найбольшы аб’ём экспарту паслуг у Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і ва ўстановах адукацыі).

Сальда па знешняму гандлю паслугамі за 2013 г. прагназуецца станоўчым і чакаецца ў памеры 1200 тыс. дол. ЗША.

ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

110