Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

ужо добра напрацаваўся. Адчуў, што цяжэй яму стане, калі побач будзе гэты хлапчына.

Адчыніўшы дзверцы са свайго, шафёрскага, боку, сказаў жорстка:

— Паедзеш з Бойкам.

Валодзя адчуваў адну віну — праспаў, таму паспрабаваў абараняцца:

Дзядзька Іван, дык ішоў жа дождж.

Паедзеш з Бойкам,— паўтарыў Іван так, што хлопец, які паводзіў сябе са сталымі камбайнерамі, як роўны, без пярэчанняў вываліўся з кабіны.

А пасля Івану стала нядобра ад гэтай зусім не ўласцівай яму суровасці: нізашто пакрыўдзіў вучня, непедагагічна гэта. Дакараў сябе і загадаў сам сабе сачыць за сваімі адносінамі з людзьмі, пакуль на душы так пагана, а то так можна пасварыцца з многімі і ў нялёгкі час застацца аднаму.

Аднак, як на ліха, у той дзень шмат што не ладзілася. Бойка «сеў» на мастку цераз капал. Пакуль Іван вярнуўся з тока, Бойкаву машыну выцягнулі, але для таго, каб падважыць яе, не прыдумалі нічога іншага, як разгрузіць кузаў — высыпаць збожжа на дарогу. Праўда, падаслалі брызент, але ўсё адно нейкая частка ячменю трапіла ў пясок і нават асунулася ў канал, у ваду. Можа, мяшок, два, не больш, было страчана ячменю. Але Іван абурыўся, мацюкаў і разяву Бойку, і ўсіх, хто яму памагаў, а яшчэ мацнейшыя словы паслаў людзям, у абавязкі якіх уваходзіла адрамантаваць масток. Хлопцы вінавата прамаўчалі. Але ад іх маўчання яму зрабілася яшчэ цяжэй. Здалося раптам, што таварышы яго па рабоце, як ніколі, пакорлівыя, падазрона пакорлівыя, і занадта добрыя, ціхія, такімі людзі робяцца, калі чалавека напаткала бяда. А ў яго ж ніякай бяды няма. Усё самае страшнае, што можа выпасці на долю чалавека, у яго ўжо было. Больш не можа — не павінна быць! — у жыцці нічога страшнага.

Іван з тока пазваніў самому Астаповічу, каб прыслалі цесляроў — адрамантаваць масток.

У Казінае прымчаў на сваім шматпакутным матацыкле Кузя. Іван убачыў яго здалёк і завёў сябе на гучную размову: ім не

аграном трэба, а цесляры, а галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць. Ды Кузя апярэдзіў яго, даказаўшы, што мае пільнае вока: накінуўся на Бойку, што ў лесе на карэнні дарога ўсеяна ячменем.

Варон надумалі карміць? Ды Астаповіч з вас паўзаробку зрэжа за такія страты. З «Іскры» дэлегацыю чакаем. Падумайце, што яны

скажуць, калі ўбачаць, што ў нас робіцца на дарозе. Іван Карнеевіч, што ж гэта вы?

Мая віна, я натрусіў,— сказаў Іван, здзівіўшы і Бойку, і Кузю.

Твая? — у галоўнага нават думкі не ўзнікла, што марнатраўства мог зрабіць такі ашчадны гаспадар і класны шафёр, як Батрак.

АІван успомніў, як сказаў Карней: «Рукі не туды глядзяць». І нага...

нага таксама як бы страціла аўтаматызм, выпрацаваны за два дзесяцігоддзі ваджэння машыны. Лавіў ён сябе сёння на тым, што з-за сваіх цяжкіх думак рэзка тармазіў, нервова, а кузавы і машыны, і прычэпа насыпаў з коптурам.

У чарговы рэйс вырашыў паслаць сына, а самому застацца на камбайне. Але падумаў, што трэба будзе працаваць з памочнікам, і завагаўся. Баяўся свайго нядобрага пачуцця да хлопца, каб не паўтарылася яно. Бо так нельга. Пры чым тут Валодзя? Нават маці яго, пляменніца Шышкі, і тая, відаць, цьмяна помніць дзядзьку, а бацька, які нарадзіўся ў суседняй вёсцы, напэўна, зусім не помніць, толькі хіба па расказах, але наўрад ці сказаў хто пра паліцая добрае слова. Але, так нельга. Так, калі пачаць выяўляць усіх яго сваякоў, можна вакол бачыць ворагаў і жыць з нянавісцю, з вечнай падазронасцю. А так жыць цяжка, ён, Іван, ніколі так не жыў.

Урэшце, Шышка — невялікая шышка. Былі галоўныя каты, у чорных мундзірах, з чужой мовай. Тады іх увалілася, можа, дзесяць чалавек...

Колькі немцы гора пакінулі на нашай зямлі! Але людзі нашы разумеюць, што не народ нямецкі, не немцы ўвогуле — фашысты гэта чынілі. Ён, Іван, таксама згаджаўся, што нельга вініць народ. Калі ў саўгас прыехала нямецкая дэлегацыя, ён быў на сустрэчы, апладзіраваў іх добрым словам. Аднак жа на вячэру піць з гасцямі гарэлку не пайшоў. Не мог пайсці. І калі яму прапанавалі паездку ў Германію, адмовіўся, здзівіўшы шмат каго, нават Тася расчаравана ўздыхнула, хацелася ёй і такой славы для мужа.

Не, да Валодзі трэба адносіцца як да Валодзі — да школьніка, камсамольца, суседа, сынавага сябра. Вінаваціць яго можна хіба за адно — гультаяваты бывае. Адолеўшы свае пачуцці, Іван быў уважлівы і ласкавы са сваім юным памочнікам. Валодзя, які звычайна любіў паразважаць на розныя тэмы, спачатку быў насцярожаны, немнагаслоўны: спалохала яго пакаранне — брыгадзір не ўзяў на машыну, моцна, значыцца, Батрак узлаваўся за яго спазненне. Стараўся хлопец загладзіць сваю віну, лавіў кожны рух камбайнера, без слоў разумеў любы загад. Іван падбадзёрваў яго сваёй увагай. Гаварыў з ім, як толькі спыняліся. Ад гэтага самому стала лягчэй: работа і

размова з чалавекам адводзілі страшныя думкі, як громаадвод адводзіць маланку, якая магла б усё спаліць.

Як там Карней з прычэпам справіцца?

Карней? Што вы, дзядзька Іван! Ды Карнею хоць чыгуначны састаў прычапі — павядзе. Талент! У бацьку найшоў. Машыну ён водзіць дабрэй за нашага інструктара. Калі здавалі на правы...

Разумеў, што Валодзя трохі падхалімнічае, аднак усё роўна такі водзыў аб сыне школьнага сябра яго было прыемна слухаць. Але, Карней такі! Сам Астаповіч дазволіў, што ў часе ўборкі ён можа падмяняць бацьку і за штурвалам камбайна, і за рулём ЗІЛа. «Сямейны ўборачна-транспартны агрэгат Івана Батрака» — так называўся артыкул у абласной газеце.

Забаўскі сказаў, што назва дрэнная. Можа, для Забаўскага, майстра сваёй, пісьменніцкай, справы, гэта і непрыгожа, а на яго, Іванаву, думку — прыгожа, бо праўдзіва ўсё напісана было, усё праўдзівае — прыгожае, а хлусня, хоць у залатыя словы яе загарні, усё адно будзе брыдкая.

Абед прывезлі,— паведаміў Валодзя і пракаўтнуў сліну: прачнуўшыся, калі маці была ўжо на рабоце, дрэнна паснедаў. Іван як і не пачуў пра абед, толькі прыбавіў камбайну скорасць. Невысокі, але густы, што шчотка, ячмень зрэзаны жаткай, роўна і прыгожа клаўся на шнэк і, падхоплены транспарцёрам, паднімаўся ў барабан. Нагрузка такая, што малатарня, здавалася, вось-вось захлынецца ад натугі, разляціцца барабан пад напорам калосся, заб'юцца сіты. Не, нейкі міг

і малатарня зноў весела звінела, рытмічна стукалі сіты. Іван чуйна лавіў кожны гук, кожную змену рэжыму работы камбайна. На кожным дзесятку метраў ходу ён па нагрузцы мог дакладна вызначыць ураджай: тут усе пяцьдзесят цэнтнераў, а вось тут упала да трыццаці. Чаму? Менш папала мінералкі? Ці мелкі тарфяны пласт?

Праз усе грукаты і шумы машыны з асаблівай асалодай слухаў самы слабы, самы пяшчотны шум — збожжа, якое транспарцёр падымаў у бункер. Вернецца Карней, прышвартуецца побач, сапраўды як караблі, пра якія ён, Іван, некалі марыў, і ячмень — жывое золата зямлі — пальецца з бункера камбайна ў кузаў. Разумна прыдумалі людзі. Так ён перажываў заўсёды, так думаў. Хацеў і сёння захапіцца працай, радасцю таго, што па ўсім участку ўраджай не падае ніжэй сарака, і забыцца на ўсё. Не атрымлівалася. Быў нейкі момант ранейшай радасці, калі ён пазбавіўся непрыязнасці да Валодзі і хлопец, адарваўшыся ад капніцеля, крычаў пахвалу яго сыну. А крыкнуў пра абед — і ў Батрака зноў як бы парвалася нешта ўсяродку, сувязь нейкая парвалася — паміж часам, падзеямі, пачуццямі сваімі, сувязь

уадносінах з людзьмі. Ён чытаў у разумнай кніжцы, што калі ёсць лад ва ўсім — гэта называецца гармоніяй. Душэўнай гармоніяй. Дык вось расстроілася яго гармонія.

Бачыў ён сам, што прывезлі абед, але зусім не хацелася есці, а галоўнае, што зноў-такі амаль спалохала: што трэба абедаць разам з людзьмі. А раней ён любіў калектыўныя абеды ў полі, дзе можна добра пагаварыць пра сур'ёзнае — як ідзе работа, і пажартаваць, пасмяяцца ўволю. Ды і стравы прывозілі смачныя. Даўняя завядзёнка Астаповіча: камбайнераў, шафёраў у жніво карміць па вышэйшай норме і такімі абедамі, якіх і ў сталічных рэстаранах не бывае.

Абеды гатаваліся ў тым жа сельпоўскім кульдзюме. Але якая розніца была паміж тымі, якімі кармілі праезджых шафёраў, турыстаў і сваіх выпівакаў, і тымі, якія вывозіліся ў тэрмасах на поле. Гэтыя абеды варыліся ў асобных катлах з прадуктаў саўгаса. Сам старшыня сельпо трымаў пад кантролем іх прыгатаванне, дастаўку, бо ведаў: калі камбайнеры паскардзяцца, гандлёвая кар'ера яго бясслаўна скончыцца — Астаповіч не даруе парушэння ўмовы, якую заўсёды выпрацоўваў і падпісваў сам, як самае высокае міжнароднае пагадненне. Так ужо было з некаторымі сельпоўцамі. А між тым, не дзеля жарту казалі, Якаў Качанок, калі быў старшынёй сельпо, прыйшоўся даспадобы Астаповічу якраз за тое, што карміў механізатараў адменна, з добрымі прыдумкамі.

За каналам заставаўся яшчэ добры лан, гектары на тры, а Іван ганяў камбайн так, быццам трэба было зжаць апошні лапік перад дажджом ці каб, як кажуць, перад абедам «памыць рукі».

Камбайны па той бок канала стаялі ў рад на краі гоня, ля купкі бярозак, якія нехта з добрых меліяратараў пашкадаваў, пакінуў для прыгажосці, і яны пасля асушкі балота добра разрасліся на сваім грудку. Там, пад бярозкамі, Каця накрывала «стол». Іван ведаў, што яго чакаюць, без яго не будуць абедаць, бачыў, як прагна пазірае ў той бок Валодзя, і ўсё ніяк не мог спыніцца, бо з'явілася адчуванне, што як толькі ён сыдзе з запаветнага мосціка камбайна, з залітага сонцам поля ячменю, то адразу ступіць у тое чорнае, абвугленае мінулае, нечаканы напамінак пра якое прычыніў такі боль. Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея — з «таго свету вярнуўся», і ён страшыўся іх размовы, баяўся, што будуць разважаць спакойна, паблажліва, можа, нават весела,— ім не баліць, жахі вайны пазнаў хіба франтавік Каржоў.

Шчэрба, закасаўшы штаны, «фарсіраваў» абмялелы канал і стаў

уячмені перад Іванавым камбайнам, распяўшы рукі. Іван мусіў спыніцца.

— Чаго лезеш пад машыну, дурань шчарбаты?

Хведзька выстаўляе сваю шчэрбу, што іншая модніца залаты зуб

смяецца, калі трэба і не трэба, абы паказаць золата.

Ляпей скасі мяне, чым памерці ад голаду. Кішка кішку даганяе. Чуеш, як вурчыць? Як матор. Хацеў Кацю абняць, а шлунак мой, як на грэх, пачуў боршч і загрукатаў усё роўна шчо мінамёт. Фыркнула, зараза. Во паняй стала!

Валодзя заліўся смехам, уміг апынуўшыся побач са Шчэрбам.

Абедайце без мяне.

Гэта ты для кулажцаў стараешся? Пайшлі яны! Задавакі! Калісь етая Кулага, што стала «Іскрай», старцоў пастаўляла... Пагарэльцамі прыкідваліся — аглоблі смалілі і ездзілі ажно на Украіну... А цяпер у першыя лезуць. Ардзяноў начаплялі да пупа — і ўсё ім мала. Не прыедуць. Не бойся. Бацька прыдумаў пра камісію, каб нас завесці на поўны разгон і Яшку з Кузем страху нагнаць. Добра ён іх адчыхвосціў. Так і я не сумеў бы. Далікатненька так, культурненька лазінай па венцілятары...

Хведзькава балбатня мёртвага прымусіць усміхнуцца.

Не хочацца мне есці.

Не дуры! Усім хочацца. Пайшлі, а то адаб'еш хлопцам апетыт. Ты ў нас — шчо сто грамаў. Убачым цябе — весялей пашчэнкамі работаем.

Есці сапраўды не хацелася. Больш таго, калі памыў рукі і прылёг на брызент, пасярод якога на белым абрусе Каця прыгожа, як на вячэры з замежнай дэлегацыяй, расставіла талеркі з ярка-чырвонымі, як налітымі крывёй, памідорамі, гуркамі, свежымі і маласольнымі, халоднай цяляцінай, пляшкі з напіткамі, Іван адчуў нязвыклую стомленасць, расслабленасць, хацелася выпрастацца, заплюшчыць вочы і праваліцца ў ратавальны сон. Але хіба заснеш пад Шчэрбаву балбатню? Затрывожыўся, што доўга няма Карнея, хоць здагадваўся, што сын мог заехаць на абед дадому, каб не абедаць з назолам Шчэрбам, які сваімі дурнымі жартамі не дае хлопцу спакою. З Валодзі не кпіць, бо гэты ўмее пасмяяцца з самога сябе, падыграць Хведзьку, а часам і агрызнуцца.

Нешта пераблытала Тася: Карнею варта было нарадзіць дзяўчынкай, а Валю, наадварот, хлопцам. За Карнея ён доўга трывожыўся: як будзе жыць з такой сарамлівасцю? Ажно пакуль сын не пачаў рабіць у саўгасе. Тады пераканаўся: добра будзе жыць, не толькі ж тыя жывуць, што языком ўмеюць мянташыць.

Прашу вас, мужчынкі, ачысціце маю скацерць-самабранку,— ветліва запрасіла Каця.

Ачысціш тут, калі нутро — шчо нязмазаная перадача. Ажно скрыгоча. Змазачку б якую. Салідольчык. Хоць ягадны. Эх, ты, не магла прывезці! Падруга юнасці суровай!

Ну не, дулю табе.

І ты — дулю? Мала з мяне Любіных?

Учарашні салдат, які яшчэ не звыкся са Шчэрбавым бязлітасным самавыкрыццём, пакаціўся па брызенце.

Раз прывезла і закаялася. Не знала, куды вочы дзяваць перад Астаповічам.

Баішся месца страціць? Цёпленькае?

А што ты думаў? Баюся. У мяне дзеці яшчэ малыя. Без бацькі кармлю.

Да Івана галасы даходзілі, як з далечыні, не з мінулага — з будучыні, да якой яму трэба доўга ісці. І ён баяўся гэтай дарогі, бо яна вядзе праз тую ноч. Але разам з тым невядомая страшная сіла цягнула яго туды, у мінулае, пра якое ў сённяшнім жыцці ён пачаў забывацца і якое ва ўсёй сваёй жахлівай яве ўсплыло раніцой. Сіла гэтая быццам ціснула на павекі, і яму цяжка было расплюшчыць вочы і паглядзець у светлы блакіт неба. Не хацелася чуць і вясёлых галасоў. Не, так нельга, ратунак у яго цяпер адзін — быць заўсёды з людзьмі, а гэта значыць — быць у сённяшнім жыцці.

Іван Карнеевіч, ешце, калі ласка.

Іван сеў, усміхнуўся Каці. Яго смяшыла і трохі бянтэжыла, што яна пачала звяртацца да яго на «вы». Жартаваў з гэтага. Яны ж равеснікі. Разам некалі гулялі, на вячоркі хадзілі. Каця ў МТС яшчэ абеды трактарыстам варыла. Дзяўчына яна была нецікавая — худзенькая, мізэрненькая, да таго ж рудая, твар — што вароніна яйка, у крапінках увесь. Замуж доўга не выходзіла, гадоў да дваццаці васьмі, ужо ў векавухі яе залічылі. Выйшла — абы за каго. Нейкага прыблуду, прымака ўзяла. Пакутавала з ім гадоў пяць. П'янюга быў, хуліган, з кулакамі лез, часта Каця насіла сінякі. Учыніў бойку ў клубе — і яго пасадзілі на два гады. Каця засталася з дзвюма дзяўчаткамі. І як бы раптам перарадзілася кабета. Сядзеў у ёй чорт, як ва ўсялякай бабе, казалі старыя. Пайшла працаваць у чайную. Распаўнела, папрыгажэла, прывабнай жанчынай зрабілася, бойкай, вясёлай. Тыя яе сяброўкі, прыгажосці якіх некалі дзяўчынай зайздросціла яна, цяпер зайздросцілі ёй. Зайздросцілі і раўнавалі. Мужа, калі той вярнуўся, Каця не прыняла, развод аформіла. А жаданні жаночыя ў яе набіралі сілу, кіпелі. І хоць нікога са сваіх, добрынскіх, яна не спакусіла, падгульвала ціха, скрыта, з чужымі, каторыя з раёна прыязджалі, жонкі ўсё адно ставіліся да яе насцярожана і раўніва. Шчэрбава Люба скандал не-

аднойчы ўчыняла. Каця неяк крыкнула ёй: «Ды мне на твайго Шчэрбу плюнуць брыдка, дурная ты, не толькі што... Знайшла мужчыну!»

Хведзька, які сам сябе высмейваў і мала за што крыўдзіўся, за гэтыя словы моцна пакрыўдзіўся. Доўга мацюкаў Кацю. Але выпіць хацелася, і яны памірыліся. Здаралася, што Каця пры людзях цалавала Шчэрбу — на злосць Любе. Абвяшчала неаднойчы ў кульдзюме: «Хведзька, ты адзіны мужчына ў гэтым добрынскім манастыры». Люба ад такіх жартаў сінела, а сяло рагатала, праўда, іншыя жонкі смяяліся, але пільнасці не трацілі, лічылі, што ад Кацькі ўсяго можна чакаць. Адна Тася ніколі не раўнавала Івана. Памагала Каці, калі той было дрэнна, п'янюгу яе неаднойчы ўшчувала, дзяцей выхадзіла, бо малыя, недагледжаныя, яны часта хварэлі. Каця была ўдзячная Таісе Міхайлаўне і, можа, праз гэта з асаблівай павагай адносілася да Івана, бянтэжылася перад ім, як перад Астаповічам, не дазваляла пры ім лішніх жартаў.

Іван адкусіў хлеба і пачуў, што кавалак захраснуў у горле. Падумаў: праўда, што не змазана, як кажа Хведзька. Наліў квасу, выпіў. Больш нічога не хацелася. Нават блага стала ад думкі, што трэба есці.

Іван Карнеевіч, гурочкі маласольныя. Свае прынесла, не сельпоўскія. Ведала ж, што свята ў вас — дажынкі.

Добра святкуем, хлопцы! П'ём квас, закусваем гуркамі маласольнымі. Любата! — зарагатаў Шчэрба.

Ты зноў — за рыбу грошы.

Не за рыбу... За гуркі твае. Ты нам етыя гурочкі на вечар сха-

вай.

Дзякую, Каця,— сказаў Іван.— Няма апетыту... пасля ўчараш-

няга.

Няўжо перапіў? Мала ж піў. Ці табе Тася паднесла? Во шчаслівы! А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае. Во парода! Хто яе такую вывеў? Бацька ж быў чалавек як чалавек.

Бо пахнуць, Хведзя, твае грошы, таму Люба і знаходзіць,— пазмоўшчыцку падміргнула Каржову і Краўчанку Каця.

Чым ета яны пахнуць?

Чужымі бабамі. На баб у Любы нюх.

Каця крутнула бёдрамі, пахілілася над тэрмасам, наліваючы боршч, ад якога запахла на ўсё Казінае, агаліліся вышэй падкаленак белыя прыгожыя ногі, на іх апетытна зірнуў учарашні салдат. Пажартавала яна ўедліва: усе ведалі, што Хведар можа бясконца часаць язык, часта абнімае жанчын, але каб здрадзіць сваёй Любе, то такой і думкі ў яго, мабыць, не з'яўлялася ні разу. Камбайнеры весела смя-

яліся, а Шчэрба нават трохі збянтэжыўся, ва ўсялякім разе, не знайшоў адразу, што адказаць.

Каця, баршча мне не палівай.

Чаму, Іван Карнеевіч? Такі боршч!

З жыватом у мяне нешта.

Уіншы час Шчэрба, напэўна, не прамінуў бы пажартаваць з яго жывата. Але знайшлася прычына адпомсціць Каці, і Хведзька ажно ўзрадавана закрычаў:

— Во як вы травіце людзей у сваіх праклятых «Бабскіх слёзах»! Няхай бы травілі кулажскіх шпіёнаў. Так не ж — сваіх. Лучшых людзей! Накарміла ўчора ванючымі катлетамі.

Укожнага ёсць свая прафесійная гордасць, у Каці, якая любіла сваю працу — карміць людзей, яна, гордасць гэтая, была асабліва развітая, чайная лічылася адной з лепшых у райсаюзе, і нават устарэлыя кпіны наконт «Бабскіх слёз» крыўдзілі жанчыну, якая вырасла ў чайной ад падавальшчыцы да загадчыцы і працавала шчыра, так, каб людзі не лаялі. Не абавязкова ёй было самой везці абед у поле. Павезла. З-за павагі да тых, хто хлеб убірае. Ды і ведала, што мужчыны любяць, калі прывозіць яна,— і накорміць лепш, не казённа, па-хат- няму, і пажартуе па-свойску, навіны раскажа; у прыдарожную чайную навіны прыплываюць адусюль. Таму на Шчэрбаў напад на харчэўню Каця адказала як бы жартам, але злосна:

— Мне, Хведзька, даўно хочацца накарміць цябе так, каб ты тры дні штаны не зашпільваў.

Смяяліся маладыя. Івану было не да смеху. Дарэчы, яго панурасць стрымлівала і Кацю, і хлопцаў, а то, здаралася, разыходзіліся так, што калі ўбіралі ў Баравым, то ўсе ягадніцы вылезлі на ўзлессе, прыцягнутыя іх смехам.

Стары Каржоў, які ўвогуле рэдка калі ўсміхаўся з самых дасціпных жартаў, паморшчыўся гідліва:

— Знайшлі пра што гаварыць за абедам. Каця зардзелася. Хлопцы таксама асекліся.

Іван і ад другога адмовіўся, зусім засмуціўшы Кацю, якая больш за ўсё старалася дагадзіць абедам яму.

Каржоў, чалавек далікатны, як бы адчуў віну, што нагнаў на вясёлую кампанію нуду і, жадаючы паправіць — жартаваць ён не ўмеў,— вырашыў павярнуць размову на сур'ёзнае — на тое, што ў той дзень было навіной нумар адзін.

— І хто яго бачыў?

— Каго?

— Шышку.

Іван сцяўся, адчуваючы, што вось-вось нешта смяртэльнае зваліцца на яго, як шматтонны груз з пад'ёмнага крана, а ён не мае сілы перашкодзіць гэтаму падзенню ці хаця б адскочыць убок і мусіць бездапаможна чакаць удару. Іншыя таксама прыціхлі, чакаючы незвычайнага.

Іван мімаволі зірнуў на Валодзю, і здалося яму, што хлопец пабялеў: ці не з-за стрыечнага дзеда спазніўся на працу? Няўжо страчаўся? А Каця яшчэ больш пачырванела. Тады Іван прыгадаў, што яна таксама нейкая сваячніца Шышкі. Дзіўна, што дагэтуль ён ніколі не думаў пра гэта, можа, таму, што бацька яе загінуў на фронце, як і родны дзед Валодзі. Былі ў вёсцы дзве сям'і Шышкавых сваякоў, з якімі ён стараўся разам ні працаваць, ні гуляць, ні ўвогуле мець якуюнебудзь справу.

Адзін Шчэрба замармытаў, як кот, разжоўваючы нямногімі ўцалелымі зубамі ладны кавалак мяса. Справіўшыся ўрэшце з мясам, сказаў:

Люба мая бачыла. Морда, кажа, во — што ражка. Цагліны просіць. Быццам з курорта прыехаў, а не з Магадана. Толькі шрам на шчацэ, як у разбойніка.

Няможна пускаць такіх назад у свае сёлы. Закон трэба,— сурова і пераканана сказаў Каржоў.

Словы былога франтавіка як бы адвялі той удар, якога Іван баяўся. Але вярнулася ранейшая стомленасць. Перамагаючы яе, Іван падняўся і пад маўклівымі недаўменнымі позіркамі хлопцаў усяе брыгады пайшоў хуценька па ржышчы да лесу.

6

Ён сустрэў мяне на вуліцы. Я нёс малако, казінае, ад цёткі Хвядоры. Анька хварэла, кашляла. А карову нашу немцы застрэлілі яшчэ ў тое лета, калі пачалася вайна. Прыехалі на двух грузавіках, сталі ў канцы сяла, на выгане, і, калі чарада вярталася з пашы, пачалі страляць па выбару, каторая гладчэйшая, наша ялаўка была, таму гладкая. Застрэлілі кароў дзесяць, узвалілі на грузавікі, старасту, кульгаваму Пракопу, сказалі, каб растлумачыў людзям, што мяса патрэбна нямецкім салдатам, і квітанцыі далі, сказалі, што па тых квітанцыях недзе ў Гомелі можна атрымаць будзе за каровы грошы. Маці па грошы не пайшла, казала, ніхто не пайшоў. Адзін малады Шышка пайшоў. Вярнуўся паліцэйскім і прывёў дадому пародзістую карову, такія да вайны толькі ў саўгас былі завезены; па вядру малака давала. Людзі казалі, што ён атрымаў грошы за ўсіх, а таму і купіў сабе новую карміцельку. Але некаторыя інакш гаварылі: за тое, што пайшоў

служыць немцам, далі яму карову. Напачатку Шышку моцна ўзненавідзелі, а пасля неяк прымірыліся, што ён паліцэйскі. Пайшла чутка, што Рыгор не дае чужым паліцаям крыўдзіць сваіх, добрынскіх, людзей. І ад немцаў абараняе. На Кулагі, казалі, як наляцелі аднойчы, дык вымелі ўвесь хлеў і палавіну жывёлы пагналі. А на Добрынку больш так не наляталі. Збожжа і мяса здавалі па развёрстцы старасты, а Пракоп быў чалавек справядлівы, старастам яго абралі свае, бо ён яшчэ ў тую вайну, на якой загінуў наш дзед, у палоне быў у Нямеччыне і знаў іх мову. Мы, дзеці, у сем-восем гадоў добра зналі жыццё, настрой людзей, адносіны паміж імі, хто за каго і хто чым дыхае і што на вайне, дзе былі нашы бацькі, робіцца, цяпер сямікласнікі так не знаюць пра сваё сяло, пра тое, чым хто жыве. Цяпер слухаюць радыё, глядзяць тэлевізар. А мы лавілі кожную размову, кожнае слова. Мы былі паўсюдныя, як птушкі. Прыляталі ў любую хату. Прысутнічалі на вяселлях і на памінках, там, дзе смяяліся і дзе плакалі, і, безумоўна, там, дзе варажылі. У вайну хадзіла па сёлах багата варажбітак. Варажылі яны па-рознаму: адны прадказвалі канец свету, другія, наадварот, радавалі нашых матак, што скора адбудзецца тое, чаго ўсе чакалі,— вернуцца свае, вернуцца мужы, бацькі. Адну такую варажбітку, старэнькую бабулю, арыштавалі паліцаі, пайшла чутка, што яна ад партызан прыходзіла. Пасля гэтага мы, дзеці, у кожнай чужой жанчыне стараліся разгледзіць партызанку. І калі новая варажбітка заходзіла да каго ў хату, мы ляцелі туды, як вераб'і на проса. Часам нас выганялі. Але часцей не звярталі ўвагі: дзеці былі ў кожнай хаце, ад іх нікуды не дзенешся, ды і няма ад іх чаго таіць, няхай ведаюць, якое яно, жыццё і што іх чакае наперадзе. Можа, ад таго, што ведалі ўсе клопаты, усё матчына гора і на плечы нашы ўзвальвалася нямала недзіцячай работы, мы рана сталелі.

Бедна мы жылі без каровы. Галадалі. Не, галадалі мы па вясне. А тады наступала восень і можна было жыць — выраслі бульба, гуркі, капуста, у лесе грыбоў было многа; мы з маткай кожную раніцу хадзілі па грыбы і насушылі ажно два мяшкі, адных добрых — баравікоў

— мяшок, а яшчэ наперадзе маглі быць маслюкі і апенькі, на іх мама надзеялася, баравікі яна мелася занесці ў Гомель на рынак, каб прадаць іх і купіць солі, бо соль тады была даражэй за сала, а без солі з самымі лепшымі грыбамі суп усё роўна што з травы. Анечка, калі хварэла, вельмі прасіла солі: «Мамачка, адну крупіначку».

Так, гэта было на пачатку восені, бо незадоўга перад гэтай сустрэчай мама сказала, што каб не вайна ды не немцы, то я пайшоў бы ў школу. Мне вельмі захацелася пайсці ў школу. Паліцаяў я не любіў, як і ўсе добрынцы, але ў той дзень, калі можна было ісці ў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]