Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Кранула яе не тое, што людзі вывучылі будову атмасферы, а тое, што сын ёй сказаў пра гэта. Некалі ў пачатковых класах ён расказваў прачытанае, а потым доўга маўчаў — у падлеткавым узросце; у дзесятым класе не першы раз паведамляе ёй і бацьку цікавыя факты, вычытаныя з падручнікаў ці іншых кніг.

Напісаў бы ты, сына, Валі. Тры тыдні ні слова ад яе. Забывае, ветрагонка, на бацькоў, на Добрынку нашу.

Не забудзе! — адказаў Карней з упэўненасцю, якая таксама парадавала, не за Валю, за яго: сын і думкі не дапускае, што можна забыцца на бацькоў, на роднае сяло. У Валі характар іншы, жаночы. Карней — у бацьку. А Валя — у яе, у маці, шляхетнасці яшчэ больш, і фантазіі ў яе хоць адбаўляй, таму і жаданне ляцець у невядомасць. Такой і яна была маладая. Ды і цяпер... усё яшчэ здаецца, што нечага недадало ёй жыццё. А на Случчыну сваю забылася: калі наведаецца часам — сумуе. Па чым? Па людзях тутэйшых? Па лесе? Па шашы блізкай, на якой і ўночы не заціхае гул машын і па якой як бы само жыццё імчыць з тымі навінамі, што не перадаюцца ні па радыё, ні па тэлебачанні і не друкуюцца ў газетах?

Не выскачыла б яна замуж у тым Магілёве,— усё яшчэ думала пра Валю, раптам устрывожыўшыся яе маўчаннем, хоць дагэтуль асабліва не хвалявалася: тры тыдні назад, пасля таго як вярнуліся з бульбы, Валя прыязджала дадому.

Не выскачыць,— зноў жа вельмі ўпэўнена адказаў Карней. Такая яго ўпэўненасць раптам здалася Таісе Міхайлаўне пада-

зронай: сын як бы ведае нейкую сестрыну тайну. Але маці пэўна знае: няма ў Валі тут, у Добрынцы, хлопца, ды і хлопцаў, равеснікаў яе, не засталося. Астаповіч неяк у застоллі адным бедаваў: столькі стараўся, усё зрабіў, Палац культуры, урачэбны пункт, магазіны, кватэры маладажонам гарантуе не праз дзесяць гадоў, як у Гомелі ці ў Мінску, а праз год-два, а маладыя ўсе роўна адлятаюць. Чым іх толькі прыцягвае той горад?

Карней колькі разоў раіў маці класціся спаць: устае ж раней за ўсіх. Яна прылегла, не раздзяваючыся. Але заснуць не магла. І адразу ж падхапілася, як толькі пачула галасы мужчын на вуліцы.

Апоўначы вярталіся са сходу.

Іван адчыняў дзверы ціха, асцярожна, хоць па святле ў вокнах бачыў, што ў доме не спяць. Гэтак жа ціха распрануўся на кухні, скінуў чаравікі. У адных шкарпэтках, ступаючы на насочках, заглянуў у «залу» і як бы здзівіўся:

Вы не спіце?

У Карнея многа ўрокаў.

Нагружаюць вас,— пашкадаваў сына.

Нічога. Цягнем,— бадзёра адгукнуўся Карней.

Трэба цягнуць — рашаючы год,— сказала Таіса Міхайлаўна.

Мама і ў сне бача мяне студэнтам,— Карней засмяяўся.

Думаеш, я не бачу? Розніца хіба тая, што мы бачым цябе ў розных інстытутах.

Вы ж далі мне права выбіраць...

Да. Падумай, куды хочаш. Выбірай. Цэлы год наперадзе. А мы табе толькі сны будзем расказваць: хто з нас дзе цябе бачыў. Калісь цётка Хвядора, калі прыходзіла ў дзетдом, сны мне расказвала — як яна бачыла мяне, дзе. А я, дурак, саромеўся... Думаў: ад цёмнай набожнасці — сны такія. І вера такая яе ў гэтыя сны...

Таіса Міхайлаўна прынесла са спальні мужавы тапкі і тут жа пачала збіраць на стол, рашуча пералажыўшы сынавы кнігі на этажэрку: цяпер самае важнае — накарміць бацьку, перад сходам адзін кубак сыраквашы выпіў.

Па тым, як ён ходзіць па зале, не сядае, як гаворыць з сынам, як пра цётку Хвядору ўспомніў, бачыла, чула, што Іван неяк дзіўна ўзбуджаны і адначасова заспакоены нечым важным.

Назірала яна ў яго і раней такое дзіўнае спалучэнне адразу розных душэўных станаў — спакою і ўзбуджанасці. Значыцца, адбылося нешта незвычайнае. Што?

Еў Іван перастаялую ў грубцы жаранку з апетытам касца, які добра намахаўся касой. Таіса Міхайлаўна ніколі не пыталася, пра што гаварылася на сходзе, калі сход быў закрыты. Здаралася, што Іван пра некаторыя канфлікты ці дакументы не расказваў, і яна не крыўдзілася, хоць на другі дзень ад іншых жанок узнавала пра ўсе сакрэты.

Цяпер яна сядзела насупраць, маленькімі глыткамі піла маладую сыраквашу — абы муж не вячэраў у адзіноце — і глядзела на яго так, што Івану стала зразумела, што яна чакае, каб ён расказаў пра сход.

Адкалупнуўшы відэльцам са дна чыгунка і паклаўшы на талерку свой ласунак — добра падсмажаныя, пратлушчаныя бульбяныя скрыгалі, Іван сказаў:

Яшку Качанка пракацілі на вараных,— і як бы здзіўлена хмыкнуў.

Карней засмяяўся. А Таіса застыла з кубкам каля вуснаў.

Ты выступаў?

Выступаў.

Не трэба табе заядацца з людзьмі, Ваня.

Ты лібералка, мама! А лібералы — згоднікі. Качанка правільна пракацілі. Дачка менш задавацца будзе.

Натуру не пераробіш. Такія яны людзі, Качанкі. Шумныя...

Я толькі сказаў, з кім ён знюхаўся, каго даставалам зрабіў...

Хіба я мог маўчаць? Тася! У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні. Можа, цяпер толькі адлягло.

Сыну ён дагэтуль не сказаў, з кім ехаў, калі здарылася аварыя. Карней слухаў, не ўсё разумеючы. Іван растлумачыў яму:

Качанок у памочнікі сабе Шышку ўзяў. Мне загадаў у горад з ім ехаць,— але да канца не даказаў — калі гэта было, зноў звярнуўся да жонкі, больш за ўсё хацелася, каб зразумела яна і ўхваліла: — Я гаварыў — чаго мы не можам забываць, штоб папраўдзе гэта было і навечна: ніхто не забыты... Штоб у людской памяці ўсё жыло. Я расказаў, як бацька мой паміраў. Цяпер я знаю, як ён паміраў. Я не раз паміраў разам з ім...

Не трэба, Ваня.

Чаму не трэба? Я і ў глінішча тое хадзіў пад Хутаранкай... Там парос лес, вялікі ўжо беразняк. Як помнік. Гэта там, сын, дзе дзед твой адбіваўся ад паліцаяў да апошняга патрона. Ранены... Я яшчэ ў гэтага гада... у бандыта гэтага недабітага, папытаю, як яны гналіся за бацькам. Быў ён там!

Таіса Міхайлаўна знала цяпер усё. Да гэтага лета пра ваенныя падзеі ў Добрынцы, пра Іванаву трагедыю ўсе расказвалі як бы буйным планам, самую сутнасць — і нябожчыца Хвядора, і муж, і вяскоўцы. Іван када, што шанаваў яе, маладую, бо то цяжарная была, то карміла дзяцей, а потым шчасце не хацеў азмрочваць. Ды і сам хацеў забыцца, не катаваць сваю памяць. Два месяцы назад пакляўся, што пра ўсё, што расказаў ёй, раскажа людзям. Але ніколі яна не падумала, што ён можа расказаць на партыйным сходзе, ды яшчэ на такім — справаздачна-выбарным.

Іван забыўся на ежу, адсунуу талерку. Узбуджанасць яго нарастала, ён ажно цёр далонямі калені.

Знаеш, для мяне важна, што людзі панялі мяне. Ніхто нічога не гаварыў, а галасаваннем гэтым паказалі, што панялі. Качанка ты не жалей... Дурак ён, а дуракоў трэба вучыць. Я сам яго пажалеў, характар такі мой дурны. Сход закрылі, усе выходзяць, а ён сядзіць...

адзін за сталом прэзідыума. Такога яшчэ з ім не было. На ганку хлопцы пачалі смяяцца з гэтага — што ён застаўся сядзець у прэзідыуме, а мне жалка яго стала. Мы з ім, лічы, у адной люльцы раслі...

Тут у шыбу пастукалі — з вуліцы, ціхенька, ветліва. Але Таісу Міхайлаўну спалохаў гэты стук у такі позні час. Карней першы сарваўся

з крэсла, адхінуў фіранку, пазнаў праз шыбу чалавека, здзіўлены, шапнуў бацькам:

Забаўскі.

А я падумаў — Яшка,— Іван пасміхнуўся нейкай сваёй думцы.— Ідзі адчыні, сын, я зачыніў фортку.— Калі Карней выскачыў, усё роўна як узрадаваны госцю, моцна грымнуўшы аднымі, другімі, трэцімі дзвярамі, Іван сказаў жонцы: — Я па ім таксама праехаўся. За тую яго праходку з Шышкам, пра якую ты казала. Але ён харашо гаварыў. У дакладзе. І ў заключным слове.

Таіса падхапілася і прыбірала ўсё, што, здавалася ёй, ляжала не на месцы. Не часта заходзіць парторг, ды яшчэ пасярод ночы. Нагаварыў, відаць, Іван там — бог ведае чаго. Але не ўпікнула мужа і

ўдумках. Балела яму — таму гаварыў. Гатова была абараняць яго, калі Забаўскі прыйшоў з прэтэнзіямі.

Аляксандр Пятровіч спыніўся ў дзвярах з прыхожай у залу, зняў капялюш, павітаўся з Таісай Міхайлаўнай.

Прабачце, што так позна. Ішоў міма, бачу — свеціцца. І вы седзіце за сталом. Праз фіранкі відно.

Ды вы распранайцеся, Аляксандр Пятровіч. Сядайце. Я вячэру збяру. Не вячэралі ж.

Таіса Міхайлаўна, прыбраўшы перад уваходам у дом нечаканага госця са стала талерку, чыгунок, паспела цырату, на якой Карней рабіў урокі і вячэраў Іван, накрыць ільняным абрусам, сіне-белым, у клетку, пакрухмаленым да шамацення. Яна падавала знакі мужу: запрашай чалавека! Але Іван сядзеў нахмураны, як бы насцярожаны: што табе трэба? Гэта палохала Тасю і, напэўна, бянтэжыла госця. Бянтэжыў Забаўскага і Карней: хлопец, раней сарамлівы і надта ветлівы, стаяў ля тэлевізара і неяк залішне фамільярна, з дзіўнай скептычнай усмешкай аглядаў сакратара з галавы да ног.

Няўжо пра яго тут толькі што гаварылі штось дрэннае? Таму і знікла ў вучня павага. Але адступаць няма куды. Добра, што гаспадыня гасцінна запрашае.

Прызнаўся:

Не вячэраў. Дзе мне, халасцяку, павячэраць у такі час!

Ад такога прызнання пацяплеў Іван — усміхнуўся, сказаў жон-

цы:

— Знайдзі там якое энзэ. Ёсць прычына.

Таіса пырхнула на кухню. Але пачула, што гаворыць Забаўскі, і тут жа вярнулася, стала ў дзвярах, на парозе.

А Забаўскі, паклаўшы плашч і капялюш на спінку канапы, як бы падкрэсліваючы гэтым, што доўга не затрымаецца, гаварыў да Івана:

Я пасля сходу па вуліцы хадзіў. На шашу выйшаў... І ўсё думаў пра ваша выступленне, Іван Карнеевіч. Паверце, я разумею вас.— Павярнуўся, убачыў Тасю, сказаў: — Тут, перад вашай сям'ёй, я хачу паўтарыць сваё прабачэнне. Пацягнула мяне ўзнаць: што ж гэта за чалавек, Шышка гэты? Чым ён дыхае? Тым больш што дайшлі чуткі, што ў Лукер'і Багачовай збіраюцца на малітвы старыя і ён за папа там ці за прапаведніка. Трэба было паклікаць яго ў сельсавет. А

яне падумаў. Прафесійнае, можна сказаць,— гаварыць з людзьмі ўсюды, дзе выпадае, дзе прыходзіцца. Я сабе не магу дараваць і па другой прычыне. Чуў я ад людзей, краем вуха, як кажуць, пра вас...

пра бацькоў вашых і ўсё не мог выбраць часу, каб пачуць пра ўсё ад вас... як яно было... Можа, тады і з Шышкам па вуліцы не пайшоў бы, падумаў бы раней, што пра гэта скажуць людзі. Мне ўдвайне недаравальна. Як сакратару... І як чалавеку, які нешта піша... збіраецца напісаць. У мяне нібыта другая тэма, і я адарваў вас, цяперняга, ад вашага мінулага, ад вашага бацькі, героя-партызана... ад маці — святой пакутніцы... У слова святая я ўкладаю не царкоўны сэнс. Не. Самы высокі, чалавечы. Вы правільна гаварылі на сходзе: не на словах мы павінны нічога не забываць... І нікога. Нядаўна нас збіралі ў райкоме. Разумныя людзі далі ідэю стварыць летапіс народнай славы. У кожным сяле, у кожным раёне. А я год жыву, год кірую партарганізацыяй, знаю, як вы працуеце, як Таіса Міхайлаўна працуе, дзеці вашы... А самага галоўнага, па сутнасці, так і не ўзнаў. Пра тое, як загінуў бацька, напрыклад, толькі сёння ад вас пачуў. Якія мы няўважлівыя бываем адзін да аднаго. Недаравальна. Мне недаравальна. Астаповічу. Качанку. Усім Нам. Але знаеце, пра што я падумаў, ходзячы па вуліцы? А дзеці вашы ўсё знаюць? Карней, Валя? Так, каб ім хацелася расказаць пра дзеда, бабулю, пра бацьку ў школе, у інстытуце, у вагоне. Усюды. Я разумею, што вам не проста расказваць... нялёгка. Але гэта трэба, Іван Карнеевіч. Трэба!

Вы сядайце,— запрасіў нарэшце Іван.— У нагах праўды няма. Тады Тася з палёгкай уздыхнула і, заспакоеная, пайшла на ку-

хню. Забаўскі сеў да стала, насупраць Івана. І адразу ж збоку сеў Карней, ужо без усмешкі, уважлівы.

Была вячэра. Гаспадыня наліла віна. Але гаспадар і не прыгубіў нават. Забаўскі многа гаварыў. Іван маўчаў, зацята маўчаў, быццам увесь выгаварыўся на сходзе. Скажа два словы: «Ешце, калі ласка». «Ды ўжо ж». «А чаго мне не згаджацца? Усё праўда».

Гэтае яго маўчанне трывожыла Аляксандра Пятровіча. Гаспадыніна ветлівасць не знімала трывогі. А яму вельмі важна было, каб Іван

Батрак не думаў пра яго блага. Акрамя ўсяго іншага, была ў яго асабістая прычына, тайная, каб дамагацца прыхільнасці гэтай сям'і.

17

Сход быў у пятніцу. А ў панядзелак нечакана прыехала з Магілёва Валя.

Таіса Міхайлаўна проста спалохалася, калі настаўніца, якая прыйшла ў амбулаторыю са сваімі вечна хворымі дзецьмі, паведаміла: «А ў вас, Міхайлаўна, госці. Дачка прыехала».

«Валя? Што яе прынясло? У пачатку тыдня»,— і сэрца задрыжала ў прадчуванні незвычайнага: пасля з'яўлення гэтага праклятага Шышкі і асабліва пасля аварыі яна пачала баяцца невядомай бяды, якая можа зваліцца раптоўна.

Прыезду сястры не здзівіўся толькі Карней. Дарэчы, ён першы і сустрэў Валю: ішоў са школы і ўбачыў, як яна выскачыла з адным партфельчыкам з экспрэса Ленінград — Кіеў. Узрадаваўся. Калі Валя дома, яны часам сварацца: Валя задзіраецца, дражніць яго дзяўчатамі. А паедзе яна — і ён, добрая душа, сумуе па сястры.

Безумоўна, цалавацца яны не кінуліся адно да аднаго, нават не павіталіся як мае быць, толькі чамусьці памяняліся партфелямі: ён узяў яе лёгенькі, а яна — яго цяжкі, напакаваны падручнікамі. Калі апынуліся ў двары свайго дома са шчыльным парканам, Карней, хітра прыжмурыўшы вока, спытаў:

Прыляцела?

Прыляцела.

Ён табе званіў ці тэлеграму адбіў?

Хто?

Хто-хто! Я табе яшчэ тады сказаў: калі ты хочаш рабіць тайну ад мяне, то ніякай тайны не будзе. Адзін я ўсё знаю. Больш ніхто.

Ніхто?

Ніводная душа.

Валя, дастаўшы з-пад ганка ключ, цмокнула брату ў шчаку. Увайшлі ў дом. Валя засмяялася.

Чаго ты?

Хораша дома. Ты чытаў апавяданне Чэхава пра злога хлоп-

чыка?

Не.

Прачытай.

А што там?

Прачытай,— яна зноў засмяялася.

Карней здагадаўся, што апавяданне мае дачыненне да яго, і калі хлопчык злы, значыцца, нешта нядобрае, таму трохі пакрыўдзіўся на гэту круцёлку, сястру сваю, якая не паспела зайсці ў залу, як пачала ўжо наводзіць парадак: прыбіраць з падаконнікаў, з тэлевізара, з канапы кнігі, якія ён накідаў. Сваім «чыстаплюйствам» яна часам крыўдзіла маці: прыязджала і, пакуль маці прыходзіла з работы, усё перастаўляла.

Карней вырашыў ёй адпомсціць і за злога хлопчыка, і за гэтае маўклівае прыбіранне, якое было што тыцканне: якія, маўляў, вы неахайныя!

Ну і што ён табе сказаў?

Хто?

Зноў — хто?

Нічога ён не сказаў. Ён тэлеграму прыслаў.

Дык ты нічога не знаеш? — зрабіў выгляд, што вельмі здзівіўся, Карней.

А што? — Валя застыла з ручніком на плячы, якім хацела сціраць пылок, што шарэў ужо на паліраванай мэблі.

Ды тут, знаеш, што было!

Што? — голас Валі як сарваўся.

Каб ты толькі знала! — Карней ажно за галаву схапіўся.

Не наганяй на мяне страху. Я нічога не баюся,— Валя, лепшая актрыса, адчула, што брат іграе, але не надта ўмела іграе.

Бацька на партыйным сходзе разнёс твайго ў клочча. Ажно пух з яго ляцеў.

За што?

Пагана работае.

Саша пагана работае? — Валя павольна, але пагрозліва пачала наступаць на брата. Помнячы яе наскокі яшчэ ў маленстве, Карней перасцярожліва адступіў за стол.— Забаўскі ім дрэнна працуе? Што яны разумеюць? Няшчасныя эканамісты! Чэрствыя практыкі! Ім толькі быкам хвасты круціць. Далей гэтых хвастоў ніхто з іх нічога не бачыць! Што яны чытаюць? Што яны знаюць пра сучасныя метады партыйнай работы? Ім усё новае — што камень над бок. Забаўскага — крытыкаваць!

Валя кіпела гневам, расчырванелася. Каб не называць бацьку, яна скіроўвала свой гнеў на іх — на ўсіх, хоць сама не ўяўляла, на каго канкрэтна.

Карней ажно залюбаваўся ёю, задаволены, што хоць раз добра «разыграў» сястру, а то ўвесь час яна жартавала з яго, кпіла, досціпы ўсялякія чыніла.

Увайшоўшы ў ролю, Карней падліваў масла ў агонь:

Не бог твой Забаўскі. Скажы, калі ласка, яго ўжо і крытыкаваць нельга! Усіх трэба крытыкаваць! Крытыка і самакрытыка...

Дагматык няшчасны! Што ты разумееш, дурань? Крытыкаваць можна. Але бацьку... бацьку завошта крытыкаваць Сашу? Бацьку проста падгаварылі зайздроснікі. А ён даверлівы, што дзіця. Не разабраўся... Чым яму дрэнны Забаўскі? Што ён выстаўляў супраць яго? У чым вініў?

Я на сходзе не быў. Не чуў. Але пасля сходу ён прыйшоў сюды.

Хто?

Хто! Саша Забаўскі.

Для цябе ён — Аляксандр Пятровіч.

А я наперад закідваю. Можа, ён стане нашым зяцем? Хіба —

не?

Валя здзівілася: ніколі брат раней не быў такім гаваркім, дасціпным і... незалежным. Ніколі не ўмеў так паддражніваць. Яна здагадвалася, што Карней дражніцца. Аднак разумела, што не бывае дыму без агню, нешта ж здарылася, калі Саша папрасіў яе тэрмінова прыехаць. Прыдумаць усё Карней не мог, не хапіла б у яго фантазіі, значыцца, нешта сапраўды адбылося.

І што?

Што — што?

Прыйшоў Забаўскі...

У дванаццаць гадзін ночы. Мы ўжо спаць клаліся. Кулаком у грудзі біў. Кляўся. Прабачэння ў бацькі прасіў... Я, кажа, Іван Карнеевіч, ва ўсім вінаваты. Даруйце...

У чым вінаваты?

Ва ўсім. Работу заваліў. З Шышкам цалаваўся...

З кім? — пабляднела Валя.

З Шышкам. З паліцаем.

Валя скамячыла ручнік і зноў ступіла да брата, сказала гнеўна:

Брашы — ды знай меру! За такую абразу чалавека... Ты знаеш, што табе... знаеш!.. Я табе вочы выдзеру!

Карней сцяміў, што перахапіў цераз край, перабраў, як у карцёжнай гульні, і што далей жартаваць з Валяй так нельга; сястра даведзена да шаленства. Пачаў «спускаць на тармазах».

Ну, «цалаваўся», канечне, у пераносным сэнсе. Яны з Качанком хату хацелі купіць Шышку. Качанка ўвогуле пракацілі на сходзе...

Валя злосна кінула скамечаны ручнік у твар Карнею.

Дурань! Дурань! Я думала, ты чалавек, а ты... трапло...

свінтух! — кінулася ў спальню і зачыніла дзверы на кручок.

Карнею здалося, што сястра плача там, і ён адчуў сябе вінаватым і сапраўды такі дурным: не разумеючы дзявочай душы, нагарадзіў немаведама чаго і раніў яе ў сэрца; яна ж, безумоўна, кахае Забаўскага. Калі яшчэ ў жніўні ён выпадкова ўбачыў, як яны цалаваліся ў клубе, Валя вельмі прасіла яго тады нікому не казаць. Ён выканаў сваё абяцанне. Але чаму раптам захацелася так злосна пажартаваць з яе? Добры душою, Карней моцна перажываў. Гукнуў сястру

яна не адазвалася.

Прабач, Валя. Я, праўда, лішняе нагарадзіў. Усё было не так. Ён прыходзіў, але гаварылі яны добра. Мірна. Мама яго вячэрай накарміла.

Пайшоў прэч! — крыкнула з-за дзвярэй Валя.

Карней збянтэжана патаптаўся, пакудлачыў валасы перад люстрам, даў сабе пстрычку па носе, пастукаў пальцам па лбе і пайшоў збіраць абед: сястра з дарогі, можа, абедам добрым можна яе ўлагодзіць і загладзіць сваю віну.

Тут увайшла маці. Прыбегла, задыханая.

Валя прыехала?

Прыехала.

Дзе яна?

У спальні. Плача.

Плача? — у маці спалохана расшырыліся вочы; каб супакоіць яе, Карней прызнаў сваю віну:

Я пакрыўдзіў яе.

Ты? — не паверыла маці.— Карнейка!

Нічога я не плачу! — адазвалася з-за дзвярэй Валя.— Брахун

ён!

Карней па-мужчынску не звярнуў увагі на яе словы, толькі перад маці трохі збянтэжана і паблажліва пасміхнуўся.

Валя выйшла са спальні не адразу: нос у яе быў чырвоны, хоць вочы сухія.

Не павітаўшыся, папракнула маці:

Вырасцілі сынка! Выпаілі соскай. Ён вам яшчэ пакажа, цялёнак гэты!

Але і на гэта Карней велікадушна змоўчаў. А Таісе Міхайлаўне стала горка, што дачка не кінулася да яе, не пацалавала, як рабіла заўсёды, калі прыязджала на пабыўку. Яна сама абняла Валю і сказала да абаіх, так, быццам яны пакрыўдзілі яе:

Ну як вам не сорамна! Месяц не бачыліся — і на парозе пасварыліся. З-за чаго? Што ў цябе там?

У мяне? — Валя на міг задумалася, як бы ўспамінаючы, што ў яе магло здарыцца.— Нічога. А ў вас што?

І ў нас нічога. Хіба толькі бацькава аварыя. Стукнуў аднаму машыну...

Бацька? — як бы не паверыла і ўстрывожылася Валя.

Тры сотні прыйшлося выкласці.

Ну, грошы — глупства,— зазначыла Валя.

Канечне, глупства,— згадзілася Таіса Міхайлаўна, але, стоена ўздыхнуўшы, дадала: — Калі яны ёсць. Абедала?

Не.

Я збяру.

Мам!

Што?

Няхай гэты шпіён,— кіўнула Валя на брата,— пойдзе куды. Нам трэба пагаварыць.

Карней вырашыў стрываць ад сястры любыя наскокі, грубасць, бо лічыў, што ён пакрыўдзіў яе мацней, але шпіёна дараваць не мог, бо ў чым, у чым, але ў шпіёнстве яго ніхто ніколі не западозрыў, ніводзін сябра.

За кім гэта я шпіёніў? За табой? Дык цалуйся ты з кім хочаш! Мне напляваць!

Дзеці, дзеці! — расставіла рукі маці,— Во не думала, што вы такія пеўні. Чаго вы не падзялілі?

Пакрыўджаны Карней грымнуў дзвярыма, схапіў у прыхожай куртку, шапку і выскачыў на двор.

Таіса Міхайлаўна здагадалася, пра што так таямніча, без сведкаў, хоча пагаварыць Валя; па-свойму, па-мацярынску ўсхвалявалася

вось набліжаецца яно, непазбежнае! — і адначасова ўзрадавалася даччыной даверлівасці, што яна, як блізкай сяброўцы, расказвае маці свае сардэчныя тайны. Значыцца, яна добрая маці, правільна выхоўвала сваіх дзяцей і, галоўнае, па поглядах сваіх не адарвалася ад іх, не пастарэла. Некалі ў Валіным узросце яна гэтак жа моцна любіла сваю маці, але чамусьці лічыла, што маці старая, жыве старым сялянскім, уяўленнем пра адносіны маладых людзей, і таму ніколі не расказвала ёй пра свае захапленні; здаралася, калі яна прасіла грошы на новую сукенку ці чаравікі, маці пыталася: «Тасечка, хлопца ты там у горадзе не завяла яшчэ?» Яна адмахвалася: «Ат, мама, выдумаеце! Не да хлопцаў мне, вучыцца трэба!» — хоць хлопцы ў яе былі, галаву яна ўскружыла не аднаму і ў Бабруйску, і тут, у Добрынцы, пакуль не сустрэла Івана. Між іншым, тады толькі бацькам сказала, што мае жаніха і збіраецца замуж. Маці плакала, убачыўшы, які ён бедны,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]