Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_B_1_-_50.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
449.54 Кб
Скачать

21.Бел земли в войне1812.Общ-полит движения. Восстание 1831.

Гэта была вайна паміж 2 моцнымі краінамі – Францыяй і Расіяй. Напаліен, што імкнуўся да сусветнага уладання галоўным ворагам лічыў Расію. Беларусь уваходзіла ў склад Расіі, таму асноўныя дзеянні вайны будуць адбывацца на яе тэр-ыі.

12 чэрвеня – войска Напаліена (600 тыс) пераправілася праз раку Неман і ўступіла на Б. Ужо 16 чэрвеня захоплена Вільня, а 24 – Мінск.

Абараняліся 3 рускія арміі:

  1. Барклай дэ Толі – на Пецярбург

  2. Баграціен – на Маскву 300 тыс.

  3. Тормасаў – Кіеў

Рускае войска адступае. Аб’яднанне 1 і 2 армій пад Смаленскам,рзбіць іх на тэр Б не ўдалосяю, але Б папала пад уладу Напаліена.

Магнаты і шляхта сустрэлі Напаліена з задавальненнем: яны дапамагалі збіраць сродкі на вайну, фарміравалі войска, бо хацелі аднавіць РП у межах 1772 з дапамогай Напаліена. А для сялян чужой была і руская і фр. ўлада, аля яны спадзяваліся, што Напаліен адменіць прыгоннае права.

1 ліпеня – Напаліен стварае Часовы ўрад ВКЛ, быў абвешчан акт аб далучэнні ВКЛ да Польшчы, але гэта не было аднаўленнем РП.

Урад абавязаны быў забяспечваць фр.войска і ахоўваць парадак. Паводле ўказу Часоваму Ураду дэпартаменты павінны былі прадставіць рэкрутаў, але ж негледзячы на зварот урада да сялян, у якім абяцалася, што служба будзе толькі 6 гадоў і за яе будуць плаціць грошы, у рэкруты паступалі слаба(сяляне, да і памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаваць сваіх лепшых прыгонных). Т. ч. урад быў вымушаны адпраўляць у войскі марадзераў і дэзерціраў.

Пачалося марадзерства – рабаўніцтва насельніцтва. Для абароны ад марадзераў у паветах пачалі ствараць жандармерыю, а ў буйных гарадах – народную гвардыю.

Пачаліся рэквізіцыі – прымусовае адыманне каштоўнасцей у час вайны (харч, коні, фураж).

Тым часам армія Барклая дэ Толі злучылася пад Смаленскам з арміяй Баграціена. 26 жніўня 1812 года адбыўся Барадзінскі бой.

У верасні-лістападзе Беларусь зноў стала арэнай дзеянняў асноўных сіл рас. і фр. армій. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час зэяўлялася акружэнне і знішчэнне рэшткаў “вялікай арміі” Напаліена у раене р.Бярэзіны.

Войскі Напаліена адступалі па спустошанай Смаленскай дарозе, іх праследваў казацкі корпус Платава, на іх пастаянна нападалі партызаны. 14 лістапада каля вескі Студзенка пачаўся пераход франц. часцей праз Бярэзіну. 8 снежня было вызвалена Гродна. Праз Неман перайшло 30 тыс французаў. Ужо ў пачатку снежня 1812 г. ўся тэр.Беларусі была вызвалена.

З аднаго боку, была адстояна свабода зямель, а з другога загінула шмат людзей, разбурана гаспадарка і культура. Прычыны перамогі: высокі баявы дух, гераізм салдат, дапамога партызан, мудрасць Кутузава.

Общественно-полит. движение в Беларуси против царизма.

Пасля вайны 1812 года бел. шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. Яны дзейнічалі легальна, але сапраўдныя свае паліт. мэты хавалі за іншай, напрыклад, дабрачыннай, асветніцкай дзейнасцю. Такія арганізацыі адрозніваліся дысцыплінай, імкненнем да барацьбы, самаахвярнасцю сваіх прыхільнікаў, моцнай цэнтралізаванай падпарадкаванасцю. Менавіта гэтым арганізацыям належылі ідэі барацьбы за свабоду, роўнасць і братэрства.. У гэты час былі створаны таварыства “філаматаў” і “філарэтаў”, якія дзейнічалі ў Віленскім універсітэте. Афіцыйна студэнты вывучалі родную мову, гісторыю і культуру Б., але ў сапраўдн. яны рыхтаваліся да паліт. барацьбы за адраджэнне Б.

Таварыствы такого тыпу былі створаны і ў Расіі, але палітычны накірунак у іх быў больш выразны, яны дзейнічалі больш рашуча. Гэта прывяло да знакамітага паўстання дзекабрыстаў, што адбылося 14 снежня 1825 г. Але ліквідаваць самадзяржаўе дзекабрыстам не ўдалося.

Паспрабавалі падтрымаць сваіх расійскіх сяброў і іх беларускія аднадумцы. У 1823 г. быў распрацаваны план бабруйскага паўстання, з арыштам цара ў час агляду бабруйскай крэпасці. Але план не быў выкананы. 24 снежня 1825 г. была сарвана прысяга Мікалаю І. У лютым дзекабрысты Палтаўскага палка паспрабавалі авалодаць бабруйскай крэпасцю. Усе гэтыя выступленні дзекабрыстаў ў Б. скончыліся паражэннем. У 1826 г. урад Расіі афіцыйна забараніў дзейнасць любых таварыств і ў любой форме.

Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францы і ставілі на мэце адрадзіць РП ў межах 1772 г.

У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян.

З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1831 г.

Т. ч. грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася барацьбой паліт. арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.

22. Соц-эк развитие бел земель в условиях кризиса феодализма. Попытки хоз реформ п.пXIX.

Стан с/г ў п.п XIX ст. ха-рактарызаваўся існаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Сяляне карысталіся зямлёй памешчыкаў і выплачвалі за гэта чынш ці даніну прадуктамі. У сяр. XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну волоку (21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень.Таму не было ніякай зацікаўленасці ў працы.

Пашыралася вінакурэнне — перапрацоўка бульбы на гарэлку.Даход быў большы,чым ад жыта. Даход прыносіла льнаводства.Цукровыя буракі – цукр; лён,канапля – палатно.

Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сіс-тэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Ініцыятар Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян. Яна прадугдеджвала: правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржауных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржауных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да павелічэння надзелаў дзярж. сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак заставалася прыгоннае права і гэта з’яўлялася небяспечным для дзяржавы.

Развіццё прамысловасці ў першай палове XIX ст. у Беларусі звязана з пераходам ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]