Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Іван. Нядаўна, калі гасціла ў іх і радавалася даччыному шчасцю, цяпер ужо сапраўды старэнькая маці прызналася, што вельмі хацела, дурная, запярэчыць тады супраць Тасінага замуства, ды бацька не дазволіў; Міхалу будучы зяць спадабаўся з першага знаёмства.

Валя не саромелася расказваць пра сваіх «жаніхоў» і рабіла гэта заўжды з гумарам. Калі прывезла «жаніхоў» з Магілёва на агледзіны, адразу двух, рагатала з бацькавай маўклівай іранічнасці і Карнеевай варожасці — брат па-хлапчукоўску не мог прымірыцца, што нехта чужы можа забраць яго сястру, раўнаваў.

Але ніколі Валя так не хвалявалася, як на гэты раз. Натуральна, хваляванне яе перадалося маці. Нешта ж, мабыць, сур'ёзнае прыйшло. Ці не такое, як у яе да Івана некалі?

Размова з дачкой палохала. Можа, праз гэта ці, хутчэй, дзеля таго, каб даць супакоіцца самой Валі — вунь як запунсавелася, і рукі ажно калоцяцца! — Таіса Міхайлаўна адцягвала размову: зрабіла выгляд, што цалкам занятая тым, каб сабраць на стол, што ўвесь яе клопат пра адно — хутчэй і смачней накарміць нечаканую госцю, хоць Валя даволі рашуча сказала: не хоча яна есці! Ды маці на такія заявы ніколі не зважала. І Валі прыйшлося скарыцца. Звычайна яна актыўна памагала маці накрыць стол, бо любіла гэты занятак. Цяпер яга стаяла ля акна, глядзела на вуліцу, як чакала кагось, камечыла гардзіну, здавалася абыякавай да таго, што робіць маці. А Таіса Міхайлаўна адчыніла дзверы на кухню, і па ўсім доме пайшлі такія пахі, якія і ў таго, хто толькі што добра паабедаў, маглі абудзіць апетыт. Яна дастала з пограба гліняную бочачку; з зімы, калі закалолі вепрука, у ёй хаваліся залітыя чуць пажаўцелым тукам кружкі хатняй кілбасы, выкалупала нажом адзін такі кружок і кінула на патэльню, што нагрэлася на газавай пліце. Кілбаса сквірчэла і пускала апетытныя пахі.

Знала, што любіць дачка, чым можна нагнаць ёй апетыт пасля студэнцкай сталоўкі, у якой, па яе даўніх успамінах, заўсёды нясмачна пахла прыгарэлай аўсянай кашай.

Не спяшаючыся, па адной талерцы носячы з кухні ў залу на стол хлеб, гуркі, салёныя памідоры, масла, Таіса Міхайлаўна расказвала дачцэ ўсё пра тую ж прыгоду — пра бацькаву аварыю:

— Маёр той адразу згадзіўся, каб яму ў нашай майстэрні адрамантавалі машыну. Танней было б, бацька сам усё зрабіў бы. Але прыехаў ён да нас... пабачыў, як мы жывём, і перадумаў... Давайце, кажа, тры сотні, сам буду рамантаваць. Шчэрба помніць яго, на лузе бачыў. Ён там, пад Хутаранкай, лета жыў у палатцы і, кажа, цэлы завод наладзіў, усё кансерваваў — грыбы, ягады, рыбу, дзічыну. Ка-

жа, сам хваліўся, што дзве тысячы банак закатаў. Нашто яму столькі, скажы ты мне? Браканьер. Кулак якісь, а яшчэ маёрам быў.

Валя не адзывалася. Не вельмі ўважліва яна слухала маці. Маёр, грыбы, аварыя... Як звязалася аварыя з грыбамі?

Таіса Міхайлаўна адчувала, што Валіны думкі далёка ад таго, што яна расказвае, хоць звычайна, прыязджаючы дамоў, Валя сама настойліва і прагна выпытвала пра ўсе добрынскія навіны: заўсёды ж у такім вялікім сяле пры вялікай дарозе нешта адбываецца — ці трагічнае, ці смешнае. А цяпер яе мала клапоціць свая, хатняя, навіна.

Парадкуючы на стале так, як любіла гэта дачка, Таіса Міхайлаўна падступіла бліжэй:

Раіса Іванцова замуж выходзіць. На Акцябарскія вяселле будзе.— Райка — Валіна аднакласніца, цяпер робіць у Чарнігаве на фабрыцы.

Тут Валя не вытрымала, азірнулася, пільна паглядзела на маці. Валі здалося, што маці ўсё ведае і спачатку далікатна адводзіла размову, а цяпер хітра падводзіць яе да таго, пра што трэба сказаць ёй і што сказаць не так лёгка, хоць яна і не з сарамлівых і ўвогуле дзяўчына ва ўсіх адносінах сучасная, без перажыткаў і забабонаў. Каб глянуць маці ў вочы! Але маці, мабыць, знарок апусціла вочы на стол, на прысмакі, якіх хапіла б на пяцярых галодных студэнтаў. Валя некалі ваявала і супраць гэтага — «матчынага шляхецкага марнатраўства»: трэба прыняць трох-чатырох гасцей, а закусі гатуецца на пятнаццаць. Цяпер таксама — такі стол дзеля яе адной! Жах! Але падумала яна пра гэта, між іншым, без ранейшага абурэння, наадварот, з удзячнасцю да маці, з замілаваннем да яе слабасці.

Каго ты там выглядаеш? — спытала маці, не паднімаючы вачэй і, мусіць, не бачачы, што дачка адарвалася нарэшце ад акна; Валя ажно здрыганулася ад такога пытання.— Сядай перакусі.

Валя засмяялася.

Харошанькае — перакусі! — Валя рашуча села за стол, пачакала, пакуль прымасцілася маці насупраць, узяла скібку хлеба, пераламала яе і, трымаючы па палавінцы ў кожнай руцэ, смела і нават дзёрзка гледзячы маці ў вочы, сказала: — Мама! Слухай. І каб ніякіх ахаў і охаў. Не памогуць. Заўтра да мяне пасватаецца адзін чалавек. І

япайду за яго!

О божа! — Таіса Міхайлаўна закрыла твар рукамі: ёй захацелася засмяяцца ад таго, што яна правільна здагадалася, ад матчынай радасці і, можа, нават ад матчынага смутку; але яна разумела, што смяяцца нельга — Валя можа не зразумець і пакрыўдзіцца. Вунь і так — ад таго, што яна закрылася, Валя бадай спалохалася:

Ты чаго, мам?

А я думала, немаведама што ў цябе здарылася, што ты прыляцела так... такая... Еш, калі ласка.

Ты што, думаеш, гэта несур'ёзна?

Не, не думаю. Я выйшла замуж маладзейшая. І гэта, як бачыш, вельмі сур'ёзна.

Чаму ж не пытаеш, хто ён?

Ты сама скажаш, раз ужо так...

А ты не знаеш?

Адкуль жа мне знаць! — Таіса Міхайлаўна перасмыкнула плячамі і, адрэзаўшы ладны кавалак кілбасы, паклала на Валіну талерку. Дачка, не кранаючы ежы, прагна лавіла матчыны вочы.

Хто ён? — і раптам, паклаўшы адзін кавалак хлеба, падчапіла відэльцам увесь кавалак кілбасы, адкусіла і хлеба, і кілбасы, пачала смачна жаваць, але пракаўтнула так, быццам страва была вельмі сухая і перасядала, хоць кілбаса на патэльні плавала ў туку. Зноў спытала: — Хто ён? — зноў адкусіла і з набітым ежай ротам адказала:

Ён — Забаўскі.

Таіса Міхайлаўна, якая нехаця, абы заахвоціць дачку, ела гурок, папярхнулася.

Хто?

Забаўскі.

Наш? Аляксандр Пятровіч?

Цяпер ужо дзяўчыне хацелася зарагатаць на ўвесь дом — ад таго, што маці так моцна здзівілася; не спадзявалася, што для бацькоў гэта будзе нечаканасцю. Хораша падумала пра брата: малайчына Карней! Усё ведаў і нікому не сказаў, дарэмна яна яго пакрыўдзіла, шпіёнам назвала, трэба будзе папрасіць прабачэння, памірыцца, брат

надзейны саюзнік.

Калі ж гэта вы...— Таіса Міхайлаўна шукала самыя далікатныя, самыя мяккія і добрыя словы,— так блізка пазнаёміліся?

Мы ж усё лета разам працавалі? Калі ансамбль стваралі.

Але Таісе Міхайлаўне зрабілася неяк па-новаму трывожна ад таго, што ніхто ў Добрынцы не заўважыў збліжэння іх дачкі з парторгам, бо каб заўважылі, то загудзелі б на ўсё сяло. Ці добра такая скрытнасць? Ці трэба так хавацца? Яму. І ёй. У Таісы Міхайлаўны некалі было ўсё на вачах ва ўсіх, любое захапленне; адзін вечар з хлопцам пройдзе — і ўсе ведаюць. І з Іванам так было. Назаўтра па здзіўленай Добрынцы ляцела навіна: «Доктарка з Іванам Батраком гуляла».

— Ты чаго, мам? Як не радая. Ён добры. Каб ты знала, які ён!

Цяпер Таіса Міхайлаўна адчула, што ёй хочацца заплакаць. Спалохалася: як старая, як маці яе, тая таксама заплакала, калі яна прыехала і сказала, што выходзіць замуж. Яна забылася, што маці яе ненамнога тады была старэйшая за яе цяперашнюю; уявілася маці такая, якая яна цяпер, пасля смерці бацькі,— сапраўды залішне слязлівая. Таму, пэўна, і спалохалася свайго жадання заплакаць: няўжо і яна ўжо так пастарэла? Каб неяк скрыць сваё хваляванне, згадзілася з дачкой, хоць трохі з іншым сэнсавым адценнем:

— Ён добры.

Валя падхапілася, абняла і горача пацалавала маці.

Мамачка! Ты разумніца! Я знала, што ты не будзеш проціў. Але скажы, калі ласка, бацьку. А то я баюся чагось. Знаеш, як я хвалявалася, калі ехала. А тут яшчэ Карней, дурань, пачаў дражніцца, ён адзін усё знаў... Кажа, яны пасварыліся, бацька і Саша. Выдумаў, праўда?

Выдумаў.

Вот жа шпанюк! Не знае, што гэта такое — палюбіць чалавека. Толькі мы з табой гэта знаем. Праўда, мамачка? Дык скажаш бацьку?

Скажу.

Пасля гэтага Валя села на сваё месца і пачала есці з вялікім апетытам, усё «ўмалола» — і кілбасы, і гуркі, і тварог.

Маці глядзела на яе, паружавелую ад ежы і шчасця, сама поўнілася радасцю, і яны ўжо спакойна, па-жаночы, абмяркоўвалі, што трэба набыць да вяселля, якія абноўкі і як адсвяткаваць само вяселле, каб было прыгожа, па-сучаснаму, з выдумкай: яны ж з Сашам — людзі з мастацкім густам.

Пасля абеду Валя адзелася па-святочнаму, пакруцілася перад люстрам, абвясціла маці:

Палячу да яго.

Можа, нядобра, дачка, так адразу,— паспрабавала спыніць яе Таіса Міхайлаўна.

Усё добра, мамачка. Не хвалюйся. Ніхто пагана пра нас не

скажа.

Такое перакананне, напэўна, заспакоіла б любую маці.

Таіса Міхайлаўна засталася адна. Прыбірала ў доме больш старанна, чым звычайна, і адчувала, што радасць яе расце, што ў душы як бы пачынае гучаць, ціха яшчэ, незвычайная, прыгожая музыка. Яна паступова асэнсоўвала тое, што адбылося. Не адразу зразумела ўласную радасць. У нейкі момант нават засаромелася яе, сваёй радасці. Большасць матак сумуюць, плачуць, калі дачка збіраецца

замуж. І сама яна часам са страхам думала аб Валіным замустве, аб тым, што яна можа выскачыць там за якога-небудзь лейтэнанта і паедзе за ім далёка-далёка, на якія-небудзь Курылы, і будуць яны бачыцца адзін раз у два-тры гады.

Чаго ж яна радуецца цяпер? Што ён, будучы Валін муж, блізка, тут, у сваёй вёсцы, што дачка цяпер напэўна будзе працаваць у саўгасе і жыць заўсёды побач, можа, нават пэўны час у бацькавым доме? Не. Якраз ёй, насуперак Івану, не надта падабалася, што Валя можа закіснуць тут, у сяле. Сяло ёсць сяло. Як кожнай маці, ёй хацелася дачцэ нейкага большага шчасця, большага свету, узлёту. Не хацелася ёй, каб Валя займалася каровай, свіннямі, індыкамі ці была апанавана, зацюкана хворымі дзецьмі, як суседка іх — настаўніца Кусянкова. Сама яна, Тася, мае бадай поўнае шчасце — па яе ўласнаму ўяўленню і па ўяўленню ўсіх знаёмых жанчын, не толькі вясковых, але і гарадскіх. І аднак жа часам ёкне сэрца, засмокча ў грудзях, як лёгкім ветрам, павее смуткам па нечым невядомым, неспазнаным, нязгаданым, неадчутым, нездабытым. У аднае яе так бывае? Ці, можа, кожны чалавек марыць аб тым, чаго няма і наўрад ці можа быць? Аднойчы яна ўсё ж паспрабавала спытаць у мужа, ці бывае ў яго так. Як умела, растлумачыла, што яна мае на ўвазе, тлумачыла блытана, са стоеным хваляваннем.

Іван спачатку слухаў уважліва, здалося ёй, нават насцярожана, а пасля засмяяўся, прытуліў яе да сябе: «Бывае Тася, бывае. У чалавека ўсё бывае — і радасць такая, што цераз галаву хочацца куляцца, і нуда, ад якой — каб быў воўкам, то завыў бы».

Хутка Тася зразумела, чаму ёй так радасна. Не ад таго, што ён блізка. Не. Ад таго, што ён — Забаўскі. Шмат хто гаворыць, Іван таксама пра гэта гаварыў, што не застанецца Аляксандр Пятровіч; назаўсёды ў саўгасе, што прыехаў ён сюды дзеля таго, каб сабраць матэрыял на новую кнігу, дзве ў яго ўжо выйшлі, адну з іх Тася сама чытала, сумнавата, праўда, ёй здалося, але яна разумее, што нялёгка адразу напісаць цікавую кнігу. Калі ён так сур'ёзна ставіцца да збору матэрыялу, з такой увагай да саўгасных спраў і да людзей, то напэўна напіша добрую кнігу. Праславіцца на ўсю краіну. Будзе жыць у Мінску. І ў яе дачкі будзе зусім іншае жыццё. У Валі будзе ўсё тое, чаго, магчыма, не хапіла ёй, маці. І можа здарыцца, што гэта пэўным чынам напоўніць новым, можа, тым невядомым, нязведаным, і яе ўласнае жыццё. У іх будзе машына. Яны часта будуць ездзіць у Мінск, да зяця і дачкі. З такімі шафёрамі, як Іван і Карней, яна можа ездзіць туды хоць на кожную суботу і нядзелю...

Сталая жанчына, маці дваіх дзяцей, марыла, як дзяўчына; у маладосці ў сваіх фантазіях так высока не ўзлятала. Што ж, не дзіва, тады не было такой узлётнай пляцоўкі, такіх крылаў і сілы!

Прыгожыя мары нарадзіла нецярплівасць: хутчэй бы ўсё адбылося! Хутчэй бы наступіў заўтрашні дзень, калі Забаўскі прыйдзе

ўсваты. Яна ажно гарэла ад цікаўнасці: як ён гэта зробіць? Як будзе сватацца такі чалавек? Хутчэй бы вярнуўся Іван, каб сказаць яму нечаканую навіну, падзяліцца радасцю і абгаварыць, што трэба да вяселля.

Разы са два Таіса Міхайлаўна спынялася перад вялікім каляровым Валіным партрэтам, які вісеў на сцяне, і, смеючыся, з захапленнем думала: «Вот жа, чортава лялька, такому чалавеку галаву закружыла. Ды яшчэ так, каб ніхто не знаў! Трэба ж!»

Іван не прыходзіў, хоць, яна знала, у далёкі рэйс не ездзіў. Таіса не вытрымала — пайшла сустракаць яго праз гароды, па сцежцы, па якой Іван часцей за ўсё вяртаўся дадому, апошнім часам — амаль заўсёды, хоць ля раўчака было ўжо гразкавата. Дайшоўшы туды — даўно не хадзіла за гарод,— Таіса Міхайлаўна ўбачыла, што муж намасціў у гразкім месцы цагліны і абрэзкі дошак, каб можна было прайсці ў любое асенняе надвор'е.

«Чаму ён не хоча хадзіць па вуліцы?» — з лёгкай трывогай падумала яна.

Не сустрэўшы мужа, яна пайшла да машыннага двара. Па дарозе ўспомніла, што быў дзень палучкі — ён меўся быць яшчэ ў суботу, таму яна забылася, што палучка перанесена, на панядзелак. Падумала, што можа трэба шукаць Івана ў кульдзюме. Але туды яна ніколі не хадзіла. Іван — не Шчэрба, і яна — не Шчэрбава Люба. Увогуле дні палучкі яе цяпер не цікавілі, таму яна забывалася на іх. Цяпер Іванаў заробак саўгасная каса пераводзіла на ашчадную кніжку, і ні яна, ні сам Іван ніколі не правяралі, колькі пераведзена, пакуль не з'яўлялася патрэба зняць з кніжкі нейкую суму. Яна атрымоўвала сваю зарплату наяўнымі, і яе хапала на штодзённыя расходы, на дапамогу Валі.

Мужчын — шафёраў, трактарыстаў — Таіса Міхайлаўна захапіла

ўмайстэрні. Яны якраз вырашалі «праблему куфля піва», так гэта даўно называў Хведар Шчэрба — па загалоўку артыкула ў газеце. Уласна кажучы, праблема вырашалася проста: у дзень палучкі на яе не траціў слоў нават Шчэрба — усё арганізоўвалася само сабой. Але раптам у іх «згуртаванай шарэнзе» апынуўся адзін «несвядомы». Гэтым «несвядомым» быў Іван Батрак. Урэшце, каб ён адмовіўся пайсці з таварышамі «на куфель піва» толькі на гэты раз, то яго не

сталі б угаворваць; ці мала якія неадкладныя справы бываюць у кожнага па гаспадарцы, у сям'і! Гвалтам ніхто нікога не цягнуў, ва ўсім, як гаварыў Шчэрба, «вышэйшая свядомасць». Але Іван адмаўляўся ўжо каторы раз, і не толькі ад кульдзюма — ад запрашэння таварышаў па рабоце, сваякоў зайсці да іх у госці. А ў некаторых былі такія прычыны для застолля, што адмову яго, чалавека сяброўскага, кампанейскага, не маглі зразумець, крыўдзіліся. Словам, як сказаў Хведзька Шчэрба: «Быў чалавек як чалавек, а стаў чортведама хто, ні вядучы, ні вядомы, ні аўтамабіль, ні прычэп».

Івану балела ад такіх папрокаў. Раней ён ахвотна хадзіў з сябрамі. Нават калі не вельмі хацелася, ішоў, бо яго прысутнасць ўносіла пэўную арганізаванасць, святочнасць, ён умеў стрымаць ад перабору Шчэрбу і некаторых другіх, умеў ператварыць выпіўку ў культурны адпачынак. Яго нават Люба Шчэрбава прасіла: «Карнеевіч, прыгледзь там за маім». І Каця пры ім абслугоўвала «па вышэйшаму класу», не як забягалаў, а як сур'ёзную кампанію сваіх людзей. Хлопцы ўсё гэта ведалі, таму яшчэ адну адмову Іванаву не прынялі, пайшлі на яго сцяной, у атаку, на чале са Шчэрбам.

Іван стаяў, блакіраваны шафёрамі, трактарыстамі, слесарамі, і вінавата пасміхаўся, трымаючы даланю на правым баку жывата.

— Яй-богу, хлопцы, не магу. Баліць пячонка.

Плюнь ты на яе, на пячонку.

На яе не плюнеш.

Пляваць не трэба, а прамыць можна.

Прапаласкаць святой вадзіцай. Смех.

Мы табе, Карнеевіч, благароднага напітку паставім, са знакам якасці. Хочаш — каньяку, хочаш — Шампані.

На пячонку — лепш чыстая, без дубільнасці.

Не на пячонку, а пад пячонку.

А сёння ў Каці і пячоначка можа быць. Таго бычка, што зламаў нагу ўчора, сельпо забрала. Коля наказаў Каці, каб чакала нас.

Наганялі апетыт адзін аднаму, хітруганы.

Мы ад цябе не адстанем, пакуль ты не скажаш папраўдзе, чаго ты не хочаш ісці з намі,— не адступаў Шчэрба.— Бо я знаю, што нічога ў цябе не баліць. Прыдумаў сабе хваробу! Ці твая Тася прыдумала. Ты — як Кузя. Той вады без сваёй мурашкі не вып'е.

Во, брат, сіла! Такая маленькая, а такога слана прывязала да спадніцы.

На руках яе па лесе носіць. Камедыя!

На руках? Яна ў яго на шыі сядзіць.

Няпраўда, хлопцы. Ліяна — талковая баба.

Хлопцы, трэба яго ўсё ж хоць адзін раз напаіць, Кузю.

Не ідзе ж, зараза.

Анцялягенты, такую іх!.. Ламаюцца, як капеечныя коржыкі. Чаго ты ламаешся? З гною ж вылез, як усе мы. Я быў у яго сяле. У Кузевым.

«Сказаць ім прычыну?» — думаў Іван. Не, цяжка гэта растлумачыць, нават сваім хлоццам. Ды і прычына не адна. Іх дзве, а можа і больш. Цяпер, пасля звароту Шышкі, робіцца яму горш, калі ён хоць трошкі вып'е. Правяраў ужо сябе. Наплываюць, што хмары, самыя чорныя ўспаміны, нядобрыя думкі ўзбуджаюць так моцна, што аднойчы ён не заснуў да самай раніцы. На другі дзень было цяжка весці машыну. Другая прычына з'явілася пасля аварыі. Дваццаць гадоў сядзеў за рулём і ніколі не думаў, хоць бачыў нямала самых страшных аварый, што сам ён можа наехаць на пешахода, падбіць дзіця. А цяпер толькі сядзе ў машыну — і думкі такія, дурныя, адразу лезуць у галаву, ён са страхам едзе ў далёкі рэйс, у горад; часам страх гэты працінае да халоднага поту. Таму ён даў сабе зарок: не піць увогуле, каб галаву туманілі хіба адны думкі, больш нічога, каб у выпадку чаго не мучыла пасля сумленне, што напярэдадні выпіў. Як пра гэта раскажаш? Размовы непажаданыя, чуткі ўсялякія пойдуць па сяле. Да Астаповіча дойдуць. Да Забаўскага. Качанок цяпер зуб на яго мае, а Яшка што хочаш можа перавярнуць дагары нагамі, навесці цень на пляцень.

Так пойдзеш?

Не. Не пайду.

Катэгарычна? Шчо з табой стала? Луччыя людзі гібнуць на маіх вачах.

Давайце звяжам. І панясём.

З песнямі.

Во шэсцвіе будзе!

Міма канторы пранясём. Няхай дзед паглядзіць па свае кад-

ры.

Рагочуць, лайдакі. Івану таксама весела ад іх весялосці: любіць ён гэтых людзей з усімі іх слабасцямі.

Не дурыце, хлопцы. Выпіце за маё здароўе.

Многа ты захацеў! А дулю не хочаш? Калі табе будзе ікацца, то знай: ета мы цябе скланяем, тваю пячонку памінаем.

Тут і ўвайшла ў майстэрню Тася. Маладзейшыя механізатары трохі сумеліся: ці не чула акушэрка за варотамі тыя салёныя словы,

якімі яны аздаблялі свае жарты? А Хведар Шчэрба адразу пайшоў у наступ на нечаканую госцю:

А-а, кума! Цяпер усё ясна! Ходзь, ходзь бліжэй! І адчытайся перад рабочым класам, як ты папорціла нам чалавека.

Я? Каго? Івана? — на момант разгубілася ад нечаканасці Таіса Міхайлаўна, але, ведаючы, як трэба гаварыць з гэтымі зубаскаламі, гарэзліва бліснула вачамі: — А я, як ні аглядаю, як ні нюхаю, не чую, што ён сапсаваўся. Свежанькі. Такі ж, як быў заўсёды. Сама ў сіле.

Маладыя рагатнулі. Але Шчэрба не ўсміхнуўся, ён не жартам, а зусім сур'ёзна накінуўся на жанчыну:

Быў чалавек як чалавек... А шчо ты з яго здзелала? Торбу з грашамі! Машына табе свет засціла. Кулачка!

Гэта я кулачка? — Тася пабялела ад крыўды, але ўсё яшчэ жартавала: — Ах ты, даражэнькі мой кумок! Скажы людзям, колькі ты маёй гарэлачкі папіў! Я за тыя грошы тры машыны купіла б!

Што Хведзька часта ласаваўся ў спагадлівай «кумы» — пра гэта ўсе ведалі, таму цяпер весела смяяліся, слухаючы яго сварку з акушэркай.

Таіса Міхайлаўна, здагадаўшыся, што тут адбылося перад яе прыходам, узрадаваная за мужа, за цвёрдасць яго характару, узлаваная на Шчэрбу — папрок у скупасці крануў яе гонар,— зрабіла «шырокі жэст»:

Ану, п'янчужкі, хадземце да нас. Я напаю і накармлю вас не так, як ваша Каця.

Ад такога павароту некаторыя мужчыны збянтэжыліся, пачалі па адным знікаць за малакавозам, што стаяў на яме, на рамонце.

Нават Шчэрба сумеўся, сказаў прымірэнча:

Накарміць ты можаш. Але не ўшчамляй свабоду чалавека. Усе вы, бабы, расісты, а мы ў вас негры. Люба мая — гэта ж Сміт, браточкі.

Таіса Міхайлаўна, у якой запрашэнне вырвалася не толькі ад палемічнага задору, але і ад шчодрай натуры, ад добрага настрою пасля размовы з Валяй, не адступала ад сваёй задумы: а чаму, праўда, у такі дзень не зрабіць маленькае свята Іванавым таварышам па рабоце, «рабочай гвардыі», як называе механізатараў Астаповіч? Даўно ўжо ў іх доме не было гасцей.

Чаго гэта вы разбягаецеся, як мышы? — і тут жа секанула па Шчэрбу: — Ты — негр? Я гляджу, ад чаго ты пачарнеў? Ад Любінага прыгнёту ці ад «чарніла»?

За малакавозам хіхікнулі хлопцы — з «чарніла».

Ну ты, разышлася! — хмурна, без усмешкі, упікнуў жонку Іван.— Хадзем дадому.

Таісе Міхайлаўне зрабілася крыўдна, што Іван не падтрымаў яе запрашэння, нават не павярнуў яго на жарт, і паставіў яе ў няёмкае становішча перад людзьмі. Ніколі яна не кідала словы на вецер, калі гаварыла, то рабіла. Як ёй цяпер адмовіцца ад сваіх слоў?

Вядзі свайго святога. Паі малачком. Соску яму дай. Быў чалавек, а стаў...— Шчэрба не даказаў, кім стаў Іван, толькі безнадзейна махнуў рукой.

Успомніўшы, з чым ішла, Таіса Міхайлаўна ўзрадавалася, што мужчыны не прынялі яе запрашэння, што яны пойдуць дадому з Іванам удваіх, ім ёсць пра што пагаварыць, і пагаварыць ёй хочацца хутчэй, а так прыйшлося б чакаць, пакуль завадзягі гэтыя разыдуцца. Няхай сядзяць у Каці. Што іх цягне туды? Дзіўная псіхалогія ў мужчын! Нават такі ўпарадкаваны дом, як іх, і стол, які мог бы ламацца ад закусі, яны заўсёды гатовы прамяняць на пракураны кульдзюм, на сельпоўскія перасоленыя гуркі і на катлеты, што мясам і не пахнуць.

Выйшаўшы з майстэрні, Тася засмяялася, у яе было адчуванне, што яна абыграла шафёраў і слесараў у карты, пакінула ў дурнях. Іван здзівіўся:

Ты чаго?

Яна, як маладуха, павісла ў мужа на руцэ, прытулілася шчакой да яго пляча.

Шчо я табе скажу, Іванка! — за дваццаць гадоў жыцця на мяжы з Украінай яна, случчанка, часам казала «шчо» — у размове з блізкімі, як бы падкрэсліваючы роднасць. Цяпер ужо Валя і Карней кпілі з яе добрынскай гаворкі.

Што ты мне скажаш? — Іван адазваўся як з-за плота сваіх невясёлых думак.

Прыехала Валя.

Што яе прынесла ў панядзелак?

Да яе сватаецца адзін чалавек.

Іван хмыкнуў:

Адно сватаўство ў вас у галовах. Канчала б вучобу, а послі ўжо сваталася б.

Тася зноў засмяялася:

Ваня, любоў не чакае. Ей дваццаць гадоў. Але каб ты знаў, хто

ён!

Хто?

Ніколі не адгадаеш! Ой здзівішся! Я, знаеш, як здзівілася...

Не самлела ж. І я не самлею.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]