Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_B_1_-_50.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
449.54 Кб
Скачать

53. Характерные черты и особенности развития хоз-ва бсср в 1950-60. Хоз реформа 1965и её итоги.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была. Былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі бел. Інтэлігенцыі. Рэпрэсіі закранулі і пісьм. Арганіз. БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвінавачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-паліт. жыцця. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацын. Аднак дабіцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню законнасці і правапарадку. Значныя змены ў грамадска-паліт. жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закрытым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канкрэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пачалися паліт. мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

У кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналізу стану эк. і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршыліся. Адміністр. і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца у Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаўных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абраны Л. I. Брэжнеў.

3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кіраўніцтва.

Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя ме­ханiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстр. пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.

Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi павялiчыуся, павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася бу­даунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прад­прыемствау.

Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.

Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]