Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Под знакомой встретимся.

Ужо перад акном, у святле, з фізіяноміяй, якая ззяла, што месячык, па-змоўшчыцку падміргнуўшы маці, Валя вывела;

Знай, рябина красная, Знай, рябина спелая. Все подружки смелые, Только я несмелая.

Oгa, нясмелая ты,— не вытрымаў — буркнуў, як стары, прастак Карней.

Я ў любві нясмелая, Карней-дуралей! — крыкнула ў акно Валя са смехам.

Іван недзе ў сенцах жартаўліва загрымеў арыю з «Запарожца за Дунаем»:

Ая турак — не казак...

Туркі так не п'юць, ім рэлігія забараняе,— сказаў пазбаўлены гумару дагматык Карней.

Таісе Міхайлаўне зрабілася да няможнага весела, рагатаць хацелася, як малой, але з натугай стрымлівалася — з-за сына.

У зале Іван адставіў нагу, гопнуўшы ў падлогу, адцягнуў крысо свайго зашмальцаванага рабочага пінжачка, заспяваў басам:

Пілы гарілку, пілы й налівку, Шчэ й мэд будэм піты,

А хто з нас, братцы, будэ смеятыся, Таго будэм біты!

— А ну, жы-н-ка! Стаў га-ры-лку! І наліўку!

Валя за спіной у бацькі, у дзвярах, падтрымала іншай песняй: Прадамо валоў мы сорак, Яшчэ вып'ем і ў аўторак.

Добра і так наліліся,— зноў-такі без усмешкі, асуджальна кінуў Карней.

Сын! Бацьку не крытыкаваць!

А сам усіх крытыкуеш.

Не ўсіх. Маму тваю не крытыкую.

Бо баішся.

Дурань! Не баюся — люблю,— падышоў, абняў жонку, пацалаваў у шчаку.— Лепшай мамы, чым наша, у цэлым свеце няма.

Таісу Міхайлаўну гэтая нечаканая пахвала п'янаватага мужа кранула, як даўно не краналі самыя ласкавыя словы, якія Іван казаў ёй адзін на адзін цвярозы. Узрадавалася яна і засаромелася дзяцей, загарэлася, што нявеста.

А ўсіх іншых — правільна! — крытыкую! — заявіў з п'янай зухаватасцю Іван, аднак і тут застаўся сумленным перад дзецьмі — прызнаўся: — Не, яшчэ аднаго чалавека не крытыкую. Астаповіча.

Бо таксама баішся.

Не баюся — паважаю, гэта мужык што трэба, я табе скажу. Шкада, што старэе.

Таіса Міхайлаўна ўзрадавалася ўжо іншаму: што ў размове ні дзеці, ні муж не прыкмецілі яе збянтэжанасці, і дала волю таму свайму смеху, за які, ведала, усім была сімпатычная: прыгажэе яна ад такога смеху — вочы цяплеюць, носік смешна курносіцца, залаты зуб прывабна бліскае...

Дык я накрыю на стол, Іваначка.

А як жа! Усё стаў на стол. Яшчэ дзяды нашы на дажынках

гулялі.

А якія ў вас дажынкі? — зноў скептычна хмыкнуў Карней.— Што вы дажалі?

Дажнём, сын! Заўтра з табой дзесяць гектараў скосім. К абеду

ірукі памыем.

За такія «дажынкі» ў «Вожык» трэба,— ніяк не мог супакоіцца хлапчына, узрушаны недарэчнымі Шчэрбавымі жартамі і тым ашуканствам, якім заняўся Качанок і з якім згадзіліся камбайнеры, у тым ліку чамусьці і бацька яго. Незразумелыя яны людзі, старыя, часта паводзінамі сваімі пярэчаць самі сабе, сваім прынцыпам, як бацька сёння. Ды яшчэ і разгуляўся. З якой радасці?

Ну і зануда ты, дарагі мой брат,— сказала Валя, пераключаючы праграму тэлевізара — шукае больш вясёлую перадачу: гутарка лысых дзядзькоў аб гандлі садавінай і гароднінай — не для яе святочнага настрою.— Як цябе Нюрка будзе цярпець такога? Яна ж вясёлая дзяўчына.

Ага ж, трэба мне твая Нюрка! — Карней адразу нахмурыўся, натапырыўся, як вожык, перайшоў да абароны.

Таіса Міхайлаўна заслала на стол чысцюткі абрус, тут, у зале, «у музеі», увішна расстаўляла талеркі, келіхі і ціха смяялася. Яе хораша цешылі і мужава весялосць, і Карнеева праведнасць, і Валіна бяскрыўдная лёгкасць, з якой яна шпіляла брата.

Мама, тата, як вы яго жэніце, такога нелюдзіма? Во будзеце мець клопату!

У цябе толькі жаніцьба ў галаве.

У мяне не жаніцьба, даражэнькі мой, у мяне — замужжа. Але са мной не будзе клопату.

Ох не знаю, з кім з вас будзе большы клопат,— ужо без смеху, сур'ёзна, падтрымала сына Таіса Міхайлаўна, употай уздыхнуўшы, бо

ўтой час яе якраз хвалявала Валя, пра будучыню сына рана было думаць.

Карней па-хлапчукоўску даўмеўся нарэшце, як адплаціць сяс-

тры:

Я знаю, чаго ты падлізваешся да бацькі. Магнітафончык захацела? Ага!

Здраднік ты! Абяцаў памагаць...

А чаго памагаць? Лічы, дачка, што магнітафон у цябе ёсць. Раз трэба для работы...

Валя крутнулася на адной назе, галёкнула ад радасці.

Татачка! Колькі разоў цябе пацалаваць? — падскочыла, абхапіла за шыю, цмокнула раз, два, тры...

А ты запытай, які яна хоча,— сказала маці.— За тры сотні.

А шчо нам тры сотні!

Якія багачы! Тры мае зарплаты.

Твае тры. А мая адна. Прэмію, знаеш, якую мы з Карнеем палучылі?

Можа, у Каці ўжо тая прэмія,— буркнуў Карней.

Так ты, чортаў сын, думаеш пра бацьку? Ай-я-яй. Давай аддадзім Валі на магнітафон нашу прэмію? Чаго не хапае — няхай матка дабаўляе. Сагласны?

А нашто мне тыя грошы,— Карней нават засаромеўся, што бацька пытае ў яго дазволу.

Дзякую, Карнейка! Я ж казала, што ты даўно ўжо ў камунізме. Зневажай нас, няшчасных спажыўцаў. Мы — з перажыткамі.

Таісе Міхайлаўне было трохі шкада грошай — нечаканы, непланавы расход можа адцягнуць пакупку машыны, бо пазычаць на такую рэч яна не дазволіць сабе, тут справа гонару — каб людзі не падумалі, што «пані Туся» дзеля шыку за апошнія купіла, чаго добрага, пачнуць пляткарыць, што сям'ю надгаладзь трымала, абы сабраць на машыну. Але разам з тым яе радавалі Іванава шчодрасць, сынава абыякавасць да грошай і Валіна тыпова жаночая хітрасць.

Таіса Міхайлаўна паставіла на стол графін вішнёвай настойкі, артыстычна пакланілася мужу і сыну:

Прашу да стала, дарагія пераможцы.

4

Іван праспаў на работу, чаго ўлетку ніколі не здаралася. Спалі яны з Тасяй на гарышчы на сенавале, так учора яму, п'янаватаму,

захацелася — успомніць маладосць. Каровы няма, а сена ў двары ёсць, свежае, духмянае: частку гарода ў нізіне ля раўчука ён гады два назад засеяў канюшынай. Трава расце выдатная, двойчы за лета скасіў. Самім не спатрэбіцца — сена цяпер дарагі прадукт, і пакупнікі заўсёды ёсць; працы меней, а выручка большая, як ад бульбы.

Спалася яму соладка. Сніў, што сябры ўжо робяць, што ў Шчэрбы стукаюць падшыпнікі, ірваўся хутчэй да іх, але ўсё роўна ніяк не мог расплюшчыць вочы.

Прачнуўся — пачуў, што па гонтавым даху барабаніць дождж. Во ад чаго, мабыць, сніў стук падшыпнікаў. Прыгадаў учарашняе — і стала нядобра, адчуў сваю віну. Маглі б скончыць уборку, каб не гэтая помпа з прэміяй. Любіць Яшка спектаклі. А ў яго не хапіла прынцыповасці, паламаўся трохі і здаўся. Ад сваёй слабасці, якую праявіў, было нядобра, сорамна.

Гадзінніка на руцэ не было, але адчуваў па знаёмых вясковых гуках, што не рана ўжо. Паспешліва падхапіўся.

Тася на кухні на газавай пліце гатавала снеданне. Гнуткая, як дзяўчынка, у марлевай касынцы, у стракатым фартушку, здалася святочнай і памаладзелай. Іван успомніў тую радасць, якую яна падарыла яму і ўвечары, за сталом, і ўначы. Салодкая ў іх была ноч, мядовая, маладажонская.

— Шчо ета ты не разбудзіла?

Некалі яна адвучвала яго, маладога, ад «шчо» і «ета», але гадоў колькі назад ён злавіў яе на тым, што сама яна, случанка, часам гаворыць «шчо», і яны пасмяяліся і больш не вучылі адно аднаго мове; цяпер гэта рабілі дзеці.

Дождж жа ідзе.

А калі нарад на другую работу?

Карней даўно пайшоў. Каб быў нарад, то прыехаў бы.

Усё роўна нядобра. Што пра мяне падумаюць? Учора за лайдакамі пацягнуўся...

Не карай ты сябе. Трэба ж адпачыць. Без выхадных робіце. Івану захацелася зноў абняць жонку, каб яшчэ раз пачуць яе

блізасць. Абняў асцярожна, як бы нясмела.

Яна, ніжэйшая ростам, прытулілася галавой, шчакой да яго грудзей, быццам хацела вухам паслухаць сэрца.

— Іваначка,— і былі ў гэтым адзіным слове жаночая пяшчота і гарачая ўдзячнасць за тое, што ён такі, што яна і праз дваццаць адзін год кахае яго гэтак жа, як і тады, у сваім трохі бяздумным юнацтве, за тое, што ён не даў ёй памыліцца. Ён часта пытаўся на працягу гэтых двух дзесяткаў гадоў: «За шчо ты мяне палюбіла?» Яна не ўмела

растлумачыць — завошта і адказвала жартам: «За тое, што мазутам ад цябе пахла».

За кароткім снеданнем Тася высыпала мяшок навін — урачэбны пункт па часці навін што дыспетчарская; былі навіны вясковыя і некаторыя свае, хатнія,— пра дзяцей, але ўсё лёгкія, вясёлыя. Ёй хацелася гаварыць, хацелася яшчэ чым-небудзь пацешыць яго, парадаваць. Але Іван глядзеў у акно, за якім церусіўся дробны дождж, і думкі яго былі ў Казіным, на нязжатым ячмені.

Качанку штаны трэба зняць.

За шчо?

За ўчарашняе. Тры гадзіны пераганялі камбайны ды прамовы гаварылі. Яму абы парад быў, паказуха.

Але Тасю і гэта рассмяшыла — што малую: можа, уявіла, як «Качанку можна зняць штаны», ці яшчэ раз парадавалася мужавай шчырасці да працы.

Ён не хацеў браць парасон (плашч яго дарожны забраў сын), адбіваўся:

Пасмяюцца нашы зубаскалы, што я пад зонцікам на работу

іду.

Але, калі жонка ўгаворвала ўзяць гэтую папскую накрыўку ад дажджу, выйшла заспаная Валя, пачула яго словы, хмыкнула:

У якім стагоддзі вы жывяце? Перадавыя механізатары! Рухаючая сіла прагрэсу.

Пасмяяліся ўсе трое.

А з парасонам ён усё ж уліп, праўду дзяды казалі: бабу слухай, а свой розум май. Калі прыйшоў на машынны двор, пад паветкай, дзе слесары, шафёры і трактарысты ў часе перакураў «ганялі казла», сядзела ўся яго транспартна-ўборачная брыгада і... Качанок. Тое, што хлопцы вось так сядзяць, ад варот убачыў — пахмурныя, як раніца, і што на двары ў такі час Качанок, устрывожыла Івана. Ужо адно тое нядобра, што ён, брыгадзір, з'явіўся апошні.

Парасон ён згарнуў яшчэ ля варот, але не шпурнеш жа яго за плот, ды і позна: няма сумнення, што механізатары вялі яго вачамі, як ён выйшаў з сяла, і, безумоўна, добра «праехаліся» ўжо, недарэмна Карней, небарака, сядзіць чырвоны, як спечаны рак,— сорамна за бацьку.

Качанок «прывітаў» Івана здалёк, калі той яшчэ быў пасярод двара:

Ну, во і яго вялікасць пан Батрак. Дачакаліся! А як жа — яго вялікасць гуляюць пад зантом. А як жа — мы анцілігенты! Жонку праводзілі да медпункта. Галоўку палячылі. А можа, на грыбкі схадзілі?

Хоць дзе там! Вочы не прамытыя. Морда апухлая пасля ўчарашняга. Падставіў бы свой святы лік пад дожджык. Асвяжыла б! А ты пад чорны зонт схаваўся. Нуду наганяеш. Вунь Шчэрбу плакаць захацелася...

ад такога жыцця. Бачыш, як скіс чалавек?

Уедлівыя слоўцы кідаў «рабачком». Абразлівыя. Хоць быў ён свой, добрынскі, і адносіны з усімі сваімі былі ў Яшкі панібрацкія, але даўно ўжо не звяртаўся ён ні да каго з такой бесцырымоннасцю — разумеў сваё становішча. А да перадавых рабочых, такіх, як Батрак, увогуле ставіўся з асаблівай пашанай і паказваў гэта і на сходах, і ў побыце.

Іван спачатку моцна абурыўся і хацеў быў паслаць Яшку... Падумаеш — свяціла! Сарваў завяршэнне ўборкі, а цяпер шукае вінаватага! Але ад моцных слоў стрымаў сын: вельмі ж збянтэжаны ў хлопца выгляд. Ды і механізатары таксама як бы папярэдзілі непажаданую сварку: не грымнулі рогатам на ўедлівыя Качанковы словы, толькі нявесела пасміхваліся, адзін Шчэрба хіхікнуў, калі прафорг сказаў, што яму плакаць хочацца. Урэшце, вінаваты ён сам, разважыў Батрак: спазніўся на работу... Але ж прастою з-за яго няма — на поле выязджаць нельга. Ды падобна, што не з-за яго спазнення Качанок такі ўедлівы. Здарылася, пэўна, нешта незвычайнае. Але што? Няўжо пасля таго, як ён пайшоў з кульдзюма, хлопцы ўчынілі дэбош, пабіліся? Хто? Калі вып'е, задзірысты бывае Хведзька Шчэрба. Але па фізіяноміі яго не відаць, што ён адчувае сябе вінаватым, наадварот, у Хведзькі, як ні ў каго іншага, фізіяномія блішчыць, што намаслены блінец. І ў вачах — чорцікі як бы ад прадчування добрай весялосці ці новай выпіўкі.

Няма чаго мітынгаваць! — загадаў Качанок, хоць, акрамя яго, ніхто нічога асаблівага не сказаў, так, кідалі звычайныя словы, бяскрыўдныя кепікі, такім чынам — зразумеў Іван з удзячнасцю да сяброў — хітра разводзячы кантакты, якія яны з Яшкам маглі замкнуць.— Паехалі ў кантору! Дырэктар чакае.

Шчэрба ціхенька свіснуў: сур'ёзная справа, калі сам Астаповіч усіх іх кліча «на кавёр».

Іван ведаў, што Качанок палезе ў кабіну, таму не спяшаўся ісці да свайго ЗІЛа, што стаяў пад шыфернай павеццю. Качанок зразумеў гэта і загадаў шафёру другой аўтамашыны Васілю Бойку, каб той заводзіў.

У кузаве, калі паехалі, Іван спытаў у сваіх:

Што адбылося, хлопцы?

Паціснулі плячамі.

— Нейкае чэпэ,— сказаў Косця Малашанка.

Хведзя, ты ўчора не накуралесіў?

Шчо ты, Карнеевіч! Ды мяне ўчора да любой раны можна было прылажыць. Дабрэйшага чалавека не тое шчо ў Добрынцы, ва ўсім раёне не было. Люба і тая мяне пацалавала.

Не знала яна, шчо ты з Кацяй цалаваўся,— трохі змрочна, як заўсёды, пажартаваў Каржоў.

А братачка, то трэба ж было правесці трэніроўку. А то ж поўная дыскваліфікацыя. Забыўся, з якой стараны да бабы падыходзяць.

Рагатнулі — ажно Качанок высунуўся з кабіны, падазрона агледзеў іх: ці не з яго смяюцца?

Іван зноў падумаў пра жонку, і зноў яму стала хораша, вярнулася адчуванне цеплыні і шчасця. Урэшце, усё астатняе дробязі. Што асаблівае магло здарыцца? Самая большая непрыемнасць — дождж, калі пойдзе надоўга. Але, як жартаваў той жа Шчэрба, «бога на кавёр не паставіш».

Калі пад'ехалі да канторы — двухпавярховага, тыпавога, не ў лепшым сэнсе гэтага слова, будынка, то ўбачыў, што з вокнаў выглядаюць жанчыны — бухгалтары, планавікі, справаводы.

Шчэрба пажартаваў:

Ты глядзі, як на нас любуюцца канторскія дамачкі. Страчаюць, як касманаўтаў.

Але ніхто не засмяяўся.

Перад уваходам у будынак, на ганку, быццам толькі цяпер успомніўшы, Качанок павярнуўся і сказаў да Івана:

Вучня не трэба! — Карней, значыцца, які таксама ішоў разам

зусімі.

Іван рашуча стаў у абарону сына:

Ён што — пагана работаў?

Не за прэміяй ідзеш.

Ты нас прэміяй не папракай. Мы яе трудом зарабілі, мазалямі. Не знаю, чым ты зарабляеш...

Качанок пазелянеў ад абурэння: так падрываюць яго аўтарытэт тут, у канторы, дзе праз адчыненыя вокны ўсё чуваць!

Хлопцы, хлопцы, будзьце мужчынамі,— супакоіў іх разважлівы Каржоў.

Пакрыўджаны Карней крута павярнуўся і пайшоў назад. Іван спыніўся на ўсходцах. Каб сын пайшоў пад дажджом у малады таполевы парк, што быў пасаджаны вакол Палаца культуры, Батрак-ста- рэйшы напэўна пайшоў бы следам за ім, нягледзячы на тое, што ўсю яго брыгаду выклікае сам: Астаповіч. Але Карней — малайчына. Ён

залез у кабіну грузавіка, не мог адарвацца ад людзей, яму хацелася на поле, да камбайнаў.

У калідоры Шчэрба прытворна ўздыхнуў, старанна выціраючы боты аб старую дарожку.

— Заляпаем мы новы кавёр у Хведара Цімафеевіча. Такі кавёрчык! Ажно свеціцца.

Можа, з-за дывана ці так задумана было, але Качанок не павёў іх наверх, у дырэктарскі кабінет, а паказаў на дзверы ў залу, дзе праводзіліся вытворчыя нарады, малыя сходы, бо месц там не многа

— паўсотні.

Спачатку яны селі ў першым радзе перад сталом прэзідыума, засланым зялёным сукном. Але тут жа Івану здалося, што селі яны, як падсудныя, а віну ён адчуваў хіба адну — што ўчора рашуча не запярэчыў, каб пераганяць камбайны ў Галае; няхай бы лепш пазбавілі прэміі. Праўда, тады яго напэўна елі б гуляка Шчэрба і скупы і прагны Сяргей Кульга, адзіны, калі не лічыць Карнея, хто не пайшоў учора замочваць прэмію і цяпер скептычна пасміхаўся: маўляў, я мудрэйшы за ўсіх вас. Але павагі да гэтага сквалыгі не было ні ў іх, механізатараў, ні ў кіраўнікоў. Ён не раз лаяўся тут, у бухгалтэрыі, за капейкі нейкія, увесь час яму здаецца, што яго аблічваюць.

Іван падняўся і перайшоў з першага рада на сярэдні. Тады і ўсе іншыя, як па камандзе, разышліся па ўсёй зале, селі па адным у задніх радах. Адзін Кульга застаўся наперадзе.

Праз другія дзверы, што насупраць стала, увайшлі кіраўнікі — уся вярхушка. Першы — з выгляду стомлены і заклапочаны, распаўнелы, лысы, накульгваючы — нядаўна яго аперыравалі з прычыны тромбафлебіту,— прайшоў і сеў ў цэнтры стала Астаповіч. За ім — зусім юны з выгляду, хоць яму пераваліла за трыццаць, высокі, стройны, у палатняным, спартыўнага тыпу, светлым касцюме, светлавалосы, падобны на Ясеніна (такое параўнанне зрабілі настаўніцы) Аляксандр Пятровіч Забаўскі, новы парторг. Побач з гэтым сучасным інтэлігентам Качанок, як бы падношаны ўжо, выглядаў старым селянінчыкам, хоць адзеты быў у дарагі імпартны касцюм і крочыў пераможцам, выставіўшы пуза і напусціўшы на сябе залішнюю сур'ёзнасць. Шэсце замыкаў, як ахоўнік-гвардзеец, асілак Кузя, чамусьці чырвоны і збянтэжаны, нібы маладога, упэўненага агранома прабралі толькі што за сур'ёзную прамашку, за невуцтва.

Астаповіч правёў далоням па твары (знаёмы жэст) і як бы сцёр стомленасць. Вочы яго весела бліснулі.

— Галовы не баляць? — спытаў ён у механізатараў. Шчэрба штурхнуў Івана ў спіну, хіхікнуў:

— Як, брыгадзір? Не баліць?

У Івана галава не балела, была надзіва светлая, і ён адказаў:

— Як у каго.

Астаповіч хітра прыжмурыўся:

Хіба не пароўну раздзялілі...— зрабіў двухсэнсавую паўзу, у часе якой Шчэрба зноў хіхікнуў,— прэмію?

Прэмію справядліва раздзялілі,— сур'ёзна, нават як бы пакрыўджаны за такое пытанне, адказаў Качанок.— Пасля прэміі не пароўну дзялілі.

Ага, вось што, то-та я гляджу па Шчэрбу, у цёзкі майго галава трашчыць. А ў Сяргея Раманавіча,— ківок на Кульшу,— чысцюткая, як лінза.

Камбайнеры засмяяліся. Шчэрба дык добра рагатнуў, як бы задаволены такой пахвалой.

У мяне галава таксама баліць.— Усе зналі, што дырэктар гады два ўжо не бярэ ні кроплі «праклятай гары», таму смех ураз асекся, бо адчулі, што гэта дальні заход да галоўнай размовы, на якую пакліканы.— Ад дажджу. Калі надоўга пойдзе, відаць, моцна разбаліцца,—

іўздыхнуў.— Старая галава,— і раптам зусім нечакана да Батрака: — Дзе твой сын, Іван Карнеевіч?

У машыне сядзіць.

Чаму ж яго не запрасілі? Працуе, як усе...

Не пусцілі.

Хто? — здзівіўся Астаповіч, азіраючы сваіх памочнікаў, як бы жадаючы здагадацца, хто з іх зрабіў такое глупства.— Ну-у, так з маладымі нельга, таварышы. Гэта наша будучыня. Запрасіце хлопца!

Добрая цеплыня разлілася ў Іванавых грудзях, ажно заказытала ў горле,— цеплыня радасці за сына і ўдзячнасці дырэктару: чуў Хведар Цімафеевіч з акна свайго кабінета размову на ганку і добра даў па носе Яшку, далікатненька так, культурна.

Качанок кінуў маладому Малашанку:

Пакліч.

Але калі Косця па-салдацку падхапіўся, Астаповіч спыніў яго:

Ды не, Якаў Мацвеевіч, схадзі сам.

Я? — здзівіўся і разгубіўся Качанок.

Канечне. Будзем рабіць усё салідна.

Вельмі нехаця, трудна адрываўся ад крэсла звычайна рухавы, непаседлівы Якаў Мацвеевіч.

Забаўскі, хаваючы ўсмешку, дастаў з кішэні знаёмую ўсім тоўстую запісную кніжку, з унутранай кішэні ручку, не шарыкавую, якімі ўсе цяпер пішуць,— наліўную, з залатым пяром, і пачаў нешта

запісваць. Так ён запісваў усюды — на нарадах, у полі. Да гэтых яго запісаў адносіліся па-рознаму з павагай, з гумарам, з некаторай бояззю. Ведалі, што Забаўскі надрукаваў ужо дзве свае кніжкі, не тоўстыя, але з жыцця, не выдуманыя, адна — пра будаўніцтва вядомага хімічнага камбіната, другая — пра славуты калгас і яго яшчэ больш славутага старшыню, героя-партызана. Чалавека, які ўмее напісаць кніжку, у народзе паважаюць, бо не кожны мае такую здольнасць. Але трохі і баяцца. «Распіша ён нас так, што дзеці родныя не пазнаюць. На ўвесь свет прагрымім».

Дваіста да Забаўскага адносіліся і як да парторга. Паважалі, што ён працаваў сур'ёзна, па-новаму. Пасяджэнняў бюро, сходаў праводзіў менш, чым праводзілі да яго, але затое ніводнага збору не было пустога, для «галачкі», справаздачы. Пастановы запісваліся канкрэтныя і выконваліся. Забаўскі нічога не забываў і іншым не даваў забывацца. А яшчэ яго любілі за тое, што многа чаго ведаў і ўмеў расказаць.

Аднойчы лектара з таварыства «Веды» Забаўскі перапыніў на сярэдзіне ўзлаваным пытаннем: «За каго вы нас лічыце? За сялян дваццатых гадоў? Тут усе адукаваныя людзі. У кожным доме тэлевізар. А вы нам выкладаеце ісціны, якія ведае кожны чатырохкласнік».

Замужнія жанчыны паважалі Аляксандра Пятровіча за строгасць у жыцці. Малады, прыгожы, зналі — разведзены, сельсавецкія пісаркі ў першую чаргу звярнулі ўвагу на гэты штамп у яго пашпарце, а каб амуры з якой за год завёў — дык не, ніводная пляткарка не мела за што зачапіцца. Усе незамужнія настаўніцы, аператары даення сохлі па «добрынскім Ясеніну», але ніводная не магла пахваліцца, што ён кінуў на яе вока.

А вось другі інтэлігент і фанатык у рабоце Віктар Кузя выказваўся пра Забаўскага непаважліва: «Сухар. Імпатэнт. З-за гэтага і жонка яго кінула». Прызнаваў яго арганізатарскія здольнасці, але даводзіў, што, маўляў, не для саўгаса Забаўскі стараецца — для сваёй кнігі, каб было пра што напісаць і сябе паказаць у лепшым выглядзе. Размовы такія вяліся ў вузкім коле інтэлігентаў, для рабочых важны быў штодзённы вынік чалавечай працы, тое, што яны бачылі, чулі, што давала плён для ўсіх

Дваістасць адносін рабочых да Забаўскага ішла ад іншага. Астаповіч дваццаць гадоў робіць, прапаноўвалі яму вышэйшыя

пасады — адмовіўся; цяпер, калі дзеду сёмы дзесятак ідзе, тым больш нікуды не паедзе шукаць новага шчасця, будзе працаваць, пакуль мае сілы. Тут, на добрынскіх могілках, яго і пахаваюць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]